| 
ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ СЛАВЕНIЯ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН*
_____________________________
     *Усупiла ў сiлу 23 лiпеня 1992 г.
     Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Славенiя,
     кiруючыся жаданнем умацоўваць i развiваць адносiны памiж дзвюма
краiнамi ў адпаведнасцi з мэтамi i  прынцыпамi  Статута  Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый  i  прынцыпамi  Заключнага акта Нарады па бяспецы i
супрацоўнiцтву ў Еўропе, дамовiлiся аб наступным:
                             Артыкул 1
     Рэспублiка Беларусь   i    Рэспублiка    Славенiя    ўстановяць
дыпламатычныя адносiны  памiж  iмi  з  дня  ўступлення ў сiлу гэтага
Пагаднення i  абмяняюцца  дыпламатычнымi  прадстаўнiкамi   як   мага
хутчэй.
                             Артыкул 2
     Бакi гэтага Пагаднення пагаджаюцца з тым, што палажэннi Венскай
канвенцыi аб  дыпламатычных  зносiнах  ад  18  красавiка  1961  года
прымяняюцца ў дыпламатычных адносiнах памiж iмi.
                             Артыкул 3
     Бакi гэтага Пагаднення пагаджаюцца з тым, што палажэннi Венскай
канвенцыi аб   консульскiх   зносiнах  ад  24  красавiка  1963  года
прымяняюцца ў консульскiх адносiнах памiж iмi.
                             Артыкул 4
     Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту падпiсання.
     Гэта Пагадненне   падпiсана   на   беларускай,   славенскай   i
англiйскай мовах, усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
                                            Мiнск, 23 лiпеня 1992 г.
За Рэспублiку Беларусь                        За Рэспублiку Славенiя
Подпiс                                        Подпiс
 |