Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Конституционного Суда Республики Беларусь от 28.04.2012 № Р-702/2012 "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 7 мая 2012 г. N 6/1165



Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага Суда Сяргеевай В.Г., суддзяў Бойка Т.С., Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Марыскiна А.У., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.

на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь"

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь".

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Iзотку У.П., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:

Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 2 красавiка 2012 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 18 красавiка 2012 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.

Унясенне змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" абумоўлена перш за ўсё неабходнасцю ўзгаднення яго норм з нормамi Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 кастрычнiка 2010 г. N 542 "О проведении культурно-зрелищных мероприятий" i iншых заканадаўчых актаў. Дадзеныя змяненнi i дапаўненнi датычацца пытанняў рэгулявання адносiн па арганiзацыi i правядзенню культурных мерапрыемстваў, прававога становiшча арганiзацый культуры i творчых калектываў, а таксама адукацыйнага працэсу ў галiне культуры.

Пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона Канстытуцыйны Суд зыходзiць з наступнага.

1. У адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiка Беларусь валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваёй тэрыторыi, самастойна ажыццяўляе ўнутраную палiтыку (частка другая артыкула 1).

Згодна з артыкулам 51 Канстытуцыi кожны мае права на ўдзел у культурным жыццi; гэта права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры, якiя знаходзяцца ў дзяржаўных i грамадскiх фондах, развiццём сеткi культурна-асветных устаноў; свабода мастацкай творчасцi i выкладання гарантуецца; дзяржава садзейнiчае развiццю культуры на карысць агульных iнтарэсаў.

Ва Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека (артыкул 27) i Мiжнародным пакце аб эканамiчных, сацыяльных i культурных правах (артыкул 15) таксама прадугледжваецца, што кожны чалавек мае права свабодна ўдзельнiчаць у культурным жыццi грамадства, а дзяржава павiнна прымаць меры для поўнага ажыццяўлення гэтага права.

У артыкуле 1 Канвенцыi аб ахове i заахвочваннi разнастайнасцi форм культурнага самавыяўлення, прынятай Генеральнай канферэнцыяй Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i культуры 20 кастрычнiка 2005 года, удзельнiцай якой з'яўляецца Рэспублiка Беларусь, пацвярджаецца суверэннае права дзяржавы на падтрымку, прыняцце i ажыццяўленне такiх палiтыкi i мер, якiя яна лiчыць належнымi для аховы i заахвочвання разнастайнасцi форм культурнага самавыяўлення на сваёй тэрыторыi.

З прыведзеных канстытуцыйных i мiжнародна-прававых норм вынiкае, што рэалiзацыя правоў i свабод грамадзян у галiне культуры ажыццяўляецца пры актыўным удзеле дзяржавы.

Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў Законе атрымлiваюць далейшую рэалiзацыю канстытуцыйная норма аб абавязку дзяржавы садзейнiчаць развiццю культуры на карысць агульных iнтарэсаў i суверэннае права Рэспублiкi Беларусь на самастойнае вызначэнне ўмоў культурнага развiцця беларускага грамадства, якое вынiкае ў тым лiку з палажэнняў мiжнародна-прававых актаў.

2. У артыкуле 12 Закона "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у якасцi аднаго з напрамкаў дзяржаўнага рэгулявання i кiравання ў галiне культуры прадугледжваецца ажыццяўленне дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй права ўстанаўлiваць i прадастаўляць iльготы некамерцыйным арганiзацыям культуры. Згодна з удакладненай у адпаведнасцi з абзацам другiм пункта 8 артыкула 1 Закона рэдакцыяй дадзенай нормы такое права прадастаўляецца дзяржаўным органам у дачыненнi i да камерцыйных арганiзацый культуры.

Канстытуцыйны Суд лiчыць, што тым самым на ўзроўнi закона замацоўваецца адзiны падыход да арганiзацый культуры незалежна ад iх вiду. Дадзены падыход адпавядае палажэнням Канстытуцыi (часткi другая i чацвёртая артыкула 13), згодна з якiмi дзяржава прадастаўляе ўсiм роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай i iншай дзейнасцi, акрамя забароненай законам, гарантуе ўсiм роўныя магчымасцi свабоднага выкарыстання здольнасцей i маёмасцi для прадпрымальнiцкай i iншай не забароненай законам эканамiчнай дзейнасцi, i накiраваны на развiццё культурнай дзейнасцi i ўстанаўленне гарантый больш эфектыўнай рэалiзацыi канстытуцыйнага права кожнага на ўдзел у культурным жыццi.

3. Пры вызначэннi асаблiвасцей арганiзацыi i правядзення культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам або ў памяшканнях у Законе ўстанаўлiваецца, што распаўсюджванне i (або) папулярызацыя вынiкаў творчай дзейнасцi ў ходзе такiх мерапрыемстваў ажыццяўляюцца з улiкам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (абзац шосты пункта 6 артыкула 1), у сувязi з чым рэалiзацыя правоў i свабод у галiне культуры можа быць звязана з прымяненнем мер абмежавальнага характару, прадугледжаных дадзеным заканадаўствам.

Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, прымяненне ва ўказаных выпадках мер абмежавальнага характару, прадугледжаных заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах, нельга разглядаць як скажэнне сутнасцi канстытуцыйных правоў i свабод, што вядзе да страты iх рэальнага зместу, калi гэтыя меры суразмерныя грамадскiм i дзяржаўным iнтарэсам, правам i свабодам асобы, якiя абараняюцца, i адпавядаюць частцы першай артыкула 23 Канстытуцыi.

Канстытуцыйны Суд такiм чынам пацвярджае прававую пазiцыю, выкладзеную ў рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 28 кастрычнiка 2011 г. "О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь "О массовых мероприятиях в Республике Беларусь", у якой таксама адзначана, што мiжнародна-прававымi нормамi дапускаюцца абмежаваннi, якiя накладаюцца законам i неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў iнтарэсах дзяржаўнай або грамадскай бяспекi, грамадскага парадку, аховы здароўя i маралi насельнiцтва або абароны правоў i свабод iншых асоб.

4. Прынцып вяршэнства права ў прававой дзяржаве (частка першая артыкула 1 i частка першая артыкула 7 Канстытуцыi) i прынцып прававой дакладнасцi, што вынiкае з яго, прадугледжваюць фармiраванне такой сiстэмы заканадаўства, у якой прававыя нормы павiнны быць яснымi, дакладнымi, несупярэчлiвымi i лагiчна ўзгодненымi. Прынцып прававой дакладнасцi абумоўлiвае таксама неабходнасць своечасовага прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з актамi, прынятымi пазней.

Уносiмыя ў Закон "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" змяненнi i дапаўненнi, звязаныя з заканадаўчым вызначэннем тэрмiнаў "культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства", "культурнае мерапрыемства", "культурны праект", якiя ўпершыню выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, прадастаўленнем iльгот арганiзацыям культуры, а таксама ўдакладненнем механiзма прававога рэгулявання дзейнасцi ўстаноў адукацыi, падпарадкаваных Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь, парадку правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, абгрунтаваны i накiраваны на забеспячэнне яснасцi i несупярэчлiвасцi норм дадзенага Закона, iх адпаведнасцi нормам прынятых пазней заканадаўчых актаў, што ў цэлым будзе садзейнiчаць аптымiзацыi заканадаўчага рэгулявання грамадскiх адносiн у сферы культуры.

Канстытуцыйны Суд адзначае, што канстытуцыйны абавязак дзяржавы садзейнiчаць развiццю культуры на карысць агульных iнтарэсаў з'яўляецца часткай прававога механiзма ажыццяўлення канстытуцыйнага права кожнага на ўдзел у культурным жыццi i свабоду мастацкай творчасцi. Закон грунтуецца на канстытуцыйным палажэннi аб прызнаннi Рэспублiкай Беларусь прыярытэту агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права, забеспячэннi адпаведнасцi iм заканадаўства (частка першая артыкула 8 Канстытуцыi) i накiраваны на развiццё прававых механiзмаў рэалiзацыi канстытуцыйных норм i гарантый, якiя датычацца сферы культуры.

Згодна з Канстытуцыяй Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь разглядае праекты законаў (пункт 2 часткi першай артыкула 97), а Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь адабрае або адхiляе прынятыя Палатай прадстаўнiкоў праекты законаў (пункт 1 часткi першай артыкула 98).

Такiм чынам, парадак прыняцця Закона адпавядае палажэнням артыкулаў 97 - 100 Канстытуцыi. Палаты Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь пры прыняццi Закона дзейнiчалi ў рамках кампетэнцыi, прадастаўленай iм Канстытуцыяй.

На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта i парадку прыняцця Закон не супярэчыць Канстытуцыi.

Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь



вырашыў:

1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.



Старшынствуючы -

намеснiк Старшынi

Канстытуцыйнага Суда

Рэспублiкi Беларусь В.Г.Сяргеева






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList