Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Положение Министерства образования Республики Беларусь от 14 сентября 1992 г. "Палажэнне аб куратару вучэбнай групы сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАЛАЖЭННЕ АБ КУРАТАРУ ВУЧЭБНАЙ ГРУПЫ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
 НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

 Зацверджана: намеснiк Мiнiстра адукацыi Г.А.Бутрым 14.09.1992
         -----------------------------------------------------------
         Утратило силу  приказом  Министерства образования от 31 мая
         2007 г. № 351   

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Куратар   вучэбнай  групы  назначаецца  загадам  дырэктара
сярэдняй спецыяльнай навучальнай  установы,  як  правiла,  на  ўвесь
тэрмiн  навучання  з лiку выкладчыкаў на падставе прапаноў намеснiка
дырэктара па выхаваўчай рабоце  i  з  улiкам  меркаванняў  калектыва
групы, педагога.
     1.2. Куратар вучэбнай групы працуе  пад  агульным  кiраўнiцтвам
дырэктара. Непасрэднае кiраўнiцтва дзейнасцю куратара вучэбнай групы
ажыццяўляе намеснiк дырэктара па выхаваўчай (вучэбнай) рабоце.
     1.3. Усю  арганiзацыйную  i  выхаваўчую  работу ў групе куратар
ажыццяўляе ў  адпаведнасцi  з  Законам  "Аб  адукацыi  ў  Рэспублiцы
Беларусь",  Палажэннем аб сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе,
Статутам  тэхнiкума  (педагагiчнага  вучылiшча,   каледжа),   iншымi
заканадаўчымi актамi i гэтым Палажэннем.
     Свае функцыянальныя абавязкi куратар вучэбнай групы выконвае  ў
цесным узаемадзеяннi   з   загадчыкам   аддзялення,  выкладчыкамi  i
майстрамi вытворчага навучання,  якiя  працуюць  у  дадзенай  групе,
выхавальнiкамi iнтэрната,   грамадскiмi   аб'яднаннямi   i  бацькамi
навучэнцаў.
     1.4. Навучальная  ўстанова  на  падставе  гэтага  Палажэння i з
улiкам асаблiвасцей,  спецыфiкi,   традыцый,   перспектыў   развiцця
распрацоўвае службовыя функцыi куратара вучэбнай групы.
     Пры неабходнасцi i наяўнасцi  сродкаў  у  навучальнай  установе
магчыма  ўвядзенне  вызваленага куратара - выхавальнiка (сацыяльнага
педагога) вучэбнай групы(паралелi).

         2. Асноўныя напрамкi дзейнасцi i абавязкi куратара
                           вучэбнай групы

     2.1. Садзейнiчанне   ўдасканаленню   падрыхтоўкi  спецыялiстаў,
фармiраванню асобы, духоўнаму, iнтэлектуальнаму i фiзiчнаму развiццю
кожнага навучэнца, яго станаўленню як грамадзянiна i сем'янiна.
     2.2. Усебаковае вывучэнне (сумесна са штатным  або  прыцягнутым
псiхолагам)   навучэнцаў   групы,  iх  iндывiдуальных  асаблiвасцей,
схiльнасцей,  iнтарэсаў,  запытаў  i  на   гэтай   аснове   дапамога
самавызначенню,  самаарганiзацыi, самаўдасканаленню i самарэалiзацыi
кожнага навучэнца.
     2.3. Знаёмства  навучэнцаў з гiсторыяй i традыцыямi,  правiламi
ўнутранага распарадку, асаблiвасцямi выбранай прафесii, арганiзацыяй
вучэбна-выхаваўчага працэсу.
     2.4. Дасягненне адзiнства патрабаванняў i  ўзгодненых  дзеянняў
калектыва навучальнай  установы  i  сям'i ў адносiнах да навучэнцаў.
Спрыянне стварэнню  ў  калектыве  групы   добразычлiвых,   уважлiвых
адносiн, павагi да акружаючых людзей.
     2.5. Садзейнiчанне  засваенню  навучэнцамi  агульначалавечых  i
нацыянальных   каштоўнасцей,   фармiраванню   палiтычнай   культуры,
грамадзянскай пазiцыi. Арганiзацыя работы па iнфармаванню навучэнцаў
аб найбольш значных падзеях мiжнароднага i ўнутранага жыцця ў галiне
навукi,  тэхнiкi, культуры i г.д. Аказанне дапамогi навучэнцам групы
ў арганiзацыi пазаўрочнай дзейнасцi, выбару заняткаў па iнтарэсах.
     2.6. Праяўленне   клопату  аб  стварэннi  ўмоў  для  паспяховай
вучобы, захоўванню  кантынгенту   навучэнцаў,   высвятленне   нiзкай
паспяховасцi i арганiзацыя кампенсуючага навучання.
     2.7. Падтрыманне сувязi з бацькамi навучэнцаў,  выхавальнiкамi.
Знаёмства з умовамi жыцця i паводзiн навучэнцаў у iнтэрнаце.
     2.8. Клопат аб маральнай i сацыяльнай абароне навучэнцаў.
     2.9. Вядзенне  ўстаноўленай у навучальнай установе дакументацыi
па замацаванай вучэбнай групе.

                  3. Правы куратара вучэбнай групы

     3.1. Самастойна выбiраць формы, шляхi i сродкi арганiзацыйнай i
выхаваўчай работы   ў   замацаванай   групе   з   улiкам  узроставых
асаблiвасцей i  iнтарэсаў  навучэнцаў,  праводзiць  эксперыменты  па
прымяненню новых методык i праграм выхавання.
     3.2. Прысутнiчаць  на  вучэбных  занятках,  экзаменах,  абароне
навучэнцамi групы  курсавых  i дыпломных праектаў.  Удзельнiчаць пры
неабходнасцi ў  рабоце   стыпендыяльнай   камiсii   i   камiсii   па
размеркаванню маладых спецыялiстаў.
     3.3. Уносiць   на  разгляд  кiраўнiцтва  навучальнай  установы,
педагагiчнага  савета  i  метадычнага  аб'яднання   куратараў   груп
прапановы па ўдасканаленню працэсу навучання i выхавання навучэнцаў.
     3.4. Уносiць  кiраўнiцтву  навучальнай  установы  прапановы  аб
заахвочваннi навучэнцаў за поспехi ў вучобе,  працы, актыўны ўдзел у
грамадскiм жыццi, аб дысцыплiнарных спагнаннях за парушэнне правiлаў
унутранага распарадку.

            4. Арганiзацыя працы куратараў вучэбных груп

     4.1. Куратар    вучэбнай    групы     на     падставе     плана
вучэбна-выхаваўчай дзейнасцi  навучальнай установы на навучальны год
i зыходзячы са спецыфiкi i асаблiвасцей вучэбнай групы  плануе  сваю
работу з навучэнцамi.
     4.2. З мэтай аказання  дапамогi  ў  арганiзацыi  i  правядзеннi
работы, павышэння   квалiфiкацыi,   абагульнення  i  распаўсюджвання
станоўчага вопыту  працы   куратараў   вучэбных   груп   кiраўнiцтва
навучальнай установы   стварае   метадычнае  аб'яднанне  (на  правах
цыклавой камiсii) куратараў груп, выхавальнiкаў.
     Пры неабходнасцi ў рабоце метадычнага аб'яднання прымаюць удзел
кiраўнiкi  навучальнай  установы,  загадчыкi  аддзяленняў,  старшынi
прадметных  (цыклавых)  камiсiй,  метадысты,  работнiкi  бiблiятэкi,
прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый, навучэнцы.
     4.3. Праца    куратараў    вучэбных   груп   заахвочваецца   ва
ўстаноўленым парадку.
         -----------------------------------------------------------



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations