Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 декабря 1997 г. №1590 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб аплаце працы за разгляд дысертацый i атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў i вучоных званняў"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


                САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 2 снежня 1997 г.  N 1590                                    г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ АПЛАЦЕ ПРАЦЫ ЗА РАЗГЛЯД
 ДЫСЕРТАЦЫЙ I АТЭСТАЦЫЙНЫХ СПРАЎ СУIСКАЛЬНIКАЎ ВУЧОНЫХ
 СТУПЕНЯЎ I ВУЧОНЫХ ЗВАННЯЎ

===

        [Изменения и дополнения:
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         26 февраля 1999 г. N 305]


     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Зацвердзiць  прыкладзенае  Палажэнне  аб  аплаце  працы  за
разгляд  дысертацый  i   атэстацыйных  спраў  суiскальнiкаў  вучоных
ступеняў i вучоных званняў.

     2.  Дзяржаўнаму  вышэйшаму  атэстацыйнаму  камiтэту  сумесна  з
Мiнiстэрствам  фiнансаў  у  двухмесячны  тэрмiн  распрацаваць  i  па
ўзгадненню   з  Дзяржаўным   камiтэтам  па   навуцы  i   тэхналогiях
зацвердзiць парадак планавання i расходавання сродкаў на правядзенне
мерапрыемстваў,   звязаных   з   прысуджэннем   вучоных  ступеняў  i
прысваеннем вучоных званняў.

     3.   Прызнаць  страцiўшай   сiлу  пастанову   Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  12  мая  1994  г.  N  328 "Аб зацвярджэннi
Часовага палажэння  аб прысуджэннi вучоных  ступеняў i Палажэння  аб
аплаце працы за апанiраванне i экспертызу дысертацый пры прысуджэннi
вучоных ступеняў" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 13, арт.253).


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                          С.Лiнг


                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Пастанова Савета Мiнiстраў
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         02.12.1997 N 1590


 ПАЛАЖЭННЕ
 аб аплаце працы за разгляд дысертацый i атэстацыйных спраў
 суiскальнiкаў вучоных ступеняў i вучоных званняў

     1.  Палажэнне   аб  аплаце  працы   за  разгляд  дысертацый   i
атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных  ступеняў i вучоных званняў
(далей  -  Палажэнне)  вызначае  парадак  аплаты  працы  за  разгляд
дысертацый   i   атэстацыйных   спраў   суiскальнiкаў   па  пытаннях
прысуджэння  вучоных  ступеняў  доктара  навук  i  кандыдата навук i
прысваення  вучоных  званняў  прафесара   i  дацэнта  пры  атэстацыi
навуковых  i  навукова-педагагiчных  работнiкаў  у арганiзацыях, дзе
выкананы дысертацыi суiскальнiкаў, у арганiзацыях, пры якiх створаны
саветы па абароне дысертацый,  у апанiруючых арганiзацыях, у саветах
па  абароне  дысертацый,  у   экспертных  саветах  ВАК  Беларусi,  у
прэзiдыуме  ВАК Беларусi,  пры правядзеннi  дадатковай экспертызы па
рашэннях ВАК  Беларусi ў арганiзацыях,  саветах арганiзацый, саветах
па  абароне  дысертацый  i  асобнымi  спецыялiстамi, якiм накiраваны
дысертацыi  i атэстацыйныя  справы суiскальнiкаў  вучоных ступеняў i
вучоных званняў.

     2.  Аплата працы  за  разгляд  дысертацый i  атэстацыйных спраў
суiскальнiкаў  вучоных  ступеняў  праводзiцца  наступным  катэгорыям
спецыялiстаў:
     экспертам,   назначаным   арганiзацыяй,   у   якой  выконвалася
дысертацыя  або  да  якой   прымацаваны  суiскальнiк,  якiя  правялi
папярэднюю экспертызу дысертацыi i падрыхтавалi пiсьмовае заключэнне
гэтай арганiзацыi;
     экспертам   з  лiку   членаў  савета   па  абароне  дысертацый,
назначаным  старшынёй  савета  па  абароне  дысертацый, якiя правялi
папярэднюю экспертызу дысертацыi i падрыхтавалi пiсьмовае заключэнне
навуковага  органа  арганiзацыi,  у  якой  працуе  савет  па абароне
дысертацый;
     афiцыйным  апанентам,  якiя  падрыхтавалi  пiсьмовыя водзывы на
дысертацыю;
     экспертам,  назначаным апанiруючай  арганiзацыяй, якiя  правялi
экспертызу   дысертацыi   i   падрыхтавалi   пiсьмовы  водзыў  гэтай
арганiзацыi;
     членам  саветаў па  абароне  дысертацый,  у тым  лiку дадаткова
ўведзеным  у  савет  загадам  ВАК  Беларусi  або  рашэннем савета па
абароне  дысертацый,  якiя  прынялi  ўдзел  у  пасяджэннi  савета па
абароне дысертацый;
     членам экспертных  саветаў ВАК Беларусi,  якiя прынялi ўдзел  у
пасяджэннях экспертных саветаў па разгляду дысертацый i атэстацыйных
спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў;
     экспертам,  якiя   запрошаны  i  прынялi   ўдзел  у  пасяджэннi
экспертнага   савета   ВАК   Беларусi   па   разгляду  дысертацый  i
атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў;
     экспертам,  якiя назначаны  па рашэнню  экспертнага савета  або
кiраўнiцтва ВАК Беларусi, правялi дадатковую экспертызу дысертацыi i
атэстацыйнай справы  суiскальнiка i падрыхтавалi  пiсьмовы водзыў па
дысертацыi;
     членам прэзiдыума ВАК Беларусi, якiя прынялi ўдзел у пасяджэннi
прэзiдыума па разгляду дысертацый i атэстацыйных спраў суiскальнiкаў
вучоных ступеняў;
     экспертам,  якiя   запрошаны  i  прынялi   ўдзел  у  пасяджэннi
прэзiдыума ВАК Беларусi па  разгляду дысертацый i атэстацыйных спраў
суiскальнiкаў вучоных ступеняў;
     экспертам,  якiя  па  даручэнню  прэзiдыума  ВАК  Беларусi  або
арганiзацыi, у якую прэзiдыум ВАК Беларусi накiраваў дысертацыю, або
савета па абароне дысертацый, у якi дысертацыя i атэстацыйная справа
суiскальнiка  вучонай   ступенi  былi  накiраваны   прэзiдыумам  ВАК
Беларусi на  дадатковае заключэнне, правялi  дадатковую экспертызу i
падрыхтавалi пiсьмовы водзыў на  дысертацыю або  атэстацыйную справу
суiскальнiка  вучонай ступенi  або дадатковае  заключэнне савета  па
абароне дысертацый;
     членам  апеляцыйных камiсiй,  якiя па  даручэнню прэзiдыума ВАК
Беларусi падрыхтавалi заключэннi па апеляцыях i атэстацыйных справах
суiскальнiкаў вучоных ступеняў;
     старшыням i  вучоным сакратарам саветаў  па абароне дысертацый,
старшыням i  вучоным сакратарам экспертных  саветаў ВАК Беларусi  за
папярэднi  разгляд  матэрыялаў  па  пытаннях  абароны  дысертацый  i
атэстацыйных  спраў  суiскальнiкаў  вучоных  ступеняў, падрыхтоўку i
правядзенне пасяджэнняў  савета i афармленне  матэрыялаў па пытаннях
абароны  дысертацый  i   атэстацыйных  спраў  суiскальнiкаў  вучоных
ступеняў.

     3.  Аплата працы  за разгляд  атэстацыйных спраў  суiскальнiкаў
вучоных званняў праводзiцца наступным катэгорыям спецыялiстаў:
     экспертам,  якiя назначаны  па рашэнню  экспертнага савета  або
кiраўнiцтва ВАК Беларусi, правялi дадатковую экспертызу атэстацыйнай
справы суiскальнiка  вучонага звання i  падрыхтавалi пiсьмовы водзыў
па пытанню аб прысваеннi вучонага звання i адпаведнасцi квалiфiкацыi
суiскальнiка    i   матэрыялаў    атэстацыйнай   справы   вызначаным
патрабаванням па прысваенню вучоных званняў;
     экспертам,  якiя  па  даручэнню  прэзiдыума  ВАК  Беларусi  або
арганiзацыi,  у якую  прэзiдыум ВАК  Беларусi накiраваў атэстацыйную
справу суiскальнiка вучонага звання, правялi дадатковую экспертызу i
падрыхтавалi  пiсьмовы  водзыў  па  пытанню  аб  прысваеннi вучонага
звання  i   адпаведнасцi  квалiфiкацыi  суiскальнiка   i  матэрыялаў
атэстацыйнай справы  вызначаным патрабаванням па  прысваенню вучоных
званняў;
     членам экспертных  саветаў ВАК Беларусi,  якiя прынялi ўдзел  у
пасяджэннi  экспертнага   савета  па  разгляду   атэстацыйных  спраў
суiскальнiкаў вучоных званняў;
     членам прэзiдыума ВАК Беларусi, якiя прынялi ўдзел у пасяджэннi
прэзiдыума  па  разгляду  атэстацыйных  спраў  суiскальнiкаў вучоных
званняў;
     экспертам,  якiя   запрошаны  i  прынялi   ўдзел  у  пасяджэннi
экспертнага  савета  ВАК  Беларусi  па  разгляду  атэстацыйных спраў
суiскальнiкаў вучоных званняў;
     экспертам,  у  тым  лiку   кiраўнiкам  экспертных  саветаў  ВАК
Беларусi, якiя запрошаны i прынялi ўдзел у пасяджэннi прэзiдыума ВАК
Беларусi  па  разгляду   атэстацыйных  спраў  суiскальнiкаў  вучоных
званняў;
     членам  апеляцыйных камiсiй,  якiя па  даручэнню прэзiдыума ВАК
Беларусi падрыхтавалi заключэннi па апеляцыях i атэстацыйных справах
суiскальнiкаў вучоных званняў;
     старшыням i вучоным сакратарам  экспертных саветаў ВАК Беларусi
за  папярэднi  разгляд   атэстацыйных  спраў  суiскальнiкаў  вучоных
званняў, падрыхтоўку  i правядзенне пасяджэнняў  савета i афармленне
матэрыялаў па iх разгляду.

     4.  За  разгляд  пытанняў  па  прысуджэнню  вучоных  ступеняў i
прысваенню вучоных званняў на  асноўных этапах экспертызы дысертацый
i атэстацыйных  спраў  суiскальнiкаў   вучоных  ступеняў  i  вучоных
званняў  устанаўлiваюцца наступныя  стаўкi пагадзiннай  аплаты працы
спецыялiстам (працэнтаў ад тарыфнай стаўкi першага разраду):
     для  доктара навук - 30;
     для кандыдата навук - 25;
     для асобы, якая не мае вучонай ступенi, - 20. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Абзацы  второй, третий  и четвертый  пункта 4  - в редакции
         постановления  Совета Министров  Республики Беларусь  от 26
         февраля 1999 г. N 305

            для  доктара навук - 40;
            для кандыдата навук - 35;
            для асобы, якая не мае вучонай ступенi, - 30.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     5. Працоўныя выдаткi за разгляд пытанняў па прысуджэнню вучоных
ступеняў i прысваенню вучоных званняў вызначаюцца для спецыялiстаў у
залежнасцi ад выкананай iмi работы ў наступных памерах:

     5.1.  за   падрыхтоўку  пiсьмовага  заключэння   на  дысертацыю
экспертамi  арганiзацыi, у  якой  выканана  дысертацыя, або  да якой
прымацаваны  суiскальнiк, а  таксама экспертамi,  назначанымi з лiку
членаў савета па абароне дысертацый  i членаў экспертных саветаў ВАК
Беларусi, па:
     доктарскай дысертацыi - 6 чалавека-гадзiн;
     кандыдацкай дысертацыi - 3 чалавека-гадзiны;

     5.2. за падрыхтоўку пiсьмовага водзыву на дысертацыю афiцыйнымi
апанентамi,   экспертамi   апанiруючай    арганiзацыi,   а   таксама
экспертамi, якiя  па даручэнню ВАК Беларусi  або арганiзацыi, у якую
ВАК   Беларусi  накiраваў   дысертацыю,  праводзяць   яе  дадатковую
экспертызу, па:
     доктарскай дысертацыi - 13 чалавека-гадзiн;
     кандыдацкай дысертацыi - 7 чалавека-гадзiн;

     5.3.   за   праверку   адпаведнасцi   дакументаў  патрабаванням
нарматыўных  актаў,  падрыхтоўку  пасяджэнняў  саветаў, афармленне i
праверку атэстацыйных спраў;

     5.3.1. старшынёй савета па абароне дысертацый:
            па доктарскай дысертацыi - 2 чалавека-гадзiны;
            па кандыдацкай дысертацыi - 1 чалавека-гадзiна;

     5.3.2. вучоным сакратаром савета па абароне дысертацый:
            па доктарскай дысертацыi - 3 чалавека-гадзiны;
            па кандыдацкай дысертацыi - 2 чалавека-гадзiны;

     5.3.3. старшынёй экспертнага савета ВАК Беларусi:
            па  доктарскай  дысертацыi  або  па  прысваенню вучонага
            звання прафесара - 1 чалавека-гадзiна;
            па  кандыдацкай  дысертацыi  або  па прысваенню вучонага
            звання дацэнта - 0,5 чалавека-гадзiны;

     5.3.4. вучоным сакратаром экспертнага савета ВАК Беларусi:
            па  доктарскай  дысертацыi  або  па  прысваенню вучонага
            звання прафесара - 2 чалавека-гадзiны;
            па  кандыдацкай  дысертацыi  або  па прысваенню вучонага
            звання дацэнта - 1 чалавека-гадзiна;

     5.4.   экспертам,   якiя   падрыхтавалi   водзывы  па  пытаннях
прысваення вучоных званняў:
     дацэнта - 2 чалавека-гадзiны;
     прафесара - 3 чалавека-гадзiны.

     6.  Аплата працы  членаў  саветаў  па абароне  дысертацый, якiя
прынялi  ўдзел у  пасяджэннi савета,  членаў экспертных  саветаў ВАК
Беларусi i  экспертаў, запрошаных на  пасяджэнне экспертных саветаў,
членаў прэзiдыума ВАК Беларусi i экспертаў, запрошаных на пасяджэнне
прэзiдыума ВАК  Беларусi, праводзiцца па  фактычна затрачанаму часу,
зафiксаванаму  ў  пратаколах  пасяджэнняў,  за  разгляд i экспертызу
дысертацый,   разгляд  атэстацыйных   спраў  суiскальнiкаў   вучоных
ступеняў, разгляд атэстацыйных  спраў суiскальнiкаў вучоных званняў,
але не больш як за 3  гадзiны па доктарскай дысертацыi, за 2 гадзiны
па кандыдацкай  дысертацыi i за  0,5 гадзiны па  кожнай атэстацыйнай
справе  суiскальнiка вучонага  звання прафесара  i за  0,3 гадзiны -
суiскальнiка вучонага звання дацэнта.
     Членам прэзiдыума ВАК Беларусi, якiя ўваходзяць у склад апарату
ВАК  Беларусi,  спецыялiстам  апарату  ВАК  Беларусi  ўдзел у рабоце
экспертных саветаў i прэзiдыума ВАК Беларусi не аплачваецца.

     7. Аплата  працы спецыялiстаў, якiя прынялi  ўдзел у экспертызе
дысертацыi на этапах да накiравання дысертацыi i атэстацыйнай справы
ў  ВАК Беларусi, ажыццяўляецца арганiзацыяй,  у якой працуе савет па
абароне дысертацый,  што прыняў дысертацыю да  абароны. ВАК Беларусi
кампенсуе выдаткi гэтай арганiзацыi  па аплаце працы спецыялiстаў ва
ўстаноўленым парадку.
     Аплата  працы  спецыялiстаў,  якiя  прынялi  ўдзел у экспертызе
дысертацый  i атэстацыйных  спраў суiскальнiкаў  вучоных ступеняў  i
вучоных званняў на этапах iх  разгляду ў ВАК Беларусi, ажыццяўляецца
ВАК Беларусi ва ўстаноўленым парадку.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations