Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 20 июня 1997 г. №336 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 20 чэрвеня 1997 г.  N 336                               г.Мiнск


 Аб зацвярджэннi Палажэння "Аб размеркаваннi выпускнiкоў
 дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных
 устаноў Рэспублiкi Беларусь"
         -----------------------------------------------------------
         Утратил  силу  постановлением   Министерства   образования,
         Министерства экономики, Министерства финансов, Министерства
         юстиции и Министерства труда  и  социальной  защиты  от  23
         января  2003  г.  №  11.4/33/112/169/14 (зарегистрировано в
         Национальном  реестре  -  №  8/9061   от   30.01.2003   г.)
          

       ![Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства  образования от 26 января  1999 г. N
         33,  Министерства  эканомики  от  28  января  1999  г. N 7,
         Министерства  финансов   от  29  января   1999  г.  N   16,
         Министерства  юстиции   от  29  января  1999   г.  N  24  и
         постановление Министерства труда от 29  января 1999 г. N 11
         (Национальный реестр - N 8/56 от 05.02.99 г.);
            Постановление  Министерства   образования,  Министерства
         труда,   Министерства  экономики,   Министерства  финансов,
         Министерства юстиции  от 21 июля  2000 г. N  18/81/28/64/21
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  -  N 8/3759 от
         26.07.2000 г. );
            Постановление  Министерства   образования,  Министерства
         труда,   Министерства  экономики,   Министерства  финансов,
         Министерства  юстиции  от  3  января  2001  г.  N 1/1/1/1/1
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  -  N 8/4745 от
         11.01.2001 г.)].

     З мэтай  паляпшэння  кадравага забеспячэння спецыялiстамi галiн
гаспадаркi,  аказання  садзеяння  ў   працаўладкаваннi   выпускнiкоў
дзяржаўных  навучальных устаноў,   узмацнення гарантый iх сацыяльнай
абароны i ў адпаведнасцi з пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь   ад  02.04.97  г.  N  276  "Аб  размеркаваннi  выпускнiкоў
дзяржаўных  вышэйшых  i  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў
Рэспублiкi Беларусь"

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць    Палажэнне   "Аб   размеркаваннi   выпускнiкоў
дзяржаўных  вышэйшых  i  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў
Рэспублiкi Беларусь" (дадаецца).

     2. Палажэнне   аб   размеркаваннi ўвесцi  ў  дзеянне з 1 лiпеня
1997 г.

     3. Лiчыць страцiўшымi сiлу:
     - Палажэнне    аб    размеркаваннi    выпускнiкоў    дзяржаўных
педагагiчных  вышэйшых  i  сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў,
зацверджанае загадам мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi  Беларусь
ад 5.08.96 г. N 346;
     - Часовае  палажэнне  аб  размеркаваннi  выпускнiкоў  вышэйшых,
сярэднiх спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў,
зацверджанае  загадам  мiнiстра  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь   ад
15.03.93 г.,  у частцы размеркавання выпускнiкоў вышэйшых i сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў.

     4. Упраўленню па  рабоце  з  кадрамi  i  прававым  забеспячэннi
(Пыжоў  А.А.) давесцi дадзены загад да ведама мiнiстэрстваў,   iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў,  якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi навучальныя
ўстановы,  рэктараў  вышэйшых  i  дырэктараў  сярэднiх   спецыяльных
навучальных устаноў, падведамных Мiнiстэрству адукацыi.

     5. Кантроль  за выкананнем загада ўскласцi на першага намеснiка
мiнiстра Хрусталёва Б.М.


 Мiнiстр                                             В.I.Стражаў


                                     ЗАЦВЕРДЖАНА:
                                     Загадам Мiнiстра адукацыi
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 20 чэрвеня 1997 г. N 336

 ЗАЦВЯРДЖАЮ                          Мiнiстэрства эканомiкi
 Мiнiстэрства працы                  Рэспублiкi Беларусь
 Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра                   Намеснiк мiнiстра
            Е.П.Колас                           А.Н.Тур

 Мiнiстэрства фiнансаў               Мiнiстэрства юстыцыi
 Рэспублiкi Беларусь                 Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра                   Намеснiк мiнiстра
            А.I.Сверж                           Г.В.Бачкова


                             ПАЛАЖЭННЕ
              аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных
                  вышэйшых i сярэднiх спецыяльных
              навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь

===

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. З мэтай выканання пастановы  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  ад  02.04.1997 г.  N  276  "Аб  размеркаваннi  выпускнiкоў
дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных  устаноў"i  ў
адпаведнасцi  з  Законамi  "Аб  адукацыi  ў Рэспублiцы Беларусь","Аб
занятасцi насельнiцтва  Рэспублiкi  Беларусь",  праграмай  кадравага
забеспячэння  эканамiчнай  рэформы,  зацверджанай  пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16.11.92 г.  N 690,  Палажэннем  аб
парадку  заключэння  дагавораў на падрыхтоўку спецыялiстаў i рабочых
кадраў у навучальных  установах  Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджаным
загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 14.06.94 г.  N 170,
Палажэннем   аб  мэтавай   падрыхтоўцы  спецыялiстаў,   зацверджаным
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь ад 28 сакавiка 2000
г. №  406 (Национальный реестр  правовых актов Республики  Беларусь,
2000 г.,  № 33, 5/2876),   распрацавана Палажэнне  "Аб размеркаваннi
выпускнiкоў дзяржаўных  вышэйшых i сярэднiх  спецыяльных навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь.
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт  1.1  -  с  изменениями, внесенными постановлением
         Министерства образования,  Министерства труда, Министерства
         экономики,  Министерства финансов,  Министерства юстиции от
         21  июля  2000  г.  N  18/81/28/64/21  (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - N 8/3759 от 26.07.2000 г. )

            1.1.  З  мэтай   выканання  пастановы  Савета  Мiнiстраў
         Рэспублiкi   Беларусь   ад   02.04.1997   г.   N   276  "Аб
         размеркаваннi  выпускнiкоў дзяржаўных  вышэйшых i  сярэднiх
         спецыяльных навучальных устаноў"i ў адпаведнасцi з Законамi
         "Аб   адукацыi   ў   Рэспублiцы   Беларусь","Аб   занятасцi
         насельнiцтва  Рэспублiкi   Беларусь",  праграмай  кадравага
         забеспячэння  эканамiчнай рэформы,  зацверджанай пастановай
         Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ад 16.11.92 г. N 690,
         Палажэннем аб  парадку заключэння дагавораў  на падрыхтоўку
         спецыялiстаў  i  рабочых  кадраў  у  навучальных  установах
         Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi
         Рэспублiкi  Беларусь ад  14.06.94 г.  N 170,  Палажэннем аб
         мэтавай  падрыхтоўцы  педагагiчных   кадраў  у  вышэйшых  i
         сярэднiх   спецыяльных  навучальных   установах  Рэспублiкi
         Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi
         Беларусь  ад   13.05.93  г.,  N   144  (з  дапаўненнямi   i
         змяненнямi,  зацверджанымi  загадам   Мiнiстра  адукацыi  i
         навукi Рэспублiкi Беларусь ад 11.03.96 г. N 88), Палажэннем
         аб    мэтавай    кантрактнай    падрыхтоўцы   спецыялiстаў,
         зацверджаным загадам Мiнiстра  адукацыi i навукi Рэспублiкi
         Беларусь ад 1.07.1996 г.  N 286, распрацавана Палажэнне "Аб
         размеркаваннi  выпускнiкоў дзяржаўных  вышэйшых i  сярэднiх
         спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь".
         -----------------------------------------------------------

     1.2. Дадзенае  Палажэнне  з'яўляецца  абавязковым для выканання
ўсiмi мiнiстэрствамi,  iншымi рэспублiканскiмi органамi  дзяржаўнага
кiравання,    мясцовымi   выканаўчымi   i   распарадчымi   органамi,
прадпрыемствамi,  установамi i  арганiзацыямi  i  iншымi  юрыдычнымi
асобамi незалежна ад форм уласнасцi.
     Палажэнне прадугледжвае  парадак персанальнага размеркавання *)
выпускнiкоў  дзённых  аддзяленняў  дзяржаўных  вышэйшых  i  сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў.

 _______________________________
     *) У далейшым размеркаванне

     1.3. Размеркаванне выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых  i  сярэднiх
спецыяльных  навучальных устаноў **) ажыццяўляецца для задавальнення
патрэбнасцi  ў  спецыялiстах  розных  галiн  гаспадаркi   Рэспублiкi
Беларусь,  а таксама для павышэння сацыяльнай абароны выпускнiкоў па
наступных групах:

 _____________________________
     **) У далейшым выпускнiкi

     1.3.1. выпускнiкi,  якiя паступiлi ў  навучальныя  ўстановы  на
навучанне на агульных падставах.

     1.3.2. выпускнiкi,  якiя  паступiлi  ў  навучальныя ўстановы па
планах мэтавай  падрыхтоўкi.
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт 1.3.2. - с изменениями, внесенными  постановлением
         Министерства образования,  Министерства труда, Министерства
         экономики,  Министерства финансов,  Министерства юстиции от
         21  июля  2000  г.  N  18/81/28/64/21  (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - N 8/3759 от 26.07.2000 г. )

            1.3.2. выпускнiкi, якiя паступiлi ў навучальныя ўстановы
         па планах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi.
         -----------------------------------------------------------
         Пункт   1.3.2   -   с   изменениями,  внесенными  приказами
         Министерства  образования  от  26  января  1999  г.  N  33,
         Министерства  эканомики   от  28  января   1999  г.  N   7,
         Министерства  финансов   от  29  января   1999  г.  N   16,
         Министерства  юстиции   от  29  января  1999   г.  N  24  и
         постановлением Министерства труда от 29 января 1999 г. N 11
         (Национальный реестр - N 8/56 от 05.02.99 г.)

            1.3.2. выпускнiкi, якiя паступiлi ў навучальныя ўстановы
         па планах мэтавай падрыхтоўкi.
         -----------------------------------------------------------

     1.3.3. Исключен.
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт   1.3.3.   исключен   постановлением  Министерства
         образования,  Министерства  труда,  Министерства экономики,
         Министерства финансов, Министерства юстиции от 21 июля 2000
         г.   N  18/81/28/64/21   (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - N 8/3759 от 26.07.2000 г. )

            1.3.3. выпускнiкi, якiя паступiлi ў навучальныя ўстановы
         на  ўмовах мэтавай  кантрактнай падрыхтоўкi;
         -----------------------------------------------------------

     1.3.4. выпускнiкi,   якiя   навучалiся  за  кошт  пазабюджэтных
сродкаў.

     1.4. Выпускнiк,  якi закончыў поўны курс навучання i накiраваны
на  работу  камiсiяй  па  персанальным  размеркаваннi (пры наяўнасцi
пасведчання),  лiчыцца маладым спецыялiстам i абавязаны  адпрацаваць
па накiраваннi на работу 2 гады з дня заключэння працоўнага дагавору
памiж iм i наймальнiкам.
     Час службы   ва  Узброеных  Сiлах  Рэспублiкi  Беларусь,  пасля
заканчэння навучальнай установы,  залiчваецца ў  тэрмiн  абавязковай
работы маладога спецыялiста па накiраваннi.

     1.5. Кантроль  за  арганiзацыяй  працаўладкавання  выпускнiкоў,
правiльнасцю выдачы дакументаў ажыццяўляюць адпаведныя мiнiстэрствы,
iншыя   рэспублiканскiя   органы   дзяржаўнага  кiравання,  мясцовыя
выканаўчыя i распарадчыя органы,  якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi
навучальныя ўстановы.

                2. Парадак размеркавання выпускнiкоў

     2.1. Размеркаванне    выпускнiкоў   праводзiцца   камiсiяй   па
персанальным  размеркаваннi *)  не  пазней  чым  за  два  месяцы  да
заканчэння  выпускнiкамi  навучальных  устаноў.  Састаў  камiсii  па
размеркаваннi  зацвярджаецца   рэктарам   (дырэктарам)   навучальнай
установы.

 ___________________________
     *) У далейшым камiсii

     У вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, у якiх
колькасць  выпускнiкоў перавышае 500 чалавек,  дапускаецца стварэнне
некалькiх камiсiй па персанальным размеркаваннi.
     У рабоце   камiсiй   па   размеркаваннi  могуць  прымаць  удзел
прадстаўнiкi   галiновых   i   рэгiянальных   органаў    прафсаюзаў,
мiнiстэрстваў,      iншых     органаў     дзяржаўнага     кiравання,
прадпрыемстваў, арганiзацый i устаноў, зацiкаўленых  у  спецыялiстах
пэўнага профiлю, прадстаўнiкi органаў дзяржаўнай службы занятасцi.

     2.2. Кiраўнiкi  навучальных устаноў абавязаны да пачатку работы
камiсii  па  персанальным   размеркаваннi  арганiзаваць  работу   па
азнаямленнi  выпускнiкоў  з  гэтым  палажэннем,  месцамi  i  планамi
размеркавання,  дагаворамi, якiя заключаны навучальнымi ўстановамi з
прадпрыемствамi, арганiзацыямi,    установамi     на     падрыхтоўку
спецыялiстаў, заяўкамi на спецыялiстаў, з парадкам работы камiсiй.

     2.3. Выпускнiкi,  якiя навучалiся за  кошт  бюджэтных  сродкаў,
размяркоўваюцца  на работу ў адпаведнасцi з заяўкамi прадпрыемстваў,
арганiзацый,   устаноў,    адпаведных    мiнiстэрстваў    i    iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.
     Выпускнiкi вышэйшых, сярэднiх  спецыяльных навучальных устаноў,
якiя  навучалiся на  дагаворных умовах  на падрыхтоўку спецыялiстаў,
або  на ўмовах  мэтавай падрыхтоўкi  спецыялiста ,  накiроўваюцца на
работу ў адпаведнасцi з дагаворам.
         __________________________________________________________
         Абзац  второй  подпункта  2.3  -  c изменениями, внесенными
         постановлением   Министерства   образования,   Министерства
         труда,   Министерства  экономики,   Министерства  финансов,
         Министерства юстиции  от 21 июля  2000 г. N  18/81/28/64/21
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  -  N 8/3759 от
         26.07.2000 г. )

            Выпускнiкi  вышэйшых,  сярэднiх  спецыяльных навучальных
         устаноў,   якiя   навучалiся   на   дагаворных   умовах  на
         падрыхтоўку спецыялiстаў, або  на ўмовах мэтавага, мэтавага
         кантрактнага прыёму, накiроўваюцца на работу ў адпаведнасцi
         з дагаворам.
         -----------------------------------------------------------

     Выпускнiкi, якiя навучалiся за кошт пазабюджэтных сродкаў,  пры
наяўнасцi вакантных месцаў працаўладкавання або персанальнай заяўкi,
з iх згоды накiроўваюцца  на  работу  або  атрымлiваюць  даведку  аб
самастойным працаўладкаваннi.
     Парадак работы камiсiй,  чарговасць  размеркавання  выпускнiкоў
вызначаецца навучальнай установай.

     2.4. Выпускнiкi  сярэднiх  спецыяльных навучальных устаноў з iх
згоды могуць накiроўвацца на работу ў якасцi рабочых у  адпаведнасцi
з   разрадам   i  квалiфiкацыяй,  устаноўленых  iм  пры  праходжаннi
вытворчай практыкi.

     2.5. Камiсiя  па  персанальным  размеркаваннi  вядзе   пратакол
пасяджэння   i  ведамасць  персанальнага  размеркавання  выпускнiкоў
(дадатак, форма N 1).
     Камiсiя знаёмiцца     з    дадзенымi    выпускнiка:    вынiкамi
паспяховасцi,   станам   здароўя,   удзеле   ў   навукова-даследчай,
грамадскай    рабоце,   заслухоўвае   i   абмяркоўвае   рэкамендацыi
навучальнай установы аб  найбольш  мэтазгодным  накiраваннi  яго  на
работу,  асабiстыя  пажаданнi  выпускнiка  аб  яго  будучай  рабоце,
улiчвае сямейнае становiшча.
     Работу выпускнiку ад iмя камiсii прапаноўвае   старшыня.

     2.6. Накiраванне    выпускнiкоў    на    работу   ажыццяўляецца
навучальнай установай шляхам выдачы пасведчання  аб  накiраваннi  на
работу (дадатак, форма N 2).

     2.7. Выпускнiкi,  якiя  закончылi навучальныя ўстановы,  але не
абаранiлi  дыпломныя  работы  або  не  здалi  дзяржаўныя   экзамены,
падлягаюць  размеркаванню  i  накiраванню на работу ў адпаведнасцi з
рашэннем камiсii па персанальным размеркаваннi.

     2.8. Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiкоў прымаецца, як
правiла, у прысутнасцi выпускнiка.
     Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiкоў, якiя не з'явiлiся
на пасяджэнне камiсii,  прымаецца ў iх адсутнасць. Пры размеркаваннi
могуць улiчвацца раней выказаныя пажаданнi выпускнiка.
     Камiсiя прымае  рашэнне ў ходзе адкрытага галасавання большасцю
галасоў.  Пры  аднолькавай  колькасцi  галасоў  меркаванне  старшынi
камiсii з'яўляецца рашаючым.

     2.9. Выпускнiкам,  якiя  маюць  iнвалiднасць  першай  цi другой
групы,  работа прадастаўляецца з улiкам стану iх здароўя,  па  месцы
пастаяннага  жыхарства  бацькоў,  супруга (супругi) або з iх згоды ў
адно з наяўных месцаў працаўладкавання маладых спецыялiстаў.
     Выпускнiкам, якiя  маюць  аднаго з бацькоў цi супруга (супругу)
iнвалiда I цi II групы, работа прадастаўляецца з улiкам iх  просьбы
па    магчымасцi    па    месцы   пастаяннага   жыхарства   бацькоў,
супруга (супругi).

     2.10. Выпускнiкам -  жонцы  (мужу)  ваеннаслужачых  афiцэрскага
саставу,  прапаршчыкаў,  мiчманаў  i  ваеннаслужачым  звыштэрмiновай
службы  Узброеных  Сiл   Рэспублiкi   Беларусь,   органаў   Камiтэта
дзяржаўнай  бяспекi  Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрства ўнутраных
спраў  Рэспублiкi   Беларусь   работа   прадастаўляецца   па   месцы
праходжання службы iх мужа (жонкi).
     На супругаў  ваеннаслужачых  тэрмiновай   службы,   а   таксама
курсантаў  ваенных  вучылiшчаў дзеянне дадзенага пункта Палажэння не
распаўсюджваецца.

     2.11. Супругам,   якiя   заканчваюць    навучальную    ўстанову
адначасова,  работа прадастаўляецца прадпрыемствамi,  арганiзацыямi,
установамi, размешчанымi ў адным населеным пункце.
     Калi адзiн  з  супругаў размеркаваны раней,  то другому супругу
работа, па магчымасцi, прадастаўляецца ў тым жа населеным пункце.
     Калi  адзiн з  выпускнiкоў (супруга,  супруг) размяркоўваецца ў
адпаведнасцi  з заключаным  дагаворам на  падрыхтоўку спецыялiста на
ўмовах  мэтавай   падрыхтоўкi    спецыялiста,   то  другому  супругу
(супрузе)  работа  прапаноўваецца  ў  тым  жа  горадзе  (раёне), дзе
знаходзiцца   прадпрыемства,   арганiзацыя,   установа,   для   якiх
ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялiста.
         -----------------------------------------------------------
         Абзац  третий    подпунта 2.3  - c  изменениями, внесенными
         постановлением   Министерства   образования,   Министерства
         труда,   Министерства  экономики,   Министерства  финансов,
         Министерства юстиции  от 21 июля  2000 г. N  18/81/28/64/21
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  -  N 8/3759 от
         26.07.2000 г. )

            Калi    адзiн    з    выпускнiкоў    (супруга,   супруг)
         размяркоўваецца  ў адпаведнасцi  з заключаным  дагаворам на
         падрыхтоўку   спецыялiста  на   ўмовах  мэтавага,  мэтавага
         кантрактнага  прыёму, то  другому супругу  (супрузе) работа
         прапаноўваецца  ў тым  жа горадзе  (раёне), дзе знаходзiцца
         прадпрыемства,    арганiзацыя,     установа,    для    якiх
         ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялiста.
         -----------------------------------------------------------

     Калi абодва   супругi   навучалiся   на   дагаворных  умовах  з
прадпрыемствамi,  арганiзацыямi i ўстановамi,  якiя знаходзяцца не ў
адной  мясцовасцi,  то  месца  iх  работы  вызначаецца  камiсiяй  па
размеркаваннi па дамоўленасцi  з  прадпрыемствамi,  арганiзацыямi  i
ўстановамi з улiкам пажаданняў выпускнiкоў.

     2.12. Выпускнiкам  -  цяжарным жанчынам,  мацi цi бацьку,  якiя
маюць дзiцё ва ўзросце да 3 гадоў на момант  заканчэння  навучальнай
установы,  работа прадастаўляецца па iх просьбе па месцы пастаяннага
жыхарства сям'i (мужа, жонкi, бацькоў).

     2.13. Калi  камiсiя  па  персанальным  размеркаваннi  не   можа
прадаставiць   работу   выпускнiку  ў  сувязi  з  адсутнасцю  месцаў
працаўладкавання  па  атрыманай  спецыяльнасцi  i  квалiфiкацыi,   а
таксама  ў  выпадках,  якiя прадугледжаны  пунктамi 2.9-2.12  гэтага
Палажэння,    яму    прадастаўляецца     магчымасць     самастойнага
працаўладкавання з выдачай даведкi (дадатак, форма N 3).
     Па просьбе гэтых асоб i  са  згоды  прымаючай  iх  арганiзацыi,
прадпрыемства,  установы, мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы
кiравання маюць права  аформiць  iм  накiраванне  на  работу  шляхам
выдачы пасведчання ўстаноўленага ўзору (дадатак, форма N 2).

     2.14. Выдача пасведчанняў аб накiраваннi на работу або  даведак
аб  праве  на самастойнае працаўладкаванне выпускнiкам ажыццяўляецца
навучальнай установай не пазней чым за 5 дзён пасля  заканчэння  iмi
вучобы.

                     3. Гарантыi i кампенсацыi

     3.1. Мiнiстэрствы,   iншыя  рэспублiканскiя  органы  кiравання,
мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы,  кiраўнiкi прадпрыемстваў,
арганiзацый    i    ўстаноў   абавязаны   забяспечыць   рацыянальнае
выкарыстанне маладых спецыялiстаў у адпаведнасцi са спецыяльнасцю  i
квалiфiкацыяй,  атрыманымi  ў  навучальнай  установе,  павышэнне  iх
тэарэтычнага i прафесiйнага ўзроўню,  прымяненне  эфектыўных  сiстэм
стымулявання   творчай  iнiцыятывы  спецыялiстаў,  стварыць  для  iх
неабходныя жыллёвыя i бытавыя ўмовы.

     3.2. Выпускнiкам,  якiя  атрымалi  накiраванне  на  работу,  па
заканчэннi навучальнай установы даецца адпачынак працягласцю ў адзiн
каляндарны месяц незалежна ад таго, калi яны мелi апошнiя канiкулы ў
навучальнай  установе.  За перыяд адпачынку iм выплачваецца грашовая
дапамога ў памеры месячнай стыпендыi,  атрыманай у апошнiм семестры,
за  кошт  сродкаў  прадпрыемстваў,  устаноў  i  арганiзацый,  у якiя
выпускнiкi накiраваны на работу.
     Выпускнiкам педагагiчных  спецыяльнасцей  выплачваецца грашовая
дапамога з разлiку месячнай стыпендыi,  якую выпускнiк атрымлiваў  у
апошнiм  перад  выпускам  семестры  за  45  каляндарных дзён за кошт
сродкаў  дзяржаўнага  бюджэту. У гэты  тэрмiн   уключаецца   месячны
водпуск,  незалежна  ад  таго,  калi  яны  мелi  апошнiя  канiкулы ў
навучальнай установе.
     У тых  выпадках,  калi  выпускнiк  не  атрымлiваў  стыпендыi  ў
апошнiм перад выпускам семестры,  адпаведная грашовая  дапамога  яму
выплачваецца, зыходзячы з разлiку сацыяльнай стыпендыi.
     Выпускнiкам вышэйшых, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў,
якiя  знаходзяцца  на  дзяржаўным  забеспячэннi,  за   час адпачынку
акрамя стыпендыi выплачваецца грашовая  кампенсацыя  за  харчаванне,
зыходзячы з устаноўленых норм.
     Акрамя вышэйазначанага,  выпускнiкам  з  лiку  дзяцей-сiрот   i
дзяцей,   якiя   засталiся   без  апекi  бацькоў,  пасля  заканчэння
навучальнай установы выдаецца адзенне,  мяккi iнвентар, абсталяванне
i   грашовая   дапамога  ў  адпаведнасцi  з  дзеючымi  на  гэты  час
пастановамi ўрада Рэспублiкi Беларусь.

     3.3. Выпускнiкам вышэйшых i  сярэднiх  спецыяльных  навучальных
устаноў,  якiя  атрымалi  магчымасць  самастойнага працаўладкавання,
грашовая дапамога за час адпачынку не выплачваецца.

     3.4. Выпускнiкам,  якiя накiраваны пасля заканчэння навучальнай
установы  ў  iншую мясцовасць,  гарантуюцца выплаты,  прадугледжаныя
заканадаўствам аб працы.

     3.5. Выпускнiкi  па  прыбыццi  да  месца  працы  забяспечваюцца
жыллём у парадку, вызначаным жыллёвым заканадаўствам рэспублiкi.

     3.6. Выканаўчыя   i   распарадчыя   органы   мясцовых   Саветаў
дэпутатаў,  а  таксама  прадпрыемствы,  арганiзацыi,  установы   пры
недастатковасцi   ўласнага   жыллёвага  фонду  могуць  арэндаваць  у
грамадзян жылыя памяшканнi для выпускнiкоў навучальных устаноў, якiя
прыбылi   на   працу   ў   сельскую   мясцовасць   па   персанальным
размеркаваннi.

     3.7. Прадпрыемствы,  арганiзацыi,  установы   могуць   выдаваць
маладым  спецыялiстам пазыкi на iндывiдуальнае будаўнiцтва,  набыццё
мэблi i iншага  жыллёва-бытавога  i  сельскагаспадарчага  iнвентару,
прымаць без чаргi ў жыллёва-будаўнiчыя кааператывы.

     3.8. Наймальнiкам,  незалежна ад форм уласнасцi, не дазваляецца
пераводзiць выпускнiкоў на  работу,  якая  не  звязана  з  атрыманай
спецыяльнасцю,  квалiфiкацыяй,  на  працягу 2 гадоў пасля заканчэння
iмi навучальнай установы.

     3.9. Наймальнiкам  незалежна ад форм уласнасцi забараняецца  на
працягу  двух гадоў пасля заканчэння навучальнай установы прымаць на
работу  выпускнiкоў  дзяржаўных  вышэйшых  i  сярэднiх   спецыяльных
навучальных устаноў,  якiя навучалiся за кошт бюджэтных сродкаў, без
пасведчання аб накiраваннi  на  работу  або  даведкi  аб  магчымасцi
самастойнага   працаўладкавання   i   звальняць   iх  да  заканчэння
абавязковага тэрмiну работы, за выключэннем звальнення па iнiцыятыве
наймальнiка за вiноўныя дзеяннi.
     У выпадку невыканання ўстаноўленага  абзацам  першым  дадзенага
пункта  парадку прыёму на работу i звальнення выпускнiкоў дзяржаўных
вышэйшых  i  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў  наймальнiк
вяртае сродкi, затрачаныя на навучанне выпускнiка, у бюджэт, з якога
ажыццяўлялася фiнансаванне яго навучання.
     У выпадку  адмаўлення  ад добраахвотнага кампенсавання грашовых
сродкаў за навучанне iх спагнанне ажыццяўляецца ў судовым парадку.
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 3.9 - в редакции приказов Министерства образования от
         26 января 1999 г. N 33, Министерства эканомики от 28 января
         1999 г. N  7, Министерства финансов от 29  января 1999 г. N
         16,  Министерства  юстиции  от  29  января  1999  г. N 24 и
         постановления Министерства труда от 29  января 1999 г. N 11
         (Национальный реестр - N 8/56 от 05.02.99 г.)

            3.9.   Наймальнiкам,   незалежна   ад   форм  уласнасцi,
         забараняецца   прымаць  на   работу  маладых  спецыялiстаў,
         выпускнiкоў  без пасведчання  аб накiраваннi  на работу або
         даведкi  аб  магчымасцi   самастойнага  працаўладкавання  i
         звальняць iх да заканчэння  абавязковага тэрмiну работы, за
         выключэннем   звальнення  па   iнiцыятыве  наймальнiка   за
         вiноўныя дзеяннi.
         -----------------------------------------------------------
     З   работнiкамi  (выпускнiкамi  дзяржаўных сярэднiх спецыяльных
навучальных  устаноў),  якiя  паступiлi на дзённую форму навучання ў
вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама работнiкамi, якiя закончылi
дзяржаўныя  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы (выпускнiкамi дзяржаўных
медыцынскiх    вышэйшых  навучальных  устаноў  -  пасля   заканчэння
стажыроўкi)    i  якiя  паступiлi  на  дзённую  форму  навучання   ў
аспiрантуру  (ардынатуру),  працоўны  дагавор можа быць скасаваны па
жаданнi  работнiка  ў  адпаведнасцi  з часткай чацвёртай артыкула 40
Працоўнага  кодэкса  Рэспублiкi  Беларусь  (Ведамасцi  Нацыянальнага
сходу Рэспублiкi Беларусь,  1999 г.,  № 26-27,  ст.432; Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь,  1999 г.,  № 80,  № 2/70)
пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб паступленнi.
     Работнiкi,  якiя  працуюць  па  размеркаваннi  пасля заканчэння
дзяржаўных  вышэйшых  i  сярэднiх  спецыяльных  навучальных устаноў,
могуць  быць  (з  iх  згоды) звольнены ў парадку пераводу да другога
наймальнiка  цi  пераходу  на  выбарную  пасаду (пункт 4 артыкула 35
Працоўнага  кодэкса  Рэспублiкi  Беларусь), а таксама па абставiнах,
незалежных  ад  волi  бакоў  (пункт 6 артыкула 35 Працоўнага кодэкса
Рэспублiкi Беларусь).
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт 3.9 дополнен  абзацами постановлением Министерства
         образования,  Министерства  труда,  Министерства экономики,
         Министерства  финансов,  Министерства  юстиции  от 3 января
         2001  г.  N   1/1/1/1/1  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - N 8/4745 от 11.01.2001 г.)
         -----------------------------------------------------------

     3.10. На   маладых   спецыялiстаў,  накiраваных  на  работу  на
прадпрыемствы,  арганiзацыi,  установы,  якiя  размешчаны  ў   зонах
радыяцыйнага  забруджання,  распаўсюджваюцца  iльготы i кампенсацыi,
прадугледжаныя нарматыўнымi актамi Урада Рэспублiкi Беларусь.

   4. Парадак улiку размеркавання i працаўладкавання выпускнiкоў

     4.1. Асноўнымi    дакументамi     ўлiку     размеркавання     i
працаўладкавання   выпускнiкоў   вышэйшых   i  сярэднiх  спецыяльных
навучальных устаноў з'яўляюцца:
     - Пратаколы  пасяджэнняў  камiсii па персанальным размеркаваннi
выпускнiкоў;
     - Ведамасць  персанальнага размеркавання выпускнiкоў;
     - Пасведчанне аб накiраваннi на работу;
     - Паведамленне да пасведчання аб накiраваннi на работу;
     - Пацвярджэнне  прыбыцця  да  пасведчання  аб  накiраваннi   на
работу;
     - Даведка аб  самастойным працаўладкаваннi;
     - Пацвярджэнне  аб  прыёме  на  работу  на  падставе даведкi аб
самастойным працаўладкаваннi;
     - Кнiга ўлiку выдачы пасведчанняў аб накiраваннi на работу;
     - Кнiга ўлiку  даведак аб самастойным працаўладкаваннi;
     - Кнiга ўлiку пацвярджэнняў аб прыёме на работу;
     - Справаздача аб размеркаваннi i працаўладкаваннi выпускнiкоў.

     4.2. Формы  справаздачна-улiковай  дакументацыi   зацвярджаюцца
Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь.

     4.3. Справаздачу    аб    размеркаваннi    i   працаўладкаваннi
выпускнiкоў навучальныя ўстановы прадстаўляюць:
     - абласному (Мiнскаму гарадскому) упраўленням статыстыкi;
     - сваёй вышэйстаячай арганiзацыi;
     - Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

                                     Форма N 1
                                     Разлiковы рахунак ВНУ (ССНУ)
                                     N___________________________
                                     Галоўны бухгалтар___________
                                                        (подпiс)

                             ВЕДАМАСЦЬ
         персанальнага размеркавання маладых спецыялiстаў,
                           якiя закончылi

            ____________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

                 у __________________ 199________г.
                       (месяц)

 ---T----------T---T------T------T-----------------T---------------
 ¦NN¦Фамiлiя,  ¦Пол¦Год   ¦Сямей-¦Адрас пастаяннага¦Спецыяльнасць i
 ¦пп¦iмя, iмя  ¦   ¦нарад-¦нае   ¦месца жыхарства  ¦спецыялiзацыя
 ¦  ¦па бацьку ¦   ¦жэння ¦стано-¦(адрас бацькоў)  ¦выпускнiка
 ¦  ¦          ¦   ¦      ¦вiшча ¦                 ¦
 L--+----------+---+------+------+-----------------+---------------

                                                 Прадаўжэнне

 -----------------------------------T----------------T-----------¬
  На якую работу накiроўваецца      ¦Прадастаўленне  ¦Подпiс     ¦
 ------------T-------------T--------+права           ¦спецыялiста¦
 Назва       ¦Назва        ¦        ¦самастойнага    ¦           ¦
 мiнiстэрства¦ўстановы     ¦ Пасада ¦працаўладкавання¦           ¦
 (ведамства) ¦(арганiзацыi)¦        ¦                ¦           ¦
             ¦             ¦        ¦                ¦           ¦
             ¦             ¦        ¦                ¦           ¦
 ------------+-------------+--------+----------------+------------
 Старшыня камiсii
 Намеснiк старшынi
 Члены камiсii

                                             Форма N 2

 Назва навучальнай установы ________________________________________
 ___________________________________________________________________

                           ПАСВЕДЧАННЕ N
 ___________________________________________________________________
             (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку поўнасцю)
               закончыў (ла) у "____" месяцы  199__г.
 ___________________________________________________________________
               (назва навучальнай установы поўнасцю)
 па спецыяльнасцi __________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 накiроўваецца ў распараджэнне _____________________________________
 ___________________________________________________________________
 для работы на пасадзе _____________________________________________
 з месячным акладам згодна штатнага раскладу _______________________
 ___________________________________________________________________
 забяспечыць жылплошчай у адпаведнасцi з заканадаўствам ____________
 ___________________________________________________________________
 Тэрмiн  прыбыцця "___"______________199__г.


 Рэктар (дырэктар)                               ____________
 навучальнай установы                              (подпiс)


     М.П.

 "___"_______________199__г.

                                                    Прадаўжэнне

 Належыць звароту  ў  запоўненым  вiдзе  ў  навучальную  ўстанову  ў
 пяцiдзённы тэрмiн з дня прыбыцця
 тэрмiн з дня прыбыцця маладога  спецыялiста да месца

                ПАЦВЯРДЖЭННЕ ПРЫБЫЦЦЯ ДА ПАСВЕДЧАННЯ

 N_______
 ___________________________________________________________________
        (назва i адрас прадпрыемства, установы, арганiзацыi)

 паведамляем, што гр-н(ка)__________________________________________
 ___________________________________________________________________
             (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку поўнасцю)

 закончыў (ла) _____________________________________________________
                        (назва навучальнай установы)

 прыбыў (ла) на месца работы "__"________199__г.
 i назначаны на пасаду _____________________________________________
 з месячным акладам ____________________________________________руб.
 Забяспечыць жылплошчай ____________________________________________
 ___________________________________________________________________
                   (вiд прадастаўлення жылплошчы)


 Кiраўнiк навучальнай
 установы (арганiзацыi)                       __________________
                                                    (подпiс)
 Начальнiк АК                                 __________________
                                                    (подпiс)

     М.П.

 "___"___________199__г.


 Назва навучальнай установы_________________________________________
 ___________________________________________________________________

                  ПАВЕДАМЛЕННЕ ДА ПАСВЕДЧАННЯ N

 ___________________________________________________________________
             (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку поўнасцю)
                 закончыў(ла) у "__" месяцы 199__г.
 ___________________________________________________________________
               (назва навучальнай установы поўнасцю)

 па спецыяльнасцi __________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 накiроўваецца ў распараджэнне _____________________________________
 ___________________________________________________________________
        (назва i адрас прадпрыемства, установы, арганiзацыi)

 для работы на пасадзе _____________________________________________
 ___________________________________________________________________
 з месячным акладам згодна штатнага раскладу _______________________
 ___________________________________________________________________
 забяспечыць жылплошчай у адпаведнасцi з заканадаўствам ____________
 ___________________________________________________________________
 "Тэрмiн прыбыцця "___"___________199__г.


 Начальнiк АК                                      _________________
                                                        (подпiс)

 "___"___________199__г.


 У пяцiдзённы  тэрмiн  па  прыбыццi  маладога  спецыялiста на работу
 належыць  выслаць  пацвярджэнне  аб  прыбыццi, у выпадку,  калi  да
 ўстаноўленага  тэрмiну спецыялiст не з'явiўся на месца накiравання,
 неабходна паведамiць у Мiнiстэрства.


 Выдадзены:

 1. Аванс на праезд у суме _________________________________________

 2. Дапамога за водпуск у памеры стыпендыi за
 месяц _____________________________________________________________


 Галоўны бухгалтар навучальнай                           ___________
 установы                                                   подпiс

  М.П.

                                                         Форма N 3

                    ____________________________
                    (назва навучальнай установы)


                              ДАВЕДКА
                  аб самастойным працаўладкаваннi
                                 N
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

 закончыў (ла) у _________________199__г.
 ___________________________________________________________________
                    (назва навучальнай установы)
 ___________________________________________________________________
 па спецыяльнасцi___________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 даецца магчымасць самастойнага працаўладкавання  на  работу  згодна
 пункту _________ Палажэння аб размеркаваннi  выпускнiкоў дзяржаўных
 вышэйшых i  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў  Рэспублiкi
 Беларусь


 Рэктар (дырэктар)
 навучальнай установы                        _______________
                                                (подпiс)
 М.П.

 "__"_______________199__г.


 Належыць звароту  ў  запоўненым  выглядзе ў навучальную  ўстанову ў
 пяцiдзённы тэрмiн з дня прыбыцця спецыялiста да месца работы

                                            Прадаўжэнне

             __________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

                            ПАЦВЯРДЖЭННЕ
        прыбыцця да даведкi аб самастойным працаўладкаваннi
                               N____
 ___________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
 ___________________________________________________________________
 закончыў (ла) у _________________199__г.
 ___________________________________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

 прыняты(а) на работу "___"__________________199__г.
 i назначаны (а) на пасаду _________________________________________
 ___________________________________________________________________
            (назва прадпрыемства, арганiзацыi, установы)
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
                     (вiд выдзеленай жылплошчы)


 Начальнiк АК

 "___"_____________199__г.

 ____________________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя:
 Нумар: 1954/12.
 Дата:  27.06.97 г.  



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations