Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Президиума Государственного высшего аттестационного комитета Республики Беларусь от 23 апреля 1997 г. №72 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб савеце па абароне дысертацый"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 2

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5

 
дадатковай здачы экзамена (экзаменаў) або залiку.

     2.15. Савет  можа не прыняць дысертацыю да абароны толькi ў тых
выпадках,  калi нi адна  са  спецыяльнасцяў,  па  якiх  падрыхтавана
дысертацыя,  не  адпавядае  спецыяльнасцям савета i савет не ў стане
арганiзаваць разавую абарону, а таксама пры невыкананнi патрабавання
адносна   паўнаты   асвятлення   асноўных   вынiкаў   дысертацыi   ў
апублiкаваных аўтарам работах. Пры гэтым суiскальнiку па яго просьбе
выдаецца  выпiска  з пратакола пасяджэння савета з матывацыяй,  чаму
дысертацыя не прынята да абароны,  i вяртаюцца ўсе пададзеныя  iм  у
савет матэрыялы.
     Адмоўныя заключэннi па дысертацыi не з'яўляюцца  падставай  для
непрыняцця яе да абароны.
     Дысертацыя лiчыцца прынятай да абароны,  калi за гэта ў  вынiку
адкрытага  галасавання  прагаласавала большасць членаў савета,  якiя
прысутнiчалi на пасяджэннi.

     2.16. Аўтарэферат,  у якiм указаны адрас,  дата i час  абароны,
рассылаецца   загадзя,   не   пазней  як  за  месяц  да  абароны,  у
адпаведнасцi з пералiкам,  зацверджаным ВАК Беларусi (форма 2.2),  i
дадатковым   пералiкам,  вызначаным  саветам.  Па  дысертацыi,  якая
прадстаўлена ў  выглядзе  навуковага  даклада,  замест  аўтарэферата
рассылаецца даклад.

     2.17. Савет   па   абароне  дысертацый  вызначае  дату  абароны
дысертацыi,  якая павiнна быць не пазней як праз  тры  месяцы  пасля
прыёму  да  абароны  кандыдацкай дысертацыi i не пазней як праз пяць
месяцаў -  доктарскай  дысертацыi.  Аб'ява  пра  абарону  дысертацыi
даецца ў арганiзацыi,  у якой працуе савет,  не пазней як за тыдзень
да пасяджэння.

              3. Парадак арганiзацыi пасяджэння савета
                       пры абароне дысертацыi

     3.1. Пасяджэнне савета па абароне дысертацый адкрывае старшыня,
яго  намеснiк  або  старшынствуючы,  назначаны на пачатку пасяджэння
згодна з п.1.12 гэтага Палажэння,  якi iнфармуе членаў савета згодна
са  спiсам  прысутных  (форма  3.1)  аб  правамоцнасцi  пасяджэння i
абвяшчае парадак дня.  Афiцыйныя апаненты  павiнны  прысутнiчаць  на
абароне  дысертацыi.  Дазваляецца правядзенне абароны дысертацыi пры
адсутнасцi па ўважлiвай прычыне аднаго з  афiцыйных  апанентаў,  якi
даў станоўчы водгук аб дысертацыi. Старшынствуючы дае iнфармацыю пра
суiскальнiка,  назву дысертацыi,  спецыяльнасць(i),  па якой(iх) яна
прадстаўлена   да  абароны,  прозвiшчы  i  вучоныя  ступенi  кожнага
апанента,  апанiруючую арганiзацыю,  а таксама пра дадатковых членаў
савета,  калi  яны  ўведзены  ў  склад  савета  для  разавай абароны
дысертацыi.  Затым слова даецца вучонаму сакратару,  якi знаёмiць  з
асноўным  зместам  пададзеных  суiскальнiкам дакументаў i паведамляе
пра  iх  адпаведнасць  вызначаным  патрабаванням.  Калi  суiскальнiк
абараняецца  паўторна,  вучоны  сакратар  дае  iнфармацыю  аб першай
абароне дысертацыi (яе назва,  спецыяльнасць,  шыфр савета  i  назва
арганiзацыi, дзе праходзiла абарона, iншыя звесткi).
     Членам савета  выдаецца  для  азнаямлення   праект   заключэння
савета.

     3.2. Суiскальнiку  даецца  слова  для даклада працягласцю да 30
хвiлiн па доктарскай i да 20 хвiлiн па кандыдацкай дысертацыi, пасля
чаго яму задаюцца пытаннi вусна або ў пiсьмовай форме.
     Пасля адказаў суiскальнiка на пытаннi  членаў  савета  i  iншых
прысутных слова даецца навуковаму кiраўнiку або кансультанту (па яго
жаданнi).  Затым вучоны сакратар знаёмiць  прысутных  з  заключэннем
арганiзацыi, у якой выконвалася дысертацыйная работа або да якой быў
прымацаваны суiскальнiк,  заключэннем навуковага органа арганiзацыi,
у  якой  працуе  савет  па абароне дысертацый,  водгукам апанiруючай
арганiзацыi,  iншымi  водгукамi   на   дысертацыю   i   аўтарэферат,
паступiўшымi ў савет.
     Пры значнай колькасцi  водгукаў  на  дысертацыю  i  аўтарэферат
вучоны  сакратар  робiць  iх  агляд  з абавязковым паведамленнем пра
зробленыя ў iх заўвагi. Адмоўныя водгукi зачытваюцца цалкам.

     3.3. Пасля  азнаямлення  прысутных  з  водгукамi   суiскальнiку
даецца слова для адказу на заўвагi, зробленыя ў водгуках.

     3.4. Затым  выступаюць  афiцыйныя  апаненты.  Пасля выступлення
кожнага з iх суiскальнiк атрымлiвае слова для  адказу  на  зробленыя
заўвагi.  Пры  адсутнасцi  аднаго з апанентаў яго водгук зачытваецца
цалкам вучоным сакратаром савета.
     Далей маюць  права  выступаць  члены  савета i ўсе прысутныя на
абароне.
     Па заканчэннi дыскусii суiскальнiку даецца заключнае слова.

     3.5. Савет  выбiрае  падлiковую  камiсiю.  У вызначаным парадку
праводзiцца  тайнае  галасаванне  па  пытаннi  прысуджэння   вучонай
ступенi.

     3.6. Пасля   зацвярджэння   пратакола  падлiковай  камiсii  пры
станоўчым   рашэннi   пытання   аб   прысуджэннi   вучонай   ступенi
абмяркоўваецца  праект  заключэння  савета i класiфiкацыйныя адзнакi
дысертацыi.
     Тэкст заключэння i класiфiкацыйныя адзнакi дысертацыi прымаюцца
адкрытым галасаваннем.
     Пры адмоўных вынiках тайнага галасавання па пытаннi прысуджэння
вучонай ступенi заключэнне не прымаецца.

     3.7. Суiскальнiк мае  права  зняць  дысертацыю  з  разгляду  да
пачатку  тайнага  галасавання  ў савеце па абароне дысертацый,  сваё
рашэнне ён павiнен выкласцi  ў  пiсьмовай  заяве.  Калi  суiскальнiк
падаў  пiсьмовую  заяву  з просьбай зняць з разгляду яго дысертацыю,
старшыня   савета   абавязаны   даць   распараджэнне   аб   вяртаннi
суiскальнiку пададзеных iм дакументаў,  за выключэннем заявы, аднаго
экзэмпляра дысертацыi i аўтарэферата,  якiя  застаюцца  ў  савеце  i
захоўваюцца  разам  з  падрыхтаванымi  ў працэсе разгляду дысертацыi
дакументамi на працягу 5 гадоў.  Яны могуць быць накiраваны па месцы
паўторнай абароны.

     3.8. Калi   саветам   па  абароне  дысертацый  высветлена,  што
суiскальнiк  скарыстаў  чужы  матэрыял  у   якасцi   навуковых   або
практычных вынiкаў,  асноўных палажэнняў,  якiя выносяцца на абарону
дысертацыi,  без спасылак  на  аўтара  i  крынiцу,  адкуль  ён  узяў
матэрыял  або  асобныя  вынiкi,  савет  адкрытым галасаваннем прымае
рашэнне аб зняццi дысертацыi  з  разгляду  без  права  яе  паўторнай
абароны. У рашэннi савета павiнны быць абгрунтаваны прычыны спынення
разгляду дысертацыi.  У такiм выпадку заява суiскальнiка  аб  зняццi
дысертацыi  з разгляду не прымаецца,  а ў ВАК Беларусi накiроўваецца
аўтарэферат дысертацыi i пратакол пасяджэння  савета.  Дысертацыя  i
дакументы,   пададзеныя  суiскальнiкам  i  падрыхтаваныя  ў  працэсе
разгляду, захоўваюцца ў савеце на працягу 5 гадоў.

     3.9. Пры  станоўчым  рашэннi  савет  па  абароне  дысертацый  у
месячны  тэрмiн пасля абароны накiроўвае ў ВАК Беларусi атэстацыйную
справу (форма 3.2) i першы экзэмпляр дысертацыi суiскальнiка.  Другi
экзэмпляр  атэстацыйнай  справы  (форма 3.3) захоўваецца ў савеце на
працягу 10 гадоў i потым знiшчаецца па акце.  Пры  адмоўным  рашэннi
савет  па  абароне  дысертацый накiроўвае ў ВАК Беларусi аўтарэферат
дысертацыi,  улiковую  карту  адхiленай  дысертацыi  (форма  3.4)  i
пратакол  пасяджэння  савета.  У выпадку парушэння месячнага тэрмiну
старшыня савета  ў  суправаджальным  пiсьме  дае  тлумачэнне  прычын
затрымкi.

             4. Парадак правядзення тайнага галасавання

     4.1. Для  правядзення тайнага галасавання адкрытым галасаваннем
выбiраецца падлiковая камiсiя ў складзе трох членаў савета.
     У тайным  галасаваннi  прымаюць  удзел толькi тыя члены савета,
якiя прысутнiчалi на пасяджэннi на працягу ўсяго  разгляду  пытання,
па якiм праводзiцца тайнае галасаванне. Iм падлiковая камiсiя раздае
пад подпiс падрыхтаваныя бюлетэнi (форма 4.1). Нявыдадзеныя бюлетэнi
з  адпаведнай  паметкай,  зробленай  да пачатку тайнага галасавання,
застаюцца ў падлiковай камiсii.  Члены савета выкрэслiваюць адзiн  з
варыянтаў  запiсу  "за"  цi  "супраць"  з  адпаведнай графы бюлетэня
(нявыкрэсленае вызначае вынiк галасавання) i  апускаюць  бюлетэнь  у
апячатаную урну.
     Суiскальнiк, якi абараняе доктарскую  дысертацыю  ў  савеце,  у
склад  якога  ён  уваходзiць,  не  прымае  ўдзел  у галасаваннi i не
ўлiчваецца ў  складзе  савета  як  прысутны  член  савета  на  гэтым
пасяджэннi.

     4.2. Члены   падлiковай  камiсii  ў  адсутнасцi  пабочных  асоб
ускрываюць урну i падлiчваюць вынiкi галасавання.  Бюлетэнi, па якiх
няма магчымасцi выявiць вынiкi галасавання, лiчацца несапраўднымi.
     Падлiковая камiсiя па  вынiках  галасавання  афармляе  пратакол
(форма  4.2)  i  разам з пратаколам здае бюлетэнi вучонаму сакратару
савета.
     Пратаколы падлiковай  камiсii,  лiст  прысутных  з  адзнакай аб
выдачы  бюлетэня  прыкладаюцца  да  пратакола   пасяджэння   савета.
Бюлетэнi для тайнага галасавання змяшчаюцца ў канверт, заклейваюцца,
змацоўваюцца пячаткай i захоўваюцца ў савеце  разам  з  атэстацыйнай
справай суiскальнiка да рашэння ВАК Беларусi, пасля чаго знiшчаюцца.

     4.3. Калi выяўлены парушэннi ў працэдуры абароны дысертацыi або
тайнага галасавання,  члены савета маюць права запатрабаваць разгляд
меўшых  месца  парушэнняў.  Па  вынiках  разгляду  парушэнняў  у тым
выпадку,  калi  не  зацвярджаецца   пратакол   падлiковай   камiсii,
пасяджэнне  савета  працягваецца або пераносiцца на iншы дзень.  Пры
неабходнасцi  падлiковая  камiсiя  перавыбiраецца,  рыхтуюцца  новыя
бюлетэнi i праводзiцца тайнае галасаванне.

          5. Разгляд дысертацыi, накiраванай ВАК Беларусi
                      на дадатковае заключэнне

     5.1. Дысертацыя накiроўваецца на дадатковае заключэнне ў  савет
па  абароне  дысертацый  разам з атэстацыйнай справай.  Для разгляду
дысертацыi i матэрыялаў атэстацыйнай  справы  суiскальнiка  старшыня
савета   назначае  эксперта,  якi  падрыхтоўвае  праект  дадатковага
заключэння савета па абароне дысертацый.
     На пасяджэнне   савета   па   абароне   дысертацый  запрашаецца
суiскальнiк, якому даецца магчымасць папярэдне азнаёмiцца з праектам
дадатковага   заключэння,  падрыхтаванага  экспертам.  У  пасяджэннi
могуць прымаць удзел апаненты суiскальнiка, супрацоўнiкi апанiруючай
арганiзацыi,  iншыя  асобы,  якiя  ў неабходных выпадках запрашаюцца
саветам.  Уся работа па падрыхтоўцы дадатковага  заключэння  павiнна
быць   выканана  саветам  у  двухмесячны  тэрмiн.  У  выпадку,  калi
суiскальнiк паведамiў аб немагчымасцi ўдзелу ў пасяджэннi савета  па
ўважлiвай прычыне, пасяджэнне пераносiцца на iншы час.

     5.2. Пасля  адкрыцця  пасяджэння савета старшынствуючы абвяшчае
аб  разглядзе  дысертацыi,  накiраванай  на  дадатковае  заключэнне,
паведамляе   яе  назву,  дае  звесткi  пра  суiскальнiка,  афiцыйных
апанентаў i апанiруючую арганiзацыю,  называе савет, у якiм яна была
абаронена.  Затым  вучоны  сакратар  дае  звесткi  пра  дакументы  з
атэстацыйнай справы суiскальнiка.

     5.3. Суiскальнiку даецца слова для даклада  працягласцю  да  30
хвiлiн па доктарскай i да 20 хвiлiн па кандыдацкай дысертацыi, пасля
чаго яму могуць быць зададзены пытаннi вусна або ў пiсьмовай форме.

     5.4. Абмеркаванне  пачынаецца  з  выступлення   эксперта,   якi
падрыхтаваў праект дадатковага заключэння савета.  Далей маюць права
выступаць члены савета i ўсе прысутныя на пасяджэннi  савета.  Пасля
заканчэння дыскусii суiскальнiку даецца заключнае слова.

     5.5. Затым  старшынствуючы ў адпаведнасцi з вызначаным парадкам
арганiзуе тайнае  галасаванне  па  пытаннi  аб  прысуджэннi  вучонай
ступенi.

     5.6. Пры  станоўчым  вырашэннi  пытання  аб прысуджэннi вучонай
ступенi i зацвярджэннi пратакола падлiковай камiсii  савет  адкрытым
галасаваннем   прымае   тэкст  дадатковага  заключэння  савета.  Пры
адмоўных вынiках тайнага галасавання па пытаннi прысуджэння  вучонай
ступенi дадатковае заключэнне савета не прымаецца.

     5.7. Пратакол    пасяджэння    савета   разам   з   дысертацыяй
суiскальнiка  i  яго   атэстацыйнай   справай   у   месячны   тэрмiн
накiроўваюцца ў ВАК Беларусi.  У выпадку парушэння месячнага тэрмiну
старшыня савета  ў  суправаджальным  пiсьме  дае  тлумачэнне  прычын
затрымкi.

          6. Разгляд пытанняў аб пазбаўленнi i аднаўленнi
                          вучоных ступеняў

     6.1. Пры атрыманнi саветам матэрыялаў,  якiя даюць падставы для
разгляду   пытання  аб  пазбаўленнi  (аднаўленнi)  вучонай  ступенi,
старшыня савета  стварае  камiсiю  з  членаў  савета  i  даручае  ёй
праверыць абгрунтаванасць атрыманых матэрыялаў.  Па вынiках праверкi
камiсiя рыхтуе праект рашэння савета па разглядаемым пытаннi.

     6.2. Савет па абароне дысертацый павiнен разгледзець  матэрыялы
адносна  пазбаўлення  (аднаўлення)  вучонай  ступенi  ў  трохмесячны
тэрмiн.

     6.3. Пасяджэнне савета праходзiць,  як правiла,  у  прысутнасцi
асобы,  адносна  якой  ставiцца  пытанне аб пазбаўленнi (аднаўленнi)
вучонай ступенi,  аб чым ёй паведамляецца не пазней як за два  тыднi
да   пасяджэння   i   прапануецца  азнаёмiцца  з  праектам  рашэння,
падрыхтаваным камiсiяй.
     Калi такая асоба адмаўляецца з'явiцца без уважлiвай прычыны або
выклiкаць  яе  немагчыма,  савет  прымае  рашэнне   аб   правядзеннi
пасяджэння ў яе адсутнасць.  У выпадку,  калi такая асоба своечасова
паведамiла пра немагчымасць удзелу ў пасяджэннi савета па  ўважлiвай
прычыне,   пасяджэнне   пераносiцца   на  iншы  час.  Пры  паўторнай
немагчымасцi такой  асобы  прысутнiчаць  на  пасяджэннi  савет  можа
прыняць рашэнне аб правядзеннi пасяджэння ў яе адсутнасць.

     6.4. Савет  прымае  рэгламент  разгляду  пытання аб пазбаўленнi
(аднаўленнi) вучонай ступенi. Абмеркаванне пачынаецца з паведамлення
аднаго  з  членаў камiсii,  якая падрыхтавала рашэнне савета.  Затым
слова даецца асобе,  адносна якой ставiцца  пытанне  аб  пазбаўленнi
(аднаўленнi)  вучонай  ступенi.  Пасля  яе  выступлення  маюць права
выступаць члены савета i ўсе прысутныя на пасяджэннi савета.

     6.5. Пасля  абмеркавання  савет  у  адпаведнасцi  з  вызначаным
парадкам   праводзiць   тайнае   галасаванне   адносна   пазбаўлення
(аднаўлення)   вучонай   ступенi.   Пратакол   падлiковай    камiсii
зацвярджаецца адкрытым галасаваннем.
     Савет з   улiкам   вынiкаў   тайнага    галасавання    адкрытым
галасаваннем прымае рашэнне адносна пазбаўлення (аднаўлення) вучонай
ступенi.  У iм фармулююцца  сутнасць  i  вынiкi  разгляду  атрыманых
матэрыялаў,  а  таксама падставы пра наяўнасць або адсутнасць прычын
пазбаўлення (аднаўлення) вучонай ступенi.

     6.6. Вынiкi  тайнага  галасавання  i   змест   рашэння   савета
паведамляюцца   асобе,   адносна   якой   разглядалася   пытанне  аб
пазбаўленнi (аднаўленнi) вучонай ступенi.

     6.7. Пратакол пасяджэння савета разам з рашэннем i матэрыяламi,
згодна  з  якiмi  вырашаецца  пытанне  аб  пазбаўленнi  (аднаўленнi)
вучонай ступенi,  у месячны тэрмiн накiроўваюцца ў ВАК  Беларусi.  У
выпадку    парушэння    месячнага    тэрмiну   старшыня   савета   ў
суправаджальным пiсьме дае тлумачэнне прычын затрымкi.

                        7. Разгляд апеляцый

     7.1. Пасля атрымання саветам па абароне дысертацый апеляцыi  на
рашэнне  савета  па  пытаннi аб прысуджэннi вучонай ступенi старшыня
стварае камiсiю з членаў савета i  даручае  ёй  вывучыць  неабходныя
матэрыялы  i  падрыхтаваць  праект рашэння савета па апеляцыi.  Калi
атэстацыйная справа яшчэ не адаслана ў ВАК Беларусi, старшыня савета
мае  права  прыпынiць  яе  адпраўку да прыняцця рашэння па апеляцыi.
Калi апеляцыя пададзена на станоўчае рашэнне савета  па  пытаннi  аб
прысуджэннi  вучонай  ступенi,  дысертацыя  i атэстацыйная справа па
якiм накiравана ў ВАК  Беларусi,  старшыня  савета  ў  дзесяцiдзённы
тэрмiн iнфармуе пра гэта ВАК Беларусi.
     Савет па абароне  дысертацый  павiнен  разгледзець  апеляцыю  ў
месячны  тэрмiн.  У  выпадках,  якiя  патрабуюць  большага  часу для
разгляду апеляцыi,  старшыня савета мае права павялiчыць тэрмiн яшчэ
на два месяцы,  аб чым ён iнфармуе ВАК Беларусi з указаннем прычыны.
Пры неабходнасцi разгляду пытання больш як за  тры  месяцы  старшыня
савета павiнен атрымаць дазвол ВАК Беларусi.
     На пасяджэнне савета з паведамленнем не пазней  як  за  тыдзень
запрашаюцца  аўтар  (аўтары)  апеляцыi,  суiскальнiк  i iншыя асобы,
якiя,  па  меркаваннi  савета,   маюць   непасрэдныя   адносiны   да
разглядаемага пытання. У выпадку няяўкi аўтара апеляцыi па ўважлiвай
прычыне пасяджэнне савета пераносiцца,  пры  гэтым  тэрмiн  разгляду
апеляцыi не можа быць большым як тры месяцы.  Калi аўтар апеляцыi не
з'явiўся на пасяджэнне савета без уважлiвых прычын або  паўторна  не
з'явiўся па ўважлiвых прычынах, пасяджэнне савета можа праводзiцца i
ў  яго  адсутнасць.  Аўтару  апеляцыi  даецца   магчымасць   загадзя
азнаёмiцца  з  праектам рашэння па апеляцыi,  падрыхтаваным камiсiяй
савета.

     7.2. Савет прымае  рэгламент  разгляду  апеляцыi.  Абмеркаванне
пачынаецца з паведамлення вучонага сакратара, якi знаёмiць прысутных
са зместам апеляцыi.  Затым выступае адзiн з  членаў  камiсii,  якая
падрыхтавала праект рашэння.  У далейшым маюць права выступаць члены
савета i ўсе прысутныя на пасяджэннi савета.

     7.3. Пасля заканчэння дыскусii савет арганiзуе  галасаванне  па
пытаннях, узнятых у апеляцыi. Па пытаннях прысуджэння, пазбаўлення i
аднаўлення  вучоных  ступеняў  праводзiцца  тайнае  галасаванне,  па
астатнiх пытаннях - адкрытае галасаванне.

     7.4. З  улiкам  вынiкаў  тайнага  (адкрытага) галасавання савет
прымае рашэнне.  У iм павiнны быць сфармуляваны  сутнасць  i  вынiкi
разгляду апеляцыi.

     7.5. Пратакол пасяджэння савета разам з рашэннем,  апеляцыяй, а
таксама iншымi матэрыяламi, якiя адносяцца да разглядаемага пытання,
у  месячны тэрмiн накiроўваецца ў ВАК Беларусi.  У выпадку парушэння
месячнага тэрмiну  старшыня  савета  ў  суправаджальным  пiсьме  дае
тлумачэнне прычын затрымкi.

        Дадаткi да Палажэння аб савеце па абароне дысертацый

 Да п.1.2                                                  Форма 1.1

                            РЭКАМЕНДАЦЫI
     па складаннi хадайнiцтва аб зацвярджэннi складу савета па
                         абароне дысертацый

     Хадайнiцтва аб зацвярджэннi складу савета па абароне дысертацый
афармляецца ад  iмя  вышэйшай  навучальнай  установы  або  навуковай
арганiзацыi i падпiсваецца яе кiраўнiком (намеснiкам кiраўнiка).
     У хадайнiцтве павiнна быць абгрунтавана неабходнасць  стварэння
савета менавiта ў гэтай арганiзацыi.  Адпаведна з патрабаваннямi п.8
Палажэння аб  прысуджэннi  вучоных  ступеняў  i  прысваеннi  вучоных
званняў  трэба  паказаць,  што  арганiзацыя  мае  значныя  навуковыя
дасягненнi ў адпаведнай галiне  навукi.  Забяспечанасць  неабходнымi
кадрамi  вышэйшай  навуковай  квалiфiкацыi  павiнна быць пацверджана
звесткамi аб колькасцi дактароў i  кандыдатаў  навук  па  вызначанай
галiне  навукi  i  спецыяльнасцях,  па  якiх  мяркуецца  правядзенне
абароны дысертацый.
     У хадайнiцтве    неабходна   адлюстраваць   наяўнасць   вядучых
кафедраў,  аддзелаў, лабараторый i навуковых семiнараў, на якiх можа
быць  праведзенны  папярэднi  разгляд дысертацый.  Адным з элементаў
абгрунтаванасцi стварэння савета з'яўляецца наяўнасць  дактарантуры,
аспiрантуры  (з  прывядзеннем  дат  iх  утварэння) па спецыяльнасцях
ствараемага савета,  праграм кандыдацкiх экзаменаў i залiку. Калi па
пэўнай  спецыяльнасцi адсутнiчае пашпарт (што неабходна высветлiць у
адпаведным  атэстацыйным  аддзеле  ВАК  Беларусi),  то   арганiзацыя
прапануе праект пашпарта спецыяльнасцi.
     Арганiзацыя павiнна гарантаваць  забеспячэнне  неабходных  умоў
для работы савета па абароне дысертацый.
     Хадайнiцтва ўзгадняецца   з   адпаведнай    акадэмiяй    навук,
мiнiстэрствам   або   iншым   рэспублiканскiм   органам  дзяржаўнага
кiравання,  у  падначаленнi  якога  знаходзiцца  арганiзацыя.   Грыф
узгаднення ўключае наступныя элементы: слова УЗГОДНЕНА, назву пасады
кiраўнiка  (уключаючы  назву  акадэмii,  мiнiстэрства   або   iншага
рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання), асабiсты подпiс, яго
расшыфроўку i дату.

 Да  пп.1.2, 1.5, 1.7                                     Форма 1.2а
                                          (падаецца ў ВАК Беларусi ў
                                                   адным экзэмпляры)

          ЗВЕСТКI ПРА ЧЛЕНАЎ САВЕТА ПА АБАРОНЕ ДЫСЕРТАЦЫЙ
   (шыфр савета), створанага для разгляду дысертацый на атрыманне
          вучонай ступенi доктара (кандыдата) *) навук па
 спецыяльнасцi(ях) *) (шыфры, назвы спецыяльнасцяў i галiн навукi)
              пры (назва арганiзацыi, адрас, тэлефон)

 -----T-------------T----------T------------------T----------------¬
 ¦ N  ¦ Прозвiшча,  ¦  Месца   ¦ Вучоная ступень, ¦     Шыфры      ¦
 ¦п/п ¦ iмя, iмя па ¦ асноўнай ¦     шыфр(ы)      ¦спецыяльнасцяў у¦
 ¦    ¦ бацьку, год ¦  працы,  ¦спецыяльнасцi(яў),¦     савеце     ¦
 ¦    ¦ нараджэння  ¦  пасада  ¦  вучонае званне  ¦                ¦
 +----+-------------+----------+------------------+----------------+
 ¦ 1  ¦      2      ¦     3    ¦         4        ¦       5        ¦
 L----+-------------+----------+------------------+-----------------

    (Пячатка       Дырэктар (Рэктар) *)      (Iнiцыялы, прозвiшча)
    арганiзацыi)
                   (Дата)

     _____________________________
     *) Друкуецца толькi неабходнае.

     Тлумачэннi:
     Шыфр савета ставiцца ў ВАК Беларусi.
     У графе  2  прыводзяцца звесткi пра старшыню савета,  намеснiка
старшынi,  вучонага сакратара (гэтыя пасады даюцца  ў  дужках  пасля
года нараджэння), а затым - пра членаў савета ў алфавiтным парадку.
     У графе 3 называецца арганiзацыя, мiнiстэрства, горад.
     У графе  4  прыводзяцца шыфр(ы) спецыяльнасцi(яў),  па якой(iм)
абаронена дысертацыя.
     У графе  5  для  кандыдата навук прыводзяцца 1-2 спецыяльнасцi,
для доктара навук - 1-3.  Звесткi  пра  асноўныя  публiкацыi  членаў
савета па абароне дысертацый,  якiя сведчаць пра яго квалiфiкацыю па
кожнай спецыяльнасцi, што прыведзены ў графе 5 (1-3 назвы), даюцца ў
адпаведнасцi з формай 1.2б.
     Узяты ў дужкi тэкст не друкуецца.

 Да пп.1.2, 1.5, 1.7, 1.8                                 Форма 1.2б
                                          (падаецца ў ВАК Беларусi ў
                                                   адным экзэмпляры)

           ЗВЕСТКI ПРА АСНОЎНЫЯ ПУБЛIКАЦЫI ЧЛЕНАЎ САВЕТА
    ПА АБАРОНЕ ДЫСЕРТАЦЫЙ (шыфр савета), створанага для разгляду
   дысертацый на атрыманне вучонай ступенi доктара (кандыдата) *)
    навук па спецыяльнасцях (шыфры, назвы спецыяльнасцяў i галiн
                  навукi) у (назва арганiзацыi)

 ---T----------------T---------------------------------------------¬
 ¦N ¦   Прозвiшча,   ¦              Асноўныя работы                ¦
 ¦  ¦    iнiцыялы    ¦                                             ¦
 +--+----------------+---------------------------------------------+
 ¦1 ¦       2        ¦                     3                       ¦
 L--+----------------+----------------------------------------------

     (Пячатка       Дырэктар (Рэктар) *)     (Iнiцыялы, прозвiшча)
     арганiзацыi)
                    (Дата)

     _______________________________
     *) Друкуецца толькi неабходнае.

     Тлумачэннi:
     Шыфр савета ставiцца ў ВАК Беларусi.
     Звесткi пра  асноўныя  публiкацыi  членаў  савета  па   абароне
дысертацый групуюцца па спецыяльнасцях,  па якiх савету даецца права
прыёму да абароны дысертацый.
     У графе 3 даюцца наступныя звесткi:
     для кнiг - аўтар  (аўтары),  назва,  месца,  выдавецтва  i  год
выдання, колькасць старонак;
     для артыкулаў - аўтар (аўтары),  назва артыкула, назва часопiса
або зборнiка, год выдання, том, нумар, нумары старонак.
     Пры наяўнасцi манаграфii дастаткова назваць толькi яе.  Калi  ў
члена савета апублiкаваны аглядны артыкул, то даецца спасылка на яго
i яшчэ адну работу.  У iншых выпадках даюцца спасылкi на тры работы.
Прыведзеныя  работы  павiнны  быць  апублiкаваны ў апошнiя 10 гадоў.
Калi прыводзiцца манаграфiя,  апублiкаваная раней указанага тэрмiну,
то  неабходна  дадаткова прывесцi звесткi пра дзве навуковыя работы,
якiя апублiкаваны ў апошнiя 10 гадоў.
     Узяты ў дужкi тэкст не друкуецца.

 Да п.1.2                                                  Форма 1.3
                                  (падаецца ў ВАК Беларусi ў чатырох
                                                        экзэмплярах)

               ДЗЯРЖАЎНЫ ВЫШЭЙШЫ АТЭСТАЦЫЙНЫ КАМIТЭТ

                               ЗАГАД
 "___" ___________ 199__ г.                                    N ___

     Аб зацвярджэннi  савета  па  абароне  дысертацый  на  атрыманне
вучонай ступенi доктара (кандыдата) *) навук пры (назва арганiзацыi)

     1. Зацвердзiць   склад   савета   (шыфр   савета)   пры  (назва
арганiзацыi)

     1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
          (старшыня)

     2. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку   Пасада i месца працы без
          (намеснiк старшынi)           скарачэнняў (толькi для
                                        старшынi i яго намеснiка),
     3. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку   вучоная ступень, вучонае
          (вучоны сакратар)             званне, шыфры спецыяльнасцяў
                                        у савеце
     4. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
          члена савета (пералiк членаў
          савета даецца ў алфавiтным
          парадку)

     5. . . . . . . . . . . . . . . .

     2. Зацвердзiць  пералiк  спецыяльнасцяў,  па  якiх  савету   па
абароне   дысертацый  (шыфр  савета)  дазволена  праводзiць  абарону
дысертацый на  атрыманне  вучонай  ступенi  доктара  (кандыдата)  *)
навук:
     (шыфр i назва спецыяльнасцi)
     па (галiна навукi) навуках;
     (шыфр i назва спецыяльнасцi)
     па (галiна навукi) навуках;
     (шыфр i  назва спецыяльнасцi)
     па (галiна навукi) навуках;
     Устанавiць тэрмiн паўнамоцтваў савета па абароне  дысертацый  з
"____"_____________199__ г. па "____"_____________200__ г.

     3. Лiчыць  страцiўшым  сiлу  загад  ВАК Беларусi (БелВАК) *) аб
зацвярджэннi савета па абароне дысертацый ад "___" ________ 199__ г.
N ____

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations