Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 11 января 1995 г. №20 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб бесперапынным прафесiйным навучаннi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


             АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ БЕСПЕРАПЫННЫМ
             ПРАФЕСIЙНЫМ НАВУЧАННI КIРУЮЧЫХ  РАБОТНIКАЎ
                           I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ

                             ПАСТАНОВА
               Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                    ад 11 студзеня 1995 г. N 20

===

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14
         октября 2002 г.  № 1418 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2002 г., № 118, 5/11311);
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24
         мая  2004  г.  №  600  (Национальный  реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2004 г., № 86, 5/14277);
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25
         октября 2005 г.  № 1177 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2005 г., № 171, 5/16676)]

     У мэтах  ажыццяўлення  дзяржаўнай  палiтыкi  па  арганiзацыi  i
правядзенню бесперапыннага прафесiянальнага навучання кадраў Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Зацвердзiць Палажэнне аб  бесперапынным  прафесiйным  навучаннi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў (прыкладаецца).

                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Кабiнета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        11.01.1995 № 20
                                        (у рэдакцыi пастановы
                                        Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        25.10.2005 № 1177)

ПАЛАЖЭННЕ
аб бесперапынным прафесiйным навучаннi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

                              ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Дадзенае   Палажэнне   рэгулюе  адносiны  па  бесперапыннаму
прафесiйнаму   навучанню   кiруючых   работнiкаў   i    спецыялiстаў
рэспублiканскiх   органаў   дзяржаўнага   кiравання  i  арганiзацый,
падпарадкаваных  Ураду   Рэспублiкi   Беларусь,   iншых   дзяржаўных
арганiзацый  (далей  -  кiруючыя  работнiкi  i спецыялiсты) з улiкам
патрабаванняў Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiпеня 2004
г. № 354 "Аб рабоце з кiруючымi кадрамi ў сiстэме дзяржаўных органаў
i iншых дзяржаўных арганiзацый" (Национальный реестр правовых  актов
Республики Беларусь, 2004 г., № 120,1/5712).
     2. Пад бесперапынным прафесiйным навучаннем для  мэт  дадзенага
Палажэння    разумеецца    працэс   прафесiйнага   ўдасканалення   i
самаўдасканалення кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў на ўзроўнi  ўжо
атрыманай iмi раней вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыi,  якi
адбываецца на працягу ўсёй працоўнай дзейнасцi.
     3. Кiраўнiкi  рэспублiканскiх  органаў  дзяржаўнага кiравання i
арганiзацый,  падпарадкаваных  Ураду  Рэспублiкi   Беларусь,   iншых
дзяржаўных  арганiзацый  (далей  -  дзяржаўныя органы i арганiзацыi)
нясуць  персанальную  адказнасць   за   арганiзацыю   бесперапыннага
прафесiйнага   навучання   кiруючых   работнiкаў   i   спецыялiстаў,
забеспячэнне высокага  ўзроўню  iх  квалiфiкацыi  ў  адпаведнасцi  з
умовамi   сучаснага   сацыяльна-эканамiчнага   развiцця  рэспублiкi,
своечасовую падрыхтоўку да выканання новых працоўных функцый.
     4. Бесперапыннае  прафесiйнае  навучанне  кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў   ажыццяўляецца   як   на   тэрыторыi   рэспублiкi   ва
ўстаноўленым  заканадаўствам  парадку,  так  i за яе межамi ў рамках
iснуючых мiжнародных дагавораў.
     5. Асноўнымi  прынцыпамi  бесперапыннага прафесiйнага навучання
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў з'яўляюцца:
     сiстэмнасць;
     пераемнасць;
     навуковасць;
     абавязковасць;
     перспектыўнасць;
     арыентацыя  на  развiццё  кiруючага  работнiка i спецыялiста як
асобы;
     iндывiдуалiзацыя i дыферэнцыяцыя навучальнага працэсу;
     спалучэнне арганiзаванага навучання з самаадукацыяй.
     6. Мэтамi  бесперапыннага   прафесiйнага   навучання   кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў з'яўляюцца:
     забеспячэнне эфектыўнай   дзейнасцi   дзяржаўных   органаў    i
арганiзацый;
     напаўненне рынка  працы  спецыялiстамi   з   высокiм   узроўнем
агульнай культуры i прафесiйнай кампетэнтнасцi;
     навучанне рэзерву кiруючых кадраў;
     фармiраванне, стымуляванне    i    задавальненне   патрэбнасцей
кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў   у   пастаянным   прафесiйным
удасканаленнi;
     забеспячэнне сацыяльнай абароненасцi;
     захаванне i развiццё адзiнай адукацыйнай прасторы.
     7. Фiнансаванне мерапрыемстваў па  бесперапыннаму  прафесiйнаму
навучанню  кiруючых  работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляецца за кошт
сродкаў рэспублiканскага i мясцовых  бюджэтаў,  а  таксама  за  кошт
сродкаў арганiзацый i ўласных сродкаў фiзiчных асоб.
     8. Парадак матэрыяльнага  забеспячэння  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў,   якiя   праходзяць   навучанне  ў  сiстэме  павышэння
квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў,  устанаўлiваецца   Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

                              ГЛАВА 2
         АРГАНIЗАЦЫЯ БЕСПЕРАПЫННАГА ПРАФЕСIЙНАГА НАВУЧАННЯ
                 КIРУЮЧЫХ РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ

     9. Бесперапыннае  прафесiйнае  навучанне  кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў ажыццяўляецца ў наступных вiдах:
     сiстэматычнае самастойнае навучанне (самаадукацыя);
     навучанне ў арганiзацыях (па месцы работы);
     павышэнне квалiфiкацыi;
     перападрыхтоўка;
     стажыроўка.
     10. Бесперапыннае прафесiйнае навучанне кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў забяспечваецца:
     установамi (iх падраздзяленнямi),  якiя забяспечваюць павышэнне
квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўку  кадраў  (далей  -  установы  (iх
падраздзяленнi);
     арганiзацыямi, якiя  ажыццяўляюць навучанне сваiх супрацоўнiкаў
па месцы iх работы,  а таксама могуць праводзiць стажыроўку кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
     самастойна кiруючымi      работнiкамi      i      спецыялiстамi
(самаадукацыя).
     11. Павышэнне   квалiфiкацыi   i    перападрыхтоўка    кiруючых
работнiкаў  i  спецыялiстаў  ажыццяўляюцца ў наступных тыпах устаноў
(iх падраздзяленняў):
     акадэмiях паслядыпломнай адукацыi;
     iнстытутах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў;
     факультэтах павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў
устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi;
     спецыяльных факультэтах  перападрыхтоўкi  кадраў устаноў,  якiя
забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi;
     аддзяленнях павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кадраў
устаноў,  якiя  забяспечваюць  атрыманне  сярэдняй   спецыяльнай   i
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi;
     вучэбных цэнтрах   падрыхтоўкi,   павышэння   квалiфiкацыi    i
перападрыхтоўкi кадраў;
     курсах павышэння квалiфiкацыi кадраў.
     12. Кiруючыя работнiкi i спецыялiсты, якiя праходзяць навучанне
ва ўстановах (iх падраздзяленнях), з'яўляюцца iх слухачамi.
     Слухачамi ўстаноў (iх падраздзяленняў) таксама могуць быць:
     кiруючыя работнiкi  i  спецыялiсты   арганiзацый   iншых   форм
уласнасцi;
     студэнты старшых  курсаў  вышэйшых   навучальных   устаноў   (у
парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi);
     беспрацоўныя (у парадку,  устаноўленым  Мiнiстэрствам  працы  i
сацыяльнай абароны i Мiнiстэрствам адукацыi);
     iншыя грамадзяне  Рэспублiкi  Беларусь  на  падставе  заяў   на
навучанне;
     грамадзяне замежных дзяржаў на падставе мiжнародных дагавораў.
     13. Навукова-метадычнае  кiраўнiцтва  бесперапынным прафесiйным
навучаннем кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляюць  галаўныя
ўстановы адукацыi,  якiя вызначаюцца па профiлях (напрамках,  групах
спецыяльнасцей)  адукацыi   ў   адпаведнасцi   з   Агульнадзяржаўным
класiфiкатарам  Рэспублiкi  Беларусь  "Спецыяльнасцi i квалiфiкацыi"
АКРБ  005-2001,  зацверджаным  загадам   Мiнiстэрства   адукацыi   i
Дзяржаўнага  камiтэта  па стандартызацыi i метралогii ад 26 студзеня
2001 г.  № 3,  а таксама iншыя арганiзацыi  па  навукова-метадычнаму
кiраўнiцтву бесперапынным прафесiйным навучаннем кiруючых работнiкаў
i спецыялiстаў.
     Парадак вызначэння    галаўных    устаноў    i    iх    пералiк
устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам адукацыi.
     14. Вучэбная   дзейнасць   ва  ўстановах  (iх  падраздзяленнях)
праводзiцца на падставе  вучэбна-праграмнай  дакументацыi  (вучэбных
планаў,  праграм i вучэбна-тэматычных планаў). Агульныя патрабаваннi
да  вучэбна-праграмнай   дакументацыi,   парадак   яе   распрацоўкi,
рэцэнзавання,  экспертызы  i  зацвярджэння вызначаюцца Мiнiстэрствам
адукацыi.
     15. Тыпавыя  вучэбныя планы перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў
i  спецыялiстаў  па   спецыяльнасцях   распрацоўваюцца   дзяржаўнымi
органамi  або  галаўнымi  ўстановамi,  якiя  забяспечваюць павышэнне
квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, i
зацвярджаюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi  не  радзей чым адзiн раз у 5
гадоў.
     16. На   падставе   тыпавых   вучэбных  планаў  установамi  (iх
падраздзяленнямi)  распрацоўваюцца  ва  ўстаноўленым  парадку   свае
вучэбныя планы перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў па
спецыяльнасцях i зацвярджаюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi.  Узнаўленне
гэтых  вучэбных  планаў  ажыццяўляецца па меры неабходнасцi,  але не
радзей чым адзiн раз у 2 гады.
     17. Вучэбна-праграмная   дакументацыя   павышэння  квалiфiкацыi
распрацоўваецца ўстановамi  (iх  падраздзяленнямi)  i  зацвярджаецца
кiраўнiкамi ўстаноў па ўзгадненню з заказчыкамi.
     18. Абавязковымi    патрабаваннямi    да     вучэбна-праграмнай
дакументацыi  з'яўляюцца  яе  разгляд i рэкамендацыя савета (iншага
калегiяльнага органа) установы (яго падраздзялення).

                              ГЛАВА 3
         СIСТЭМАТЫЧНАЕ САМАСТОЙНАЕ НАВУЧАННЕ (САМААДУКАЦЫЯ)

     19. Сiстэматычнае  самастойнае  навучанне (самаадукацыя) - гэта
вiд бесперапыннага  прафесiйнага  навучання  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў,   якi   садзейнiчае   пашырэнню  магчымасцей  асобы  ў
прафесiйным самаўдасканаленнi.
     20. Самаадукацыя    ажыццяўляецца    ў    мэтах   задавальнення
iндывiдуальных патрэбнасцей кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў  у
павышэннi ўзроўню iх прафесiйнай кампетэнтнасцi.  У першую чаргу яна
павiнна быць накiравана  на  паглыбленае  вывучэнне  пытанняў,  якiя
маюць  непасрэднае  дачыненне  да выконваемых работнiкам функцый,  а
таксама яго асобаснае развiццё.
     21. Самаадукацыя  ажыццяўляецца  шляхам  самастойнага вывучэння
спецыяльнай  навукова-тэхнiчнай,  эканамiчнай  i  iншай  лiтаратуры,
азнаямлення  з перадавым вопытам пры арганiзаванай кансультацыйнай i
метадычнай дапамозе з боку ўстаноў  (iх  падраздзяленняў),  устаноў,
якiя   забяспечваюць  атрыманне  вышэйшай,  сярэдняй  спецыяльнай  i
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi.
     Самаадукацыяй з'яўляецца   i  педагагiчная  дзейнасць  кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў па прафесiйнаму навучанню кадраў.
     22. У  дапамогу тым,  хто павышае сваю квалiфiкацыю самастойна,
могуць  праводзiцца  кансультацыi  i  спецыяльныя   заняткi.   Гэтыя
работнiкi  павiнны  мець магчымасць карыстацца адпаведнай навуковай,
тэхнiчнай i эканамiчнай iнфармацыяй.
     23. Самаадукацыя  ажыццяўляецца ў цеснай сувязi з iншымi вiдамi
бесперапыннага прафесiйнага навучання.

                              ГЛАВА 4
             НАВУЧАННЕ Ў АРГАНIЗАЦЫЯХ (ПА МЕСЦЫ РАБОТЫ)

     24. Навучанне  ў  арганiзацыях  (па  месцы  работы)  - гэта вiд
бесперапыннага  прафесiйнага  навучання,  якi  праводзiцца  з  мэтай
комплекснага   вывучэння   кiруючымi   работнiкамi  i  спецыялiстамi
пытанняў заканадаўства,  iдэалогii,  сучаснай эканомiкi, тэхналогiй,
перадавога   вопыту  i  iншых  пытанняў,  накiраваных  на  вырашэнне
канкрэтных  задач,   удасканальванне   дзейнасцi   арганiзацый,   iх
структурных падраздзяленняў.
     25. Асноўнымi   формамi   навучання   кiруючых   работнiкаў   i
спецыялiстаў  у  арганiзацыях (па месцы работы) з'яўляюцца семiнары,
кароткатэрмiновыя курсы.
     26. Навучанне  ў  арганiзацыях  праводзiцца па праграмах,  якiя
распрацаваны арганiзацыямi i зацверджаны iх кiраўнiкамi.

                              ГЛАВА 5
                       ПАВЫШЭННЕ КВАЛIФIКАЦЫI

     27. Павышэнне квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў -
гэта вiд бесперапыннага прафесiйнага навучання, якi ажыццяўляецца ва
ўстановах    (iх   падраздзяленнях),   накiраваны   на   прафесiйнае
ўдасканаленне асобы па выкананню службовых абавязкаў  i  пацверджаны
дакументам устаноўленага адзiнага ўзору.
     28. Павышэнне квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў  i  спецыялiстаў
забяспечвае  паглыбленне  прафесiйных  ведаў i навыкаў на адпаведных
узроўнях атрыманай раней вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
     29. Павышэнне  квалiфiкацыi  кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
носiць абавязковы характар i праводзiцца ў адпаведных установах  (iх
падраздзяленнях) не радзей чым адзiн раз у 5 гадоў.
     30. Працягласць  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых   работнiкаў
дзяржаўных   органаў   i   дзяржаўных   арганiзацый   вызначаецца  ў
адпаведнасцi з пунктам 41 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26
лiпеня  2004  г.  №  354  "Аб  рабоце  з кiруючымi кадрамi ў сiстэме
дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных арганiзацый".
     Працягласць павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў устанаўлiваецца
не больш за два тыднi ў аб'ёме ад 36 да 80 гадзiн.
     Для асобных  катэгорый  слухачоў працягласць i аб'ёмы вучэбнага
часу павышэння квалiфiкацыi вызначаюцца адпаведнымi рашэннямi Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     31. Колькасць  слухачоў  у  групах,  якiя  навучаюцца  за  кошт
сродкаў бюджэту, павiнна складаць 25-30 чалавек.
     Пры арганiзацыi павышэння квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў,   прафесiйная  дзейнасць  якiх  звязана  з  захаваннем
бяспекi i жыцця людзей,  па  ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам  фiнансаў,
Мiнiстэрствам  працы i сацыяльнай абароны,  Мiнiстэрствам адукацыi i
iншымi зацiкаўленымi  напаўняльнасць  вучэбных  груп  слухачоў,  што
навучаюцца  за  кошт  бюджэту,  можа  быць  зменшана ва ўстаноўленым
парадку.
     Камплектаванне вучэбных   груп   можа   ажыццяўляцца   з   лiку
работнiкаў аднолькавых або розных па пасадзе катэгорый у  залежнасцi
ад мэты i зместу навучання.

                              ГЛАВА 6
                             СТАЖЫРОЎКА

     32. Стажыроўка   -   гэта   вiд   бесперапыннага   прафесiйнага
навучання,   накiраваны   на  засваенне  работнiкам  новых  метадаў,
тэхналогiй i  элементаў  прафесiйнай  дзейнасцi,  iншых  дасягненняў
непасрэдна ў арганiзацыях, дзе яны ўзнiклi i прымяняюцца.
     33. Стажыроўка кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў можа быць  як
самастойным  вiдам  бесперапыннага  прафесiйнага  навучання,  так  i
з'яўляцца часткай  вучэбнага  плана  пры  павышэннi  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўцы.
     34. Працягласць  стажыроўкi  кiруючых   работнiкаў   дзяржаўных
органаў i дзяржаўных арганiзацый вызначаецца ў адпаведнасцi з Указам
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiпеня 2004 г. № 354 "Аб рабоце
з  кiруючымi кадрамi ў сiстэме дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных
арганiзацый".
     Стажыроўка спецыялiстаў ажыццяўляецца:
     з адрывам ад асноўнай работы (у вочнай форме навучання) i  можа
быць працягласцю да 5 месяцаў;
     без адрыву  ад  вытворчасцi  (у   завочнай   форме   навучання)
працягласцю да 8 месяцаў.
     35. Тэрмiны    i    працягласць     стажыроўкi     спецыялiстаў
устанаўлiваюцца    арганiзацыяй,   што   накiроўвае   работнiка   на
стажыроўку,   або   дзяржаўным   органам,    якому    падпарадкавана
арганiзацыя,   зыходзячы   з   яе   мэт,  зместу,  па  ўзгадненню  з
арганiзацыяй,  дзе яна праводзiцца (за  выключэннем  выпадкаў,  калi
стажыроўка з'яўляецца часткай вучэбнага плана павышэння квалiфiкацыi
або перападрыхтоўкi кадраў).
     36. Праходжанне стажыроўкi ажыццяўляецца па планах i праграмах,
распрацаваных  i  зацверджаных  арганiзацыяй,  якая  накiроўвае   на
стажыроўку,  па  ўзгадненню  з  кiраўнiком той арганiзацыi,  дзе яна
праводзiцца.
     37. Па   вынiках   стажыроўкi   работнiк   рыхтуе   справаздачу
непасрэднаму  кiраўнiку  па  месцы  асноўнай  работы,   зацверджаную
арганiзацыяй,   дзе   адбываецца  стажыроўка,  у  форме  аналiтычнай
справаздачы або метадычных рэкамендацый па выкарыстанню  ў  практыцы
атрыманых тэарэтычных i практычных ведаў, абароны праекта i г.д.

                              ГЛАВА 7
                          ПЕРАПАДРЫХТОЎКА

     38. Перападрыхтоўка  -  гэта  вiд  бесперапыннага  прафесiйнага
навучання, накiраваны на прафесiйнае ўдасканаленне асобы i пашырэнне
яе магчымасцей на  рынку  працы  ў  зменлiвых  сацыяльна-эканамiчных
умовах, якi пацвярджаецца дакументам устаноўленага адзiнага ўзору.
     39. Перападрыхтоўка   кiруючых   работнiкаў   i    спецыялiстаў
забяспечвае  атрыманне  новай  квалiфiкацыi  адпаведнага  профiлю на
ўзроўнях вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
     40. Пад  новай квалiфiкацыяй неабходна разумець падрыхтаванасць
работнiка  да  прафесiйнай  дзейнасцi  для  выканання  работ  пэўнай
складанасцi  ў  межах  канкрэтнай  спецыяльнасцi,  калi да атрымання
дадзенай квалiфiкацыi спосабам перападрыхтоўкi пэўная асоба не  мела
права прэтэндаваць на канкрэтнае працоўнае месца (пасаду).
     41. Перападрыхтоўка   кiруючых   работнiкаў   i    спецыялiстаў
ажыццяўляецца  ўстановамi  (iх падраздзяленнямi) па спецыяльнасцях у
адпаведнасцi з Агульнадзяржаўным класiфiкатарам Рэспублiкi  Беларусь
"Спецыяльнасцi i квалiфiкацыi" АКРБ 005-2001.
     Адкрыццё новых спецыяльнасцей перападрыхтоўкi ажыццяўляецца  ва
ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
     42. Пры перападрыхтоўцы аб'ём вучэбнага плана павiнен складаць:
     для слухачоў  з  вышэйшай  адукацыяй  - не менш за 600 вучэбных
гадзiн;
     для слухачоў  з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - не менш за 400
вучэбных гадзiн.
     43. У   выпадках,  калi  слухачы  маюць  асноўную  адукацыю  па
спецыяльнасцi аднаго i таго ж напрамку адукацыi, што i спецыяльнасць
перападрыхтоўкi  кадраў,  дапускаецца  па ўзгадненню з Мiнiстэрствам
адукацыi змяншэнне  працягласцi  перападрыхтоўкi.  Пры  гэтым  аб'ём
вучэбнага  плана  для  слухачоў  з  вышэйшай  i сярэдняй спецыяльнай
адукацыяй павiнен быць не менш за 300 вучэбных гадзiн.
     44. Працягласць  навучання  па спецыяльнасцi перападрыхтоўкi за
кошт бюджэтных сродкаў складае:
     для слухачоў  з  вышэйшай  адукацыяй  - да 18 месяцаў па вочнай
форме i да 24 месяцаў па завочнай форме навучання;
     для слухачоў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - да 7 месяцаў па
вочнай форме навучання i да 9 месяцаў па завочнай форме навучання;
     для клiнiчных  ардынатараў - да 24 месяцаў па вочнай форме i да
36 месяцаў па завочнай форме навучання.
     45. Колькасць слухачоў у вучэбных групах,  якiя вучацца за кошт
бюджэту, павiнна складаць 25-30 чалавек.
     46. Па   спецыяльнасцях   перападрыхтоўкi  кадраў,  прафесiйная
дзейнасць якiх звязана з  захаваннем  бяспекi  i  жыцця  людзей,  па
ўзгадненню   з   Мiнiстэрствам   фiнансаў,   Мiнiстэрствам  працы  i
сацыяльнай абароны,  Мiнiстэрствам адукацыi i  iншымi  зацiкаўленымi
напаўняльнасць  вучэбных  груп  слухачоў,  што  навучаюцца  за  кошт
сродкаў бюджэту, можа быць зменшана ва ўстаноўленым парадку.
     47. Перападрыхтоўка  не  дае  вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай
адукацыi па спецыяльнасцi перападрыхтоўкi.

                              ГЛАВА 8
     АТЭСТАЦЫЯ СЛУХАЧОЎ I ДАКУМЕНТЫ АБ ПРАХОДЖАННI НАВУЧАННЯ ВА
                   ЎСТАНОВАХ (IХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯХ)

     48. Ацэнка ўзроўню ведаў слухачоў устаноў (iх  падраздзяленняў)
праводзiцца па вынiках бягучай i вынiковай атэстацыi.
     49. Вынiковая  атэстацыя  слухачоў,  якiя   прайшлi   павышэнне
квалiфiкацыi,   можа  праводзiцца  ў  форме  субяседавання,  залiку,
экзамену, абароны выпускной работы, рэферата або можа быць сумешчана
з квалiфiкацыйным экзаменам для прысваення работнiку ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку больш высокай катэгорыi, класа i г.д.
     50. Для правядзення вынiковай атэстацыi слухачоў,  якiя прайшлi
павышэнне квалiфiкацыi, ствараецца камiсiя, склад якой зацвярджаецца
кiраўнiком установы (яе падраздзялення).
     51. Вынiковая атэстацыя слухачоў, якiя прайшлi перападрыхтоўку,
праводзiцца  ў  форме  абароны  дыпломнага  праекта (работы) i (або)
дзяржаўнага экзамену.
     52. Для абароны дыпломнага праекта (работы) i (або) правядзення
дзяржаўнага экзамену ствараецца дзяржаўная  экзаменацыйная  камiсiя,
склад  якой  зацвярджаецца кiраўнiком установы.  Старшыня дзяржаўнай
экзаменацыйнай камiсii зацвярджаецца Мiнiстэрствам  адукацыi  штогод
па прадстаўленню ўстановы адукацыi.
     53. Слухачам,  якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плана i
паспяхова  прайшлi вынiковую атэстацыю,  выдаецца адпаведны дакумент
адзiнага ўстаноўленага Мiнiстэрствам адукацыi ўзору:
     пасведчанне аб павышэннi квалiфiкацыi - для асоб,  якiя прайшлi
навучанне па праграме ў аб'ёме ад 36 гадзiн i больш;
     дыплом аб перападрыхтоўцы.
     Асобам, якiя не завяршылi навучанне або  не  прайшлi  вынiковую
атэстацыю,  а  таксама  тым,  хто  прайшоў  поўны  курс  навучання ў
неакрэдытаванай  установе  (яе  падраздзяленнi),  выдаецца   даведка
ўстаноўленага Мiнiстэрствам адукацыi ўзору.

                              ГЛАВА 9
    ПАЎНАМОЦТВЫ ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ I АРГАНIЗАЦЫЙ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННЮ
           БЕСПЕРАПЫННАГА ПРАФЕСIЙНАГА НАВУЧАННЯ КIРУЮЧЫХ
                     РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ

     54. Мiнiстэрства   адукацыi   ажыццяўляе   адзiную   дзяржаўную
палiтыку    ў    галiне   бесперапыннага   прафесiйнага   навучання,
арганiзацыйнае i навукова-метадычнае кiраўнiцтва сiстэмай  павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, вызначае асноўныя напрамкi яе
развiцця,   забяспечвае   распрацоўку   тыпавых   вучэбных   планаў,
праводзiць    выдачу    лiцэнзiй   на   павышэнне   квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўку кадраў з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай  адукацыяй,
дзяржаўную  акрэдытацыю,  атэстацыю ўстаноў i ажыццяўляе кантроль за
зместам i  якасцю  вучэбнага  працэсу  ва  ўсiх  тыпах  устаноў  (iх
падраздзяленняў).
     55. Мiнiстэрства  працы  i  сацыяльнай   абароны   ўстанаўлiвае
адзiныя квалiфiкацыйныя патрабаваннi да пасад служачых.
     56. Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i арганiзацыi,
падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь:
     у межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць кiраванне  бесперапынным
прафесiйным   навучаннем   кiруючых   работнiкаў  i  спецыялiстаў  у
адпаведных галiнах,  выконваюць работу па планаванню  i  арганiзацыi
навучання работнiкаў галiн, павышэнню яго якасцi i вынiковасцi;
     ствараюць галiновыя   сiстэмы    павышэння    квалiфiкацыi    i
перападрыхтоўкi  кадраў,  фармiруюць  сетку  адпаведных  устаноў (iх
падраздзяленняў),  а таксама развiваюць розныя  вiды  бесперапыннага
прафесiйнага навучання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў непасрэдна
ў арганiзацыях;
     ажыццяўляюць    меры    па    навукова-метадычнаму,   кадраваму
забеспячэнню i ўмацаванню вучэбна-матэрыяльнай  базы  бесперапыннага
прафесiйнага навучання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў галiн;
     забяспечваюць адпаведнасць   зместу   навучання   патрабаванням
навукова-тэхнiчнага   i   сацыяльна-эканамiчнага   развiцця   галiн,
дыферэнцыраваны падыход да арганiзацыi  бесперапыннага  прафесiйнага
навучання  з улiкам рэальных пажаданняў i iнтарэсаў розных катэгорый
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў;
     распрацоўваюць i  зацвярджаюць  галiновыя  нарматыўныя прававыя
акты,  якiя рэгулююць пытаннi ў  сферы  бесперапыннага  прафесiйнага
навучання  кiруючых  работнiкаў i спецыялiстаў з улiкам спецыфiкi iх
прафесiйнай дзейнасцi;
     узаемадзейнiчаюць з   Мiнiстэрствам  адукацыi  i  Мiнiстэрствам
працы   i   сацыяльнай    абароны    па    пытаннях    нарматыўнага,
навукова-метадычнага,    кадравага    забеспячэння    i   ўмацавання
вучэбна-матэрыяльнай  базы  бесперапыннага  прафесiйнага   навучання
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў галiн;
     арганiзуюць своечасовае  навучанне  асоб,  уключаных  у  рэзерв
кiруючых работнiкаў;
     камандзiруюць кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў у  арганiзацыi
на  стажыроўку  з  мэтай  вывучэння вопыту па прыярытэтных напрамках
вытворчасцi,  падрыхтоўкi кадраў у галiне кiравання, навукi, тэхнiкi
i тэхналогiй;
     праводзяць кадравую  палiтыку  ў  галiне  з   улiкам   вучэбнай
дзейнасцi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў;
     абагульняюць i  распаўсюджваюць  перадавы   вопыт   арганiзацыi
бесперапыннага   прафесiйнага   навучання   кiруючых   работнiкаў  i
спецыялiстаў адпаведнай галiны.
     57. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы:
     у межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць арганiзацыйна-метадычнае
кiраўнiцтва бесперапынным прафесiйным навучаннем кiруючых работнiкаў
i  спецыялiстаў  на  рэгiянальным  узроўнi  з  улiкам   асаблiвасцей
рэгiёнаў i перспектыў iх сацыяльна-эканамiчнага развiцця;
     вызначаюць колькасць  навучаемых  i  структуру   бесперапыннага
прафесiйнага навучання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў рэгiёна;
     арганiзуюць своечасовае  навучанне  асоб,  уключаных  у  рэзерв
кiруючых работнiкаў;
     праводзяць кадравую  палiтыку  ў  рэгiёне  з  улiкам   вучэбнай
дзейнасцi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.
     58. Кiраўнiкi дзяржаўных арганiзацый:
     забяспечваюць адпаведнасць   узроўню   прафесiйнай  кампетэнцыi
спецыялiстаў,  кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў  патрабаванням
навукова-тэхнiчнага  i  сацыяльна-эканамiчнага  развiцця рэспублiкi,
умовам развiцця вытворчасцi i патрэбнасцям грамадзян;
     вызначаюць патрэбнасцi  спецыялiстаў  i  кiраўнiкоў структурных
падраздзяленняў  у   павышэннi   квалiфiкацыi,   перападрыхтоўцы   i
стажыроўцы;
     ажыццяўляюць накiраванне спецыялiстаў i кiраўнiкоў  структурных
падраздзяленняў   на   павышэнне   квалiфiкацыi,  перападрыхтоўку  i
стажыроўку;
     нясуць адказнасць за якасць навучання спецыялiстаў i кiраўнiкоў
структурных падраздзяленняў у арганiзацыях (па месцы работы).
     59. Установы (iх падраздзяленнi):
     сумесна з  дзяржаўнымi  органамi  i  арганiзацыямi,   мясцовымi
выканаўчымi  i  распарадчымi  органамi  распрацоўваюць  i рэалiзуюць
планы бесперапыннага прафесiйнага навучання  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў     з    улiкам    патрэбнасцей    сучаснага    ўзроўню
сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi i запытаў грамадзян;
     забяспечваюць ва     ўстаноўленым     заканадаўствам    парадку
распрацоўку,   узгадненне    i    зацвярджэнне    вучэбна-праграмнай
дакументацыi   павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў;
     ствараюць i  ўмацоўваюць  вучэбна-матэрыяльную базу,  набываюць
тэхнiчныя  сродкi  навучання,  вучэбныя  i  наглядныя   дапаможнiкi,
арганiзуюць распрацоўку вучэбна-метадычных матэрыялаў;
     забяспечваюць якасць прадастаўляемых адукацыйных паслуг;
     пастаянна ўзнаўляюць змест, формы i метады навучання;
     арганiзуюць работу  па  падрыхтоўцы,   павышэнню   квалiфiкацыi
педагагiчных   кадраў  устаноў  (iх  падраздзяленняў)  у  адпаведных
арганiзацыях;
     забяспечваюць кансультацыйнае    i   метадычнае   суправаджэнне
ўкаранення ў практыку новых ведаў,  уменняў,  атрыманых слухачамi  ў
працэсе навучання ва ўстановах адукацыi,  фармiраванне новага вопыту
iх прафесiйнай дзейнасцi;
     вывучаюць, абагульняюць   i   распаўсюджваюць   перадавы  вопыт
работы.
     60. Арганiзацыя работы па бесперапыннаму прафесiйнаму навучанню
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ускладаецца  на  кадравыя  службы
дзяржаўных органаў i арганiзацый. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Положение -   в  редакции  постановления  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 25 октября 2005 г. № 1177

                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Кабiнета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        11.01.1995 № 20
                                        (у рэдакцыi пастановы
                                        Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        14.10.2002 № 1418)

                             ПАЛАЖЭННЕ
     аб бесперапынным прафесiйным навучаннi кiруючых работнiкаў
                           i спецыялiстаў

                              Глава 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Прафесiйная  адукацыя  кадраў  мае  бесперапынны  характар i
ажыццяўляецца    на   працягу  ўсёй  працоўнай  дзейнасцi  ў   мэтах
паслядоўнага    пашырэння    i   паглыблення  ведаў,   удасканалення
прафесiйнага    майстэрства    ў    адпаведнасцi  з   патрабаваннямi
навукова-тэхнiчнага  прагрэсу.  Навучанне ажыццяўляецца ва ўстановах
(iх  падраздзяленнях),  якiя  забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i
перападрыхтоўку  кадраў  (далей  -  устаноў  (iх падраздзяленняў), а
таксама непасрэдна ў арганiзацыях. Яе бесперапыннасць забяспечваецца
шляхам рацыянальнага спалучэння ўсiх форм навучання.
     Пастаяннае    павышэнне  квалiфiкацыi  з'яўляецца   непасрэдным
службовым абавязкам кожнага работнiка.
     Кiраўнiкi    мiнiстэрстваў,    iншых  рэспублiканскiх   органаў
дзяржаўнага  кiравання  i арганiзацый нясуць персанальную адказнасць
за  арганiзацыю  бесперапыннага  павышэння  квалiфiкацыi работнiкаў,
падтрымку  iх высокага прафесiйнага ўзроўню, своечасовую падрыхтоўку
да выканання новых працоўных функцый.
     Уся работа па арганiзацыi бесперапыннага прафесiйнага навучання
кадраў  павiнна быць накiравана на забеспячэнне эфектыўнай дзейнасцi
мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i
арганiзацый.

                              Глава 2
             КIРАВАННЕ БЕСПЕРАПЫННЫМ НАВУЧАННЕМ КАДРАЎ

     2. Кiраванне  бесперапынным  навучаннем  кадраў   ажыццяўляецца
Мiнiстэрствам  адукацыi,  Мiнiстэрствам  працы i сацыяльнай абароны,
iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання.
     3. Мiнiстэрства адукацыi ажыццяўляе адзiную дзяржаўную палiтыку
ў    галiне    бесперапыннага    навучання,    арганiзацыйнае      i
навукова-метадычнае  кiраўнiцтва  сiстэмай  павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi  кадраў,  вызначае  асноўныя  напрамкi  яе развiцця,
забяспечвае    распрацоўку   тыпавых  вучэбных  планаў  i   праграм,
праводзiць лiцэнзаванне, акрэдытацыю, атэстацыю ўстаноў адукацыi (iх
падраздзяленняў)    i  ажыццяўляе  кантроль  за  зместам  i   якасцю
навучальнага    працэсу   ва  ўсiх  тыпах  адпаведных  устаноў   (iх
падраздзяленняў).
     4. Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ўстанаўлiвае адзiныя
квалiфiкацыйныя патрабаваннi да служачых.
     5. Мiнiстэрствы  i  iншыя  рэспублiканскiя  органы  дзяржаўнага
кiравання:
     у  межах  сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць кiраўнiцтва павышэннем
квалiфiкацыi  кадраў у адпаведных галiнах гаспадаркi, выконваюць усю
работу па планаванню i арганiзацыi навучання, павышэнню яго якасцi i
вынiковасцi;
     ствараюць    галiновыя    сiстэмы   павышэння  квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўкi  кадраў,  фармiруюць  сетку  адпаведных  устаноў (iх
падраздзяленняў),  а  таксама развiваюць розныя формы бесперапыннага
навучання непасрэдна на вытворчасцi;
     ажыццяўляюць    меры    па    навукова-метадычнаму,   кадраваму
забеспячэнню  i  ўмацаванню вучэбна-матэрыяльнай базы бесперапыннага
навучання;
     забяспечваюць   адпаведнасць  зместу  навучання   патрабаванням
навукова-тэхнiчнага    i   сацыяльна-эканамiчнага  развiцця   галiн,
дыферэнцыраваны  падыход  да арганiзацыi навучання з улiкам рэальных
пажаданняў i iнтарэсаў розных катэгорый работнiкаў;
     распрацоўваюць    i    зацвярджаюць    галiновыя      нарматывы
вучэбна-матэрыяльнай базы для навучання кадраў;
     прадугледжваюць  камандзiраванне  работнiкаў  у арганiзацыi для
вывучэння  вопыту па прыярытэтных напрамках вытворчасцi, падрыхтоўкi
кадраў у галiне кiравання, навукi i тэхнiкi;
     абагульняюць  i  распаўсюджваюць  перадавы  вопыт   арганiзацыi
бесперапыннага навучання кадраў адпаведнай галiны.
     6. Арганiзацыя  работы па бесперапыннаму прафесiйнаму навучанню
кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў ускладаецца на кадравыя службы
мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i
арганiзацый.
     7. Навукова-метадычнае  кiраўнiцтва  бесперапынным навучаннем у
галiнах  могуць  ажыццяўляць  галаўныя ўстановы (iх падраздзяленнi),
якiя забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў.
     8. Кiраўнiкi арганiзацый забяспечваюць:
     адпаведнасць    узроўню    i  эканамiчнай  падрыхтоўкi   кадраў
патрабаванням  сучаснай  эканомiкi,  навукова-тэхнiчнага   прагрэсу,
сацыяльнага развiцця калектываў;
     патрэбнасць    у   падрыхтоўцы,  перападрыхтоўцы  i   павышэннi
квалiфiкацыi кадраў;
     распрацоўку  i  рэалiзацыю  планаў  бесперапыннага   навучання,
заключэнне    дагавораў    з  установамi  (iх  падраздзяленнямi)   i
арганiзацыю навучання непасрэдна на вытворчасцi;
     стварэнне  вучэбна-матэрыяльнай базы, выраб i набыццё тэхнiчных
сродкаў  навучання,  наглядных дапаможнiкаў, арганiзацыю распрацоўкi
метадычных матэрыялаў, работу з выкладчыцкiмi кадрамi.

                              Глава 3
            ФОРМЫ БЕСПЕРАПЫННАГА ПРАФЕСIЙНАГА НАВУЧАННЯ
                 КIРУЮЧЫХ РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ

     9. Навучанне кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляецца ў
наступных    асноўных    формах,    якiя  павiнны  забяспечыць   яго
бесперапыннасць:
     сiстэматычнае самастойнае навучанне (самаадукацыя);
     арганiзаванае навучанне на вытворчасцi;
     павышэнне квалiфiкацыi ва ўстановах (iх падраздзяленнях);
     стажыроўка  на прадпрыемствах, у вядучых навуковых арганiзацыях
i ўстановах адукацыi;
     навучанне ў мэтавай аспiрантуры i дактарантуры;
     перападрыхтоўка.

                              Глава 4
                СIСТЭМАТЫЧНАЕ САМАСТОЙНАЕ НАВУЧАННЕ
                           (САМААДУКАЦЫЯ)

     10. Сiстэматычнае    самастойнае    навучанне    (самаадукацыя)
ажыццяўляецца  ў  мэтах  задавальнення iндывiдуальных патрэбнасцей у
павышэннi  прафесiйнай  падрыхтоўкi. Яно ў першую чаргу павiнна быць
накiравана  на дасканалае вывучэнне пытанняў, якiя маюць непасрэднае
дачыненне да выконваемых работнiкам функцый.
     11. Самаадукацыя  ажыццяўляецца  шляхам  самастойнага вывучэння
спецыяльнай  навукова-тэхнiчнай,  эканамiчнай  i  iншай  лiтаратуры,
азнаямлення  з перадавым вопытам пры арганiзаванай кансультацыйнай i
метадычнай  дапамозе  з  боку  ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
вышэйшай    адукацыi,    i    ўстаноў  (iх  падраздзяленняў),   якiя
забяспечваюць  павышэнне  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўку   кадраў.
Самаадукацыяй  з'яўляецца  i  педагагiчная дзейнасць па прафесiйнаму
навучанню кадраў.
     12. У  дапамогу  тым, хто павышае сваю квалiфiкацыю самастойна,
могуць   праводзiцца  кансультацыi  i  спецыяльныя  заняткi.   Гэтыя
работнiкi  павiнны  мець магчымасць карыстацца адпаведнай навуковай,
тэхнiчнай i эканамiчнай iнфармацыяй.
     13. Утратил силу.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 13   утратил  силу  постановлением  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 24 мая  2004 г. № 600

            13. Самаадукацыя таксама можа быць арганiзаванай i  можа
         праводзiцца   юрыдычнымi   асобамi   ў   формах   народнага
         унiверсiтэта,  школы,   лекторыя,   нацыянальна-культурнага
         (iншага)  цэнтра  i курсаў на падставе спецыяльных дазволаў
         (лiцэнзiй),  якiя выдаюцца  абласнымi  (Мiнскiм  гарадскiм)
         выканаўчымi камiтэтамi адпаведна пастанове Савета Мiнiстраў
         Рэспублiкi Беларусь ад  26  сакавiка  2001  г.  №  393  "Аб
         дзейнасцi  па  аказанню  дапамогi грамадзянам у самастойнай
         адукацыi" (Национальный реестр  правовых  актов  Республики
         Беларусь, 2001 г., № 33, 5/5564).
       _______________________________________________ _______ ___ _

     14. Самаадукацыя  ажыццяўляецца  ў цеснай узаемасувязi з iншымi
формамi навучання.

                              Глава 5
                АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАННЯ НА ВЫТВОРЧАСЦI

     15. Асноўнай    формай  масавай  прафесiйнай  вучобы   кiруючых
работнiкаў    i    спецыялiстаў    на    вытворчасцi      з'яўляюцца
вытворча-эканамiчныя семiнары.
     16. Вытворча-эканамiчныя  семiнары  праводзяцца  з  кадрамi   ў
арганiзацыях  з  мэтай  комплекснага  вывучэння  пытанняў   сучаснай
эканомiкi,    выкарыстання    прагрэсiўных  тэхнiкi  i   тэхналогiй,
гаспадарчага  i  працоўнага заканадаўства, перадавога вопыту i iншых
пытанняў,  накiраваных  на вырашэнне канкрэтных задач, удасканалення
дзейнасцi падраздзяленняў, у якiх працуюць слухачы гэтых семiнараў.
     17. Навучанне  ў  вытворча-эканамiчных семiнарах праводзiцца па
праграмах, якiя распрацоўваюцца арганiзацыямi.

                              Глава 6
                ПАВЫШЭННЕ КВАЛIФIКАЦЫI ВА ЎСТАНОВАХ
                        (IХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯХ)

     18. Павышэнне  квалiфiкацыi забяспечвае паглыбленне прафесiйных
ведаў  i  навыкаў  кадраў  па  адпаведных  узроўнях  атрыманай раней
асноўнай   адукацыi.  Да  павышэння  квалiфiкацыi  адносiцца   любое
навучанне,  накiраванае  на  паглыбленне прафесiйных ведаў i навыкаў
работнiкаў  у  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi   навукова-тэхнiчнага
прагрэсу,   эканамiчнага  i  сацыяльнага  развiцця,  а  таксама   на
задавальненне  iндывiдуальных  патрэбнасцей  грамадзян  у  павышэннi
сваёй прафесiйнай падрыхтоўкi.
     19. Павышэнне  квалiфiкацыi  кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
праводзiцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым 1 раз у 5 гадоў,
па  месцы  працы  або  ва ўстановах (падраздзяленнях) адукацыi, якiя
ажыццяўляюць  павышэнне  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўку  кадраў, з
мэтай  вырашэння  навукова-тэхнiчных, эканамiчных i iншых задач, што
ўзнiкаюць у працэсе развiцця галiны цi арганiзацыi.
     20. Тэрмiны  навучання  ўстанаўлiваюцца  да  двух тыдняў (да 80
аўдыторных гадзiн). У асобных выпадках тэрмiны навучання вызначаюцца
адпаведнымi рашэннямi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     21. Колькасць  слухачоў  у групах устаноў (iх падраздзяленняў),
якiя  фiнансуюцца  за  кошт  дзяржаўнага  бюджэту,  - 25-30 чалавек.
Камплектаванне  вучэбных  груп  можа  ажыццяўляцца з лiку работнiкаў
аднолькавых  цi  розных  службовых  катэгорый  у  залежнасцi ад мэты
навучання.

                              Глава 7
                             СТАЖЫРОЎКА

     22. Стажыроўка кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiцца ў
мэтах    засваення    перадавога    вопыту,  набыцця  практычных   i
арганiзатарскiх навыкаў для выканання абавязкаў па займаемай пасадзе
або па пасадзе больш высокага узроўню.
     23. Стажыроўка  можа  быць як самастойнай формай бесперапыннага
прафесiйнага  навучання, так i з'яўляцца часткай вучэбнага плана пры
павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
     24. Працягласць  стажыроўкi  ўстанаўлiваецца  арганiзацыяй, што
накiроўвае    работнiка  на  навучанне,  або  вышэйстаячым   органам
кiравання,  зыходзячы  з  яе  мэт,  па  ўзгадненню  з кiраўнiком той
арганiзацыi, дзе яна праводзiцца.
     25. Стажыроўка  служачых  дзяржаўнага  апарату  ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi  з палажэннем, якое зацвярджаецца Мiнiстэрствам працы i
сацыяльнай абароны.

                              Глава 8
           НАВУЧАННЕ Ў МЭТАВАЙ АСПIРАНТУРЫ I ДАКТАРАНТУРЫ

     26. Навучанне  ў мэтавай аспiрантуры i дактарантуры праводзiцца
па  тэмах,  якiя цiкавяць арганiзацыю. Гэта навучанне прызначана для
вырашэння навуковых праблем i павышэння ўзроўню навукова-тэарэтычнай
квалiфiкацыi  спецыялiстаў  з  улiкам  iх  асабiстых  iнтарэсаў. Яно
ажыццяўляецца  ў  парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам пры
падрыхтоўцы кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.

                              Глава 9
                          ПЕРАПАДРЫХТОЎКА

     27. Пад    перападрыхтоўкай  маецца  на  ўвазе  набыццё   новай
квалiфiкацыi  адпаведнага  профiлю  на  ўзроўнях  вышэйшай, сярэдняй
спецыяльнай адукацыi.
     Запатрабаваннi    да    перападрыхтоўкi    ўстанаўлiваюцца    ў
адпаведнасцi    з    адукацыйнымi   стандартамi  асноўнай   адукацыi
адпаведнага ўзроўню.
     28. Перападрыхтоўка можа ажыццяўляцца ва ўсiх тыпах устаноў (iх
падраздзяленнях),    што  забяспечваюць  павышэнне  квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўку  кадраў,  акрамя  курсаў  павышэння  квалiфiкацыi, у
адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб установах (iх падраздзяленнях), якiя
забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў.
     29. Перападрыхтоўка      праводзiцца    па       спецыяльнасцях
(спецыялiзацыях) у адпаведнасцi з дзеючым Пералiкам спецыяльнасцей i
спецыялiзацый,    па  якiх  ажыццяўляецца  перападрыхтоўка   кадраў.
Адкрыццё    новых  спецыяльнасцей  (спецыялiзацый)   перападрыхтоўкi
ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.
     30. Тэрмiны   навучання  пры  перападрыхтоўцы  наступныя:   для
кiруючых  работнiкаў  -  да  пяцi  месяцаў  з  адрывам ад працы, для
спецыялiстаў  з  вышэйшай  адукацыяй  - да паўтара года з адрывам ад
працы  i  да  двух  гадоў  без  адрыву  ад працы, для спецыялiстаў з
сярэдняй  спецыяльнай адукацыяй - да сямi месяцаў з адрывам ад працы
i да дзевяцi месяцаў без адрыву ад працы.
     Тэрмiны  навучання  кiруючых  работнiкаў i спецыялiстаў органаў
дзяржаўнага кiравання ў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi
Беларусь    вызначаюцца   адпаведнымi  рашэннямi  Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
     31. Пры  перападрыхтоўцы  кадраў  з  лiку асоб, маючых вышэйшую
адукацыю, аб'ём вучэбнай нагрузкi павiнен быць:
     з прысваеннем квалiфiкацыi - не менш за 1000 гадзiн;
     без прысваення квалiфiкацыi - не менш за 300 гадзiн.
     32. Пры перападрыхтоўцы кадраў з лiку асоб, якiя маюць сярэднюю
спецыяльную адукацыю, аб'ём вучэбнай нагрузкi павiнен быць:
     з прысваеннем квалiфiкацыi - не менш за 600 гадзiн;
     без прысваення квалiфiкацыi - не менш за 300 гадзiн.
     33. Колькасць  слухачоў  у групах устаноў (iх падраздзяленняў),
якiя фiнансуюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту, - 25-30 чалавек.
     34. Перападрыхтоўка  з  прысваеннем  квалiфiкацыi кадраў не дае
вышэйшай    або  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi  па   спецыяльнасцi
перападрыхтоўкi.

                              Глава 10
       ПАРАДАК РАСПРАЦОЎКI I ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ВУЧЭБНА-ПРАГРАМНАЙ
                            ДАКУМЕНТАЦЫI

     35. Навучанне  ва ўстановах (iх падраздзяленнях) праводзiцца на
падставе  вучэбна-праграмнай дакументацыi (вучэбных планаў, праграм,
тэматычных  i  вучэбна-тэматычных  планаў),  якая   распрацоўваецца,
праходзiць  узгадненне, рэцэнзаванне i зацвярджаецца ва ўстаноўленым
парадку.
     36. Тыпавыя    вучэбныя    планы    i  праграмы  па   павышэнню
квалiфiкацыi,  перепадрыхтоўцы  кiруючых  работнiкаў,   спецыялiстаў
распрацоўваюцца  мiнiстэрствамi,  iншымi  рэспублiканскiмi  органамi
дзяржаўнага  кiравання  i  зацвярджаюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi не
радзей  чым 1 раз у 5 гадоў. На падставе адпаведных тыпавых вучэбных
планаў    i  праграм  установамi  (iх  падраздзяленнямi)  i   iншымi
арганiзацыямi  распрацоўваюцца  вучэбныя  планы  i праграмы, па якiх
праводзiцца навучанне.
     37. Вучэбныя планы  па  перападрыхтоўцы  кадраў  з  прысваеннем
квалiфiкацыi  распрацоўваюцца  ўстановамi па ўзгадненню з галiновымi
мiнiстэрствамi,  iншымi органамi дзяржаўнага  кiравання,  праходзяць
рэцэнзаванне  ў  галаўных  установах  адукацыi адпаведнага профiлю i
зацвярджаюцца     Мiнiстэрствам     адукацыi.     Астатнiя      вiды
вучэбна-праграмнай дакументацыi  па падрыхтоўцы кадраў з прысваеннем
квалiфiкацыi зацвярджаюцца кiраўнiком установы адукацыi.
     38. Вучэбна-праграмная дакументацыя па павышэнню квалiфiкацыi i
перападрыхтоўцы  кадраў  без прысваення квалiфiкацыi распрацоўваецца
ўстановамi    (iх   падраздзяленнямi)  i  зацвярджаецца   кiраўнiком
установы.
     39. Абавязковым  для ўсiх тыпаў вучэбна-праграмнай дакументацыi
з'яўляецца яе разгляд i рэкамендацыя савета ўстановы адукацыi.
     40. Праходжанне  стажыроўкi  ажыццяўляецца  па   iндывiдуальных
планах  i праграмах, распрацаваных i зацверджаных арганiзацыяй, якая
накiроўвае   на  стажыроўку,  i  па  ўзгадненню  з  кiраўнiком   той
арганiзацыi, дзе яна праводзiцца.

                              Глава 11
     АТЭСТАЦЫЯ СЛУХАЧОЎ I ДАКУМЕНТЫ АБ ПРАХОДЖАННI НАВУЧАННЯ Ў
      СIСТЭМЕ ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КАДРАЎ

     41. Ацэнка  ўзроўню  ведаў  слухачоў  праводзiцца  па   вынiках
бягучага кантролю i вынiковай атэстацыi.
     Вынiковая  атэстацыя  пры  павышэннi  квалiфiкацыi  кадраў можа
праводзiцца  ў  форме  гутаркi,  залiку, экзамену, абароны выпускной
работы, рэферата.
     Вынiковая    атэстацыя   пры  перападрыхтоўцы  праводзiцца   ва
ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
     Для  правядзення выпускнога экзамену пры павышэннi квалiфiкацыi
i    перападрыхтоўцы    без    прысваення  квалiфiкацыi   ствараецца
экзаменацыйная    камiсiя,   склад  якой  зацвярджаецца   кiраўнiком
установы.
     Для    правядзення    выпускнога    дзяржаўнага  экзамену   пры
перападрыхтоўцы  з  прысваеннем  квалiфiкацыi  ствараецца дзяржаўная
экзаменацыйная    камiсiя,   склад  якой  зацвярджаецца   кiраўнiком
установы.  Старшыня  дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii зацвярджаецца
Мiнiстэрствам адукацыi штогод па прадстаўленню ўстановы.
     42. Па    вынiках    стажыроўкi  работнiк  робiць   справаздачу
непасрэднаму  кiраўнiку  па месцы асноўнай працы ў форме аналiтычнай
справаздачы  або  метадычных рэкамендацый па выкарыстанню ў практыцы
атрыманых тэарэтычных i практычных ведаў, абароны праекта i г.д.
     43. Пры    паспяховым    праходжаннi  вынiковай  атэстацыi   па
рэзультатах  павышэння  квалiфiкацыi,  перападрыхтоўкi,   стажыроўкi
слухачы    атрымлiваюць  адпаведны  дакумент  устаноўленага   ўзору:
пасведчанне  аб павышэннi квалiфiкацыi або аб праходжаннi стажыроўкi
цi дыплом аб перападрыхтоўцы.
     44. Узоры  i  парадак  вырабу,  запаўнення  i  выдачы  слухачам
дакументаў аб заканчэннi навучання ва ўстановах (iх падраздзяленнях)
зацвярджаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Положение -   в  редакции  постановления  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 14 октября 2002 г. № 1418

                                 Зацверджана
                                 пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 11 студзеня 1995 г. N 20


 ПАЛАЖЭННЕ
 аб бесперапынным прафесiйным навучаннi
 кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

                        Агульныя палажэннi

     1. Павышэнне квалiфiкацыi кадраў мае  бесперапынны  характар  i
ажыццяўляецца   на   працягу   ўсей   працоўнай  дзейнасцi  ў  мэтах
паслядоўнага   пашырэння   i   паглыблення   ведаў,    удасканалення
прафесiйнага    майстэрства    ў   адпаведнасцi   з   патрабаваннямi
навукова-тэхнiчнага  прагрэсу,  сучаснага  гаспадарчага   механiзма.
Навучанне  ажыццяўляецца  ў  навучальных установах (падраздзяленнях)
павышэння  квалiфiкацыi  i   перападрыхтоўкi   кадраў,   а   таксама
непасрэдна  на  прадпрыемствах,  ва ўстановах,  у арганiзацыях.  Яго
бесперапытаннасць  забяспечваецца  шляхам  рацыянальнага  спалучэння
усiх вiдаў навучання.
     Пастаяннае павышэнне   квалiфiкацыi   з'яўляецца    непасрэдным
службовым абавязкам кожнага работнiка.
     Кiраўнiкi мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў  кiравання,
прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый нясуць персанальную адказнасць
за арганiзацыю  бесперапыннага  павышэння  квалiфiкацыi  работнiкаў,
падтрымку iх высокага прафесiйнага ўзроўню,  своечасовую падрыхтоўку
да выканання новых працоўных функцый.
     Уся работа па арганiзацыi бесперапыннага павышэння квалiфiкацыi
кадраў павiнна быць накiравана на забяспячэнне эфектыўнай  дзейнасцi
мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання, прадпрыемтсваў,
устаноў i арганiзацый кожнага працоўнага калектыва.

             Кiраванне бесперапынным навучаннем кадраў

     2. Кiраванне  бесперапынным  навучаннем  кадраў   ажыццяўляецца
Мiнiстэрствам  адукацыi  i  навукi,  Мiнiстэрствам  працы  i  iншымi
мiнiстэрствамi i цэнтральнымi органамi кiравання.
     3. Мiнiстэрства адукацыi i навукi ажыццяўляе адзiную дзяржаўную
палiтыку  ў  галiне  бесперапыннага  навучання,   арганiзацыйнае   i
навукова-метадычнае  кiраўнiцтва  сiстэмай  павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў,  вызначае  асноўныя  напрамкi  яе  развiцця,
забяспечвае   распрацоўку   тыпавых   вучэбных   планаў  i  праграм,
праводзiць   лiцэнзаванне,   акрэдытацыю   навучальных   устаноў   i
ажыццяўляе  кантроль  за  зместам i якасцю вучэбнага працэсу ва ўсiх
тыпах адпаведных навучальных устаноў.
     4. Мiнiстэрства   працы  ўстанаўлiвае  адзiныя  квалiфiкацыйныя
патрабаваннi да служачых.
     5. Мiнiстэрствы  i iншыя цэнтральныя органы кiравання:  у межах
     сваей кампетэнцыi ажыццяўляюць кiраўнiцтва
павышэннем квалiфiкацыi  кадраў  у  адпаведных  галiнах  гаспадаркi,
выконваюць  усю  работу  па  планаванню  i  арганiзацыi   навучэння,
павышэнню яго якасцi i разультатыўнасцi;
     ствараюць галiновыя   сiстэмы    павышэння    квалiфiкацыi    i
перападрыхтоўкi  кадраў,  фармiруюць  сетку  адпаведных  навучальных
устаноў  (падраздзяленняў),  а  таксама  развiваюць   розныя   формы
бесперапыннага навучання непасрэдна на вытворчасцi;
     ажыццяўляюць меры    па     навукова-метадычнаму,     кадраваму
забеспячэнню  i  ўмацаванню вучэбна-матэрыяльнай базы бесперапыннага
навучання;
     забяспечваюць адпаведнасць   зместу   навучання   патрабаванням
навукова-тэхнiчнага   i   сацыяльна-эканамiчнага   развiцця   галiн,
дыферэнцыраваны  падыход  да арганiзацыi навучання з улiкам рэальных
пажаданняў i iнтарэсаў розных катэгорый работнiкаў;
     распрацоўваюць i      зацвярджаюць      галiновыя     нарматывы
вучэбна-матэрыяльнай базы для навучання кадраў;
     прадугледжваюць камандзiраванне работнiкаў на прадпрыемствы,  у
фiрмы,  арганiзацыi  i  навучальныя  установы  замежных  краiн   для
вывучэння  вопыту ў прыярытэтных напрамках вытворчасцi,  падрыхтоўкi
кадраў у галiне кiравання, навукi i тэхнiкi;
     абагульняюць i   распаўсюджваюць   перадавы  вопыт  арганiзацыi
бесперапыннага навучання кадраў адпаведнай галiны.
     6. Арганiзацыя  работы па бесперапыннаму прафесiйнаму навучанню
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ускладаецца  на  кадравыя  службы
мiнiстэрстваў,  iншых цэнтральных органаў кiравання, прадпрыемстваў,
устаноў i арганiзацый.
     7. Навукова-метадычнае  кiраўнiцтва  бесперапынным навучаннем у
галiнах   могуць   ажыццяўляць    галаўныя    iнстытуты    павышэння
квалiфiкацыi,  вучэбна-метадычныя  кабiнеты  i iншыя падраздзяленнi,
якiя выконваюць аналагiчныя функцыi.
     8. Кiраўнiкi     прадпрыемстваў,    устаноў    i    арганiзацый
забяспечваюць:
     адпаведнасць узроўню    i    эканамiчнай   падрыхтоўкi   кадраў
патрабаванням  рыначнай  эканомiкi,  навукова-тэхнiчнага   прагрэсу,
сацыяльнага развiцця калектываў;
     патрэбнасць у   падрыхтоўцы,   перападрыхтоўцы   i    павышэннi
квалiфiкацыi кадраў,  распрацоўку i рэалiзацыю планаў бесперапыннага
навучання,   заключэнне   дагавароў   з   навучальнымi    установамi
(падраздзяленнямi)    i    арганiзацыю   навучання   непасрэдна   на
вытворчасцi;
     стварэнне вучэбна-матэрыяльнай базы,  выраб i набыццё тэхнiчных
сродкаў навучання,  наглядных дапаможнiкаў,  арганiзацыю распрацоўкi
метадычных матэрыялаў, работу з выкладчыцкiмi кадрамi.

           Бесперапыннае прафесiйнае навучанне кiруючых
                     работнiкаў i спецыялiстаў

     9. Бесперапыннае прафесiйнае навучанне  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў уключае павышэнне iх квалiфiкацыi i перападрыхтоўку.
    10. Да  павышэння  квалiфiкацыi   адносiцца   любое   навучанне,
накiраванне  на паглыбленне прафесiйных ведаў i навыкаў работнiкаў у
адпаведнасцi   з   патрабаваннямi   навукова-тэхнiчнага    прагрэсу,
эканамiчнага  i  сацыяльнага  развiцця,  а  таксама на задавальненне
iндывiдуальных патрэбнасцей грамадзян у павышэннi сваёй  прафесiйнай
падрыхтоўкi.
    11. Пад  перападрыхтоўкай  маецца   на   ўвазе   набыццё   новых
прафесiйных  ведаў  i навыкаў,  прафесiй i спецыяльнасцей у сувязi з
патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу,  структурнымi зменамi ў
вытворчасцi i сацыяльнай сферы,  на рынку працы,  а таксама з улiкам
iндывiдуальных патрэбнасцей грамадзян.
    12. Устанаўлiваюцца  наступныя  асноўныя вiды навучання кiруючых
работнiкаў   i   спецыялiстаў,   якiя   павiнны   забяспечыць    яго
бесперапыннасць:
     сiстэматычнае самастойнае       навучанне       (самаадукацыя);
     арганiзаванае   навучанне   на  вытворчасцi;  кароткатэрмiновае
     навучанне;  працяглае  перыядычнае  навучанне;  стажыроўка   на
     прадпрыемстваў, у вядучых навуковых
арганiзацыях i   навучальных   установах;   навучанне   ў    мэтавай
     аспiрантуры  i  дактарантуры;  перападрыхтоўка  - набыццё новай
     спецыяльнасцi.  Пасля заканчэння  навучання  слухачам  выдаюцца
     дакументы
адпаведных узораў,  якiя  зацвярджаюцца  ва   устаноўленым   парадку
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.

        Сiстэматычнае самастойнае навучанне (самаадукацыя)

    13. Сiстэматычнае     самастойнае    навучанне    (самаадукацыя)
ажыццяўляецца ў мэтах задавальнення  iндывiдуальных  патрэбнасцей  у
павышэннi  прафесiйнай падрыхтоўкi.  Яно ў першую чаргу павiнна быць
накiравана на дасканалае вывучэнне пытанняў,  якiя маюць непасрэднае
дачыненне да выконваемых работнiкам функцый.
    14. Самаадукацыя  ажыццяўляецца  шляхам  самастойнага  вывучэння
спецыяльнай  навукова-тэхнiчнай,  эканамiчнай  i  iншай  лiтаратуры,
азнакамлення з перадавым вопытам пры арганiзаванай кансультацыйнай i
метадычный   дапамозе   з   боку   вышэйшых  навучальных  устаноў  i
навучальных  устаноў  (падраздзяленняў)  павышэння  квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўкi    кадраў.    Самаадукацыяй    з'яўляецца    таксама
педагагiчная  дзейнасць  па  арганiзаванаму  прафесiйнаму  навучанню
кадраў.
    15. У дапамогу тым,  хто павышае  сваю  квалiфiкацыю  самастойна
могуць  праводзiцца  кансультацыi i чытацца лекцыi.  Гэтыя работнiкi
павiнны мець магчымасць карыстацца адпаведнай навуковай, тэхнiчнай i
эканамiчнай iнфармацыяй.
    16. Самаадукацыя ажыццяўляецца ў цеснай  узаемасувязi  з  iншымi
вiдамi навучання.

              Арганiзаванае навучанне на вытворчасцi

    17. Асноўнай   формай   масавай   прафесiйнай   вучобы  кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў з'яўляюцца вытворча-эканамiчныя семiнары.
    18. Вытворча-эканамiчныя семiнары праводзяцца на прадпрыемствах,
ва установах,  у арганiзацыях для  комплекснага  вывучэння  пытанняў
рыначнай эканомiкi,  кiравання працоўнымi калектывамi,  выкарыстання
прагрэсiўнай  тэхнiкi  i  тэхналогii,  гаспадарчага   i   працоўнага
заканадаўства,  перадавога  вопыту i iншых пытанняў,  накiраваных на
вырашэнне канкрэтных задач, удасканаленне дзейнасцi падраздзяленняў,
у якiх працуюць слухачы гэтых семiнараў.
    19. Навучанне ў вытворча-эканамiчных  семiнарах  праводзiцца  па
праграмах,   якiя   распрацоўваюцца  прадпрыемствамi,  установамi  i
арганiзацыямi.

                    Кароткатэрмiновае навучанне

     20. Кароткатэрмiновае   навучанне   кiруючых    работнiкаў    i
спецыялiстаў  праводзiцца  па меры неабходнасцi па месцы працы або ў
навучальных   установах    (падраздзяленнях)    сiстэмы    павышэння
квалiфiкацыi    i   перападрыхтоўкi   кадраў   у   мэтах   вырашэння
навукова-тэхнiчных,  эканамiчных i  iншых  задач,  што  ўзнiкаюць  у
развiццi галiны, на прадпрыемстве, ва установе, у арганiзацыi.
    21. Вучэбныя планы i праграмы  распрацоўваюцца  прадпрыемствамi,
навучальнымi  установамi  (падраздзяленнямi) i арганiзацыiямi,  якiя
праводзяць навучанне з улiкам адпаведных тыпавых вучэбных  планаў  i
праграм.
    22. Тэрмiны навучання устанаўлiваюцца да трох тыдняў.  Навучанне
праводзiцца з адрывам цi без адрыву ад працы, а таксама ў спалучэннi
гэтых  форм.  Колькасць  слухачоў  у  групах  навучальных   устаноў,
фiнансуемых    за   кошт   дзяржаўнага   бюджэту,   25-30   чалавек.
Камплектаванне вучэбных груп можа  ажыццяўляцца  з  лiку  работнiкаў
аднолькавых  цi  розных  службовых  катэгорый  у  залежнасцi  ад мэт
навучання.

                  Працяглае перыядычнае навучанне

    23. Працяглае  перыядычнае  навучанне  кiруючых   работнiкаў   i
спецыялiстаў  праводзiцца  не  раней  чым  адзiн  раз у пяць гадоў у
навучальных   установах    (падраздзяленняў)    сiстэмы    павышэння
квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi   кадраў   у   мэтах  паглыблення
прафесiйных  ведаў   i   навыкаў   работнiкаў   у   адпаведнасцi   з
патрабаваннямi    навукова-тэхнiчнага   прагрэсу,   эканамiчнага   i
сацыяльнага  развiцця,  задавальнення  iндывiдуальных   патрэбнасцей
работнiкаў у павышэннi прафесiйнай падрыхтоўкi.
    24. Працяглае  перыядычнае  навучанне  праводзiцца  па  вучэбных
планах  i  праграмах,  якiя  распрацоўваюцца навучальнымi установамi
(падраздзяленнямi) на падставе адпаведных тыпавых планаў  i  праграм
узгадняюцца  з  прадпрыемствамi,  установамi  i  арганiзацыямi,  што
накiроўваюць  слухачоў  на  навучанне,  i  зацвярджаюцца  кiраўнiком
навучальнай   установы.   Вучэбныя   планы  карэкцiруюцца  з  улiкам
кантынгенту  слухачоў  на  аснове  ўваходнага  кантролю  iх   ведаў,
прапаноў i пажаданняў.
    25. Тэрмiны працяглага  перыядычнага  навучання  устанаўлiваюцца
наступныя:  для  кiруючых  работнiкаў - да двух месяцаў з адрывам ад
працы,  для спецыялiстаў з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй
-  да  трох месяцаў з адрывам ад працы i да шасцi месяцаў без адрыву
ад працы.
    26. Па   прыярытэтных   напрамках  развiцця  навукi  i  тэхнiкi,
падрыхтоўцы  аператыўных  работнiкаў  органаў  дзяржаўнай   бяспекi,
унутраных спраў, службы падатковых расследванняў, мытнага кантролю i
пагранiчных  войск  тэрмiны  навучання  спецыялiстаў   могуць   быць
павялiчаны  па  ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам  адукацыi  i  навукi да
чатырох месяцаў з адрывам ад працы i да дзесяцi месяцаў  без  адрыву
ад працы.
    27. Навучанне   кiруючых   работнiкаў   i   спецыялiстаў    можа
праводзiцца  з  частковым  адрывам  ад  працы  працягласцю  да шасцi
месяцаў пры агульным тэрмiне адрыву ад працы да двух месяцаў.
    28. Парадак    камплектавання    вучэбных    груп,   арганiзацыя
навучальнага працэсу i падвядзенне вынiкаў  пряцяглага  перыядычнага
навучання  кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў вызначаюцца Прыкладным
палажэннем  аб  навучальных  установах  (падраздзяленнях)  павышэння
квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў,
якое зацвярджаецца ва устаноўленым парадку Мiнiстэрствам адукацыi  i
навукi.

         Стажыроўка на прадпрыемствах, у вядучых навуковых
               арганiзацыях i навучальных установах

    29. Стажыроўка   кiруючых   работнiкаў   i    спецыялiстаў    на
прадпрыемствах,  у  вядучых  навуковых  арганiзацыях  i  навучальных
установах,  у тым  лiку  за  мяжой,  праводзiцца  ў  мэтах  асваення
перадавога вопыту,  набыцця практычных i арганiзатарскiх навыкаў для
выканання абавязкаў  на  займаемай  пасадзе  або  на  пасадзе  больш
высокага узроўню.
    30. Праходжанне  стажыроўкi  ажыццяўляецца   па   iндывiдуальных
планах,  якiя  распрацоўваюцца кадравай службай сумесна з кiраўнiком
адпаведнага  структурнага   падраздзялення   i   спецыялiстам,   якi
накiроўваецца на стажыроўку.
    31. Працягласць стажыроўкi устанаўлiваецца  прадпрыемствам,  што
накiроўвае   работнiка   на   навучанне,  або  вышэйстаячым  органам
кiравання  зыходзячы  з  яе   мэт   па   ўзгадненню   з   кiраўнiком
прадпрыемства,  навуковай арганiзацыi або навучальнай установы,  дзе
яна праводзiцца.
    32. Пры  неабходнасцi  ў мэтах паглыбленага вывучэння вытворчага
вопыту  дазваляецца  праводзiць  стажыроўку  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў  працягласцю да двух месяцаў звыш устаноўленых тэрмiнаў
працяглага перыядычнага навучання.
    33. Па    вынiках   стажыроўкi   работнiк   робiць   справаздачу
непасрэднаму кiраўнiку па месцы асноўнай працы.
    34. Стажыроўка  служачых  дзяржаўнага  апарату  ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi з палажэннем, якое зацвярджаецца Мiнiстэрствам працы.

          Навучанне ў мэтавай аспiрантуры i дактарантуры

    35. Навучанне ў мэтавай аспiрантуры i  дактарантуры  праводзiцца
па тэмах,  якiя цiкавяць прадпрыемства,  установу, арганiзацыю. Гэта
навучанне прызначана для вырашэння  навуковых  праблем  i  павышэння
узроўню  навукова-тэарэтычнай  квалiфiкацыi спецыялiстаў з улiкам iх
асабiстых iнтарэсаў.  Яно ажыццяўляецца  ў  парадку,  прадугледжаным
дзеючым заканадаўствам пры падрыхтоўцы кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.

           Перападрыхтоўка - набыццё новай спецыяльнасцi

    36. Перападрыхтоўка  кiруючых  работнiкаў i спецыялiстаў у мэтах
набыцця новых прафесiйных ведаў i навыкаў, прафесiй i спецыяльнасцей
у сувязi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, структурнымi
зменамi  ў  вытворчасцi  i  сацыяльнай   сферы,   на   рынку   працы
ажыццяўляецца  ў iнстытутах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кадраў,  на спецыяльных факультэтах вышэйшых i аддзяленнях  сярэднiх
спецыяльных  навучальных  устаноў у парадку,  вызначаным адпаведнымi
прыкладнымi палажэннямi аб навучальных  установах  (падраздзяленнях)
павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў,   якiя   зацвярджаюцца   ва    устаноўленым    парадку
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
    37. Тэрмiны  навучання  пры   перападрыхтоўцы   наступныя:   для
кiруючых  работнiкаў  -  да  пяцi  месяцаў  з адрывам ад працы,  для
спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй - да паўтара  года  з  адрывам  ад
працы  i  да  двух  гадоў  без  адрыву ад працы,  для спецыялiстаў з
сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - да сямi месяцаў з адрывам ад  працы
i да дзевяцi месяцаў без адрыву ад працы.
    Тэрмiны навучання кiруючых  работнiкаў  i  спецыялiстаў  органаў
дзяржаўнага  кiравання  ў  Акадэмii кiравання пры Кабiнеце Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  вызначаюцца  адпаведнымi  рашэннямi   Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
       _______________________________________________ _______ ___ _


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations