Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Письмо Министерство образования и науки Республики Беларусь от 8 ноября 1995 г. №10-9/277 "Аб дзiцячых дашкольных установах з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    8 лiстапада 1995 г. № 10-9/277

 АБ ДЗIЦЯЧЫХ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОВАХ З КАРОТКАЧАСОВЫМ
 ЗНАХОДЖАННЕМ ДЗЯЦЕЙ
         -----------------------------------------------------------
         Утратило силу приказом  Министерства  образования   от   15
         ноября 2005 г. № 602   

     Згодна з прыкладным Палажэннем аб дзiцячай дашкольнай  установе
рэжым  работы дашкольнай установы ўстанаўлiваецца рашэннем мясцовага
Савета дэпутатаў па прадстаўленню ўпраўлення (аддзела) адукацыi  або
прадпрыемства, установы, арганiзацыi, асоб, у распараджэннi якiх яна
знаходзiцца.
      Дашкольныя ўстановы  або асобныя iх групы могуць працаваць 5 i
6 дзён у тыдзень па рэжыму дзённага i кругласутачнага знаходжання  ў
iх дзяцей з адным або двума выхаднымi.
     З мэтай дапамогi сям'i ў выхаваннi дзяцей,  з улiкам пажаданняў
бацькоў   у  дашкольнай  установе  на  аснове  самаакупнасцi  могуць
стварацца групы кароткачасовага  знаходжання  дзяцей  з  працягласцю
работы ад 1 да 6 гадзiн.
     Па прыналежнасцi  i  формах  арганiзацыi  дашкольныя   ўстановы
(групы)   з  гiбкiм  рэжымам  работы  могуць  быць  наступных  вiдаў
уласнасцi:
     - дзяржаўныя;
     - калектыўныя    (арэндных    прадпрыемстваў,     кааператываў,
акцыянерных таварыстваў, прыватныя);
     - змешаныя  (дзяржаўна-кааператыўныя,  дзяржаўна-грамадскiя   i
iнш.).
     Дашкольныя ўстановы  (групы)  з  гiбкiм   рэжымам   работы   па
прызначэнню  могуць  быць дашкольнымi ўстановамi (групамi) агульнага
развiцця,  з паглыбленым накiрункам у рабоце, па догляду, назiранню,
аздараўленню, кампенсуючыя.
     У дашкольнай  установе  могуць  стварацца  дзяржаўныя  вячэрнiя
групы,  а  таксама  групы,  якiя  працуюць у суботнiя,  нядзельныя i
святочныя днi.
     Групы з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей могуць быць:
     - прагулачнымi;
     - па падрыхтоўцы дзяцей да школы;
     - кампенсуючымi  (карэкцыйная  работа  з  дзецьмi,  якiя  маюць
недахопы ў фiзiчным i разумовым развiццi);
     - мастацкага, эстэтычнага выхавання;
     - з вывучэннем замежнай мовы.
     Выхаваўча-адукацыйная работа з дзецьмi ў дашкольных установах i
групах  з  гiбкiм  рэжымам будуецца на аснове праграм,  зацверджаных
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi,  праграмы "Гiбкi рэжым  у  дзiцячым
садзе",  а  таксама  на  аснове  спецыяльных  падпраграм i аўтарскiх
праграм.
     Колькасць дзяцей   у   групах   з  кароткачасовым  знаходжаннем
вызначаецца патрэбнасцю i наяўнасцю ўмоў для жыццядзейнасцi  дзяцей,
але  яна  не  павiнна  перавышаць  устаноўленыя нормы напаўняльнасцi
адпаведных груп дашкольных устаноў.
     Групы з   гiбкiм   рэжымам   работы  могуць  камплектавацца  па
аднаўзроставаму прынцыпу або дзецьмi рознага ўзросту.
     Штаты ў гэтых групах устанаўлiваюцца ўстановамi, арганiзацыямi,
пры якiх яны функцыянiруюць,  з улiкам  пажаданняў  бацькоў.  Аплата
працы  выхавацеляў,  медыцынскiх  работнiкаў,  музычных  кiраўнiкоў,
кiраўнiкоў  фiзiчнага  выхаваня   i   iншых   катэгорый   работнiкаў
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     Дашкольныя ўстановы  заключаюць  дагаворы  з   бацькамi,   якiя
рэгламентуюць  адносiны  памiж  дашкольнай  установай  i бацькамi па
выхаванню,   навучанню,   догляду,   харчаванню    i    медыцынскаму
абслугоўванню  дзяцей  дашкольнага ўзросту ў групах з гiбкiм рэжымам
работы.
     Бацькоўская плата  за  ўтрыманне  дзяцей у дашкольных установах
(групах) з кароткачасовым знаходжаннем вызначаецца ў адпаведнасцi  з
каштарысам выдаткаў на iх утрыманне.
     Лiчыць страцiўшым сiлу пiсьмо Мiнiстэрства народнай адукацыi ад
8  жнiўня  1990  г.  №  02-06-10 "Аб дзiцячых дашкольных установах з
кароткачасовым знаходжаннем дзяцей i тэматычным ухiлам".

 Намеснiк Мiнiстра                                       А.У.КАЗУЛIН

 УЗГОДНЕНА
 Намеснiк Мiнiстра фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь
 А.I.Сверж  



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations