Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 августа 2002 г. №1150 "Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      26 жнiўня 2002 г. № 1150

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць Ганаровай  граматай  Савета  Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
     за  шматгадовую  добрасумленную  працу  i  асабiсты  ўклад   ва
ўкараненне  прагрэсiўных  метадаў  будаўнiцтва аб'ектаў вытворчага i
сацыяльнага  прызначэння дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства
"Вiцебскгандальбуд" Акуловiча Мiкалая Уладзiмiравiча;
     за значны ўклад у развiццё лазернай фiзiкi i нелiнейнай оптыкi,
распрацоўку i стварэнне лазераў з размеркаванай адваротнай  сувяззю,
шматгадовую  плённую навукова-арганiзацыйную дзейнасць i падрыхтоўку
навуковых кадраў намеснiка дырэктара па навуковай рабоце  дзяржаўнай
навуковай  установы  "Iнстытут фiзiкi iмя Б.I.Сцяпанава Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi" Афанасьева Анатоля Аляксандравiча;
     за  высокiя  творчыя  дасягненнi  i  значны  асабiсты  ўклад  у
развiццё  музычнага  мастацтва дырыжора аркестра творчага аб'яднання
"Нацыянальны  акадэмiчны  Вялiкi  тэатр  оперы  i  балета Рэспублiкi
Беларусь" Калядку Мiкалая Сяргеевiча;
     за значныя пocпexi ў даследаваннi лекавых i духмяна-араматычных
раслiн i вялiкi ўклад у зберажэнне бiялагiчнай разнастайнасцi рэдкiх
i  знiкаючых вiдаў раслiн загадчыка лабараторыi дзяржаўнай навуковай
установы  "Цэнтральны  батанiчны  сад  Нацыянальнай  акадэмii  навук
Беларусi" Кухараву Лiдзiю Васiльеўну;
     за  шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё
i ўдасканаленне  сетак i сродкаў сувязi ў горадзе i раёне начальнiка
Лiдскага  раённага   вузла   электрычнай   сувязi   Макевiча   Iвана
Антонавiча;
     за  плённую  працу  па арганiзацыi дзейнасцi Kaмicii па справах
былых  партызан  i  падпольшчыкаў Вялiкай Айчыннай вайны   1941-1945
гадоў  пры  Савеце  Miнicтpaў  Рэспублiкi  Беларусь, вялiкi асабiсты
ўклад  у  работу з ветэранамi вайны старшыню названай Kaмicii, члена
прэзiдыума    Рэспублiканскага    савета   Беларускага   грамадскага
аб'яднання ветэранаў Мiкульчыка Яўгена Васiльевiча;
     за  шматгадовую  плённую  працу  i  значны  ўклад  у   развiццё
транспарту  i  дарожнай  гаспадаркi  рэспублiкi  намеснiка  Miнicтpa
транспарту  i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь Несцяровiча Аляксандра
Аляксеевiча.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations