Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25 октября 1999 г. №642 "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 3

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

 
     З  вучнямi,  якiя  ўмоўна  пераведзены ў наступны клас, за кошт
гадзiн  школьнага  кампанента вучэбнага плана праводзяцца дадатковыя
заняткi.  Формы  гэтай  работы  вызначаюцца  настаўнiкам,  вынiкi яе
падводзяцца   шляхам  правядзення  кантрольных  работ  або   вуснага
апытання  вучняў,  пасля  чаго  педагагiчны савет прымае канчатковае
рашэнне  аб  пераводзе  вучняў  у  наступны  клас  або  паўторным iх
навучаннi ў папярэднiм класе.
     Умоўны    перавод  не  распаўсюджваецца  на  вучняў,  якiя   не
атэставаны  з-за пропуску вучэбных заняткаў без уважлiвых прычын або
маюць    гадавыя    нездавальняючыя    адзнакi  па  прадметах   з-за
сiстэматычнай непаспяховасцi на працягу навучальнага года.
     Вучнi,  якiя  ўмоўна пераведзены ў наступны клас, у справаздачы
на  пачатак навучальнага года ўлiчваюцца ў складзе таго класа, у якi
яны ўмоўна пераведзены.
     6. Вучнi  пераводных класаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ
(школ-iнтэрнатаў)    для   дзяцей  з  асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага
развiцця,  спецыяльных  класаў  i  класаў iнтэграванага навучання ва
ўстановах,  якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
што атрымалi тры i больш нездавальняючыя гадавыя адзнакi па вучэбных
прадметах, па ўзгадненнi з цэнтрам карэкцыйна-развiццёвага навучання
i  рэабiлiтацыi  пераводзяцца ў наступны клас пры ўмове навучання па
iндывiдуальных праграмах, зацверджаных педагагiчным саветам.
     7. Вучнi    ўсiх   класаў,  акрамя  выпускных,  устаноў,   якiя
забяспечваюць  атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця,  спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага
навучання  ва  ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй  адукацыi,  а  таксама  вучнi,  што  навучаюцца ў сям'i, па
iндывiдуальных  вучэбных  планах, у тым лiку дома з прычыны хваробы,
пераводзяцца  ў  наступны  клас  на  падставе гадавых адзнак. Змест,
формы  i  тэрмiны  правядзення  бягучай  i  прамежкавай  (за чвэрць,
трыместр  або паўгоддзе) атэстацыi гэтых вучняў, акрамя дзяцей, якiя
навучаюцца  ў  сям'i,  вызначаюцца  педагагiчным  саветам  установы.
Змест, форма i тэрмiны атэстацыi дзяцей, якiя навучаюцца ў сям'i, за
чвэрць  (трыместр  або  паўгоддзе) цi за год таксама ўстанаўлiваюцца
педагагiчным саветам.
     8. Пры    наяўнасцi    неспрыяльных    медыцынскiх   паказчыкаў
непаспяваючыя вучнi I-II класаў па рэкамендацыi педагагiчнага савета
ўстановы,  якая  забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, i
са    згоды    iх  бацькоў,  iншых  законных  прадстаўнiкоў   могуць
накiроўвацца    ў    цэнтры   карэкцыйна-развiццёвага  навучання   i
рэабiлiтацыi  для  вырашэння  пытання аб выбары ўстановы, у якой яны
змогуць працягваць навучанне.
     На падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развiццёвага навучання
i  рэабiлiтацыi  i  са  згоды  бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў
аддзелы  (упраўленнi)  адукацыi  мясцовых  выканаўчых  i распарадчых
органаў    прымаюць   рашэнне  аб  пераводзе  вучня  ў   спецыяльную
агульнаадукацыйную школу (школу-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця,  спецыяльны  клас  або  клас iнтэграванага
навучання.
     9. У  выпадку  нязгоды  вучня  або  яго бацькоў, iншых законных
прадстаўнiкоў  з  гадавой  адзнакай па адным-двух вучэбных прадметах
вучню  даецца  права  на  аснове  пiсьмовай  заявы  на iмя дырэктара
ўстановы,  якая  забяспечвае  атрыманне  агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага  развiцця,  а  таксама  ўстановы   са
спецыяльнымi   класамi  i  класамi  iнтэграванага  навучання   здаць
экзамены  па  адпаведных  вучэбных  прадметах  экспертнай   камiсii,
ствараемай дырэктарам установы:
     у  пераводных  класах  -  на  працягу  аднаго-двух тыдняў пасля
заканчэння навучальнага года;
     у выпускных класах - да пачатку экзаменаў.
