Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 30 сентября 1994 г. №270 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб падрыхтоўчых курсах пры вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 30 верасня 1994 г.                                         N 270


Аб зацвярджэннi палажэння аб падрыхтоўчых курсах
пры вышэйшых  i сярэднiх спецыяльных навучальных
установах Рэспублiкi Беларусь

     У сувязi са стварэннем  новай  нарматыўнай  базы  па  дзейнасцi
навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць палажэнне аб падрыхтоўчых курсах пры вышэйшых  i
сярэднiх   спецыяльных  навучальных  установах  Рэспублiкi  Беларусь
/дадаецца/.

     2. Адпаведнае палажэнне Дзяржаўнага камiтэта СССР  па  народнай
адукацыi  ад  10.07.90  г.  N  504  на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
лiчыць нядзейеным.

     3. Упраўленням  ВНУ  i  педадукацыi  /Галко   Т.Я./;   сярэдняй
спецыяльнай   адукацыi  /Кiрылюк  Л.Я./  у  месячны  тэрмiн  давесцi
палажэнне да навучальных устаноў, мiнiстэрстваў i ведамстваў.


 Мiнiстр                                                В.I.Стражаў


 УЗГОДНЕНА:                       ЗАЦВЕРДЖАНА:
 Мiнiстэрства фiнансаў            загадам Мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь              адукацыi i навукi Рэспублiкi
                                  Беларусь
 28 верасня 1994 г.               30 верасня 1994 г. N 270



                       ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
          аб падрыхтоўчых курсах пры вышэйшых i сярэднiх
                 спецыяльных навучальных установах
                        Рэспублiкi Беларусь

===

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1.  Падрыхтоўчыя  курсы  ствараюцца  вышэйшымi  цi  сярэднiмi
спецыяльнымi   навучальнымi  ўстановамi   пры  наяўнасцi  адпаведнай
вучэбна-матэрыяльнай базы i педагагiчных  кадраў у мэтах падрыхтоўкi
абiтурыентаў да ўступных экзаменаў у ВНУ цi ССНУ.

     1.2. Курсы працуюць  на  аснове  дадзенага  палажэння,  дзеючых
нарматыўных  дакументаў,  а таксама палажэння аб падрыхтоўчых курсах
канкрэтнай навучальнай установы,  якое ўзгоднена з мiнiстэрствам  цi
ведамствам,  у падпарадкаваннi якога яны знаходзяцца,  i зацверджаны
рэктарам (дырэктарам) навучальнай установы.

     1.3. Парадак   залiчэння   слухачоў   падрыхтоўчых   курсаў   у
навучальную   ўстанову   вызначаецца   Правiламi   прыёму   дадзенай
навучальнай установы.

                2. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНАГА ПРАЦЭСУ

     2.1. Падрыхтоўка слухачоў на курсах  можа  весцiся  па дзеннай,
вячэрняй  i  завочнай формах навучання,  а таксама шляхам спалучэння
гэтых формаў.

     2.2.   Змест  навучання,   вiды  заняткаў   i  формы   кантролю
вызначаюцца  вучэбнымi  планамi   i  праграмамi,  якiя  распрацаваны
зыходзячы з  задач курсаў у  мэтах забеспячэння якаснай  падрыхтоўкi
слухачоў i зацверджаны кiраўнiцтвам навучальнай установы.

     2.3. Кiраўнiцтва  курсаў  па ўзгадненнi з рэктарам (дырэктарам)
навучальнай установы вызначае профiль работы курсаў, парадак прыёму,
тэрмiны  i  формы  навучання,  напаўняльнасць  навучальных  груп,  а
таксама  колькасць  выкладчыкаў  вучэбна-дапаможнага  i  абслуговага
персаналу.

     2.4. Да  педагагiчнай  работы на курсах прыцягваюцца выкладчыкi
ВНУ i ССНУ,  а таксама асобы якiя маюць адпаведную квалiфiкацыю,  на
ўмовах пагадзiннай аплаты працы.

     2.5.   На  курсы   прымаюцца  асобы,   жадаючыя  павысiць  свой
агульнаадукацыйны ўзровень, у мэтах далейшага навучання незалежна ад
узросту,  адукацыi,  характару  заняткаў.  Слухачам  курсаў выдаецца
дакумент на права наведвання заняткаў. Слухачы могуць займацца як па
поўнай праграме навучання,  так i па цыклам цi  адной дысцыплiне, па
iх  жаданню, з  адпаведнай  аплатай.  Па заканчэннi  курсаў слухачам
выдаецца дакумент аб заканчэннi дадзеных курсаў.
     Слухачы курсаў   абавязаны   выконваць    правiлы    ўнутранага
распарадку,  якiя вызначаны для навучальнай установы.  Слухачы, якiя
сiстэматычна  парушалi  вучэбную  дысцыплiну,   правiлы   ўнутранага
распарадку i не выконвалi вучэбны план, выключаюцца з курсаў загадам
кiраўнiка.

     2.6. Парадак  выкарыстоўвання  слухачамi  вучэбных памяшканняў,
бiблiятэк,  чытальняў,  тэхнiчных сродкаў  вызначаецца  кiраўнiцтвам
навучальнай установы.

           3. ФIНАНСАВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ I КIРАЎНIЦТВА КУРСАМI

     3.1. Курсы  з'яўляюцца  структурным падраздзяленнем навучальнай
установы цi факультэта даiнстытуцкай падрыхтоўкi  i  прафарыентацыi.
Навучанне    на   курсах   платнае.   Курсы   працуюць   на   аснове
самафiнансавання.

     3.2. Дзейнасць курсаў ажыццяўляецца  за кошт сродкаў, атрыманых
у якасцi аплаты  за навучанне ад  слухачоў, арганiзацый усiх  формаў
уласнасцi па дагаварах з  якiмi вядзецца навучанне iх супрацоўнiкаў,
а таксама   за   кошт   сродкаў,   якiя   атрыманы   ад   рэалiзацыi
вучэбна-метадычных    матэрыялаў,     распрацаваных    на    курсах,
дабраахвотных   узносаў   ад    арганiзацый   i   грамадзян,   iншых
паступленняў.

     3.3. Ад аплаты за  навучэнне на падрыхтоўчых курсах вызваляюцца
i ваеннаслужачыя, звольненыя ў запас, якiя карыстаюцца ўстаноўленымi
льготамi;  дзецi-сiроты i  дзецi, што  засталiся без  апекi бацькоў;
дзецi  з  сем'яў  ваеннаслужачых,  загiнуўшых  (памёршых) цi стаўшых
iнвалiдамi ў час праходжання ваеннай службы, або рабочых i служачых,
што  займалi штатныя  пасады ў  воiнскiх часцях  у складзе  савецкiх
войск на тэрыторыi дзяржаў, у  якiх вялiся баявыя дзеяннi, а таксама
дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, загiнуўшых (памёршых) у мiрны час пры
праходжаннi  ваеннай   службы;  iнвалiды  I  i   II  груп,  якiм,  у
адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй
не супрацьпаказана навучанне i якiя могуць наведваць заняткi; асобы,
маючыя льготы  ў адпаведнасцi з  арт.18, 19, 20,  23, 24, 25  Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

     3.4. Плата   за   навучанне   на  курсах  уносiцца  на  рахунак
навучальнай установы цалкам цi паэтапна.
     У выпадку  выбыцця  слухача з курсаў без уважлiвых прычын пасля
пачатку заняткаў, плата, унесеная за навучанне, не вяртаецца.

     3.5. Кiраўнiцтва курсаў складае каштарыс небюджэтных выдаткаў i
штатны  расклад  курсаў,  якiя  зацвярджаюцца  рэктарам (дырэктарам)
навучальнай установы.

     3.6. Аплата працы кiраўнiцтва,  выкладчыкаў i iншых  работнiкаў
курсаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     Рэцэнзаванне кантрольных работ асоб,  якiя навучаюцца  завочна,
аплачваецца як практычныя заняткi з разлiку 0,5 акадэмiчнага часу за
работу па агульнаадукацыйных дысцыплiнах i 0,75 акадэмiчнага часу па
гуманiтарных i спецыяльных дысцыплiнах.
     Аплата за  праверку прадугледжаных вучэбным  планам кантрольных
работ  i  кансультацый  слухачоў,  якiя  навучаюцца  па  дзённай  цi
вячэрняй формах, ажыццяўляецца ў  адпаведнасцi з прыкладнымi нормамi
часу, вызначанымi для адпаведных навучальных устаноў.

     3.7. Кiраўнiцтва    дзейнасцю   курсаў   ажыццяўляе   кiраўнiк,
прызначаны рэктарам (дырэктарам) навучальнай установы.
     Кiраўнiк курсаў:
     - арганiзуе     вучэбную,     выхаваўчую,     метадычную      i
арганiзацыйна-гаспадарчую дзейнасць;
     - забяспечвае магчымасць навучання на курсах для ўсiх катэгорый
насельнiцтва,  вызначае  формы  навучання  i  рэгулюе напаўняльнасць
вучэбных груп;
     - зацвярджае  службовыя iнструкцыi адмiнiстрацыйна-гаспадарчага
i вучэбна-дапаможнага персаналу курсаў;
     - прымае меры па матэрыяльнаму i  дысцыплiнарнаму  ўздзеянню  ў
адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам.

     3.8. Iншыя пытаннi дзейнасцi курсаў,  якiя  не  адлюстраваны  ў
дадзеным  Палажэннi,  вырашаюцца  iх  кiраўнiцтвам  па  ўзгадненнi з
рэктарам (дырэктарам) навучальнай установы.

 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 566/12.
 Дата: 30.09.94 г.


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations