| Навигация Новые документы Реклама Ресурсы в тему | 
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ
Постановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 ноября 2000 г. №1738
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Кувейт аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць"Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)
 Правовая библиотека
 (архив)
   | 
         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      13 лiстапада 2000 г. № 1738
 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ДЗЯРЖАВЫ КУВЕЙТ АБ 
 ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI 
 ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА 
 ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову Дзяржаўнага падатковага камiтэта,  узгодненую
з   Мiнiстэрствам   замежных   спраў  i  Мiнiстэрствам  юстыцыi,  аб
правядзеннi  перагавораў  па   праекту   Пагаднення   памiж   Урадам
Рэспублiкi  Беларусь i Урадам Дзяржавы Кувейт аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi  ўхiлення  ад  выплаты  падаткаў  у
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць.
     Упаўнаважыць на  правядзенне  названых  перагавораў   намеснiка
Старшынi   Дзяржаўнага   падатковага   камiтэта   Кандратаву  Ларысу
Аляксандраўну i даць ёй права  прыцягваць  па  ўзгадненню  з  iншымi
рэспублiканскiмi  органамi дзяржаўнага кiравання iх прадстаўнiкоў да
ўдзелу ў рабоце над Пагадненнем.
     Адобрыць праект  Пагаднення  памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Дзяржавы Кувейт аб пазбяганнi  двайнога  падаткаабкладання  i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для перагавораў,
дазволiўшы  ўносiць  у  яго  змяненнi  i  дапаўненнi,  якiя не маюць
прынцыповага характару.
     
 ____________________________
     *) Не рассылаецца.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН
 | 
 
 Предыдущий | Следующий
< Содержание
 
 | Новости законодательства Новости сайта Новости Беларуси Новости Спецпроекта "Тюрьма" Полезные ресурсы Разное |