Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 04.03.2005 N 6 "Аб рэспублiканскiм конкурсе на стварэнне п'ес для тэатра"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 18 марта 2005 г. N 8/12288







У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Пытаннi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь", i ў мэтах узбагачэння рэпертуару тэатраў новымi творамi беларускай драматургii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю па правядзеннi рэспублiканскага конкурсу на стварэнне п'ес для тэатра.



Мiнiстр Л.П.ГУЛЯКА













                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               04.03.2005 N 6


IНСТРУКЦЫЯ

ПА ПРАВЯДЗЕННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА КОНКУРСУ

НА СТВАРЭННЕ П'ЕС ДЛЯ ТЭАТРА



1. Рэспублiканскi конкурс на стварэнне п'ес для тэатра (далей - конкурс) праводзiцца ў мэтах далейшага ўзбагачэння рэпертуару тэатраў новымi творамi сучаснай беларускай драматургii.

2. Конкурс праводзiць Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства).

3. Перыядычнасць правядзення конкурсу - адзiн раз у два гады. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення, дэвiз, склад журы конкурсу вызначаюцца загадам Мiнiстэрства.

4. На конкурс прымаюцца:

арыгiнальныя шматактовыя п'есы для драматычнага тэатра;

iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для драматычнага тэатра;

п'есы i iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для дзiцячага тэатра;

п'есы i iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для тэатра лялек;

творы, якiя не былi надрукаваныя i публiчна выкананыя ў Рэспублiцы Беларусь раней тэрмiну завяршэння конкурсу.

5. Творы, якiя былi прадстаўлены на мiнулыя конкурсы, што праводзiлiся Мiнiстэрствам, паўторна не разглядаюцца.

6. Творы высылаюцца ў друкаваным выглядзе, у двух збрашураваных экзэмплярах (першы i другi), без указання на iх прозвiшча аўтара, замест чаго на дасланых аўтарам экзэмплярах павiнен быць прастаўлены яго асабiсты дэвiз.

7. Да твораў дадаецца запячатаны паштовы канверт з паметкай на iм аўтарскага дэвiзу, у якiм павiнны знаходзiцца наступныя дадзеныя аб аўтары: прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, паштовы адрас, нумар тэлефона, указана месца працы.

Пры адсутнасцi канверта з дадзенымi аўтара творы, дасланыя на конкурс, не разглядаюцца.

Калi замест дадзеных аўтара ўказаны толькi яго лiтаратурны псеўданiм, гэта не лiчыцца пацвярджэннем аўтарства на прадстаўленыя творы.

8. Творы на конкурс высылаюцца на адрас: 220004, г. Мiнск, праспект Машэрава, 11, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, упраўленне мастацтваў, "На рэспублiканскi конкурс п'ес для тэатра".

9. Творы прымаюцца ў строгай адпаведнасцi з тэрмiнамi, вызначанымi ў загадзе Мiнiстэрства. Дата прыему работ, дасланых поштай, вызначаецца па паштовым штэмпелi.

10. Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях:

шматактовыя п'есы для драматычнага тэатра;

п'есы для дзiцячага тэатра;

п'есы для тэатра лялек;

iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для драматычнага тэатра;

iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для дзiцячага тэатра;

iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для тэатра лялек.

11. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамi, асноўнымi i заахвочвальнымi грашовымi прэмiямi. Заахвочвальныя прэмii прысуджаюцца толькi за стварэнне п'ес.

Колькасць прэмiй i iх памеры вызначаюцца Мiнiстэрствам.

12. Журы конкурсу прымае рашэнне на падставе адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэнне журы не падлягае перагляду з боку Мiнiстэрства i з'яўляецца правамоцным, калi ў яго рабоце прымала ўдзел не менш за 2/3 членаў ад поўнага складу.

13. Журы конкурсу пры неабходнасцi можа пераглядаць колькасць i памеры прэмiй у межах кожнай намiнацыi. Пры гэтым перагляду не падлягае агульная сума сродкаў, што выдаткавана на прэмii ў межах адной канкрэтнай намiнацыi.

14. Творы, адзначаныя на конкурсе, прапануюцца Мiнiстэрствам для пастаноўкi ў тэатрах. Па факце пастаноўкi ў рэспублiцы яны набываюцца Мiнiстэрствам з выплатай адпаведнага аўтарскага ўзнагароджання, могуць друкавацца ў спецыяльных выданнях Мiнiстэрства без выплаты аўтарскага ўзнагароджання пры згодзе на гэта з боку аўтара.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList