| 
 
  
         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       30 чэрвеня 2000 г. № 990
 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ I ПАДПIСАННI 
 ПРАТАКОЛА ДА ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I 
 КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ 
 ЎРАДАВАЙ СУВЯЗI
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць  прапанову  Камiтэта  дзяржаўнай  бяспекi, узгодненую з
Мiнiстэрствам   замежных  спраў,  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i   iншымi
зацiкаўленымi  мiнiстэрствамi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам
Мiнiстраў Украiны ў галiне ўрадавай сувязi, заключанага ў г.Мiнску 6
лютага 1998 г., i яго падпiсаннi.
     Адобрыць праект Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь  i  Кабiнетам  Мiнiстраў Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне
ўрадавай   сувязi  ў  якасцi  асновы  для  правядзення   перагавораў
(прыкладаецца) *).
 _____________________________
     *) Не рассылаецца.
     Упаўнаважыць  Старшыню  Камiтэта  дзяржаўнай  бяспекi Мацкевiча
Уладзiмiра  Аляксандравiча  на  правядзенне  перагавораў  па праекту
названага  Пратакола  i  падпiсанне  яго  ад  iмя  Урада  Рэспублiкi
Беларусь, дазволiўшы ўносiць у выпадку неабходнасцi ў дадзены праект
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН
 |