Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 сентября 1990 г. №240 "Аб Дзяржаўнай праграме развiцця беларускай мовы i iншых нацыянальных моў у Беларускай ССР"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

                  САВЕТ МIНIСТРАЎ БЕЛАРУСКАЙ ССР
                             ПАСТАНОВА

 20 верасня 1990 г.  N 240                                   г.Мiнск


 АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЕ РАЗВIЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
 I IНШЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МОЎ У БЕЛАРУСКАЙ ССР

         -----------------------------------------------------------
         Утратило силу  постановлением  Совета  Министров Республики
         Беларусь от 18 октября 2007 г. № 1366 (Национальный  реестр
         правовых актов   Республики   Беларусь,  2007  г.,  №  253,
         5/26012)   

     Савет Мiнiстраў Беларускай ССР ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць  Дзяржаўную праграму развiцця  беларускай мовы i
iншых нацыянальных моў у Беларускай ССР (прыкладаецца).

     2. Абавязаць  мiнiстэрствы i ведамствы  БССР, выканкомы Саветаў
народных дэпутатаў  сумесна з творчымi саюзамi  i iншымi грамадскiмi
арганiзацыямi,  сродкамi  масавай  iнфармацыi  разгарнуць  работу па
рэалiзацыi Закона БССР ад 26 студзеня 1990 г. "Аб мовах у Беларускай
ССР"  i  Дзяржаўнай  праграмы   развiцця  беларускай  мовы  i  iншых
нацыянальных моў у Беларускай ССР, распрацаваць i ажыццявiць з гэтай
мэтай канкрэтныя мерапрыемствы.

     3.  Мiнiстэрствам  i  ведамствам  БССР,  выканкомам  абласных i
Мiнскага гарадскога Саветаў народных дэпутатаў перыядычна разглядаць
ход выканання  Дзяржаўнай праграмы развiцця беларускай  мовы i iншых
нацыянальных моў у Беларускай ССР. Штогод у снежнi, пачынаючы з 1990
года, iнфармаваць Савет Мiнiстраў БССР аб ходзе выканання праграмы i
пры неабходнасцi ўносiць прапановы па яе ўдакладненню.
     4.  Кантроль за  выкананнем гэтай  пастановы ўскласцi на аддзел
народнай адукацыi i культуры Савета Мiнiстраў БССР.


     Старшыня Савета Мiнiстраў
     Беларускай ССР                              В.Кебiч

     Кiраўнiк Спраў Савета
     Мiнiстраў Беларускай ССР                    М.Каўко

                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                   пастановай Савета Мiнiстраў БССР
                                   ад 20 верасня 1990 г. N 240


                        ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРАГРАМА
  развiцця беларускай мовы i iншых нацыянальных моў у Беларускай ССР

     Сёння,   калi   ў   краiне   нарастаюць   працэсы   перабудовы,
ажыццяўляецца  рэформа  палiтычнай  сiстэмы,  перад  грамадскасцю  i
насельнiцтвам рэспублiкi паўстаюць  праблемы, якiя патрабуюць свайго
вырашэння ў  самыя кароткiя тэрмiны. Сярод  гэтых складаных праблем,
што закранаюць свядомасць i пачуццi мiльёнаў жыхароў Беларускай ССР,
на першы план выступаюць пытаннi дзяржаўнага суверэнiтэту, захавання
i развiцця нацыянальнай беларускай культуры, роднай мовы, культуры i
моў  iншых  нацыянальных  супольнасцей,  якiя  жывуць  у рэспублiцы,
звычаяў, укладу жыцця, адраджэння гiстарычнай i культурнай спадчыны.
Усё больш людзей у рэспублiцы  ўсведамляе, што мова не толькi сродак
зносiн.  Яна  аснова  культуры  народа,  яе  найважнейшая  састаўная
частка.  Гiстарычна i  этнiчна тэрыторыя  Беларускай ССР  з'яўляецца
месцам  пражывання  беларускай  нацыi.  Тут  узнiкла  i  склалася яе
культура, мова, традыцыi i звычаi.
     Адна  з  галоўнейшых  задач  у  развiццi  беларускай культуры -
клопат пра беларускую мову, якая павiнна заняць сваё дастойнае месца
ў жыццi  беларускага народа.  Рэзкае звужэнне  сфер функцыянiравання
беларускай  мовы прывяло  да  страты  ў значнай  часткi насельнiцтва
пачуцця каштоўнасцi нацыянальнай  культурнай спадчыны, да дэфармацыi
нацыянальнай самасвядомасцi.
     Сёння     ж    роля     беларускай    мовы     ў    культурнай,
грамадска-палiтычнай,  гаспадарчай сферах  неправамерна знiжана, што
выклiкае занепакоенасць грамадзян Беларускай ССР.
     Дзяржаўная   праграма   развiцця   беларускай   мовы   i  iншых
нацыянальных  моў у  Беларускай  ССР  распрацавана ў  адпаведнасцi з
Законам  Беларускай ССР  "Аб  мовах  у Беларускай  ССР", Дэкларацыяй
Вярхоўнага  Савета   Беларускай  ССР  "Аб   дзяржаўным  суверэнiтэце
Беларускай  Савецкай Сацыялiстычнай  Рэспублiкi", з  улiкам прапаноў
мiнiстэрстваў i  ведамстваў, выканкомаў Саветаў  народных дэпутатаў,
грамадскiх арганiзацый, грамадзян рэспублiкi.
     Выкананне Дзяржаўнай праграмы развiцця  беларускай мовы i iншых
нацыянальных моў  у Беларускай ССР  будзе садзейнiчаць адраджэнню  i
развiццю   мовы  i   культуры  беларускага   народа,  свабоднаму   i
раўнапраўнаму    выкарыстанню    родных    моў    грамадзян    iншых
нацыянальнасцей, якiя жывуць на тэрыторыi рэспублiкi.

       I. Асноўная мэта i напрамкi рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы

     Асноўнай  мэтай  Дзяржаўнай  праграмы  з'яўляецца распрацоўка i
ажыццяўленне  як  першачарговых,  так  i  доўгатэрмiновых  мер, якiя
павiнны забяспечыць шырокае i  актыўнае выкарыстанне беларускай мовы
ў якасцi     дзяржаўнай     ва      ўсiх     сферах     культурнага,
грамадска-палiтычнага  i  эканамiчнага  жыцця  рэспублiкi, свабоднае
функцыянiраванне на  тэрыторыi Беларускай ССР рускай  мовы як сродку
мiжнацыянальных  зносiн народаў  СССР, а  таксама iншых нацыянальных
моў.
     Праграма  будзе  выконвацца  паступова,  у  тэрмiны, вызначаныя
пастановай Вярхоўнага  Савета Беларускай ССР ад  26 студзеня 1990 г.
"Аб парадку  ўвядзення у дзеянне  Закона Беларускай ССР  "Аб мовах у
Беларускай   ССР".   У   яе   выкананнi   прымуць  непасрэдны  ўдзел
мiнiстэрствы  i  ведамствы,  выканкомы  Саветаў  народных дэпутатаў,
прадпрыемствы,  арганiзацыi  i  ўстановы,   творчыя  саюзы  i  iншыя
грамадскiя  арганiзацыi. Рэалiзацыя  праграмы патрабуе  фiнансавых i
матэрыяльных сродкаў.
     Асноўнымi  напрамкамi  па  практычнаму  ажыццяўленню Дзяржаўнай
праграмы вызначаюцца:
     стварэнне   ўмоў   для   свабоднага   карыстання  насельнiцтвам
рэспублiкi беларускай i iншымi мовамi;
     забеспячэнне   функцыянiравання   беларускай    мовы,   а   пры
неабходнасцi  -  выкарыстанне  рускай  i  iншых  моў  у дзяржаўных i
грамадскiх установах, на прадпрыемствах  i ў арганiзацыях рэспублiкi
незалежна ад iх ведамаснай падпарадкаванасцi;
     павышэнне  ролi  агульнаадукацыйнай   школы,  усiх  выхаваўчых,
навучальных   i   культурна-асветных   устаноў   у  пашырэннi  сферы
выкарыстання  беларускай  мовы  i   функцыянiраваннi  iншых  моў  на
тэрыторыi рэспублiкi;
     падрыхтоўка    i    выданне    неабходнай   вучэбна-метадычнай,
тэрмiналагiчнай,    навукова-папулярнай,    даведачнай   лiтаратуры,
падручнiкаў i дапаможнiкаў, слоўнiкаў i размоўнiкаў;
     пашырэнне   i  ўдасканаленне   падрыхтоўкi  i   перападрыхтоўкi
нацыянальных кадраў i стварэнне для гэтага неабходных ўмоў;
     арганiзацыйнае,  навуковае, фiнансавае  i матэрыяльна-тэхнiчнае
забеспячэнне рэалiзацыi Закона.

       II. Забеспячэнне функцыянiравання беларускай i iншых
           моў у дзяржаўных органах, на прадпрыемствах i ва
           ўстановах, у грамадскiх арганiзацыях рэспублiкi

     З  мэтай стварэння  неабходных умоў  для авалодання  беларускай
мовай работнiкамi  органаў дзяржаўнай улады  i кiравання, грамадскiх
арганiзацый,   прадпрыемстваў   i    ўстаноў,   усiмi   грамадзянамi
рэспублiкi:

     1. Мiнiстэрствам i ведамствам БССР, выканкомам Саветаў народных
дэпутатаў сумесна  з грамадскiмi арганiзацыямi,  улiчваючы палажэннi
праграмы, распрацаваць мерапрыемствы па рэалiзацыi Закона Беларускай
ССР "Аб  мовах у Беларускай ССР"  з тым, каб забяспечыць  пераход да
ўжывання беларускай  мовы ва ўсiх  сферах дзяржаўнага i  грамадскага
жыцця,  у рабоце  прадпрыемстваў i  ўстаноў, а  таксама ўжыванне моў
грамадзян   iншых   нацыянальнасцей,   якiя   жывуць   на  тэрыторыi
рэспублiкi.

     1990 год

     2.  Дзяржаўнаму камiтэту  БССР  па  працы i  сацыяльнай абароне
насельнiцтва,  Мiнiстэрству  народнай  адукацыi  БССР,  Мiнiстэрству
юстыцыi БССР  сумесна з зацiкаўленымi  мiнiстэрствамi, ведамствамi i
грамадскiмi  арганiзацыямi  рэспублiкi  ў  1990  годзе  падрыхтаваць
пералiк пасад, для заняцця якiх патрабуецца веданне беларускай мовы,
рускай  або iншай  мовы, а  таксама звязаныя  з гэтым квалiфiкаваныя
патрабаваннi  для заняцця  гэтых пасад.  Мiнiстэрствам i  ведамствам
БССР,   выканкомам  Саветаў   народных  дэпутатаў,   прадпрыемствам,
арганiзацыям  i  ўстановам  выявiць  патрэбу  ў  спецыялiстах,  якiя
павiнны  валодаць  беларускай  мовай,  i  ў  залежнасцi  ад iх ведаў
арганiзаваць курсы па вывучэнню беларускай мовы для розных катэгорый
работнiкаў.  Выдзелiць  для  гэтай   мэты  неабходныя  памяшканнi  i
матэрыяльна-тэхнiчныя    сродкi.    Мiнiстэрству    фiнансаў   БССР,
Дзяржаўнаму камiтэту БССР па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва
сумесна з  зацiкаўленымi арганiзацыямi ў  3-месячны тэрмiн вызначыць
парадак адкрыцця курсаў i крынiцы iх фiнансавання.
     Уключыць   у   навучальныя   планы   iнстытутаў  i  факультэтаў
перападрыхтоўкi  i  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў  народнай  гаспадаркi  лекцыi  i  практычныя заняткi па
беларускай мове i справаводству на ёй.
     Мiнiстэрству народнай  адукацыi БССР сумесна  з Акадэмiяй навук
БССР,  таварыствам "Веды"  БССР  i  Таварыствам беларускай  мовы iмя
Ф.Скарыны да  1991 года распрацаваць  вучэбныя праграмы i  планы для
курсаў беларускай мовы (з улiкам ступенi валодання мовай i спецыфiкi
прафесiйнай  дзейнасцi), а  Дзяржаўнаму камiтэту  БССР па  друку ў I
квартале  1991  г.  выдаць  iх  у  неабходнай  колькасцi  па заказах
мiнiстэрстваў  i   ведамстваў  БССР,  выканкомаў   Саветаў  народных
дэпутатаў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
     выпрацаваць  навукова-метадычныя рэкамендацыi  для кiраўнiкоў i
выкладчыкаў  курсаў,  арганiзаваць  для  iх  адпаведныя  семiнары  i
кансультацыi.
     Мiнiстэрству  народнай  адукацыi  БССР,  Акадэмii  навук  БССР,
Мiнiстэрству культуры  БССР, iншым мiнiстэрствам  i ведамствам, якiя
маюць навучальныя ўстановы,  стварыць на гаспадарчаразлiковай аснове
курсы,  школы,   народныя  унiверсiтэты  па   практычнаму  вывучэнню
беларускай мовы ўсiмi, хто жадае авалодаць ёю.
     Выкарыстоўваць  настаўнiкаў,  выкладчыкаў   беларускай  мовы  i
лiтаратуры     (у     тым     лiку     пенсiянераў),    а    таксама
студэнтаў-старшакурснiкаў    фiлалагiчных    факультэтаў    вышэйшых
навучальных устаноў для выкладання беларускай мовы на курсах рознага
тыпу.

     1990-1995 гады

     3.  У  адпаведнасцi  з  пастановай  Вярхоўнага  Савета БССР "Аб
парадку ўвядзення Закона Беларускай ССР "Аб мовах у Беларускай ССР",
мiнiстэрствам  i   ведамствам  БССР,  выканкомам   Саветаў  народных
дэпутатаў перайсцi на працягу 3-5  гадоў з моманту ўступлення Закона
ў сiлу  да прыняцця  i публiкацыi  актаў органаў  дзяржаўнай улады i
кiравання,  да вядзення  справаводства i  дакументацыi на беларускай
мове,  а  пры  неабходнасцi  -  i  на  нацыянальнай  мове  большасцi
насельнiцтва той цi iншай мясцовасцi.
     У гэтыя ж тэрмiны Дзяржаўнаму камiтэту БССР па друку па заказах
мiнiстэрстваў  i   ведамстваў  БССР,  выканкомаў   Саветаў  народных
дэпутатаў, прадпрыемстваў, устаноў i  арганiзацый выканаць тэксты на
пячатках, штампах, фармулярах, афiцыйных бланках на беларускай мове,
а пры неабходнасцi - на беларускай i рускай або iншай мове.

     4.  Галоўнаму архiўнаму  ўпраўленню пры  Савеце Мiнiстраў  БССР
разам з Беларускiм  рэспублiканскiм упраўленнем  Дзяржстандарту СССР
распрацаваць  i  па  ўзгадненню  з  зацiкаўленымi  мiнiстэрствамi  i
ведамствамi БССР зацвердзiць метадычныя  i iнструктыўныя ўказаннi да
вядзення справаводства  на беларускай мове,  падрыхтаваць дапаможнiк
па  справаводству  на  беларускай  i  рускай  мовах  (з паралельнымi
тэкстамi) i сумесна з Дзяржаўным  камiтэтам БССР па друку выдаць яго
неабходным  тыражом  з  тым,   каб  забяспечыць  iм  усе  дзяржаўныя
ўстановы, грамадскiя арганiзацыi i прадпрыемствы.

     1990-1991 гады

     5.  Выканкомам  Саветаў  народных  дэпутатаў,  мiнiстэрствам  i
ведамствам   БССР   забяспечыць   афармленне   тапанiмiчных   назваў
(населеных  пунктаў, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных  адзiнак, вулiц,
плошчаў,  рэк   i  да  т.п.),   назваў  устаноў,  прадпрыемстваў   i
арганiзацый,   а  таксама   выданняў  iнфармацыйнага   i  рэкламнага
характару на беларускай  мове, а пры неабходнасцi -  на беларускай i
рускай мовах. Дзяржаўнаму камiтэту БССР  па эканомiцы i  планаванню,
Дзяржаўнаму  камiтэту  БССР  па  матэрыяльна-тэхнiчнаму забеспячэнню
выдзяляць для гэтых мэт неабходныя матэрыяльныя рэсурсы.

     З 1990 года

     6.   Мiнiстэрствам   i   ведамствам   БССР,   прадпрыемствам  i
арганiзацыям  афармляць таварныя  знакi, сродкi  маркiроўкi тавараў,
этыкеткi, iнструкцыi  аб карыстаннi таварамi  на беларускай мове,  а
для  тавараў, прызначаных  на вываз   за межы  Беларускай ССР,  - на
беларускай, рускай мове або мове заказчыка.
     Дзяржаўнаму   камiтэту   БССР   па   друку   забяспечыць   гэта
патрабаванне  пры  размяшчэннi  заказаў  у падведамных арганiзацыях.
Мiнiстэрству  сувязi i  iнфарматыкi БССР  арганiзаваць выпуск марак,
канвертаў, паштовак, бланкаў i г.д. з надпiсамi на беларускай мове.

     1990-1993 гады

     7.    Рэкамендаваць    мiнiстэрствам    i    ведамствам   БССР,
прадпрыемствам  i ўстановам  забяспечыць перавод  на беларускую мову
шматтыражных   газет,   рэдакцый   радыёвяшчання   прадпрыемстваў  i
аб'яднанняў.   Сумесна  з   Дзяржаўным  камiтэтам   БССР  па  друку,
Дзяржаўным   камiтэтам   БССР   па   тэлебачанню   i   радыёвяшчанню
арганiзоўваць  старонкi мясцовых  выданняў газет, а таксама радыё- i
тэлеперадачы на  мовах груп насельнiцтва,  якiя жывуць на  тэрыторыi
рэспублiкi.

     1990-1993 гады

     8.  Лiчыць  мэтазгодным  перавесцi  з  рускай  мовы  выдання на
беларускую  раённыя  i  абласныя  газеты,  а таксама рэспублiканскiя
"Сельская  газета", "Физкультурник  Белоруссии", бюлетэнь  "7 дней",
часопiс "Сельское хозяйство Белоруссии" i iншыя галiновыя выданнi.

     9. Мiнiстэрствам, ведамствам  БССР, выканкомам Саветаў народных
дэпутатаў  устанавiць  кантроль  за  тым,  каб  кiраўнiкi дзяржаўных
натарыяльных   кантор,  органаў   унутраных  спраў,  дзяржарбiтражу,
устаноў  аховы здароўя,  сацыяльнага забеспячэння,  гандлю, бытавога
абслугоўвання    насельнiцтва,    транспарту,    сувязi,   фiнансаў,
жыллёва-камунальнай  гаспадаркi,  а   таксама  iншых  устаноў,  якiя
пастаянна працуюць з насельнiцтвам,  ажыццявiлi ў вызначаныя тэрмiны
пераход дзейнасцi  сваiх калектываў на вядзенне  спраў на беларускай
мове  i  яе  шырокае  выкарыстанне  ў  зносiнах  з  грамадзянамi або
забяспечылi выкарыстанне iншых, прымальных для бакоў моў.

     10.  Мiнскаму  вопытна-эксперыментальнаму  заводу  па рамонту i
тэхнiчнаму  абслугоўванню вылiчальнай  тэхнiкi сумесна  з Дзяржаўным
камiтэтам   БССР  па   матэрыяльна-тэхнiчнаму  забеспячэнню  прыняць
неабходныя  меры па  пераабсталяванню пiшучых  машынак на  беларускi
шрыфт па заяўках мiнiстэрстваў i ведамстваў БССР, выканкомаў Саветаў
народных дэпутатаў, прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый.
     Мiнiстэрствам  i ведамствам  БССР, выканкомам  Саветаў народных
дэпутатаў,   прадпрыемствам,  установам   i  арганiзацыям  вызначыць
дадатковую патрэбнасць  у пiшучых машынках  з беларускiм шрыфтам,  а
таксама шрыфтам iншых моў, а  Дзяржаўнаму камiтэту БССР па эканомiцы
i планаванню  сумесна  з  Мiнiстэрствам  гандлю  БССР, Белкаапсаюзам
забяспечыць гэту патрэбнасць.

     1990-1993 гады

     11.  Мiнiстэрствам   i  ведамствам  БССР,   выканкомам  Саветаў
народных  дэпутатаў сумесна  з Мiнiстэрствам  народнай адукацыi БССР
арганiзаваць  пастаянныя  курсы  па  падрыхтоўцы  i  перападрыхтоўцы
машынiстак i стэнаграфiстак для работы на беларускай мове.
     Мiнiстэрству народнай адукацыi  БССР, Дзяржаўнаму камiтэту БССР
па сельскай гаспадарцы i харчаванню арганiзаваць у прафтэхвучылiшчах
i сярэднiх    спецыяльных    навучальных    установах    падрыхтоўку
спецыялiстаў па  справаводству на беларускай  мове ў адпаведнасцi  з
заяўкамi арганiзацый, прадпрыемстваў i ўстаноў рэспублiкi.

     1990-1993 гады

     12. Дзяржаўнаму камiтэту БССР па статыстыцы i аналiзу сумесна з
Дзяржаўным камiтэтам  БССР па эканомiцы  i планаванню, Мiнiстэрствам
фiнансаў БССР,  Дзяржаўным камiтэтам БССР  па друку, рэспублiканскiм
прамыслова-вытворчым    аб'яднаннем    "Саюзбланквыд"    забяспечыць
друкаванне  на беларускай  мове  ў  неабходнай колькасцi  бланкаў па
ўлiку i  справаздачнасцi, указанняў па  iх запаўненню, а  таксама па
вядзенню рэспублiканскiх i саюзных класiфiкатараў.

     1990-1991 гады

     III. Выкарыстанне беларускай мовы, iншых нацыянальных
          моў у рабоце ўстаноў адукацыi i культуры

     1. Мiнiстэрству  народнай адукацыi БССР,  iншым мiнiстэрствам i
ведамствам БССР,  якiя маюць навучальныя  ўстановы, улiчваючы статус
дзяржаўнасцi беларускай мовы, забяспечыць паступовае пашырэнне сферы
яе ўжывання ў навучальна-выхаваўчым  працэсе. Дзеля гэтага сумесна з
выканкомамi Саветаў народных дэпутатаў, адпаведнымi мiнiстэрствамi i
ведамствамi     ўдасканалiць     сiстэму     дашкольных     устаноў,
агульнаадукацыйных  школ,  прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшч,  сярэднiх
спецыяльных i вышэйшых навучальных устаноў  з тым, каб забяспечыць у
iх пераемнасць вывучэння беларускай  мовы. Камплектаванне i адкрыццё
беларускiх школ, класаў, усе  выхаваўчыя акцыi ў напрамку пашыранага
выкарыстання беларускай мовы праводзiць разам з саветамi навучальных
устаноў, бацькоўскiмi камiтэтамi i грамадскасцю.

     1990-2000 гады

     2.   Выканкомам   Саветаў    народных   дэпутатаў   сумесна   з
Мiнiстэрствам народнай адукацыi БССР  да 2000 года колькасць вучняў,
якiя   навучаюцца  на   беларускай  або   iншай  мове,   прывесцi  ў
адпаведнасць  з  нацыянальным  складам  насельнiцтва  рэспублiкi.  У
месцах  кампактнага  пражывання  насельнiцтва  пэўнай нацыянальнасцi
стварыць  неабходную сетку  школ i  класаў з  вывучэннем мовы  гэтай
нацыянальнасцi; пры  наяўнасцi адпаведных умоў  пераводзiць на гэтыя
мовы   навучальна-выхаваўчы   працэс    з   абавязковым   вывучэннем
беларускай, рускай i адной з замежных моў.

     Мiнiстэрству   народнай   адукацыi   БССР   у  1991-1995  гадах
забяспечыць для гэтай мэты падрыхтоўку педагагiчных кадраў i сумесна
з Дзяржаўным камiтэтам БССР па  друку - выданне неабходнай колькасцi
вучэбна-метадычнай лiтаратуры, падручнiкаў i дапаможнiкаў.

     1991-2000 гады

     3. Мiнiстэрству  народнай адукацыi БССР,  iншым мiнiстэрствам i
ведамствам БССР, якiя маюць навучальныя ўстановы, выканкомам Саветаў
народных     дэпутатаў     з      мэтай     паступовага     пераводу
навучальна-выхаваўчага працэсу  на беларускую i iншыя  мовы ў розных
тыпах навучальных  устаноў рэспублiкi ў адпаведнасцi  з Законам БССР
"Аб мовах у Беларускай ССР":

     удакладнiць да 1 чэрвеня 1991 г. вучэбныя планы i праграмы ўсiх
навучальных устаноў i прадугледзець у iх неабходную колькасць гадзiн
для  вывучэння  беларускай  i  iншых  нацыянальных  моў,  а  таксама
замежных моў з тым, каб вучнi i студэнты дасканала авалодалi iмi;

     уключыць пачынаючы  з 1990/91 навучальнага  года практычны курс
беларускай   мовы  i   лiтаратуры  ў   вучэбныя  планы  падрыхтоўчых
аддзяленняў усiх вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi;

     перавесцi да 1996 года  выкладанне ўсiх навучальных прадметаў у
педагагiчных iнстытутах, на  педагагiчных аддзяленнях унiверсiтэтаў,
у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных  навучальных установах мастацтва i
культуры,  педагагiчных вучылiшчах  на беларускую  мову. У пераходны
перыяд   (2-3   гады)   стварыць   у   гэтых  навучальных  установах
беларускамоўныя  групы (патокi);  у вышэйшых  i сярэднiх спецыяльных
навучальных  установах  iншага  профiлю  забяспечыць  выкладанне  на
беларускай мове вучэбных дысцыплiн грамадска-палiтычнага цыкла;

     увесцi   ў   1990-1995   гадах   у  агульнаадукацыйных  школах,
прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчах,  сярэднiх  спецыяльных навучальных
установах,  педагагiчных iнстытутах  i ва  унiверсiтэтах спецыяльныя
курсы па  краязнаўству, факультатывы па  праблемах беларусазнаўства.
Ва ўсiх  вышэйшых навучальных установах  забяспечыць вывучэнне курса
гiсторыi БССР;

     з  1990/91  навучальнага  года  ў  пералiк абавязковых уступных
экзаменаў   у  навучальных   установах  БССР   уключыць  экзамен  па
беларускай мове i  лiтаратуры, а выпускных - у  залежнасцi ад тыпу i
профiлю навучальных устаноў;

     пры педагагiчных вышэйшых навучальных установах i унiверсiтэтах
стварыць школы юнага фiлолага;  павялiчыць колькасць сярэднiх школ i
класаў  з паглыбленым  вывучэннем беларускай  мовы i  лiтаратуры для
развiцця  здольнасцей  i  схiльнасцей  вучняў  да  гэтых  прадметаў.
Рэгулярна  праводзiць  алiмпiяды  па  беларускай  мове i лiтаратуры,
iншых мовах i лiтаратурах, гiсторыi i культуры Беларусi сярод вучняў
агульнаадукацыйных   школ,   прафтэхвучылiшч,   навучэнцаў  сярэднiх
спецыяльных  i студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў;

     на працягу 1990-1995 гадоў  штогод перападрыхтоўваць i павышаць
квалiфiкацыю  па беларускай  мове не  менш чым   40 тыс.настаўнiкаў,
выкладчыкаў   прафтэхвучылiшч,  сярэднiх   спецыяльных  i   вышэйшых
навучальных устаноў, а таксама  работнiкаў дашкольных i пазашкольных
устаноў.  У  гэтым  напрамку  ажыццяўляць  правядзенне  навучальнага
працэсу  ў iнстытутах  удасканалення настаўнiкаў,  на факультэтах  i
курсах  павышэння  квалiфiкацыi,  у  навучальных  установах  i iншых
арганiзацыях;

     перавесцi  на  працягу  1990-1995  гадоў  большасць  дашкольных
устаноў  у  гарадской  i  сельскай  мясцовасцi  на  беларускую  мову
выхавання  i навучання,  ажыццявiць неабходныя  меры па забеспячэнню
моўнай пераемнасцi ў дзейнасцi дзiцячых дашкольных устаноў i школ;

     у месцах  кампактнага пражывання нацыянальных  супольнасцей пры
стварэннi адпаведных умоў адкрываць  дашкольныя ўстановы або групы з
выхаваннем дзяцей на iх нацыянальнай мове з абавязковым правядзеннем
заняткаў на беларускай i рускай мовах.

     1990-2000 гады

     4.  Мiнiстэрству  народнай  адукацыi  БССР  распрацаваць у 1990
годзе парадак  вывучэння беларускай мовы i  лiтаратуры вучнямi, якiя
часова знаходзяцца на тэрыторыi рэспублiкi.

     5.  Мiнiстэрству   народнай  адукацыi  БССР,   мiнiстэрствам  i
ведамствам  БССР,  якiя  маюць  навучальныя  ўстановы,  унесцi  да 1
чэрвеня  1991  г.  у  Савет  Мiнiстраў  БССР  прапановы  па пералiку
спецыяльнасцей  i  прафесiй,  па  якiх  будзе  весцiся  навучанне  ў
вышэйшых,  сярэднiх спецыяльных  i прафесiйна-тэхнiчных  навучальных
установах на беларускай, рускай або iншай мове.

     6. Мiнiстэрству  народнай адукацыi БССР,  Мiнiстэрству культуры
БССР,  выканкомам  Саветаў  народных  дэпутатаў  сумесна  з творчымi
саюзамi, iншымi грамадскiмi арганiзацыямi  з мэтай паглыблення ведаў
па беларускай  мове i лiтаратуры,  нацыянальнай культуры i  гiсторыi
беларускага народа:

     ствараць  у  навучальных  i  пазашкольных  установах, установах
культуры мастацкiя самадзейныя калектывы, рэпертуар якiх будуецца на
беларускiм   лiтаратурным,   музычным   i   фальклорным   матэрыяле,
лiтаратурныя  студыi  (гасцёўнi),  гурткi  па  вывучэнню  беларускай
народнай творчасцi, культуры, гiсторыi i г.д.;

     павялiчыць    сетку   дзяржаўных,    грамадскiх   i    школьных
лiтаратурных,  краязнаўчых, этнаграфiчных  музеяў, а  таксама музеяў
вядомых  дзеячаў  беларускай  культуры  i  культуры  iншых  народаў.
Накiраваць   намаганнi  студэнтаў   вышэйшых  навучальных   устаноў,
работнiкаў  Дамоў  культуры  i   бiблiятэк  рэспублiкi  на  аказанне
дапамогi   ў  стварэннi   краязнаўчых  гурткоў,   музеяў,  у   зборы
вусна-паэтычнай творчасцi народа;

     праводзiць  рэспублiканскiя   тэлевiзiйныя  фестывалi  народнай
музыкi,  конкурсы  самадзейных  калектываў  i  асобных выканаўцаў на
лепшае  выкананне  беларускай  песнi  i  эстрадных  музычных  твораў
беларускiх  аўтараў,  святы  фальклору,   народнай  музыкi  i  песнi
нацыянальнасцей, якiя жывуць на тэрыторыi рэспублiкi.

     7.  Мiнiстэрству  культуры  БССР  сумесна  з Саюзам тэатральных
дзеячаў  БССР   павялiчыць  колькасць  тэатраў,   якiя  працуюць  на
беларускай  мове.  Практыкаваць  увядзенне  ў  рэпертуар рускамоўных
тэатраў пастаноўкi спектакляў, у тым  лiку для дзяцей, на беларускай
мове i мовах iншых нацыянальнасцей, якiя жывуць у Беларускай ССР.

     З 1991 года

     8.  Мiнiстэрству культуры  БССР сумесна  з Дзяржаўным камiтэтам
БССР па  тэлебачанню i радыёвяшчанню,  Саюзам кiнематаграфiстаў БССР
забяспечыць   стварэнне,   дублiраванне    i   паказ   мастацкiх   i
навукова-дакументальных фiльмаў на беларускай мове.

     З 1991 года

     9. Рэкамендаваць Беларускаму рэспублiканскаму савету па турызму
i экскурсiях   распрацаваць  дадатковыя   маршруты  па   гiстарычных
мясцiнах Беларускай ССР з правядзеннем iх на беларускай мове.

     З 1990 года

     10. Мiнiстэрству культуры БССР забяспечыць работу музеяў, Дамоў
культуры, бiблiятэк i iншых устаноў культуры на беларускай мове.

     1990-1993 гады

     11. Мiнiстэрству культуры  БССР, Мiнiстэрству народнай адукацыi
БССР,  Дзяржаўнаму  камiтэту  БССР   па  друку,  выканкомам  Саветаў
народных  дэпутатаў  пры  камплектаваннi  бiблiятэк улiчваць патрэбу
чытачоў у лiтаратуры, а  таксама перыядычных выданнях на беларускай,
рускай i iншых мовах.

     З 1991 года

     12.   Мiнiстэрству   народнай    адукацыi   БССР,   Беларускаму
дзяржаўнаму  унiверсiтэту iмя   У.I.Ленiна  сумесна з  зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi  i  ведамствамi,  грамадскiмi  арганiзацыямi стварыць
штогадовую мiжнародную  летнюю школу па праблемах  беларускай мовы i
культуры для даследчыкаў, настаўнiкаў  i выкладчыкаў беларускай мовы
i лiтаратуры,   актывiстаў   беларускiх   суполак   i   таварыстваў,
аб'яднанняў, якiя знаходзяцца за межамi Беларускай ССР.

     1991 год

     13. Мiнiстэрству культуры  БССР, Мiнiстэрству народнай адукацыi
БССР,  Мiнiстэрству  замежных  спраў   БССР,  Акадэмii  навук  БССР,
выканкомам   Саветаў  народных   дэпутатаў  сумесна   з  Таварыствам
беларускай  мовы  iмя  Ф.Скарыны,  таварыствамi  "Веды",  "Радзiма",
Беларускiм  рэспублiканскiм  аддзяленнем  Савецкага  Фонду культуры,
Беларускiм  таварыствам  дружбы  i  культурнай  сувязi  з  замежнымi
краiнамi, творчымi  саюзамi прадугледзець у  сваiх мерапрыемствах па
рэалiзацыi  Закона  Беларускай  ССР  "Аб  мовах  у  Беларускай  ССР"
адпаведныя захады па  задавальненню нацыянальна-культурных iнтарэсаў
асоб беларускага паходжання, якiя жывуць за межамi рэспублiкi.

     1990 год

                  IY. Выдавецкая дзейнасць

     1.  Акадэмii навук  БССР, Мiнiстэрству  народнай адукацыi  БССР
сумесна  з   Дзяржаўным  камiтэтам  БССР   па  друку,  зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi i ведамствамi БССР распрацаваць i ажыццявiць праграму
выдання    разнастайных     беларускiх,    iншамоўна-беларускiх    i
беларуска-iншамоўных  слоўнiкаў.  Для  забеспячэння  запатрабаванняў
мiнiстэрстваў   i   ведамстваў   БССР,   прадпрыемстваў,  устаноў  i
арганiзацый, жыхароў  рэспублiкi, якiя жадаюць  авалодаць беларускай
мовай, выдаць неабходным тыражом руска-беларускiя i беларуска-рускiя
слоўнiкi, у тым лiку слоўнiкi тэрмiналагiчнай лексiкi.

     1991-1995 гады

     2.  Акадэмii навук  БССР, Мiнiстэрству  народнай адукацыi БССР,
Мiнiстэрству культуры БССР падрыхтаваць, а Дзяржаўнаму камiтэту БССР
па   друку   выдаць   неабходнымi   тыражамi  папулярныя  даведнiкi,
размоўнiкi, слоўнiкi па розных  галiнах ведаў i народнай гаспадаркi,
дапаможнiкi па беларускай мове,  зборнiкi беларускiх песень, жартаў,
прымавак i г.д.

     З гэтай мэтай  у 1990 годзе разгледзець пытанне  аб стварэннi ў
Акадэмii  навук   БССР,  унiверсiтэтах  i   педагагiчных  iнстытутах
навуковых камiсiй, якiя павiнны ўносiць прапановы па першачарговых i
доўгатэрмiновых выданнях, iх аўтарах i аўтарскiх калектывах.

     Каардынацыю ўсёй гэтай работы  ажыццяўляюць Акадэмiя навук БССР
i Мiнiстэрства народнай адукацыi БССР.

     1990-1998 гады

     3.  Дзяржаўнаму камiтэту  БССР па  друку, Мiнiстэрству народнай
адукацыi БССР, Акадэмii навук БССР распрацаваць на конкурснай аснове
новыя  унiверсальныя  падручнiкi  па  беларускай  мове  з камплектам
наглядных  i агучаных  дапаможнiкаў для  слухачоў курсаў  беларускай
мовы  i тых,  хто самастойна  вывучае яе,  ствараць часовыя  творчыя
калектывы па падрыхтоўцы падручнiкаў i дапаможнiкаў.

     1990-1995 гады

     4.  Дзяржаўнаму камiтэту  БССР па  тэлебачанню i  радыёвяшчанню
распрацаваць i рэгулярна  ажыццяўляць вучэбныя i навукова-папулярныя
перадачы па  пытаннях беларускай мовы  i моў iншых  нацыянальнасцей,
якiя  жывуць  на  тэрыторыi  рэспублiкi,  па  гiсторыi  Беларусi, аб
выдатных  дзеячах   навукi,  культуры  i   мастацтва,  арганiзоўваць
перадачы з удзелам майстроў вуснага i пiсьмовага слова.

     1990-1995 гады

     5. Рэкамендаваць  Дзяржаўнаму камiтэту БССР па  друку сумесна з
Таварыствам  беларускай мовы  iмя Ф.Скарыны  разгледзець i  вырашыць
пытаннi  аб  пераўтварэннi  штомесячнiка  "Наша  слова" ў штомесячны
навукова-папулярны часопiс,  а з Акадэмiяй  навук БССР -  штогоднiка
"Беларуская лiнгвiстыка" ў навуковы штоквартальны часопiс.

     1990-1991 гады

     6.  Дзяржаўнаму камiтэту  БССР па  друку, Мiнiстэрству народнай
адукацы БССР  прадоўжыць сумесна з  адпаведнымi выдавецтвамi выданне
навуковых i навукова-папулярных серый:

     па мове i лiтаратуры:
     "Скарбы мовы", "Бiблiятэка настаўнiка";
     "Беларуская    мова    i     мовазнаўства",    "Руская    мова:
функцыянiраванне, вывучэнне, выкладанне";
     серыю "Нашы славутыя землякi".

     Пастаянна

     7.  Мiнiстэрству народнай  адукацыi БССР,  Дзяржаўнаму камiтэту
БССР  па друку  забяспечыць выкананне  планаў падрыхтоўкi  i выдання
беларускамоўнай  вучэбнай  i  вучэбна-метадычнай  лiтаратуры да 2000
года,     улiчваючы     перспектывы      пераходу     ўсiх     тыпаў
навучальна-выхаваўчых устаноў да  выкладання прадметаў на беларускай
мове, а  таксама выданняў гэтай  лiтаратуры на iншых  мовах, на якiх
можа весцiся  навучанне i выхаванне  (рускай, польскай, лiтоўскай  i
iнш.). Распрацаваць  да канца 1990 года  планы падрыхтоўкi i выпуску
першачарговых  выданняў  вучэбнай  i  вучэбна-метадычнай лiтаратуры,
наглядных дапаможнiкаў, своечасова вызначыць неабходныя тыражы гэтых
выданняў i ажыццявiць iх выпуск на высокiм палiграфiчным узроўнi.

     8.  Дзяржаўнаму камiтэту  БССР па  друку, Мiнiстэрству народнай
адукацыi  БССР   давесцi  ў  1995   годзе  выпуск  падручнiкаў   для
агульнаадукацыйных  школ да  150 назваў,  каб цалкам  забяспечыць iх
патрэбу ў гэтых выданнях.
     Павялiчыць агульны  тыраж падручнiкаў з 5,5  млн.экзэмпляраў  у
1990 годзе да 10 млн.экзэмпляраў  у 1995 годзе. Дзяржаўнаму камiтэту
БССР па эканомiцы i планаванню  забяспечыць поўную патрэбу ў паперы,
а таксама   прадугледжваць   у   праектах   планаў   эканамiчнага  i
сацыяльнага развiцця рэспублiкi неабходныя капiтальныя ўкладаннi для
стварэння дадатковых палiграфiчных магутнасцей.

     1990-1995 гады

     9. Мiнiстэрству народнай адукацыi  БССР падрыхтаваць да выдання
неабходную колькасць падручнiкаў на  нацыянальных мовах для дзiцячых
устаноў, у якiх вучацца дзецi з фiзiчнымi i разумовымi недахопамi.
     Дзяржаўнаму  камiтэту  БССР  па   друку  сумесна  з  Дзяржаўным
камiтэтам  БССР  па  эканомiцы  i  планаванню  вырашыць  пытанне  аб
стварэннi адпаведнай палiграфiчнай базы i забеспячэннi выпуску такiх
падручнiкаў спецыяльнымi вiдамi паперы.

     1990-1995 гады

     10. Дзяржаўнаму камiтэту БССР па друку сумесна з мiнiстэрствамi
i ведамствамi      БССР      забяспечыць      выданне     неабходнай
навукова-папулярнай лiтаратуры на беларускай  мове па розных галiнах
ведаў.
     Лiчыць  неабходным  выдаваць  у  перакладзе  на беларускую мову
лепшыя  метадычныя дапаможнiкi  i дыдактычныя  матэрыялы, а  таксама
навукова-папулярную лiтаратуру, выдадзеную  iншымi выдавецтвамi СССР
i замежных краiн.

     З 1991 года

     11.  Мiнiстэрству культуры  БССР, Дзяржаўнаму  камiтэту БССР па
тэлебачанню  i радыёвяшчанню,  Мiнiстэрству народнай  адукацыi БССР,
Саюзу кiнематаграфiстаў БССР прыняць неабходныя меры па забяспячэнню
навучальна-выхаваўчага  працэсу ў  навучальных установах  усiх тыпаў
аўдыёвiзуальнымi сродкамi.

     1990-1995 гады

     12. Выдавецтву "Беларуская  Савецкая Энцыклапедыя" iмя Петруся
Броўкi  сумесна з  Саюзам пiсьменнiкаў  БССР, Акадэмiяй  навук БССР,
Мiнiстэрствам  народнай  адукацыi  БССР  падрыхтаваць  i  выдаць для
дзяцей малодшага  i сярэдняга школьнага  ўзросту шматтомную Дзiцячую
энцыклапедыю на беларускай мове.

     1990-1995 гады

     13. Мiнiстэрству народнай адукацыi  БССР i Дзяржаўнаму камiтэту
БССР па друку прадугледзець друкаванне ў часопiсе "Беларуская мова i
лiтаратура  ў школе"  дадаткаў па  праблемах навучання  i выхавання;
арганiзаваць   выданне   на   беларускай   мове  навукова-метадычных
часопiсаў "Дашкольнае выхаванне"  i "Пачатковая школа", арыгiнальных
вучэбна-метадычных дапаможнiкаў для беларускамоўных дзiцячых садоў i
Бiблiятэкi выхавацеля дзiцячага сада.

     Падрыхтаваць  i  забяспечыць  выданне  для  малодшых школьнiкаў
зборнiка "Беларускi фальклор",  бiблiятэкi "Беларускiя пiсьменнiкi i
паэты - дзецям", для вучняў сярэдняга i старэйшага школьнага ўзросту
серыю  навукова-папулярнай лiтаратуры  "Беларуская мова:  гiсторыя i
сучаснасць", "Народ, мова, культура", "Мастацтва Беларусi" i iншыя.

     1990-1995 гады

     14.  Дзяржаўнаму камiтэту  БССР  па  друку прадоўжыць  выпуск у
перакладзе  на беларускую  мову твораў  класiчнай, сучаснай замежнай
мастацкай  лiтаратуры,  лiтаратуры  народаў   СССР  з  тым,  каб  ва
унiверсiтэтах  i  педагагiчных   iнстытутах  паступова  перайсцi  да
выкладання гэтых лiтаратур на беларускай мове.

     Пастаянна

      Y. Арганiзацыйнае, кадравае, навуковае i
         матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне выканання праграмы

     1.  Мiнiстэрству  народнай  адукацыi  БССР  сумесна з Акадэмiяй
навук БССР,  Мiнiстэрствам культуры БССР,  Дзяржаўным камiтэтам БССР
па  друку,  таварыствам  "Веды",  Таварыствам  беларускай  мовы  iмя
Ф.Скарыны  ўнесцi  прапановы  ў  Савет  Мiнiстраў  БССР аб стварэннi
рэспублiканскага   мiжведамаснага  навукова-метадычнага   Савета  па
пытаннях культурна-моўнай палiтыкi, галоўнымi задачамi якога павiнны
быць  каардынацыя  i  кантроль  работы  па  вывучэнню i даследаванню
беларускай   i   iншых    моў,   ажыццяўленню   навукова-метадычнага
кiраўнiцтва,  вывучэнню  попыту  на  вучэбна-дапаможную  лiтаратуру,
вызначэнню выдавецкай дзейнасцi.

     1990 год

     2.  Для каардынацыi  работы па  адбору тэрмiнаў  з розных галiн
ведаў i  падрыхтоўкi адпаведных слоўнiкаў стварыць  у 1991 годзе пры
Акадэмii   навук  БССР   рэспублiканскую  тэрмiналагiчную   камiсiю.
Прэзiдыуму Акадэмii навук БССР зацвердзiць склад гэтай камiсii.
     Лiчыць  неабходным   стварыць  у  Iнстытуце   мовазнаўства  iмя
Я.Коласа  Акадэмii  навук  БССР  аддзел  тэрмiналогii,  а ў вышэйшых
навучальных установах арганiзаваць  рабочыя тэрмiналагiчныя групы па
падрыхтоўцы тэрмiналагiчных слоўнiкаў.
     Акадэмii  навук  БССР  забяспечыць  падрыхтоўку,  а Дзяржаўнаму
камiтэту  БССР   па  друку  -   выданне  неабходных  тэрмiналагiчных
даведнiкаў для практычнага карыстання,  а таксама даведнiка асабовых
iмён  i  прозвiшчаў  у   адпаведнасцi  з  нацыянальнай  iменаслоўнай
традыцыяй i правiламi беларускай мовы.

     1992-1997 гады

     3. Для ўнармавання правапiсу беларускiх i запазычаных тапонiмаў
стварыць у Акадэмii навук  БССР рэспублiканскую камiсiю. Даручыць ёй
распрацаваць  прынцыпы  перадачы  тапонiмаў  на  беларускай  мове, а
таксама    прынцыпы   навуковых    асноў   транскрыпцыi   iншамоўных
геаграфiчных  назваў;   падрыхтаваць  i  выдаць   у  блiжэйшыя  гады
тапанiмiчныя даведнiкi.

     Забяспечыць  ва ўстаноўленым  парадку падрыхтоўку  i выпуск  на
беларускай мове картаграфiчных  выданняў, прызначаных для карыстання
ў Беларускай ССР.

     З 1990 года

     4.  Акадэмii навук  БССР, Мiнiстэрству  народнай адукацыi  БССР
забяспечыць  правядзенне  фундаментальных  даследаванняў  беларускай
народнай   мовы,  стварэнне   дыялектных  слоўнiкаў   i  атласаў,  а
Дзяржаўнаму камiтэту БССР па друку - iх выданне.

     Пастаянна

     5. Мiнiстэрствам i ведамствам БССР, выканкомам Саветаў народных
дэпутатаў  для  павышэння  якасцi   дакументаў  на  беларускай  мове
вызначаць  пасады  стылiстаў  у  межах  iснуючых  штатных раскладаў.
Лiчыць    мэтазгодным    па    меры    неабходнасцi    арганiзоўваць
гаспадарчаразлiковыя цэнтры ў абласцях,  гарадах i раёнах рэспублiкi
па  аказанню  практычнай  дапамогi  ў  вядзеннi  на  беларускай мове
справаводства i дакументацыi.

     З 1990 года

     6.  Акадэмii навук  БССР, Мiнiстэрству  народнай адукацыi  БССР
сумесна  з   Таварыствам  беларускай  мовы   iмя  Ф.Скарыны,  Саюзам
пiсьменнiкаў БССР правесцi шэраг  навуковых канферэнцый па праблемах
беларускага  правапiсу.  На  аснове  рэкамендацый канферэнцый унесцi
прапановы па ўдакладненню правапiсных норм.

     З 1990 года

     7. Мiнiстэрству  народнай адукацыi БССР,  Мiнiстэрству культуры
БССР сумесна  з аблвыканкомамi i  Мiнскiм гарвыканкомам перагледзець
структуру i  аб'ёмы падрыхтоўкi кадраў, якiя  валодаюць беларускай i
iншымi нацыянальнымi  мовамi, з мэтай  поўнага забеспячэння да  1996
года  патрэбы ўстаноў  народнай адукацыi  i культуры  ў нацыянальных
кадрах.

     1990-1991 гады

     8. Мiнiстэрству народнай адукацыi БССР арганiзаваць у 1990-1993
гадах кафедры  беларускай мовы i  лiтаратуры ў вышэйшых  навучальных
установах, дзе яны адсутнiчаюць,  забяспечыць iх кадрамi, прывесцi ў
адпаведнасць з патрэбамi штаты кафедраў, якiя iснуюць.

     Акадэмii  навук  БССР,   Мiнiстэрству  народнай  адукацыi  БССР
забяспечыць   падрыхтоўку  спецыялiстаў   вышэйшай  квалiфiкацыi   з
веданнем беларускай i iншых моў праз аспiрантуру i дактарантуру.

     9.  Дзяржаўнаму  камiтэту  БССР   па  эканомiцы  i  планаванню,
Дзяржаўнаму  камiтэту БССР  па матэрыяльна-тэхнiчнаму  забеспячэнню,
Мiнiстэрству  фiнансаў   БССР,  мiнiстэрствам  i   ведамствам  БССР,
выканкомам  Саветаў  народных  дэпутатаў  для  выканання  Дзяржаўнай
праграмы  развiцця  беларускай  мовы  i  iншых  нацыянальных  моў  у
Беларускай   ССР   прадугледжваць   у   праектах  адпаведных  планаў
эканамiчнага i сацыяльнага  развiцця  народнай гаспадаркi i бюджэтаў
выдзяленне неабходных матэрыяльных i фiнансавых сродкаў.

     Пастаянна

     10.  Акадэмii навук  БССР, Мiнiстэрству  народнай адукацыi БССР
сумесна з  выканкомамi Саветаў народных  дэпутатаў, мiнiстэрствамi i
ведамствамi БССР,  арганiзацыямi Дзяржаўнага камiтэта  БССР па друку
сiстэматычна  праводзiць сацыялагiчныя  даследаваннi, якiя  давалi б
магчымасць  ацанiць  стан вывучэння беларускай мовы  i авалодання ёю
рознымi  групамi насельнiцтва  рэспублiкi. Аб  iх вынiках  рэгулярна
iнфармаваць  зацiкаўленыя  мiнiстэрствы   i  ведамствы  БССР,  Савет
Мiнiстраў БССР.

     З 1990 года

     11.  Мiнiстэрствам   i  ведамствам  БССР,   выканкомам  Саветаў
народных  дэпутатаў перыядычна  разглядаць ход  выканання Дзяржаўнай
праграмы  развiцця  беларускай  мовы  i  iншых  нацыянальных  моў  у
Беларускай   ССР,   прымаць   неабходныя   захады   па  своечасоваму
ажыццяўленню  праграмы i  пры неабходнасцi  ўносiць прапановы  па яе
ўдакладненню i дапаўненню.

     Выкананне  Дзяржаўнай  праграмы   штогод  разглядаць  у  Савеце
Мiнiстраў БССР.

     З 1991 года
         -----------------------------------------------------------



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations