Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб працоўнай дзейнасцi i сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя працуюць на тэрыторыi Рэспублiкi Малдова, i грамадзян Рэспублiкi Малдова, якiя працуюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь" (Заключено в г.Кишиневе 05.05.1994)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/436







--------------------------------

<*> Вступило в силу 25 февраля 1997 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Малдова, надалей Бакi,

iмкнучыся развiваць супрацоўнiцтва ў галiне працоўнай дзейнасцi i сацыяльнай абароны грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова, якiя працуюць на тэрыторыi абедзвюх дзяржаў,

пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул 1



Дзеянне гэтага Пагаднення распаўсюджваецца на асоб (надалей работнiкi) i членаў iх сем'яў, якiя з'яўляюцца грамадзянамi адной з дзяржаў (надалей Бок выезду) або маюць пастаяннае месца жыхарства на яе тэрыторыi i ажыццяўляюць сваю працоўную дзейнасць на прадпрыемстах, у арганiзацыях, установах незалежна ад форм уласнасцi i гаспадарання (надалей работадаўцы (наймальнiкi) на ўмовах працоўнага дагавора (контракта) на тэрыторыi другой дзяржавы (надалей Бок працаўладкавання).



Артыкул 2



У адпаведнасцi з мiжнароднымi актамi па правах челавека Бакi абавязваюцца паважаць i забяспечваць правы ўсiх работнiкаў, занятых на ўмовах дагавора (кантракта), i членаў iх сям'яў без дыскрымiнацыi па прыкмеце полу, расавай прыналежнасцi, мовы, па рэлiгiйных i палiтычных перакананнях, этнiчнаму i сацыяльнаму паходжанню, грамадзянству, узросту, маёмаснаму, сямейнаму становiшчу або па любой iншай прыкмеце.



Артыкул 3



Органамi, упаўнаважанымi прадстаўляць Бакi ў рэалiзацыi гэтага Пагаднення (надалей упаўнаважаныя органы), выступаюць:

ад Рэспублiкi Беларусь - Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва;

ад Рэспублiкi Малдова - Мiнiстэрства працы, сацыяльнай абароны i сям'i Рэспублiкi Малдова.

Упаўнаважаныя органы маюць права прыцягваць i iншыя кампетэнтныя органы Бакоў для вырашэння пытанняў, што вынiкаюць з гэтага Пагаднення.

Усе пытаннi, звязаныя з выкананнем гэтага Пагаднення, вырашаюцца шляхам узаемных кансультацый памiж упаўнаважанымi органамi.

Упаўнаважаныя органы ўтвараюць рабочую групу па рэалiзацыi гэтага Пагаднення i прыняццю аператыўных рашэнняў.

Рэгламент работы рабочай групы i палажэнне аб ёй зацвярджаюцца ўпаўнаважанымi органамi.



Артыкул 4



Уезд работнiкаў на тэрыторыю Боку працаўладкавання, знаходжанне на ёй i выезд з яе ажыццяўляюцца згодна з дзеючым заканадаўствам гэтага Боку i мiжурадавымi пагадненнямi, якiя рэгулююць гэтыя пытаннi.



Артыкул 5



Працоўная дзейнасць работнiка афармляецца працоўным дагаворам (кантрактам), заключаным з работадаўцам (наймальнiкам) згодна з заканадаўствам аб працы Боку працаўладкавання. Работадаўцы (наймальнiкi) могуць выкарыстоўваць працу работнiкаў толькi пры наяўнасцi ў iх дазволу на працаўладкаванне.



Артыкул 6



Пры змяненнi сiтуацыi на нацыянальных рынках працы Бакi на падставе дамоўленасцi могуць уводзiць узаемныя абмежаваннi на прыём работнiкаў.



Артыкул 7



Работнiкi Боку выезду, якiя працуюць на тэрыторыi Боку працаўладкавання, выконваюць абавязкi i карыстаюцца правамi, устаноўленымi заканадаўствам аб працы гэтага Боку, а таксама паслугамi медыцынскiх, культурных, спартыўных, аздараўленчых i iншых устаноў.



Артыкул 8



Працоўны стаж, у тым лiку льготны стаж i стаж работы па спецыяльнасцi, набыты ў сувязi з працоўнай дзейнасцю на тэрыторыi абедзвюх дзяржаў, узаемна прызнаецца Бакамi.

Пры канчатковым выездзе з Боку працаўладкавання работадаўцам (наймальнiкам) выдаецца работнiку даведка або iншы дакумент, у якiм змяшчаюцца звесткi аб працягласцi работы i заработнай плаце за гэты перыяд (памесячна).



Артыкул 9



Пытаннi пенсiённага забеспячэння рэгулююцца асобным Пагадненнем Бакоў.



Артыкул 10



Бакамi прызнаюцца, без дадатковай легалiзацыi, выдадзеныя адпаведнымi кампетэнтымi органамi Бакоў ва ўстаноўленым парадку дыпломы, пасведчаннi i iншыя дакументы дзяржаўнага ўзору (iх натарыяльна завераныя копii) аб узроўнi адукацыi i квалiфiкацыi.



Артыкул 11



Усе вiды дапамог i выплат, што прадастаўляюцца работнiкам, якiя працуюць на тэрыторыi Боку працаўладкавання, з прычыны часовай непрацаздольнасцi, цяжарнасцi i родаў, прадастаўлення водпуску па догляду дзiцяцi i ў iншых выпадках, устанаўлiваюцца i выплачваюцца на падставе заканадаўства Боку працаўладкавання.

Усе расходы, звязаныя з прадастаўленнем указаных дапамог i выплат, нясе Бок працаўладкавання.

Дапамогi i выплаты, якiя прадастаўляюцца сем'ям у сувязi з выхаваннем i ўтрыманнем дзяцей, ажыццяўляюцца па месцы жыхарства дзяцей у парадку i памерах, устаноўленых нацыянальнымi заканадаўствамi Бакоў.



Артыкул 12



У адносiнах да кампенсацыi работнiку ўрону (шкоды), нанесенага калецтвам, прафесiйным захворваннем або iншым пашкоджаннем здароўя, звязаным з выкананнем працоўных абавязкаў, Бакi будуць прытрымлiвацца наступнага парадку:

1) кампенсацыя ўрону (шкоды) i дадатковых расходаў з прычыны працоўнага калецтва або iншага пашкоджання здароўя, звязанага з выкананнем iм працоўных абавязкаў, а таксама смерцi пацярпеўшага ажыццяўляецца Бокам, нацыянальнае заканадаўства якога распаўсюджвалася на работнiка на момант атрымання калецтва або iншага пашкоджання здароўя;

2) кампенсацыя ўрону (шкоды) i дадатковых расходаў з прычыны прафесiйнага захворвання, звязанага з выкананнем працоўных абавязкаў, або наступiўшай у сувязi з iм смерцю пацярпеўшага ажыццяўляецца дзяржавай, нацыянальнае заканадаўства якой распаўсюджвалася на работнiка ў час яго працоўнай дзейнасцi, якая выклiкала прафесiйнае захворванне, i ў тым выпадку, калi ўказанае захворванне ўпершыню было выяўлена на тэрыторыi другой дзяржавы.

У тых выпадках, калi работнiк, якi атрымаў прафесiйнае захворванне, працаваў у абедзвюх дзяржавах ва ўмовах i галiнах дзейнасцi, што маглi выклiкаць прафесiйнае захворванне, кампенсацыя ўрону (шкоды) ажыццяўляецца той дзяржавай, на тэрыторыi якой апошнi раз выконвалася ўказаная работа;

3) кампенсацыя ўрону (шкоды) з прычыны прафесiйнага захворвання, назначаная адным з Бакоў, пры абвастрэннi захворвання пераглядаецца ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам гэтага Боку. Аднак гэта палажэнне не прымяняецца, калi абвастрэнне захворвання звязана з працоўнай дзейнасцю, якая магла выклiкаць прафесiйнае захворванне на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганiзацыях другой дзяржавы ў перыяд, калi да работнiка прымянялася заканадаўства гэтай дзяржавы.

У выпадку страты працаздольнасцi або смерцi работнiка з прычыны працоўнага калецтва або iншага пашкоджання здароўя па вiне работадаўцы (наймальнiка) апошнi аплачвае праезд пацярпеўшага да пункта прызначэння i суправаджаючых яго асоб у абодва канцы незалежна ад вiду транспарту.

У выпадку спынення працоўных адносiн i вяртання пацярпеўшага на тэрыторыю Боку выезду работадаўца (наймальнiк) абавязан пералiчваць яму сродкi, якiя кампенсуюць нанесены здароўю ўрон (шкоду), у памерах, прадугледжаных заканадаўствам Боку працаўладкавання.

Работадаўца (наймальнiк) кампенсуе пацярпеўшаму расходы на лячэнне i рэабiлiтацыю згодна з актамi (рахункамi), прад'яўленымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, установамi аховы здароўя i сацыяльнага забеспячэння дзяржавы, якая ажыццяўляе лячэнне i рэабiлiтацыю. Калi правы i абавязкi лiквiдаванага прадпрыемства не пераходзяць да правапераемнiка, яно абавязана капiталiзаваць i ўнесцi ў органы другой дзяржавы, што ажыццяўляе фiнансаванне гэтых выплат, сумы, якiя падлягаюць выплаце для кампенсацыi ўрону (шкоды).

Дзеянне гэтага артыкула распаўсюджваецца i на выпадкi, якiя ўзнiклi да таго, як гэта Пагадненне ўвайшло ў сiлу.



Артыкул 13



Расходы па праезду работнiкаў i членаў iх сем'яў ад месца жыхарства да пункта прызначэння, расходы па перавозцы асабiстай маёмасцi з тэрыторыi Боку выезду на тэрыторыю Боку працаўладкавання i тыя ж расходы пасля заканчэння тэрмiну дагавора (кантракта) на зваротны шлях, а таксама расходы, выклiканыя захворваннем або стацыянарным лячэннем у дарозе, нясе работадаўца (наймальнiк).

У выпадку скасавання дагавора (кантракта) па iнiцыятыве работнiка апошнi нясе ўказаныя расходы, калi iншае не прадугледжана працоўным дагаворам (кантрактам).



Артыкул 14



Работадаўца (наймальнiк) забяспечвае работнiкаў i членаў iх сем'яў добраўпарадкаваным жыллём, якое адпавядае санiтарным i тэхнiчным нормам.



Артыкул 15



Увоз работнiкамi i членамi iх сем'яў асабiстай маёмасцi, рабочых iнтрументаў i абсталявання на Бок працаўладкавання i пры вяртаннi - на Бок выезду, а таксама вываз тавараў, набытых работнiкамi i членамi iх сем'яў на працоўныя даходы на Баку працаўладкавання, ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца мытным заканадаўствам Бакоў.



Артыкул 16



Работнiкi i члены iх сем'яў, якiя пражываюць на тэрыторыi адной з дзяржаў, могуць звярнуцца па пытаннях, што маюць дачыненне да гэтага Пагаднення, у адпаведны орган другой дзяржавы непасрэдна або праз адпаведны орган па месцы жыхарства.

Па iх запытах кампетентныя органы аднаго Боку прадастаўляюць кампетэнтным органам другога Боку неабходныя дакументы i архiўныя матэрыялы.



Артыкул 17



Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на пяць гадоў i будзе аўтаматычна прадаўжацца кожны раз на адзiн год, калi нiводны з Бакоў не заявiць аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне шляхам пiсьмовага паведамлення не менш чым за 6 месяцаў да сканчэння адпаведнага перыяду.

У выпадку спынення дзеяння Пагаднення яго палажэннi застаюцца ў сiле ў дачыненнi да працоўных дагавораў (кантрактаў), заключаных работнiкамi з работадаўцамi (наймальнiкамi), да сканчэння тэрмiну, на якi яны былi заключаны.



Артыкул 18



Гэта Пагадненне ўваходзiць у сiлу з дня абмену нотамi, якiмi Бакi паведамляюць адзiн аднаму аб выкананнi ўсiх унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўваходжання яго ў сiлу.



Здзейснена ў г.Кiшынёве 5 мая 1994 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай i румынскай мовах, пры гэтым абодва тэксты аўтэнтычныя i маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь               За Урад Рэспублiкi Малдова
                    Подпiс                                    Подпiс








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList