Право
Он не боится говорить правду. Выступление кандидата в депутаты Александра Васильева
Навигация
Реклама


Ресурсы в тему

Решение Минского городского исполнительного комитета от 22 ноября 2006 г. №2359 "Аб тарыфах на праезд пасажыраў i правоз багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн"

По состоянию на 30 марта 2007 года

<< Назад


 
          РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
                     22 лістапада 2006 г. № 2359

АБ ТАРЫФАХ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ І ПРАВОЗ БАГАЖУ Ў
АЎТОБУСАХ РЭГУЛЯРНЫХ МАРШРУТАЎ ПРЫГАРАДНЫХ ЗНОСІН

     На  падставе  Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад  19  мая
1999  г.  №  285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов)  в
Республике Беларусь» Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
     1.  Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адзін кіламетр
праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін
у памеры:
     1.1. на звычайных маршрутах:
     у аўтобусах агульнага тыпу             - 80,0 рубля;
     у   аўтобусах   з  мяккімі   адкіднымі - 83,2 рубля;
сядзеннямі
     1.2. на хуткасных маршрутах:
     у аўтобусах агульнага тыпу             - 104,0 рубля;
     у   аўтобусах   з  мяккімі   адкіднымі - 108,2 рубля;
сядзеннямі
     1.3. на дадатковых рэйсах:
     у аўтобусах агульнага тыпу             - 108,0 рубля;
     у   аўтобусах   з  мяккімі   адкіднымі - 112,4 рубля;
сядзеннямі
     1.4. на экспрэсных маршрутах:
     у аўтобусах агульнага тыпу             - 120,0 рубля;
     у   аўтобусах   з  мяккімі   адкіднымі - 124,8 рубля.
сядзеннямі
     2.  Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адзін кіламетр
правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:
     2.1. за кожнае маламернае месца багажу ў памеры - 6,8 рубля;
     2.2. за кожнае сярэднямернае  месца  багажу  ў  памеры  -  13,6 
рубля;
     2.3. за кожнае буйнамернае месца багажу ў памеры - 27,2 рубля.
     3.  Плата  за  праезд  пасажыра і  правоз  багажу  разлічваецца
памнажэннем   тарыфаў  на  адлегласць  паездкі   і   акругляецца   ў
адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
     4.    Транспартнаму   камунальнаму   унітарнаму   прадпрыемству
«Мінсктранс» (Папянок Л.Т.):
     4.1.  узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду  пасажырамі
і  правозу  багажу  ў  аўтобусах  рэгулярных  маршрутаў  прыгарадных
зносін;
     4.2.  інфармаваць  насельніцтва аб змяненні тарыфаў  на  праезд
пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін.
     5.   Юрыдычныя  асобы  ўсіх формаў  уласнасці  і індывідуальныя
прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў аўтамабільным
транспартам   прыгарадных  зносін,  устанаўліваюць  пэўны   ўзровень
тарыфаў  на  перавозкі пасажыраў і правоз багажу з улікам  попыту  і
кан’юнктуры   рынку,  якія  не  перавышаюць  устаноўленых   дадзеным
рашэннем.
     6.   Прызнаць  страціўшым  сілу  рашэнне  Мінскага   гарадскога
выканаўчага  камітэта  ад 1 снежня 2005 г. №  2151  «Аб  тарыфах  на
праезд   пасажыраў  у  аўтобусах  рэгулярных  маршрутаў  прыгарадных
зносін»  (Национальный  реестр правовых актов  Республики  Беларусь,
2005 г., № 198, 9/4663).
     7.  Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка
старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Вырко Г.Я.
     8.  Дадзенае  рашэнне  ўступае ў сілу  з  даты  яго  афіцыйнага
апублікавання.
     
Старшыня                                                  М.Я.Паўлаў
                                                                    
Кіраўнік спраў                                         М.Ф.Савановіч


<< Назад

Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России
карта новых документов
Лента Новостей

Новости Беларуси


Счетчики
Rambler's Top100
be number one
TopList