Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 2 ноября 1998 г. №596 "Аб увядзеннi ў дзеянне Палажэння аб Рэспублiканскiм вочна-завочным конкурсе па матэматыцы i iнфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       2 лiстапада 1998 г. № 596

 АБ УВЯДЗЕННI Ў ДЗЕЯННЕ ПАЛАЖЭННЯ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ
 ВОЧНА-ЗАВОЧНЫМ КОНКУРСЕ ПА МАТЭМАТЫЦЫ I IНФАРМАТЫЦЫ
 СЯРОД ВУЧНЯЎ СЕЛЬСКАЙ МЯСЦОВАСЦI, ГАРАДОЎ РАЁННАГА
 I АБЛАСНОГА ПАДПАРАДКАВАННЯ

     У  мэтах  развiцця iнтарэсу вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў
раённага  i  абласнога  падпарадкавання да матэматыкi i iнфарматыкi,
выяўлення таленавiтых дзяцей i больш ранняй работы з iмi загадваю:
     1. Зацвердзiць   прапанаванае  Галоўным  упраўленнем   агульнай
сярэдняй    адукацыi    па    ўзгадненню  з  Беларускiм   дзяржаўным
унiверсiтэтам  Палажэнне  аб Рэспублiканскiм вочна-завочным конкурсе
па  матэматыцы  i  iнфарматыцы  сярод  вучняў  сельскай  мясцовасцi,
гарадоў  раённага  i  абласнога  падпарадкавання Рэспублiкi Беларусь
(прыкладаецца).
     2. Галоўнаму  ўпраўленню  агульнай  сярэдняй  адукацыi (Фяськоў
М.С.) да 15 лiстапада 1998 г.  давесцi Палажэнне аб  Рэспублiканскiм
вочна-завочным  конкурсе  па  матэматыцы  i iнфарматыцы сярод вучняў
сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання да
абласных упраўленняў адукацыi, садзейнiчаць яго рэалiзацыi.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

 УЗГОДНЕНА                               ЗАЦВЕРДЖАНА
 Рэктар Беларускага                      Загад Мiнiстэрства адукацыi
 дзяржаўнага унiверсiтэта                Рэспублiкi Беларусь
 А.У.Казулiн                             02.11.1998 № 596

                             ПАЛАЖЭННЕ
    аб Рэспублiканскiм вочна-завочным конкурсе па матэматыцы i
  iнфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага
                    i абласнога падпарадкавання
     
     Рэспублiканскi    вочна-завочны    конкурс   па  матэматыцы   i
iнфарматыцы  сярод  вучняў  сельскай  мясцовасцi, гарадоў раённага i
абласнога  падпарадкавання праводзiцца штогод Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь сумесна з Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам.
     
                         I. Задачы конкурсу

     1. Асноўнымi задачамi конкурсу з'яўляюцца:
     -  прывiццё iнтарэсу школьнiкам розных узростаў да матэматыкi i
iнфарматыкi;
     - прадастаўленне магчымасцi вучням сельскай мясцовасцi, гарадоў
раённага  i  абласнога  падпарадкавання  на  працягу  ўсяго  перыяду
навучання  ў  школе,  пастаяннага  трэнiнгу па рашэнню разнастайных,
займальных,  пастаянна  ўскладняючыхся  задач,  якiя   садзейнiчаюць
творчаму развiццю вучняў;
     -  вызначэнне  дынамiкi  авалодвання ведамi i атрымання вучнямi
практычных   навыкаў,  iх  магчымасцi  да  нестандартнага   творчага
мыслення;
     - прадастаўленне сельскiм школьнiкам,  праявiўшым здольнасцi да
матэматыкi  i  iнфарматыкi,  магчымасцi  перыядычнага   iнтэнсiўнага
вочнага  навучання пад кiраўнiцтвам вопытных педагогаў,  выкладчыкаў
вышэйшых навучальных устаноў, вучоных рэспублiкi.
     
                    II. Рабочыя органы конкурсу

     2. Арганiзацыю i правядзенне конкурсу забяспечвае арганiзацыйны
камiтэт,  у  склад  якога  ўваходзяць работнiкi Галоўнага ўпраўлення
агульнай  сярэдняй   адукацыi   Мiнiстэрства   адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь,    факультэта    прыкладной   матэматыкi   i   iнфарматыкi
Беларускага дзяржаўнага   унiверсiтэта,   Рэспублiканскай   завочнай
фiзiка-матэматычнай i хiмiчнай школы, Вылiчальна-аналiтычнага цэнтра
Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь,   другiх   навучальных
устаноў.
     3. Арганiзацыйны камiтэт штогод зацвярджае рабочую групу i журы
конкурсу.
     
         III. Парадак правядзення конкурсу i яго ўдзельнiкi

     4. Конкурс  праводзiцца  на  працягу  навучальнага  года.  У iм
могуць    прымаць   удзел  усе  жадаючыя  вучнi   агульнаадукацыйных
навучальных  устаноў,  пражываючыя  ў  сельскай  мясцовасцi, гарадах
раённага i абласнога падпарадкавання Рэспублiкi Беларусь. У конкурсе
не  ўдзельнiчаюць  вучнi,  якiя  пражываюць   у   г.Мiнску, абласных
цэнтрах, а таксама ў гарадах Баранавiчы,  Бабруйск, Барысаў, Жлобiн,
Жодзiна,  Лiда,  Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пiнск, Полацк,
Рэчыца, Салiгорск, Светлагорск, Слуцк.
     5. Вучнi  2-7-х  класаў удзельнiчаюць у трох (чатырох) завочных
этапах; пераможцы двух (трох)  першых  этапаў  сярод  вучняў  8-11-х
класаў  у  колькасцi  не  больш  100  чалавек у красавiку (магчыма i
лютым) запрашаюцца ў г.Мiнск на тыднёвыя зборы i для ўдзелу ў вочных
этапах,  астатнiя  ўдзельнiчаюць  у  заключных,  трэцiм  (чацвёртым)
завочных этапах.
     6. Канкрэтны  тэрмiн i ўмовы правядзення конкурсу арганiзацыйны
камiтэт    штогод  даводзiць  да  абласных  упраўленнняў   адукацыi,
кiраўнiкоў  школ, настаўнiкаў i ўдзельнiкаў непасрэдна i праз сродкi
масавай iнфармацыi.
     
  IV. Падвядзенне вынiкаў i ўзнагароджванне пераможцаў i актыўных
                            удзельнiкаў

     7. Прамежкавыя  вынiкi  конкурсу  журы  падводзiць  па  вынiках
кожнага этапу. У залiк прымаецца сума балаў, набраных удзельнiкам на
ўсiх  этапах.  Пераможцы,  прызёры  i  актыўныя  ўдзельнiкi конкурсу
вызначаюцца па вынiках завочных i вочных этапаў:
     - завочныя этапы: з 2-га па 7-ы клас - па 20 лепшых удзельнiкаў
у кожнай паралелi; з 8-га па 11-ы клас - па 12;
     - вочныя  этапы  (8-11-я класы) - па 9 прызавых месцаў у кожнай
паралелi (3 першых, 3 другiх i 3 трэцiх).
     Па  рашэнню  журы  i  аргкамiтэта  конкурсу  з улiкам колькасцi
ўдзельнiкаў  па  класах  i набраных iмi балаў колькасць пераможцаў i
прызёраў  у  кожнай  паралелi  можа быць зменена ў межах iх агульнай
колькасцi.
     8. Пераможцы  i прызёры вочных этапаў конкурсу ўзнагароджваюцца
дыпломамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     9. Актыўным  ўдзельнiкам  завочных  этапаў уручаюцца пахвальныя
водгукi.
     10. Пераможцам i прызёрам вочных, актыўным удзельнiкам завочных
этапаў  уручаюцца  прызы  Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь,
рэктарата Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Магчыма заахвочванне
лепшых удзельнiкаў конкурсу органамi адукацыi, фундатарамi.
     
                      V. Фiнансаванне конкурсу

     11. Мiнiстэрства  адукацыi  бярэ  на  сябе  наступныя  выдаткi:
аплата    за    распрацоўку   заданняў,  работу  журы,   правядзенне
выкладчыкамi    тыднёвых    заняткаў,    размяшчэнне,    харчаванне,
транспартнае,  медыцынскае  i  культурнае  абслугоўванне ўдзельнiкаў
вочных  этапаў,  набыццё  дыпломаў,  прызоў  для пераможцаў, выданне
метадычных    дапаможнiкаў,   адпраўка  i  рэгiстрацыя  заданняў   i
конкурсных  работ  вучняў,  публiкацыя у газетах i часопiсах. Аб'ёмы
грашовых   сродкаў  i  артыкулы  расходаў  вызначаюцца Мiнiстэрствам
адукацыi    штогод    у    адпаведнацi   з  нарматывамi.   Каштарысы
раcпрацоўваюцца   Планава-эканамiчным    упраўленнем    Мiнiстэрства
адукацыi.
     12. Абласныя  ўпраўленнi адукацыi фiнансуюць праезд ў г.Мiнск i
назад  да  месца  пражывання  ўдзельнiкаў  тыднёвых  збораў i вочных
этапаў   конкурсу,  забяспечваюць  iх  суправаджэнне   педагагiчнымi
работнiкамi,  якiя  камандзiруюцца  за  кошт  сродкаў камандзiруючых
арганiзацый.





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations