Право
Навигация
Реклама


Ресурсы в тему

Решение Щучинского районного исполнительного комитета от 4 июля 2007 г. №454 "Аб зацвярджэннi нарматываў расходу цеплавой энергii"

По состоянию на 5 декабря 2007 года

< Главная Страница
          РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
                       4 ліпеня 2007 г. № 454

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ НАРМАТЫВАЎ РАСХОДУ ЦЕПЛАВОЙ ЭНЕРГІІ

     На  падставе  Інструкцыі  аб  парадку  разліку  і  зацвярджэння
нарматываў расходу цеплавой энергіі на падаграванне 1кубічнага метра
вады,  на  ацяпленне  1  квадратнага  метра  агульнай  плошчы  жылых
памяшканняў,    зацверджанай   рашэннем    Гродзенскага    абласнога
выканаўчага  камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О  порядке  оплаты
населением  услуг по отоплению и горячему водоснабжению»,  Шчучынскі
раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
     1.  Зацвердзіць   нарматывы   расходу   цеплавой   энергіі   на
падаграванне 1кубічнага метра вады з улiкам яе фактычнага спажывання
для жылых дамоў,  не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой
энергіі, на чэрвень 2007 года для разлiку памiж цеплазабяспечваючымi
i падраднымi арганiзацыямi:
     для  дамоў  з  рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным  пакоі  -
0,0527 гігакалорыі (далей - Гкал);
     для  дамоў  без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным  пакоі  -
0,0526 Гкал.
     2. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».
     
Старшыня                                                 С.І.Ушкевіч
                                                                    
Выконваючы абавязкі                                        У.Р.Дубок
кіраўніка спраў
     
УЗГОДНЕНА                         
Начальнік упраўлення
жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта
        К.У.Банцавіч
          04.07.2007




< Главная Страница

Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России
карта новых документов
Лента Новостей

Новости Беларуси


Счетчики
Rambler's Top100
be number one
TopList