Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 05.01.1998 № 2 "Аб унясеннi дапаўненняў у Часовае палажэнне аб iнтэрнаце навучальнай установы"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2370



У мэтах выканання Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1997 г. N 380 "Аб дзяржаўнай падтрымцы Беларускага патрыятычнага саюза моладзi" i павышэння эфектыўнасцi работы пярвiчных арганiзацый Беларускага патрыятычнага саюза моладзi ў навучальных установах ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць дадаваемыя дапаўненнi ў Часовае палажэнне аб iнтэрнаце навучальнай установы, якое зацверджана загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 17 сакавiка 1993 г. N 89.

2. Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым Г.А.) давесцi гэты загад да ведама ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi навучальныя ўстановы.

3. Кiраўнiкам навучальных устаноў да 1 сакавiка 1998 г. унесцi адпаведныя дапаўненнi ва ўласныя палажэннi аб iнтэрнаце.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.01.1998 N 2


ДАПАЎНЕННI Ў ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ IНТЭРНАЦЕ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

1. У трэцiм абзацы пункта 4 пасля слоў: "па ўзгадненню з органам самакiравання ў iнтэрнаце, прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў" запiсаць словы: "i камiтэтам БПСМ".

2. У пункце 11 пасля слоў: "зацвярджаецца рэктарам або дырэктарам навучальнай установы па ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў" запiсаць словы: "i камiтэтам БПСМ".

3. У першым абзацы пункта 13 пасля слоў: "зацверджаны адмiнiстрацыяй навучальнай установы па ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў" запiсаць: "i камiтэтам БПСМ".

4. У пункце 16 пасля слоў: "сумеснаму рашэнню адмiнiстрацыi, прафсаюзнага камiтэта студэнтаў або навучэнцаў", запiсаць словы: "камiтэта БПСМ" i далей па тэксту.

5. Пункт 21 пасля слоў: "прымаецца сумесна адмiнiстрацыяй, прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў", дапоўнiць: "камiтэтам БПСМ" i далей па тэксту.

6. У пункце 24 пасля слоў: "органаў самакiравання, прафсаюзнага камiтэта студэнтау або навучэнцаў" запiсаць словы: "i камiтэта БПСМ" i далей па тэксту.

7. Першы абзац пункта 29 пасля слоў: "з улiкам меркавання прафсаюзнага камiтэта студэнтаў або навучэнцаў" дапоўнiць словамi: "i камiтэта БПСМ i" i далей па тэксту.

8. У пункце 32 пасля слоў: "устанаўлiваецца адмiнiстрацыяй па ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў" запiсаць: "i камiтэтам БПСМ i" i далей па тэксту.

9. Пункт 34 пасля слоў: "па ўзгадненню з органам самакiравання ў iнтэрнаце, прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў" дапоўнiць словамi: "i камiтэтам БПСМ" i далей па тэксту.

10. У пункце 47 другi абзац пасля слоў: "органа самакiравання прафсаюзнага камiтэта студэнтаў або навучэнцаў" дапоўнiць словамi: "i камiтэта БПСМ", а ў трэцiм абзацы пасля слоў: "органам самакiравання ў iнтэрнаце, выхавальнiкамi, прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў" запiсаць: "i камiтэтам БПСМ".



Намеснiк Мiнiстра А.Г.СЛУКА



УЗГОДНЕНА                                  УЗГОДНЕНА
Пiсьмо намеснiка                           Пiсьмо намеснiка
Мiнiстра юстыцыi                           Мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь                        Рэспублiкi Беларусь
В.Р.Галаванава                             А.I.Свержа
27.11.1997 N 04-2-2198                     06.11.1997 N 06-6/1377

УЗГОДНЕНА                                  УЗГОДНЕНА
Пiсьмо намеснiка                           Пiсьмо намеснiка
Мiнiстра эканомiкi                         Мiнiстра працы
Рэспублiкi Беларусь                        Рэспублiкi Беларусь
А.М.Тура                                   А.П.Колас
24.11.1997 N 31/3-4906                     06.11.1997 N 4-2-07/2936

УЗГОДНЕНА                                  УЗГОДНЕНА
Пiсьмо старшынi                            Пiсьмо першага сакратара
Рэспублiканскага камiтэта                  Цэнтральнага камiтэта
прафсаюза работнiкаў                       Беларускага патрыятычнага
адукацыi i навукi                          саюза моладзi
Т.I.Чобатавай                              В.В.Янчэўскага
19.11.1997 N 149                           16.09.1997 N 252





Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList