Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 22 сентября 2000 г. №72 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па сельскай гаспадарцы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 6

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12 | Стр.13 | Стр.14 | Стр.15 | Стр.16 | Стр.17

 
месяцаў,  ягнят  да адбiўкi" паказваецца iх прырост, якi вызначаецца
шляхам  аднiмання  жывой  вагi  прыплоду  пры  нараджэннi  з   вагi,
устаноўленай пры ад'ёме парасят i адбiўцы ягнят.
     Па  паказчыку  "Колькасць  дзён  кармлення  на  вырошчваннi   i
адкорме" (радок 04) паказваецца колькасць дзён знаходжання жывёлы на
адкорме,  прырост  i прыбаўленне ў вазе якiх паказваецца па радку 02
"Атрымана  прыросту,  прыбаўлення  ў  вазе  ад вырошчвання i адкорму
жывёлы  i  птушкi". У агульную колькасць дзён кармлення ўключаюцца i
днi  кармлення  падзежнага  маладняку.  Дзень  пастаноўкi  жывёлы на
адкорм  i  дзень  зняцця  яе з адкорму лiчацца за адзiн дзень. Гэтая
колькасць  вызначаецца шляхам падсумоўвання колькасцi дзён кармлення
жывёлы  на  адкорме  за  кожны  месяц.  Калi,  напрыклад, на працягу
красавiка  ў  гаспадарцы  на  адкорме  знаходзiлася  100  галоў,  то
колькасць дзён кармлення састаўляе (100x30)=3000.
     Калi на працягу месяца з гэтай колькасцi,  напрыклад,  50 галоў
было  знята  з  адкорму  20  красавiка,  то колькасць дзён кармлення
ўстанаўлiваецца наступным чынам:  (50х20)+(50x30)=2500, гэта значыць
колькасць дзён знаходжання жывёлы ў гаспадарцы.
     Падзеж  i гiбель маладняку жывёлы i птушкi, а таксама жывёлы на
адкорме ў лiк прадукцыi вырошчвання не ўключаюцца. Аднак па радку 02
"Атрымана  прыросту,  прыбаўлення  ў  вазе  ад вырошчвання i адкорму
жывёлы  i  птушкi"  вага маладняку жывёлы i птушкi на адкорме, нават
пазней загiнуўшых, павiнна быць улiчана.
     Па  радку  06  "Вага  падзежнага  маладняку i птушкi, жывёлы на
адкорме"  запiсваецца  вага падзежнага маладняку нараджэння бягучага
года  i маладняку нараджэння мiнулых гадоў, а таксама вага падзежнай
жывёлы  i  птушкi  (дарослых  i  маладняку),  якiя  знаходзiлiся  на
адкорме.
     Даныя   аб  вазе  падзежнай  жывёлы  паказваюцца  па   апошняму
ўзважванню да падзяжу.
     Па  радку 07 "Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы i птушкi ў жывой
вазе - усяго" запiсваюцца даныя аб колькасцi вырашчанай у гаспадарцы
жывёлы як сума жывой вагi прыплоду, прыросту маладняку i прыбаўлення
ў  вазе  жывёлы  на  адкорме,  атрыманых  за справаздачны перыяд, за
вылiчэннем вагi падзежнай жывёлы.
     Жывую  вагу прыплоду можна ўстанавiць па актах на апрыходаванне
прыплоду  жывёлы.  У выпадку, калi ў актах на апрыходаванне прыплоду
адсутнiчаюць  даныя  аб жывой вазе народжаных цялят, парасят, ягнят,
то  сярэдняя  вага  адной  галавы маладняку вызначаецца заатэхнiкам.
Прыкладная  вага пры нараджэннi састаўляе: цялят - 26-35 кiлаграмаў,
парасят - 0,8-1,2 кiлаграма, маладняку птушкi - 35 грамаў.
     Атрыманы  з  пачатку  года  прырост жывой вагi маладняку - гэта
прамыя  даныя  ўзважванняў.  Напрыклад,  па  буйной  рагатай  жывёле
складваецца  з прыросту вагi маладняку, якi знаходзiцца ў гаспадарцы
i якi выбыў з гаспадаркi:
     цялят, якiя нарадзiлiся ў гаспадарцы ў справаздачным годзе;
     маладняку  нараджэння  мiнулых  гадоў  (не  лiчачы  купленага ў
справаздачным годзе);
     цялят i маладняку, купленых гаспадаркай у справаздачным годзе.
     Каб  вызначыць  атрыманы  з  пачатку  года  прырост  жывой вагi
маладняку,  неабходна  з жывой вагi маладняку за справаздачны перыяд
адняць  вагу  пры  нараджэннi;  для маладняку мiнулых гадоў - адняць
вагу  на  пачатак  года,  а  для  цялят  i  маладняку,  купленых   у
справаздачным  годзе,  - адняць жывую вагу пры пакупцы. Рознiца вагi
пакажа прырост жывой вагi, атрыманай ад кожнай групы маладняку.
     Для  кантролю  гэтага  паказчыка  неабходна падлiчыць па кожнай
групе колькасць дзён кармлення жывёлы; дзяленнем прыросту жывой вагi
на    днi   кармлення  жывёлы  вызначаецца  сярэднесутачны   прырост
маладняку.
     Каб   вызначыць  атрыманы  ў  гаспадарцы  прырост  жывой   вагi
маладняку,  якi  быў прададзены дзяржаве альбо рэалiзаваны ў парадку
рыначнага  гандлю,  неабходна з вагi пры яго выбыццi адняць вагу пры
нараджэннi  цялят.  Рознiца  памiж вагой маладняку пры выбыццi i яго
вагой пры нараджэннi паказвае прырост вагi выбыўшага маладняку.
     Сумма  прыросту  наяўнага  i рэалiзаванага маладняку, а таксама
маладняку,  пераведзенага ў дарослы статак i пастаўленага на адкорм,
складзе  прырост  жывой  вагi  маладняку,  атрыманага  ў  гаспадарцы
(уключаючы вагу падзежнай жывёлы i птушкi).
     Па радку 08 "Усяго рэалiзавана на забой жывёлы i птушкi ў жывой
вазе"    паказваецца   колькасць  жывёлы,  прададзенай   нарыхтоўчым
арганiзацыям,  рэалiзаванай у парадку рыначнага гандлю, па бартэрных
аперацыях, прададзенай (выдадзенай) насельнiцтву ў лiк аплаты працы,
адпушчанай  на  грамадскае  харчаванне,  а  таксама  забiтай у сваёй
гаспадарцы.
     Па  радках  09  i 10 паказваюцца колькасць i жывая вага жывёлы,
якая  знаходзiцца на адкорме. Гэтае пагалоўе абавязкова ўключаецца ў
радок  49  "Наяўнасць на канец года", акрамя пагалоўя кароў, якое не
ўключаецца  ў  гэты  радок  па  графе 2. Жывая вага пагалоўя жывёлы,
пастаўленай на адкорм цi знятай з адкорму, устанаўлiваецца на аснове
ўзважванняў жывёлы i афармляецца актам.
     4. Па радку 11 "Надоена малака ад кароў - усяго" ўлiчваецца ўсё
малако,  надоенае  ад  усiх без выключэння кароў малочнага i мяснога
напрамку,  ялавых  кароў, кароў на адкорме, цёлак, якiя ацялiлiся. У
гэтыя даныя ўключаюцца надоенае малако i малодзiва, зрасходаваныя на
выпойванне  цялят  i  iншай  жывёлы.  Малако,  высмактанае цялятамi,
атрыманае    ад   iншых  вiдаў  жывёлы  i  купленае  гаспадаркай   у
насельнiцтва, у гэтым радку не ўлiчваецца.
     Па радку 12 "Атрымана яек ад птушак усiх вiдаў" паказваецца ўся
колькасць  яек, атрыманых ад усiх вiдаў птушкi (курэй, качак, гусей,
iндычак),  якiя  належаць гаспадарцы, уключаючы страты яек (разбiта,
сапсавана  i  гэтак  далей), i яйкi, зрасходаваныя на вывад куранят,
качанят, гусянят, iндычанят.
     Па  радку  14  "Настрыжана  авечай воўны" паказваецца колькасць
настрыжанай воўны ад авечак у натуральнай (фiзiчнай) вазе, уключаючы
воўну, выкарыстаную на ўнутрыгаспадарчыя патрэбы.
     5. Да  лiку  кароў  неабходна  аднесцi  ўсiх  кароў малочнага i
мяснога  напрамку  асноўнага  статка,  сухастойных  i  ялавых кароў,
кароў-кармiцелькаў.    У    гэтую  колькасць  не  ўключаюць   кароў,
пераведзеных на адкорм.
     Па  ўсiх  радках  абароту  статка  звесткi  даюцца  нарастаючым
падрахункам з пачатку года.
     Па  радку  19 уключаецца колькасць ацёлаў, апаросаў, акотаў. На
кожны  ацёл,  апарос  цi акот павiнен састаўляцца акт у той дзень, у
якi  ён адбыўся. Выпадкi аборту цi мёртванароджанага прыплоду ў гэты
радок  не  ўключаюцца.  У  тым выпадку, калi матка распладзiлася два
разы за год, то ў гэты паказчык уключаецца гэтая матка двойчы.
     Па  радку  20  у  графе  1  прыводзяцца даныя аб колькасцi ўсiх
асемянёных    цёлак,   даўшых  жывы  прыплод,  незалежна  ад   таго,
пераведзены яны ў групу кароў цi не; у графе 2 паказваецца колькасць
асемянёных  цёлак,  пераведзеных  у  групу  кароў,  якiя ацялiлiся з
пачатку  года,  уключаючы  цёлак, даўшых мёртванароджаны прыплод. Па
графе  3  "Свiннi"  ў колькасць апарасiўшыхся правяраемых свiнаматак
уключаюцца маткi, якiя апарасiлiся ўпершыню.
     Першацёлкi   пераводзяцца  ў  дарослы  статак  (каровы)   пасля
вызначэння  iх фактычнай прадукцыйнасцi, але не пазней як тры месяцы
пасля ацёлу.
     Па радку 21 "Нарадзiлася жывых цялят, парасят, ягнят, жарабят i
выведзена  маладняку  птушкi"  запiсваюцца  ў  адпаведных графах усе
цяляты,  парасяты,  ягняты  i  жарабяты,  якiя  нарадзiлiся  жывымi,
уключаючы прыплод, якi пазней быў прададзены, забiты цi загiнуў хаця
б у дзень нараджэння. У гэту колькасць не ўключаецца мёртванароджаны
прыплод.
     Разам  з  агульнай колькасцю народжаных цялят, парасят па радку
22  "У  тым  лiку  нарадзiлася  цялят  ад кароў, парасят ад асноўных
свiнаматак"  паказваюць  з  агульнай  колькасцi  атрыманага прыплоду
колькасць  цялят,  атрыманых  толькi ад кароў, парасят, атрыманых ад
асноўных  свiнаматак.  У колькасць атрыманага прыплоду не ўключаецца
маладняк нараджэння бягучага года, набыты гаспадаркай з боку.
     Па  радках  23  i  24  паказваюць  колькасць галоў i жывую вагу
жывёлы  ад  ўсiх  паступленняў  у  парадку  закупкi, абмену на iншую
жывёлу  i  iншыя  перадачы.  Сюды ж уключаецца жывёла, купленая праз
дзяржаўнае аб'яднанне па племянной жывёлагадоўлi, i жывёла, прынятая
з  iншых  гаспадарак  пры  iх  рэарганiзацыi.  Па  гэтаму  ж   радку
паказваюць  маладняк жывёлы, атрыманы з iншых гаспадарак для адкорму
i дарошчвання.
     Па  радках  25  i  26  запiсваюцца колькасць галоў i жывая вага
жывёлы,  купленай  у  калгаснiкаў,  рабочых  i  служачых,  сялянскiх
(фермерскiх)  гаспадарках, паступiўшай ад сваiх работнiкаў у парадку
замены  за  падзежную  цi  прапаўшую па iх вiне грамадскую жывёлу, а
таксама    колькасць    фактычна   паступiўшай  па  кантрактацыi   i
апрыходаванай жывёлы.
     Па  радках  29  i  30  паказваюць  колькасць галоў i жывую вагу
жывёлы,  прададзенай  нарыхтоўчым  арганiзацыям,  якiя   афармляюцца
выпiскай    прыёмных    квiтанцый,  прыняўшым  жывёлу,  за   вылiкам
трохпрацэнтнай скiдкi на змесцiва страўнiкава-кiшэчнага тракту.
     Па  радках  31  i  32  паказваюць  колькасць галоў i жывую вагу
забiтай  у  гаспадарцы  жывёлы,  мяса якой выкарыстана на харчаванне
ўнутры  гаспадаркi  або  для  продажу  цi  адпушчана  на  грамадскае
харчаванне    (дзiцячым  установам,  санаторыям,  дамам   адпачынку,
бальнiцам i гэтак далей).
     Па  радках  33  i  34  паказваюць  колькасць галоў i жывую вагу
жывёлы,  перададзенай  (для  забою  на  мяса) у абмен на прамысловую
прадукцыю    вытворча-тэхнiчнага  прызначэння  i  тавары   народнага
спажывання  (камбiкармы,  гаруча-змазачныя  матэрыялы,   мiнеральныя
ўдабрэннi i гэтак далей).
     Па  радках  35  i  36  паказваюць  колькасць галоў i жывую вагу
жывёлы,  прададзенай  на  рынках,  праз  фiрменныя  гандлёвыя кропкi
(магазiны, палаткi, ларкi), на кiрмашах i гэтак далей.
     Па  радках  37  i  38  паказваюцца колькасць галоў i жывая вага
ўсяго астатняга продажу жывёлы (як дарослага, так i маладняку), якая
належыць  забою, з лiку непрыгоднай для далейшага ўзнаўлення жывёлы.
У    гэты    радок  уключаюцца  жывёла,  прададзеная  i   выдадзеная
насельнiцтву ў лiк аплаты працы, i iншы продаж.
     Па  радках  39  i  40 паказваюць увесь продаж i перадачу жывёлы
iншым  гаспадаркам  (мiжгаспадарчым  прадпрыемствам, спецыялiзаваным
калгасам,    саўгасам   i  жывёлагадоўчым  комплексам,   дзяржаўнаму
аб'яднанню  па  племянной  жывёлагадоўлi).  У  гэты радок уключаюцца
выбыццё  жывёлы,  не паказанае ў iншых радках, у прыватнасцi жывёла,
перададзеная  пры  рэарганiзацыi  гаспадарак,  а  таксама   пагалоўе
забiтай здаровай жывёлы, прызначанай на корм звярам.
     Па  радках  41 i 42 паказваюць жывёлу, прададзеную калгаснiкам,
рабочым  i  служачым,  сялянскiм  (фермерскiм)  гаспадаркам. У гэтых
радках  паказваецца  колькасць  жывёлы,  адпушчанай  насельнiцтву  ў
парадку  аплаты  працы,  а  таксама жывёлы, прададзенай на рынках, з
лiку годнай для далейшага ўзнаўлення статка.
     Па  радку  45  "Падзеж i гiбель жывёлы ўсiх узростаў, уключаючы
маладняк"  паказваецца ўся фактычна падзежная i загiнуўшая жывёла за
справаздачны    перыяд   ад  рознага  роду  заразных  i   незаразных
захворванняў,  пажараў,  стыхiйных  бедстваў  (затопленая,   забiтая
маланкай  i  гэтак  далей),  а  таксама загiнуўшая па вiне работнiка
гаспадаркi, нават калi страты былi iм кампенсаваны.
     У  гэты  радок  уключаецца  вымушаны забой жывёлы, мяса якой па
вынiках  ветэрынарнай экспертызы прызнана непрыгодным для ўжывання ў
ежу  i  было  выкарыстана  на корм жывёле, звярам цi выкарыстана для
прыгатавання  мяса-коснай  мукi.  Сюды  ўключаецца  жывёла, прынятая
нарыхтоўчымi  арганiзацыямi  ад  гаспадарак  з адпаведнай адзнакай у
прыёмнай квiтанцыi: "Для утылiзацыi".
     6. Па радку 60 "каровы на адкорме - усяго" паказваецца пагалоўе
кароў,  пераведзенае на адкорм пасля спынення даення. Жывёла лiчыцца
на  адкорме,  калi  яна  выдзелена  ў  асобную  групу i пастаўлена ў
адпаведныя  ўмовы  ўтрымання.  Перавод  жывёлы на адкорм афармляецца
актам, зацверджаным кiраўнiцтвам гаспадаркi.
     Па  радках  61 i 62 паказваецца колькасць буйной рагатай жывёлы
мяснога  напрамку  i  ў  тым  лiку  кароў  у гаспадарках, якiя маюць
спецыялiзаваныя фермы i аддзяленнi для ўтрымання матачнага пагалоўя,
прызначанага для вырошчвання цялят падсосным спосабам да 8-месячнага
ўзросту пры поўным спыненнi даення кароў.
     З  агульнага пагалоўя свiней па радку 63 паказваюць наяўнасць у
гаспадарцы  асноўных  свiнаматак, якiя апарасiлiся адзiн цi некалькi
разоў i пераведзены ў асноўны статак.
     Па  радку  64  "правяраемыя  свiнаматкi"  паказваюць  наяўнасць
злучаных  i штучна асемянёных свiнак, выдзеленых для атрымання ад iх
апаросаў,  а  таксама падсосных матак, якiя апарасiлiся ўпершыню, да
ад'ёму ад iх парасят i пераводу iх у асноўны статак цi на адкорм.
     Па  радку  66  "рамонтныя  свiнкi  старэй  за  чатыры   месяцы"
ўлiчваюцца  свiнкi,  вырашчаныя  толькi  для  рамонту  статка.  Сюды
запiсваюцца  рамонтныя  свiнкi  да  моманту  iх  злучкi  цi штучнага
асемянення.  Пасля  злучкi рамонтныя свiнкi павiнны быць выключаны з
гэтага  радка  i  запiсаны  ў  радок  64  "правяраемыя  свiнаматкi".
Выбракаваныя  свiнаматкi,  пастаўленыя  на  адкорм, у лiк асноўных i
правяраемых не ўключаюцца.
     Па  радку  73 "У тым лiку рабочыя конi" паказваюцца ўсе мерыны,
кабылы  i  жарабцы  ад  трох  гадоў  i  старэй, якiя ўдзельнiчаюць у
сельскагаспадарчых  работах.  Рабочая жывёла, часова непрацаздольная
па хваробе i iншых прычынах, таксама паказваецца па гэтаму радку.
     Па  радку  78  "Птушка  -  усяго"  паказваюць птушку дарослую i
маладняк.  Перавод  маладняку  птушкi  ў  дарослы статак устаноўлены
наступны:  маладняк  яйцаноскiх  парод ва ўзросце 150 дзён, маладняк
курэй мясных i мяса-яйкавых парод - ва ўзросце 180 дзён.
     Па радку 84 "Сярэднегадавое пагалоўе курэй-нясушак" паказваецца
iх  сярэдняе  пагалоўе,  вылiчанае  шляхам  дзялення  колькасцi дзён
кармлення курэй-нясушак на колькасць дзён за справаздачны перыяд.
     Па  радку 85 "Сярэднегадавое пагалоўе кароў малочнага напрамку"
паказваецца  сярэдняе  пагалоўе  кароў,  вылiчанае як сума колькасцi
кароў  на  пачатак  года  i  на  пачатак  кожнага  месяца, уключаючы
колькасць  на  канец  справаздачнага месяца, падзеленае на колькасць
дат.
     7. Па  радку 86 "Наяўнасць скур на пачатак справаздачнага года"
ўлiчваюцца  ўсе астаткi скур, атрыманыя ад забою i падзяжу жывёлы за
мiнулы  год,  i  тыя,  што  былi ў наяўнасцi ў гаспадарцы на пачатак
года.
     Па  радку  87 "Забiта i пала жывёлы, атрымана мёртванароджанага
прыплоду"  даныя  запаўняюцца  на  падставе  актаў  аб апрыходаваннi
прыплоду  жывёлы,  актаў аб выбыццi жывёлы i справаздачы аб змяненнi
жывёлы  на  фермах.  Па  гэтаму  радку  ўлiчваецца колькасць жывёлы,
забiтай  на  розныя  патрэбы, уключаючы вымушаны забой, незалежна ад
месца  забою  (непасрэдна  ў  гаспадарцы,  на  забойных пляцоўках цi
жывёлазабойных  пунктах)  i  незалежна  ад  выкарыстання  мяса   (на
харчовыя  мэты,  на  корм  звярам  цi  жывёле);  колькасць падзежнай
жывёлы,  за  выключэннем  выпадкаў падзяжу ад заразных захворванняў,
пры  якiх забараняецца выкарыстанне скур, у выпадку гiбелi жывёлы ад
пажараў,  стыхiйных  бедстваў,  затануўшых  i гэтак далей; колькасць
мёртванароджанага прыплоду.
     Па  радку  88  "З  iх  знята i апрыходавана скур - усяго" даныя
запаўняюцца  на  падставе  актаў  на  апрыходаванне  скур ад забiтай
жывёлы,  дакументаў  на фактычнае паступленне iх на склад, а таксама
на  падставе наяўных справаздачных дакументаў аб колькасцi падзежнай
жывёлы i колькасцi апрыходаваных ад яе скур.
     Па радку 93 "Прададзена i выкарыстана скур - усяго" паказваецца
колькасць  прададзеных  i  выкарыстаных  у  гаспадарцы  скур,  i  ён
запаўняецца на падставе дакументаў аб рэалiзацыi прадукцыi.
     Усе  запiсы  аб  продажы  i  выкарыстаннi  скур  павiнны   быць
пацверджаны  пярвiчнымi  дакументамi  (актамi, накладнымi, прыёмнымi
квiтанцыямi, рахункамi i iншымi). Даныя аб продажы скур, атрыманых у
гаспадарцы  ад розных вiдаў жывёлы, запаўняюцца на падставе прыёмных
квiтанцый нарыхтоўчых арганiзацый i iншых дакументаў.
     Па радку 99 "Страты" адлюстроўваюцца страты скур, спiсанне якiх
з  балансу  аформлена  ва  ўстаноўленым  парадку.  Калi дазвол на iх
спiсанне  не  атрыманы, то колькасць гэтых скур павiнна паказвацца ў
наяўнасцi ў гаспадарцы на канец справаздачнага перыяду.
     Радок  100  "Наяўнасць  скур  на  канец  справаздачнага   года"
запаўняецца на падставе дакументаў складскога ўлiку аб астатках скур
у гаспадарцы на канец года.
         __________________________________________________________
        Форма    26-сг утратила силу постановлением   Министерства
         статистики и анализа от 14 октября 2003 г. № 144

 -----------------------------------------------------------------¬
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 L-----------------------------------------------------------------
    ----------------------------------------------------------¬
    ¦                      СПРАВАЗДАЧА                        ¦
    ¦              аб стане пушной зверагадоўлi               ¦
    ¦                 на 1 студзеня 200___г.                  ¦
    L----------------------------------------------------------

                                                         Форма 26-сг
 ----------------------------------------¬
 ¦Назва арганiзацыi, якая складае        ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
 ¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
 ¦             (поўная назва ў           ¦ статыстыкi i аналiзу
 ¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
 ¦      адпаведнасцi са статутам)        ¦ 22.09.2000 № 72
 ¦Раён __________________________________¦
 ¦Вобласць ______________________________¦ Гадавая
 ¦Орган кiравання _______________________¦-------------------------¬
 ¦               (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦Прадстаўляюць калгасы,  ¦
 ¦_______________________________________¦¦саўгасы, мiжгасы i iншыя¦
 ¦ камiтэт, iншы орган кiравання)        ¦¦юрыдычныя асобы, акрамя ¦
 ¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦сялянскiх (фермерскiх)  ¦
 ¦Паштовы адрас _________________________¦¦гаспадарак, якiя        ¦
 ¦_______________________________________¦¦займаюцца развядзеннем  ¦
 L----------------------------------------¦пушных звяроў, 10       ¦
                                          ¦студзеня раённаму       ¦
                                          ¦(гарадскому) аддзелу    ¦
                                          ¦статыстыкi.             ¦
                                          L-------------------------
 ----------------------------------------------------------------¬
 ¦                            КОДЫ                               ¦
 +-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
 ¦   1   ¦  2  ¦  3  ¦  4   ¦  5   ¦   6   ¦  7  ¦  8   ¦   9    ¦
 +-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
 ¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
 ¦ па    ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па    ¦нага   ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
 ¦ ОКУД  ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду   ¦па   ¦улас- ¦прававой¦
 ¦       ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦      ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
 ¦       ¦даль-¦даль-¦мад-  ¦      ¦мiчнай ¦     ¦па    ¦ОКОПФ   ¦
 ¦       ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦      ¦дзей-  ¦     ¦ОКФС  ¦        ¦
 ¦       ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦      ¦насцi  ¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦мента¦мента¦нання)¦      ¦па ОКЭД¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦па   ¦па   ¦па    ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ  ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 +-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
 ¦0606019¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------

 ----T--------------------T---------------------------------------
 Ну- ¦                    ¦                Усяго, галоў
 мар ¦      Паказчыкi     +---T----T---T----T----T----T---T---T---
 рад-¦                    ¦лi-¦пяс-¦но-¦нут-¦фрэ-¦шын-¦   ¦   ¦
 ка  ¦                    ¦сiц¦цоў ¦рак¦рый ¦дак ¦шыл ¦   ¦   ¦
 ----+--------------------+---+----+---+----+----+----+---+---+---
   А ¦          Б         ¦ 1 ¦  2 ¦ 3 ¦  4 ¦ 5  ¦ 6  ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9
 ----+--------------------+---+----+---+----+----+----+---+---+---

  01  Наяўнасць на
      пачатак года - усяго

  02   У тым лiку дарослых
       самак

  03  Атрымана прыплоду

  04  Куплена i iншыя
      паступленнi

  05  Прададзена i iншае
      выбыццё

  06  Забiта для
      атрымання шкурак

  07  Падзеж i гiбель
      звяроў усiх узростаў

  08  Наяўнасць на канец
      года - усяго

  09   У тым лiку дарослых
       самак
 -----------------------------------------------------------------

 _______________________________             ______________________
    (пасада кiраўнiка, подпiс)               (iнiцыялы, прозвiшча)

 Галоўны бухгалтар _______________           ______________________
                      (подпiс)               (iнiцыялы, прозвiшча)
 ________________
      (дата)
 _______________________________
   (прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                                     Дадатак
                                                     да формы 26-сг
                                                     22.09.2000 № 72

   Указаннi па запаўненню дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi
             аб стане пушной зверагадоўлi (форма 26-сг)

     1. Справаздачу  прадстаўляюць калгасы, саўгасы, мiжгасы i iншыя
юрыдычныя  асобы,  акрамя  сялянскiх  (фермерскiх)  гаспадарак, якiя
займаюцца    развядзеннем    пушных  звяроў  ва  ўмовах   клетачнага
ўтрымання.
     Справаздача састаўляецца нарастаючым падрахункам з пачатку года
на  падставе  накапляльных  актаў  на  апрыходаванне прыплоду пушных
звяроў,  кнiгi  ўлiку затрат i выхаду прадукцыi жывёлагадоўлi, кнiгi
ўлiку змянення жывёлы i iншых дакументаў.
     2. Па  радку  03  "Атрымана  прыплоду"  паказваецца   колькасць
атрыманага жывога прыплоду ад самак, якiя належаць гаспадарцы.
     Па  радках  04 "Куплена i iншыя паступленнi" i 05 "Прададзена i
iншае  выбыццё"  паказваецца  колькасць  дарослых  самцоў,  самак  i
шчанят, купленых цi прададзеных iншым гаспадаркам i арганiзацыям для
ўкамплектавання статка.
     Па  радку  06  "Забiта  для  атрымання  шкурак"  паказваюць усю
колькасць  забiтых  звяроў,  уключаючы  вымушаны  забой як асноўнага
статка (самкi i самцы), так i маладняку нараджэння бягучага года.
     Па  радку 07 "Падзеж i гiбель звяроў усiх узростаў" паказваецца
ўся  фактычна  падзежная  i  загiнуўшая  жывёла за справаздачны год,
уключаючы маладняк нараджэння справаздачнага года.
     Па  радках  01  "Наяўнасць  на  пачатак  года  -  усяго"  i  08
"Наяўнасць  на канец года - усяго" паказваецца ўся колькасць звяроў,
якiя належалi гаспадарцы на пачатак i канец справаздачнага года.
     Па  радках  02  i  09  "У  тым лiку дарослых самак" паказваецца
наяўнасць  у гаспадарцы на пачатак i канец справаздачнага года самак
старэй за восем месяцаў.
         -----------------------------------------------------------
         Форма №  27 - сг утратила  силу постановлением Министерства
         статистики  и  анализа  от  26  августа  2002   г.   №   92
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  -  № 8/8631 от
         11.10.2002 г.)

 -----------------------------------------------------------------¬
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 L-----------------------------------------------------------------
      ------------------------------------------------------¬
      ¦                 БАЛАНС КАРМОЎ                       ¦
      ¦                  за 200__ год                       ¦
      L------------------------------------------------------

                                                         Форма 27-сг
 ----------------------------------------¬
 ¦Назва арганiзацыi, якая складае        ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
 ¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
 ¦             (поўная назва ў           ¦ статыстыкi i аналiзу
 ¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
 ¦      адпаведнасцi са статутам)        ¦ 22.09.2000 № 72
 ¦Раён __________________________________¦
 ¦Вобласць ______________________________¦ Гадавая
 ¦Орган кiравання _______________________¦-------------------------¬
 ¦               (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦Прадстаўляюць калгасы,  ¦
 ¦_______________________________________¦¦саўгасы, мiжгасы i iншыя¦
 ¦ камiтэт, iншы орган кiравання)        ¦¦юрыдычныя асобы,        ¦
 ¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦асноўным вiдам дзейнасцi¦
 ¦Паштовы адрас _________________________¦¦якiх з'яўляецца         ¦
 ¦_______________________________________¦¦сельскагаспадарчая      ¦
 L----------------------------------------¦вытворчасць, уключаючы  ¦
                                          ¦падсобныя               ¦
                                          ¦сельскагаспадарчыя      ¦
                                          ¦прадпрыемствы, створаныя¦
                                          ¦на базе калгасаў,       ¦
                                          ¦саўгасаў (акрамя        ¦
                                          ¦сялянскiх (фермерскiх)  ¦
                                          ¦гаспадарак), 10 студзеня¦
                                          ¦раённаму (гарадскому)   ¦
                                          ¦аддзелу статыстыкi.     ¦
                                          L-------------------------
 ----------------------------------------------------------------¬
 ¦                            КОДЫ                               ¦
 +-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
 ¦   1   ¦  2  ¦  3  ¦  4   ¦  5   ¦   6   ¦  7  ¦  8   ¦   9    ¦
 +-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
 ¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
 ¦ па    ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па    ¦нага   ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
 ¦ ОКУД  ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду   ¦па   ¦улас- ¦прававой¦
 ¦       ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦      ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
 ¦       ¦даль-¦даль-¦мад-  ¦      ¦мiчнай ¦     ¦па    ¦ОКОПФ   ¦
 ¦       ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦      ¦дзей-  ¦     ¦ОКФС  ¦        ¦
 ¦       ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦      ¦насцi  ¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦мента¦мента¦нання)¦      ¦па ОКЭД¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦па   ¦па   ¦па    ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ  ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 +-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
 ¦0606020¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------

                            (тон, у пералiку на кармавыя адзiнкi)
 ----T--------------------T-----T--------------------------------
     ¦                    ¦Усе  ¦
     ¦                    ¦вiды ¦          У тым лiку
 Ну- ¦                    ¦кар- ¦
 мар ¦  Назва паказчыка   ¦моў  ¦
 рад-¦                    ¦(сума+--------T------T----T-----T-----
 ка  ¦                    ¦граф ¦канцэн- ¦з iх  ¦гру-¦сака-¦iншыя
     ¦                    ¦2,   ¦траваныя¦камбi-¦быя ¦вiтыя¦вiды
     ¦                    ¦4-6) ¦        ¦корм  ¦    ¦     ¦
 ----+--------------------+-----+--------+------+----+-----+-----
   А ¦          Б         ¦  1  ¦    2   ¦   3  ¦  4 ¦  5  ¦  6
 ----+--------------------+-----+--------+------+----+-----+-----

  01  Наяўнасць на пачатак
      года

  02  Прыход - усяго (сума
      радкоў 03-05, 15)

       У тым лiку:

  03   нарыхтавана кармоў

  04   атрымана ў абмен i
       iншыя паступленнi

  05   куплена

  06  Расход - усяго (сума
      радкоў 07, 16)

  07   У тым лiку
       расходавана кармоў

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12 | Стр.13 | Стр.14 | Стр.15 | Стр.16 | Стр.17




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations