| 
 
  
          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      6 лiпеня 2001 г. № 1003
АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.М.ЛАЗЮКА, Т.Ф.КАЧАНОВIЧ,
А.А.БУЛЫ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць  Ганаровай  граматай  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
     Лазюка  Мiхаiла Мiхайлавiча, дырэктара унiтарнага прадпрыемства
"Харчовы  камбiнат  Белкаапсаюза",  за  шматгадовую  плённую  працу,
вялiкi  асабiсты ўклад у дасягненне высокiх паказчыкаў у вытворчасцi
тавараў народнага спажывання;
     Качановiч  Таццяну  Фёдараўну,  кандытара  фiлiяла  "Грамадскае
харчаванне"  Лунiнецкага  раённага спажывецкага таварыства Брэсцкага
аблспажыўсаюза,  за шматгадовую добрасумленную працу, асабiсты ўклад
у дасягненне высокiх паказчыкаў у вытворчасцi кандытарскiх вырабаў;
     Булу  Антанiну Антонаўну, загадчыцу унiверсама "Зiмняя вiшня" -
фiлiяла   Капыльскага  раённага  спажывецкага  таварыства   Мiнскага
аблспажыўсаюза,    за   шматгадовую  плённую  працу  ў   спажывецкай
кааперацыi, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў.
Першы намеснiк
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                       А.КАБЯКОЎ
 |