     Калi  ўстанова не змагла вырашыць канфлiктную сiтуацыю, загадам
аддзела  (упраўлення)  адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа  ствараецца  камiсiя ў складзе работнiка аддзела (упраўлення)
адукацыi  (старшыня),  прадстаўнiка  адмiнiстрацыi  ўстановы, у якой
узнiкла канфлiктная сiтуацыя, аднаго з настаўнiкаў - спецыялiстаў па
дадзеным  вучэбным  прадмеце  з  iншай  установы,  якая  забяспечвае
атрыманне    агульнай    сярэдняй    адукацыi,    або    спецыяльнай
агульнаадукацыйнай    школы    (школы-iнтэрната)    для   дзяцей   з
асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця.  Рашэнне камiсii аб вынiках
вучэбнай дзейнасцi вучня афармляецца пратаколам, адзнака заносiцца ў
класны журнал.
     10. У  II-XI(XII)  класах  вучням  выстаўляюцца прамежкавыя (за
чвэрць,  трыместр  або  паўгоддзе)  i  гадавыя адзнакi па паводзiнах
(прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча).

                              Глава 3
       УМОВЫ, ПРЫ ЯКIХ ВУЧНI ЗАСТАЮЦЦА НА ДРУГI ГОД НАВУЧАННЯ

     11. Вучнi       II-X(XI)    класаў    (акрамя       спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця,  спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага
навучання  ва  ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй адукацыi), што атрымалi тры i больш нездавальняючыя гадавыя
адзнакi  па  вучэбных прадметах, а таксама вучнi, якiя не атэставаны
па  трох  i  больш  вучэбных  прадметах,  застаюцца  на  другi   год
навучання.
     12. Вучнi  IX(X)  класаў,  якiя  атрымалi  тры  нездавальняючыя
адзнакi,  што  складаюцца  з  гадавых i экзаменацыйных, застаюцца на
другi год навучання.
     Вучнi, якiя не з'явiлiся на выпускныя экзамены па трох вучэбных
прадметах  без  уважлiвых  прычын,  таксама  застаюцца  на другi год
навучання.
     13. Вучнi  IX(X)  класаў,  якiя атрымалi на выпускных экзаменах
адну-дзве  нездавальняючыя адзнакi або не атэставаны цi не дапушчаны
да  выпускных  экзаменаў  па  адным-двух прадметах, а таксама вучнi,
якiя  не  з'явiлiся  на  адзiн-два  выпускныя экзамены без уважлiвых
прычын, здаюць выпускныя экзамены з 21 па 26 жнiўня.
     Калi  вучань  зноў  атрымаў  нездавальняючую  адзнаку хаця б па
адным  вучэбным  прадмеце  або  не  з'явiўся на выпускныя экзамены ў
вызначаны  тэрмiн  без  уважлiвых  прычын, ён застаецца на другi год
навучання.
     14. Вучнi  падрыхтоўчых,  I-XI(XII)  класаў, якiя прапусцiлi па
хваробе  звыш  45  вучэбных  дзён  цi не займалiся ва ўстанове, якая
забяспечвае   атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,   спецыяльнай
агульнаадукацыйнай    школе    (школе-iнтэрнаце)    для   дзяцей   з
асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця, спецыяльных класах i класах
iнтэграванага  навучання  ва  ўстанове,  што  забяспечвае  атрыманне
агульнай    сярэдняй    адукацыi,  па  прычыне  пераезду  на   новае
месцажыхарства, могуць быць пакiнуты на другi год навучання ў тым жа
класе  па  заяве  бацькоў,  iншых  законных  прадстаўнiкоў i рашэннi
педагагiчнага савета ўстановы.
     15. Рашэнне  педагагiчнага  савета  ўстановы,  якая забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школы  (школы-iнтэрната)  для  дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця,  а  таксама  ўстановы  са  спецыяльнымi  класамi i класамi
iнтэграванага  навучання  аб  пераводзе, допуску вучняў да выпускных
экзаменаў  або  паўторным  навучаннi  ў тым жа класе, аб перанясеннi
пераводу  або  выпуску на пэўны тэрмiн даводзiцца да ведама вучняў i
iх бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў у трохдзённы тэрмiн.

                              Глава 4
            УМОВЫ ДОПУСКУ ВУЧНЯЎ ДА ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ
                      I ПАРАДАК IХ ПРАВЯДЗЕННЯ

     16. Ва    ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй  адукацыi,  выпускныя  экзамены  праводзяцца ў IX класах за
ўзровень  агульнай  базавай  адукацыi  (за  курс  агульнаадукацыйнай
базавай  школы)  i  ў XI(XII) класах - за ўзровень агульнай сярэдняй
адукацыi (за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы).
     У спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класах i
класах  iнтэграванага  навучання  ва  ўстановах,  якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, выпускныя экзамены праводзяцца
ў  IX(X) класах за курс агульнаадукацыйнай базавай школы i ў XI(XII)
класах - за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы.
     Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  штогод  у вераснi
абвяшчае  пералiк  вучэбных прадметаў, па якiх у бягучым навучальным
годзе праводзяцца абавязковыя выпускныя экзамены, а таксама форму iх
правядзення.
     Вучнi    XI(XII)    класаў    па   жаданнi  могуць   праходзiць
цэнтралiзаванае  тэсцiраванне,  парадак  i тэрмiны правядзення якога
вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Патрабаваннi  да  ўзроўню засваення вучнем вучэбнага матэрыялу,
што  прад'яўляюцца  на  выпускных  экзаменах  i  пры цэнтралiзаваным
тэсцiраваннi, вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.
     Адзнакi  па  вынiках цэнтралiзаванага тэсцiравання па адным або
некалькiх  вучэбных прадметах могуць на падставе заяў вучняў i копiй
сертыфiкатаў  залiчвацца  экзаменацыйнымi  камiсiямi  ўстаноў,  якiя
забяспечваюць  атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, а таксама ўстаноў са спецыяльнымi класамi i
класамi  iнтэграванага  навучання  ў  якасцi  адзнак  за   выпускныя
экзамены    па  адпаведных  вучэбных  прадметах  i  ўлiчваюцца   пры
выстаўленнi  падагульняючых адзнак. У гэтым выпадку выпускны экзамен
па адпаведным вучэбным прадмеце (прадметах) вучнi не здаюць.
     17. Да  выпускных  экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай базавай
школы  дапускаюцца  вучнi IX(X) класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя
адзнакi  па  ўсiх  вучэбных прадметах, а таксама вучнi, што маюць не
больш за дзве нездавальняючыя гадавыя адзнакi па прадметах вучэбнага
плана або не атэставаны больш чым па двух вучэбных прадметах.
     18. Вучнi  IX(X),  XI(XII)  класаў,  якiя маюць нездавальняючыя
гадавыя    адзнакi  па  вучэбных  прадметах,  што  ўключаны  ў   лiк
экзаменацыйных,  або  не  атэставаны  па  iх,  да  здачы   выпускных
экзаменаў па гэтых вучэбных прадметах не дапускаюцца.
     19. Вучням  XI(XII)  класаў, якiя маюць нездавальняючую гадавую
адзнаку  цi  атрымалi яе на выпускных экзаменах або не атэставаны па
адным  вучэбным  прадмеце  без  уважлiвых  прычын, даецца магчымасць
здаць экзамен па гэтым прадмеце ў жнiўнi. Калi вучань не з'явiўся на
экзамен  або  пры  здачы  зноў  атрымаў нездавальняючую адзнаку, яму
даецца даведка, у якой выстаўляюцца гадавыя i падагульняючыя адзнакi
па  ўсiх  вучэбных  прадметах,  што  ўносяцца  ў атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi. Гэты вучань мае права здаваць выпускны экзамен па
прадмеце  ў  наступныя  гады  ва  ўстанове,  у  якой ён навучаўся, i
атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
     20. Вучнi  XI(XII)  класаў,  якiя маюць гадавыя нездавальняючыя
адзнакi  або  не  атэставаны  па двух i больш вучэбных прадметах без
уважлiвых  прычын,  да выпускных экзаменаў не дапускаюцца. Iм даецца
даведка  з  указаннем  гадавых  адзнак за X(XI)-XI(XII) класы. Гэтыя
вучнi  маюць  права  здаваць  экзамены  за  курс  агульнаадукацыйнай
сярэдняй школы ў наступныя гады ў парадку экстэрнату.
     21. Вучнi  IX(X)  i XI(XII) класаў, якiя навучаюцца ў сям'i, па
iндывiдуальных  вучэбных  планах,  здаюць выпускныя экзамены разам з
класам  у  тэрмiны,  што ўстаноўлены для ўстаноў, якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных агульнаадукацыйных
школ  (школ-iнтэрнатаў)  для  дзяцей  з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця.
     22. Выпускныя  экзамены  ў  IX  i  XI(XII) класах устаноў, якiя
забяспечваюць  атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, IX(X) i XI(XII)
класах  спецыяльных  агульнаадукацыйных  школ  (школ-iнтэрнатаў) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класах i
класах  iнтэграванага  навучання  ва  ўстановах,  якiя забяспечваюць
атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  праводзяцца  ў  чэрвенi, у
тэрмiны, вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Тэрмiны   правядзення  ў  IX(X)  i  XI(XII)  класах   выпускных
экзаменаў  па  прафiлюючых  дысцыплiнах  ва  ўстановах эстэтычнага i
iншых    кiрункаў  вызначаюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь.  Вучнi  акрамя  абавязковых  выпускных  экзаменаў   здаюць
дадатковыя  выпускныя  экзамены па прафiлюючых дысцыплiнах (не больш
як два).
     Паўторныя  выпускныя  экзамены  праводзяцца  з  21 па 26 жнiўня
бягучага каляндарнага года.
     Тэрмiны  правядзення  пiсьмовых выпускных экзаменаў вызначаюцца
Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь,  вусных  экзаменаў  -
установамi, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнымi  агульнаадукацыйнымi  школамi (школамi-iнтэрнатамi) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
     23. У асобных выпадках (аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае
месцажыхарства   i  iншае)  установа,  якая  забяспечвае   атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльная  агульнаадукацыйная школа
(школа-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця,
па  заяве  бацькоў,  iншых  законных прадстаўнiкоў з дазволу аддзела
(упраўлення)  адукацыi  мясцовага  выканаўчага i распарадчага органа
можа  праводзiць  выпускныя  экзамены  i вырашаць пытанне аб выпуску
вучняў у тэрмiн з 20 мая па 10 лiпеня бягучага каляндарнага года.
     У  гэтых  выпадках  для пiсьмовых выпускных экзаменаў у IX(X) i
XI(XII)  класах  па  заявах аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых
выканаўчых    i    распарадчых   органаў  выкарыстоўваюцца   тэксты,
падрыхтаваныя  ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i
камiтэтам   па  адукацыi  i  справах  моладзi  Мiнскага   гарадскога
выканаўчага камiтэта.
     24. Выпускныя  экзамены  праводзяцца па раскладзе, зацверджаным
дырэктарам  установы,  якая  забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для
дзяцей  з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. З раскладам павiнны
быць  азнаёмлены  настаўнiкi,  вучнi  i  iх  бацькi,  iншыя законныя
прадстаўнiкi не пазней як за 10 дзён да пачатку экзаменаў.
     Пры састаўленнi раскладу неабходна прадугледжваць:
     адзiн экзамен у дзень у кожным класе;
     працягласць перапынкаў памiж экзаменамi з улiкам аб'ёму кожнага
вучэбнага прадмета (не менш як адзiн дзень);
     два тэрмiны пiсьмовых экзаменаў, калi ёсць такая неабходнасць у
сувязi з вялiкай колькасцю выпускных класаў.
     25. Выпускныя  экзамены  ў  IX(X)  i  XI(XII)  класах прымаюцца
экзаменацыйнымi  камiсiямi,  якiя  ствараюцца  па  кожным   вучэбным
прадмеце.  Iх  склад  па  прадстаўленнi  дырэктара  ўстановы,   якая
забяспечвае   атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,   спецыяльнай
агульнаадукацыйнай    школы    (школы-iнтэрната)    для   дзяцей   з
асаблiвасцямi    псiхафiзiчнага   развiцця  зацвярджаецца   аддзелам
(упраўленнем)  адукацыi  мясцовага выканаўчага i распарадчага органа
не пазней чым за два тыднi да пачатку экзаменаў:
     за  курс  агульнаадукацыйнай базавай школы - у складзе старшынi
(дырэктар       установы,    яго    намеснiк    па       навучальнай
(навучальна-выхаваўчай)   рабоце  або  настаўнiк  па   прадстаўленнi
дырэктара ўстановы), настаўнiка дадзенага вучэбнага прадмета i члена
камiсii (настаўнiка таго ж цыкла прадметаў);
     за  курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы - у складзе старшынi
(дырэктар       установы,    яго    намеснiк    па       навучальнай
(навучальна-выхаваўчай)   рабоце  або  настаўнiк  па   прадстаўленнi
дырэктара  ўстановы),  настаўнiка дадзенага вучэбнага прадмета, двух
членаў камiсii (настаўнiкаў таго ж цыкла прадметаў).
     Старшынёй   экзаменацыйнай  камiсii  не  можа  быць   настаўнiк
(дырэктар  установы,  яго  намеснiк),  што выкладае ў дадзеным класе
вучэбны прадмет, па якiм праводзiцца выпускны экзамен.
     Ва  ўстанове,  якая  забяспечвае  атрыманне  агульнай  сярэдняй
адукацыi,  у  сувязi  з  вялiкай колькасцю класаў можа быць створана
некалькi   экзаменацыйных  камiсiй  па  адным  i  тым  жа   вучэбным
прадмеце.
     26. Вучнi  IX  класаў  устаноў,  якiя  забяспечваюць  атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама вучнi IX(X) класаў спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця,  спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага
навучання  ва  ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй    адукацыi,  здаюць  абавязковыя  выпускныя  экзамены   па
агульнаадукацыйных  прадметах,  пералiк  i  форма  правядзення  якiх
вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     27. Ва    ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй  адукацыi,  дзе вывучаюцца польская, лiтоўская i iншыя мовы
нацыянальных  супольнасцей,  у выпускных класах да пачатку экзаменаў
праводзiцца  дадатковы  пiсьмовы выпускны экзамен па адпаведнай мове
нацыянальнай супольнасцi па тэкстах Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
     28. Вучнi  VIII(IX)-IX(X) класаў, якiя на працягу двух або менш
гадоў  да  пачатку  выпускных  экзаменаў  у IX(X) класах не вывучалi
сiстэматычныя  курсы  беларускай мовы i гiсторыi Беларусi, не здаюць
выпускныя  экзамены  па  гэтых  прадметах. У пасведчаннi аб агульнай
базавай адукацыi робiцца запiс: "Не вывучаў(ла)".
     Калi  вучнi  самастойна  або  з  дапамогай настаўнiкаў засвоiлi
курсы  беларускай мовы i гiсторыi Беларусi, то яны маюць права здаць
выпускныя  экзамены.  У  пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi па
гэтых прадметах выстаўляюцца экзаменацыйныя адзнакi.
     29. Вучнi  XI(XII) класаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльных  агульнаадукацыйных  школ
(школ-iнтэрнатаў)    для   дзяцей  з  асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага
развiцця,  спецыяльных  класаў  i  класаў iнтэграванага навучання ва
ўстановах,  якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
здаюць   выпускныя  экзамены  па  вучэбных  прадметах:   абавязковыя
экзамены  i  экзамены  па  выбары.  Пералiк  абавязковых   выпускных
экзаменаў i колькасць выпускных экзаменаў па выбары, а таксама форма
iх    правядзення  вызначаюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь.
     30. Сярод выпускных экзаменаў па выбары могуць быць экзамены па
беларускай  мове  для тых вучняў, хто ў якасцi абавязковага экзамену
выбраў  рускую  мову,  рускай  мове  для  тых  вучняў,  хто ў якасцi
абавязковага  экзамену  выбраў  беларускую  мову,  мове нацыянальнай
супольнасцi,  беларускай  лiтаратуры,  рускай  лiтаратуры,  замежнай
мове,  другой  замежнай мове, гiсторыi Беларусi, сусветнай гiсторыi,
геаграфii,    бiялогii,  хiмii,  фiзiцы,  астраномii,   iнфарматыцы,
сусветнай мастацкай культуры, курсе "Чалавек. Грамадства. Дзяржава",
а таксама курсе прафесiянальнай падрыхтоўкi.
     Рашэнне  аб вучэбных прадметах для здачы выпускных экзаменаў па
выбары  вучнi  павiнны прыняць не пазней чым за тры тыднi да пачатку
выпускных экзаменаў.
     31. Ва    ўстановах  (класах),  якiя  забяспечваюць   атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  з  павышаным i паглыбленым вывучэннем
асобных    прадметаў,   акрамя  вызначаных  Мiнiстэрствам   адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  абавязковых  выпускных  экзаменаў,  выпускнiкi
здаюць   у  якасцi  абавязковых  таксама  экзамены  па   прафiлюючых
прадметах.
     32. Вучнi,  якiя  прыбылi  ў  Х(XI)-XI(XII)  класы ўстаноў, што
забяспечваюць  атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця з-за мяжы, па беларускай мове i па гiсторыi
Беларусi  не  атэстуюцца.  У  атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi
робiцца запiс: "Не вывучаў(ла)".
     У  выпадку,  калi вучнi гэтых класаў самастойна або з дапамогай
настаўнiка  засвоiлi  курс  беларускай  мовы,  яны маюць права здаць
выпускны  экзамен  па  гэтым  прадмеце з выстаўленнем экзаменацыйнай
адзнакi  ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi. Экзамен яны здаюць
разам  з  класам у перыяд правядзення выпускных экзаменаў у форме, у
якой  яны  праводзяцца  ў  дадзеным  класе. Вучнi гэтых класаў, якiя
самастойна  або  з  дапамогай  настаўнiка  засвоiлi  курс   гiсторыi
Беларусi,   могуць  быць  атэставаны  па  прадмеце  з   выстаўленнем
экзаменацыйнай адзнакi ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
     33. Вучнi,  якiя вывучалi беларускую лiтаратуру на працягу двух
апошнiх  гадоў  (X(XI)-XI(XII) класы), знаёмяцца з асноўнымi творамi
курса  IX(X)  класа  за  кошт  гадзiн школьнага кампанента вучэбнага
плана  i могуць здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце.
Адзнака  за моўнае афармленне адказу па беларускай лiтаратуры вучням
не знiжаецца.
     Вучнi,  якiя  наведвалi  ўрокi  беларускай лiтаратуры толькi на
працягу  апошняга  года  навучання ў XI(XII) класе, не атэстуюцца. У
атэстаце    аб   агульнай  сярэдняй  адукацыi  робiцца  запiс:   "Не
вывучаў(ла)".
     34. Вучнi  XI(XII)  класаў,  якiя  прайшлi курс прафесiянальнай
падрыхтоўкi,   могуць  па  сваiм  жаданнi  здаваць   квалiфiкацыйныя
экзамены.    Яны    праводзяцца  ў  тэрмiны,  якiя   ўстанаўлiваюцца
адмiнiстрацыяй    установы,  якая  забяспечвае  атрыманне   агульнай
сярэдняй    i    прафесiянальна-тэхнiчнай    адукацыi,   спецыяльнай
агульнаадукацыйнай    школы    (школы-iнтэрната)    для   дзяцей   з
асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця,  але  не  пазней чым за два
тыднi    да   пачатку  выпускных  экзаменаў  па   агульнаадукацыйных
прадметах.
     Калi  вучань  не здасць экзамен па прафесiянальнай падрыхтоўцы,
ён здае выпускны экзамен па выбары па iншым вучэбным прадмеце.
     35. Выпускныя  экзамены  за  курс  агульнаадукацыйнай базавай i
агульнаадукацыйнай  сярэдняй школы праводзяцца па тэкстах i бiлетах,
падрыхтаваных  i  зацверджаных  Мiнiстэрствам  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь.
     Прадугледжаныя бiлетамi заданнi практычнага характару рыхтуюцца
настаўнiкамi  i  зацвярджаюцца дырэктарам установы, якая забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школы  (школы-iнтэрната)  для  дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця не пазней чым за два тыднi да пачатку экзаменаў.
     36. Тэксты для правядзення пiсьмовых выпускных экзаменаў могуць
аб'яўляцца  па  радыё  i  тэлебачаннi  або  даводзiцца Мiнiстэрствам
адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  да  ўпраўленняў  адукацыi   абласных
выканаўчых  камiтэтаў  i  камiтэта  па  адукацыi  i  справах моладзi
Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ў запячатаных пакетах.
     У  выпадку  правядзення  пiсьмовых  экзаменаў  з  выкарыстаннем
пакетаў   з  тэкстамi,  якiя  распрацаваны  Мiнiстэрствам   адукацыi
Рэспублiкi    Беларусь,  упраўленнi  адукацыi  абласных   выканаўчых
камiтэтаў   i  камiтэт  па  адукацыi  i  справах  моладзi   Мiнскага
гарадскога  выканаўчага  камiтэта  штогод  да 25 красавiка падаюць у
Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  заяўку  на  адпаведныя
матэрыялы  i  атрымлiваюць  iх  у  перыяд  з  20  па 25 мая бягучага
навучальнага года.
     На  ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i камiтэт
па  адукацыi  i  справах  моладзi  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага
камiтэта    ўскладаецца    адказнасць   за  своечасовае   давядзенне
экзаменацыйных    матэрыялаў  да  аддзелаў  (упраўленняў)   адукацыi
мясцовых  выканаўчых i распарадчых органаў, кiраўнiкоў устаноў, якiя
забяспечваюць  атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця i забеспячэнне iх сакрэтнасцi.
     Пакеты  з  тэкстамi па мовах ускрываюцца ў прысутнасцi вучняў i
членаў  экзаменацыйнай  камiсii  ў  пачатку экзамену, па матэматыцы,
фiзiцы  -  за адну гадзiну да пачатку экзаменаў у прысутнасцi членаў
экзаменацыйнай камiсii.
     37. Пiсьмовыя  выпускныя  экзамены  ў  IX(X)  i  XI(XII) класах
устаноў,  якiя  забяспечваюць  атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах) для дзяцей
з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класах i класах
iнтэграванага  навучання  ва  ўстановах, што забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, праводзяцца з дзевяцi гадзiн.
     У  IX(X)  класах  на  пераказ  па  мовах  i пiсьмовы экзамен па
матэматыцы  адводзiцца  4  астранамiчныя  гадзiны;  на  дыктоўку - 1
астранамiчная  гадзiна.  У  XI(XII)  класах на пiсьмовыя экзамены па
мовах адводзiцца: на пераказ - 4 астранамiчныя гадзiны, на сачыненне
-  6  астранамiчных  гадзiн, на водгук - 4 астранамiчныя гадзiны, на
дыктоўку  -  1  астранамiчная  гадзiна;  на  пiсьмовыя  экзамены  па
матэматыцы  -  5  астранамiчных  гадзiн; па фiзiцы - 4 астранамiчныя
гадзiны.
     38. Для  выканання  пiсьмовых  работ  i  падрыхтоўкi  да вусных
адказаў вучням выдаецца папера са штампам установы, якая забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школы  (школы-iнтэрната)  для  дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця.
     Вучням  не  дазваляецца прыносiць на выпускныя экзамены сшыткi,
падручнiкi, вучэбныя i даведачныя матэрыялы.
     Вучнi, якiя выканалi пiсьмовую работу, здаюць яе экзаменацыйнай
камiсii  разам  з  чарнавiком.  Вучнi,  якiя  не  скончылi  работу ў
адведзены час, здаюць яе незакончанай.
     39. Для  падрыхтоўкi  да  вуснага  адказу  вучням  даецца 15-20
мiнут.  Члены экзаменацыйнай камiсii слухаюць адказ вучня па бiлеце,
без  неабходнасцi  не перарываюць яго. Вучню могуць быць прапанаваны
дадатковыя  пытаннi  ў  межах  матэрыялу, што прадугледжаны бiлетам.
Калi  вучань,  адказваючы  па  бiлеце, паказвае нездавальняючыя веды
матэрыялу,  яму  могуць быць прапанаваны дадатковыя пытаннi па iншых
раздзелах праграмы.
     Калi  вучань  не адказаў па бiлеце, экзаменацыйная камiсiя можа
па  яго  просьбе  дазволiць узяць другi бiлет. У пратаколе экзаменаў
робiцца    адпаведны  запiс.  Пытанне  аб  знiжэннi  адзнакi   вучню
вырашаецца экзаменацыйнай камiсiяй.
     40. На  выпускных  экзаменах па вучэбных прадметах вучнi могуць
карыстацца    картамi,   таблiцамi,  мадэлямi,  схемамi,   муляжамi,
калькулятарамi,    лабараторным    абсталяваннем,   аўдыёвiзуальнымi
дапаможнiкамi  (рэпрадукцыямi,  слайдамi,  фоназапiсамi),  а таксама
тэкстамi  мастацкiх  твораў,  якiя рэкамендуецца адказваць на памяць
(не больш як пяць мiнут).
     41. Пiсьмовыя  экзаменацыйныя  работы  вучняў  пасля  выпускных
экзаменаў   захоўваюцца  ў  дырэктара  ўстановы,  якая   забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школы  (школы-iнтэрната)  для  дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця  i  выдаюцца  iм  экзаменацыйным  камiсiям  для   праверкi.
Праверка экзаменацыйных работ ажыццяўляецца ў памяшканнi ўстановы.
     42. Пасля  кожнага  выпускнога экзамену камiсiя ацэньвае адказы
вучняў  i выстаўляе iм экзаменацыйныя адзнакi ў пратакол правядзення
экзаменаў.  Пратакол  падпiсваецца  членамi  камiсii,  якiя  прымалi
экзамен па адпаведным вучэбным прадмеце.
     Адзнакi,  якiя  вучнi атрымалi на вусных экзаменах, аб'яўляюцца
iм    пасля  заканчэння  экзаменаў.  Адзнакi  за  пiсьмовую   работу
паведамляюцца  вучням  не  пазней  чым за адзiн дзень да правядзення
наступнага выпускнога экзамену.
     43. Падагульняючыя    адзнакi  "10"  (вельмi  выдатна)  i   "9"
(выдатна)  могуць  быць  выстаўлены, калi вучань на экзамене атрымаў
адпаведна адзнакi "10" (вельмi выдатна) i "9" (выдатна).
     Калi   станоўчая  гадавая  адзнака  нiжэй  за   экзаменацыйную,
падагульняючая    адзнака    можа    быць   выстаўлена  на   ўзроўнi
экзаменацыйнай.  У  выпадку  калi  станоўчая  экзаменацыйная адзнака
нiжэй  гадавой, экзаменацыйная камiсiя можа выставiць падагульняючую
адзнаку  на  ўзроўнi  экзаменацыйнай або гадавой. Пры экзаменацыйнай
нездавальняючай    адзнацы    не  можа  быць  выстаўлена   станоўчая
падагульняючая адзнака.
     44. У   выпадку  рознагалоссяў  памiж  членамi   экзаменацыйнай
камiсii  ў  ацэнцы  пiсьмовай  работы  або  вуснага  адказу вучня, а
таксама  пры  выстаўленнi  падагульняючай адзнакi пытанне вырашаецца
большасцю галасоў з абавязковым запiсам у пратакол меркавання членаў
камiсii, якiя не згодны з выстаўленай адзнакай. Пры роўнай колькасцi
галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.
     Канчатковае  рашэнне  па  сур'ёзных спрэчных пытаннях прымаецца
аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа,    у   падпарадкаваннi  якога  знаходзiцца  ўстанова,   якая
забяспечвае   атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,   спецыяльная
агульнаадукацыйная школа (школа-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця.
     45. Экзаменацыйныя  i  падагульняючыя  адзнакi,  што выстаўлены
вучням IX(X) i XI(XII) класаў, а таксама гадавыя адзнакi па вучэбных
прадметах,  якiя  ўключаюцца  ў  пасведчанне аб агульнай базавай або
атэстат  аб  агульнай  сярэдняй  адукацыi  па вынiках iх вывучэння ў
V(VI)-VIII(IX) i X(XI) класах, пераглядаць не дазваляецца.
     46. Вучнi,  якiя  захварэлi ў час экзаменаў i паправiлiся да iх
заканчэння,  здаюць  прапушчаныя  экзамены  да  10 лiпеня. У выпадку
працягу  хваробы яны могуць здаваць выпускныя экзамены ў перыяд з 21
па 26 жнiўня бягучага каляндарнага года.
     47. Калi   вучнi  IX(X)  i  XI(XII)  класаў,  якiя   пражываюць
(вучацца)    у    зоне   радыяцыйнага  забруджвання,  выязджаюць   у
арганiзаваным   парадку  на  аздараўленне  або   санаторна-курортнае
лячэнне,  педагагiчны  савет  установы,  якая  забяспечвае атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школы
(школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
можа з дазволу аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага  органа  прыняць  рашэнне  аб  здачы  вучнямi выпускных
экзаменаў   у  тэрмiны,  якiя  прадугледжаны  пунктам  23   дадзеных
Правiлаў.
     У  асобных  выпадках вучнi гэтых класаў (калi супадаюць тэрмiны
правядзення    экзаменаў  i  аздараўлення  цi   санаторна-курортнага
лячэння)  могуць быць вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў загадам
упраўленняў  адукацыi  абласных  выканаўчых  камiтэтаў i камiтэта па
адукацыi    i   справах  моладзi  Мiнскага  гарадскога   выканаўчага
камiтэта.
     48. У  выпадку  сумяшчэння  з  дазволу  рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання выпускных экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай
базавай  i  агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з уступнымi экзаменамi
ва  ўстановах,  якiя  забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i
вышэйшай  адукацыi,  колькасць,  пералiк  прадметаў, тэрмiны i форма
правядзення  экзаменаў  аддзеламi  (упраўленнямi)  адукацыi мясцовых
выканаўчых   i  распарадчых  органаў  узгадняюцца  з   Мiнiстэрствам
адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  не  пазней  чым  за месяц да пачатку
экзаменаў  ва  ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations