Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 12.08.2010 № 91 "Об утверждении, введении в действие образовательных стандартов высшего образования"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 10 мая 2012 г. N 8/25419


В соответствии со статьей 11 Закона Республики Беларусь от 29 октября 1991 года "Об образовании", пунктом 4.8 Положения о Министерстве образования Республики Беларусь, утвержденного постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 29 октября 2001 г. N 1554, Министерство образования Республики Беларусь ПОСТАНОВЛЯЕТ:

С 1 сентября 2010 г. утвердить и ввести в действие прилагаемые образовательные стандарты высшего образования по следующим специальностям и направлениям специальностей:

1-21 05 01-03 "Белорусская филология (деловая коммуникация)";

1-21 05 02-03 "Русская филология (деловая коммуникация)";

1-21 05 02-04 "Русская филология (русский язык как иностранный)";

1-26 02 02 "Менеджмент (по направлениям)";

1-31 03 02-04 "Механика (прикладная механика)";

1-31 03 07 "Прикладная информатика (по направлениям)";

1-31 04 04 "Аэрокосмические радиоэлектронные и информационные системы и технологии";

1-33 01 05 "Медицинская экология". Изменение 1;

1-95 01 08-05 "Эксплуатация воздушного транспорта, управление воздушным движением (беспилотные авиационные комплексы)";

1-95 03 01 "Управление органами пограничной службы (по направлениям)";

1-95 03 02 "Управление соединениями и частями Сухопутных войск";

1-95 03 03 "Управление соединениями и частями войск противовоздушной обороны";

1-95 03 04 "Управление соединениями и частями военно-воздушных сил";

1-95 03 05 "Военная дипломатия в международных отношениях" <*>;

1-95 03 06 "Управление техническим обеспечением соединений и воинских частей";

1-95 03 07 "Идеологическая работа в соединениях и частях Вооруженных Сил";

1-95 03 08 "Управление тыловым обеспечением соединений и воинских частей";

1-100 01 01 "Ядерная и радиационная безопасность".

--------------------------------

<*> Не приводится.



Министр А.М.Радьков



ОСРБ 1-21 05 01-03-2010



QUALIFICATION PHILOLOGIST. TEACHER OF THE BELARUSIAN LANGUAGE AND LITERATURE. SPECIALIST IN BUSINESS COMMUNICATION



Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Мiнск

УДК 378:1/3 (083.74)

Ключавыя словы: вышэйшая адукацыя, першая ступень, беларуская фiлалогiя, дзелавая камунiкацыя, фiлолаг, выкладчык беларускай мовы i лiтаратуры, спецыялiст па дзелавой камунiкацыi, беларуская мова, беларуская лiтаратура, дзелавая камунiкацыя, спецыяльнасць, спецыялiзацыя, кампетэнцыя, тыпавы вучэбны план, адукацыйная праграма, практыка, квалiфiкацыйная характарыстыка, вынiковая дзяржаўная атэстацыя, залiковая адзiнка.

МКС 03.180



Прадмова

1 РАСПРАЦАВАНЫ Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам

ВЫКАНАЎЦЫ:

Прыгодзiч М.Р., прафесар, доктар фiлалагiчных навук (кiраўнiк);

Шамякiна Т.I., прафесар, доктар фiлалагiчных навук;

Бадзевiч З.I., дацэнт, кандыдат фiлалагiчных навук;

Казакова Т.П., дацэнт, кандыдат фiлалагiчных навук;

Таяноўская I.У., дацэнт, кандыдат педагагiчных навук;

Хмяльнiцкi М.М., дацэнт, кандыдат фiлалагiчных навук

2 УНЕСЕНЫ Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

ЗАЦВЕРДЖАНЫ I ЎВЕДЗЕНЫ ПАСТАНОВАЙ Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 12.08.2010 г. N 91

3 УВЕДЗЕНЫ УПЕРШЫНЮ


Гэты адукацыйны стандарт нельга тыражыраваць i распаўсюджваць без дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Выдадзены на беларускай мове



ЗМЕСТ

1 Галiна прымянення

2 Нарматыўныя спасылкi

3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi

4 Агульныя палажэннi

4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi

4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню

4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста

4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi

4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста

5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста

5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi

5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi

5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi

5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi

5.5 Склад кампетэнцый

6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка

6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi

6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый

6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый

6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый

7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi

7.1 Склад адукацыйнай праграмы

7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы

7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы

7.4 Тыпавы вучэбны план

7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцый па дысцыплiнах

7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык

8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу

8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння

8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння

8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння

8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi i запеспячэння самастойнай працы студэнтаў

8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай працы

8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкаў дыягностыкi

9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка

9.1 Агульныя патрабаваннi

9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамена

9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы

Бiблiяграфiя



Дата ўвядзення 2010-09-01


1 Галiна прымянення


Дадзены адукацыйны стандарт устанаўлiвае мэты i задачы прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста, вызначае патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ, патрабаваннi да зместу адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi, патрабаваннi да забеспячэння адукацыйнага працэсу i вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка.

Стандарт выкарыстоўваецца пры распрацоўцы нарматыўна-метадычных дакументаў i вучэбна-праграмнай дакументацыi, якая рэгулюе адукацыйны працэс у вышэйшай школе, а таксама пры ацэнцы вышэйшай адукацыi.

Стандарт абавязковы для прымянення ва ўсiх установах, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (вышэйшых навучальных установах), якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад iх прыналежнасцi i формаў уласнасцi.


2 Нарматыўныя спасылкi


У дадзеным стандарце выкарыстаны спасылкi на наступныя нарматыўныя дакументы:

СТБ 22.01-96 Система стандартов в сфере образования. Основные положения

СТБ ИСО 9000-2006 Системы менеджмента качества. Основные положения и словарь

ОКРБ 011-2009 Специальности и квалификации

ОСРБ 1-21 05 01-2008 Вышэйшая адукацыя. Першая ступень Спецыяльнасць 1-21 05 01 Беларуская фiлалогiя

РД РБ 02100.5.227-2006 Высшее образование. Первая ступень. Цикл социально-гуманитарных дисциплин


3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi


У дадзеным стандарце выкарыстоўваюцца тэрмiны з адпаведнымi азначэннямi.

Адукацыйная праграма - сiстэма мэтаў, задач i зместу адукацыi, што вызначаецца адукацыйнымi стандартамi i распрацаванымi на iх аснове вучэбнымi планамi i вучэбнымi праграмамi.

Беларуская фiлалогiя - навука аб беларускай мове i лiтаратуры.

Вучэбная праграма дысцыплiны - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, што распрацоўваецца на аснове тыпавой вучэбнай праграмы i вызначае мэты i змест тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi спецыялiста па вучэбнай дысцылiне, што ўваходзiць у вучэбны план спецыяльнасцi, якiя раскрываюць асноўныя метадычныя падыходы да выкладання дысцыплiны.

Вучэбны план спецыяльнасцi - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, распрацаваны на аснове адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцi, якi ўтрымлiвае графiк вучэбнага працэсу, формы, вiды i тэрмiны правядзення вучэбных заняткаў, вынiковага i паэтапнага кантролю, пералiк i аб'ём цыклаў дысцыплiн з улiкам рэгiянальных i галiновых асаблiвасцяў вышэйшай навучальнай установы.

Выкладчык беларускай мовы i лiтаратуры - прафесiянальная квалiфiкацыя спецыялiста з вышэйшай унiверсiтэцкай адукацыяй у галiне беларускай мовы i лiтаратуры.

Дыдактычная адзiнка - аўтаномная частка зместу вучэбнай дысцыплiны, адлюстраваная ў назвах тэм, раздзелаў або модуляў.

Дзелавая камунiкацыя - вiд прафесiйнай дзейнасцi, якi патрабуе пэўных ведаў, уменняў i кампетэнцый у галiне дзелавога суразмоўнiцтва, дзелавога этыкету i дзелавой культуры.

Забеспячэнне якасцi - скардынаваная дзейнасць па кiраўнiцтве i кiраваннi арганiзацыяй, накiраваная на стварэнне ўпэўненасцi, што патрабаваннi да якасцi будуць выкананы (СТБ IСО 9000).

Залiковая адзiнка - мера колькасцi вучэбнай нагрузкi студэнта па авалоданнi вучэбным прадметам, з уключэннем аўдыторных гадзiн i пазааўдыторнай самастойнай работы, у тым лiку падрыхтоўку i здачу экзамену.

Кампетэнтнасць - выражаная здольнасць прымяняць свае веды i ўменнi (СТБ IСО 9000).

Кампетэнцыя - веды, уменнi i вопыт, неабходныя для вырашэння тэарэтычных i практычных задач.

Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста - абагуленая норма якасцi падрыхтоўкi па пэўнай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) з адпаведнай квалiфiкацыяй, якая ўключае сферы, аб'екты, вiды i задачы прафесiйнай дзейнасцi, а таксама састаў кампетэнцый, неабходных для выканання функцыянальных абавязкаў ва ўмовах сацыяльна рэгуляванага рынку.

Падрыхтоўка - працэс навучання i выхавання, накiраваны на авалодванне будучымi спецыялiстамi кампетэнцыямi, што дазваляюць вырашаць сацыяльныя, прафесiйныя i асобасныя праблемы.

Спецыялiст па дзелавой камунiкацыi - прафесiянальная квалiфiкацыя спецыялiста з вышэйшай унiверсiтэцкай адукацыяй у галiне дзелавога суразмоўнiцтва, дзелавога этыкету i дзелавой культуры.

Спецыяльнасць - вiд прафесiйнай дзейнасцi, якi патрабуе пэўных ведаў, уменняў i кампетэнцый, што набываюцца ў вынiку навучання i практычнага вопыту (ОКРБ 011).

Тыпавая вучэбная праграма дысцыплiны - вучэбна-метадычны дакумент, якi вызначае мэты, задачы i змест тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ па вучэбнай дысцыплiне, што распрацоўваецца на аснове адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцi i зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам адукацыi.

Тыпавы вучэбны план - састаўная частка адукацыйнай праграмы, што рэгламентуе структуру i змест падрыхтоўкi спецыялiста, вiды вучэбных заняткаў i формы кантролю ведаў, якая ўлiчвае дзяржаўныя, сацыяльныя i асабiстыя патрэбы навучаемых, вызначае ступень самастойнасцi ВНУ.

Фiлалогiя - навука аб мовах i лiтаратурах.

Фiлолаг - спецыялiст з вышэйшай адукацыяй, якi засвоiў комплекс навуковых дысцыплiн што вывучаюць сутнасць i гiсторыю духоўнай культуры чалавецтва праз моўны i стылiстычны аналiз пiсьмовых i вусных тэкстаў.


4 Агульныя палажэннi


4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi


4.1.1 Падрыхтоўка выпускнiка па напрамаку спецыяльнасцi 1-21 05 01-03 Беларуская фiлалогiя (дзелавая камунiкацыя) забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Фiлолаг. Выкладчык беларускай мовы i лiтаратуры. Спецыялiст па дзелавой камунiкацыi".

4.1.2 Напрамак спецыяльнасцi у адпаведнасцi з АКРБ 011 адносiцца да гуманiтарнага профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй i мае абазначэнне 1-21 05 01-03.


4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi


4.2.1 Папярэднi ўзровень адукацыi павiнен быць не нiжэй агульнай сярэдняй адукацыi, пацверджаны дакументам дзяржаўнага ўзору.

4.2.2 Узровень падрыхтоўкi абiтурыента па дысцыплiнах вызначаецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя установы Рэспублiкi Беларусь па дысцыплiнах:

- беларуская мова;

- гiсторыя Беларусi;

- беларуская лiтаратура.


4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста


Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста:

- фармiраванне i развiццё сацыяльна-прафесiйнай кампетэнтнасцi, якая дазваляе спалучаць акадэмiчныя, прафесiйныя, сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi для вырашэння задач у галiне прафесiйнай i сацыяльнай дзейнасцi;

- выхаванне духоўна, iнтэлектуальна i фiзiчна развiтай асобы, фармiраванне яе творчага патэнцыялу, магчымасцi актыўнага, свабоднага i канструктыўнага ўдзелу спецыялiста ў развiццi грамадства i суверэннай нацыянальнай дзяржавы.


4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi


Навучанне па спецыяльнасцi прадугледжвае наступныя формы:

- вочная (дзённая);

- завочная.


4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста


Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста пры дзённай форме навучання складае 5 гадоў i ацэньваецца не менш чым 300 залiковымi адзiнкамi.

Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста на завочнай форме навучання павялiчваецца адпаведна на 1 год.


5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста


5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi


Сфера прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста:

- фiлалагiчная адукацыя;

- культура;

- фiлалагiчная навука.


5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi


Аб'ектамi прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста з'яўляюцца мовазнаўства i лiтаратуразнаўства, гiсторыя i тэорыя моў i лiтаратур, методыка выкладання моў i лiтаратур; агульнаадукацыйныя сярэднiя школы, сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы, лiцэi, гiмназii, рэдакцыйна-выдавецкiя арганiзацыi i ўстановы.


5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным у наступных вiдах дзейнасцi:

- навукова-даследчая;

- педагагiчная;

- камунiкатыўна-дзелавая;

- арганiзацыйна-кiраўнiчая;

- культурна-асветнiцкая;

- iнавацыйная.


5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным пры вырашэннi наступных прафесiйных задач:

- ажыццяўленне педагагiчнай i навукова-метадычнай работы ў галiне фiлалогii;

- правядзенне тэарэтычных i прыкладных навуковых даследаванняў;

- валоданне навыкамi кiравання працоўнымi калектывамi i выкарыстанне гэтых навыкаў на практыцы;

- кiраванне вучэбна-пазнаваўчай, навукова-даследчай i iншымi вiдамi дзейнасцi навучэнцаў;

- рэгуляванне адносiн i ўзаемадзеянняў у педагагiчным працэсе;

- выкарыстанне найбольш аптымальных формаў, метадаў i сродкаў навучання i выхавання;

- арганiзацыя вучэбных i пазавучэбных заняткаў;

- арганiзацыя самастойнай работы студэнтаў;

- развiццё навыкаў працы навучэнцаў з вучэбнай, навуковай, iнфармацыйна-даследчай лiтаратурай i iншымi крынiцамi iнфармацыi;

- правядзенне псiхолага-педагагiчных даследванняў.


5.5 Склад кампетэнцый


Падрыхтоўка спецыялiста павiнна забяспечваць фармiраванне наступных груп кампетэнцый:

акадэмiчныя кампетэнцыi, што ўключаюць веды i ўменнi па вывучаных дысцыплiнах, здольнасцi i ўменнi вучыцца;

сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi, што ўключаюць культурна-каштоўнасныя арыентацыi, веданне iдэалагiчных, маральных, нацыянальна арыентаваных каштоўнасцей грамадства i дзяржавы, уменне iх свядома выкарыстоўваць i памнажаць;

прафесiйныя кампетэнцыi, заснаваныя на ведах i ўменнi фармулiраваць праблемы, вырашаць пастаўленыя задачы, распрацоўваць планы i забяспечваць iх выкананне ў выбраных сферах прафесiйнай дзейнасцi.


6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка


6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi


6.1.1 Выпускнiк павiнен бьщь падрыхтаваны да выкладчыцкай i навуковай дзейнасцi ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю, напрамкам (i спецыялiзацыяй), мець высокi ўзровень ведаў у галiне сацыяльна-гуманiтарных, агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн для паспяховага ажыццяўлення прафесiйнай дзейнасцi.

6.1.2 Выпускнiк павiнен самаўдасканальвацца, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы сацыяльна-эканамiчнага i духоўнага жыцця грамадства, ведаць iдэалогiю беларускай дзяржавы, маральныя i прававыя нормы грамадства.

6.1.3 Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнымi мовамi (беларускай i рускай), адной альбо некалькiмi замежнымi мовамi, ведаць асновы сусветнай i айчыннай культуры.


6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi акадэмiчнымi кампетэнцыямi:

- валодаць i выкарыстоўваць навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных i практычных праблем;

- валодаць даследчыцкiмi навыкамi;

- умець працаваць самастойна;

- валодаць мiждысцыплiнарнымi падыходамi пры вырашэннi праблем;

- выкарыстоўваць сучасную камп'ютарную тэхнiку ў вучэбным працэсе;

- валодаць лiнгвiстычнымi здольнасцямi (вусная i пiсьмовая камунiкацыя);

- павышаць сваю квалiфiкацыю;

- рэдагаваць i рэцэнзаваць тэксты розных жанраў, рыхтаваць рукапiсы да друку.


6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен мець наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi:

- валодаць якаснямi грамадзянскасцi i патрыятызму;

- улiчваць у прафесiйнай дзейнасцi этычныя i прававыя нормы, якiя рэгулююць сацыяльныя адносiны;

- валодаць здольнасцямi да мiжасобасных камунiкацый;

- валодаць навыкамi аналiзу вучэбна-выхаваўчай сiтуацыi;

- правiльна ўспрымаць крытыку i самакрытыку;

- мець уяўленне пра здаровы лад жыцця;

- разумець асаблiвасцi сацыялiзацыi асобы, асэнсоўваць узаемасувязь свабоды, правоў i адказнасцi чалавека.


6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць прафесiйнымi кампетэнцыямi па вiдах дзейнасцi, быць здатны:

у навукова-даследчай дзейнасцi:

- планаваць, арганiзоўваць i весцi навукова-даследчую дзейнасць;

- фармiраваць i вырашаць задачы, якiя ўзнiкаюць у час навукова-даследчай дзейнасцi;

- выбiраць неабходныя метады даследавання, мадыфiкаваць iснуючыя i распрацоўваць новыя метады, зыходзячы з задач канкрэтнага даследавання;

- выкарыстоўваць у сваёй дзейнасцi камп'ютарныя метады збору, апрацоўкi i захоўвання iнфармацыi;

- дыялектычна мыслiць, аргументаваць свой пункт гледжання, аналiзаваць факты, прагназаваць развiццё падзей;

- прадстаўляць вынiкi навуковай работы ў выглядзе справаздач, артыкулаў, аформленых у адпаведнасцi з патрабаваннямi;

- карыстацца навуковай i даведачнай лiтаратурай на розных мовах;

у педагагiчнай дзейнасцi:

- планаваць, арганiзоўваць i весцi педагагiчную (вучэбную, метадычную, выхаваўчую) дзейнасць;

- выкарыстоўваць розныя прыёмы навучання мове i лiтаратуры;

- прымяняць на практыцы веды ў галiне адукацыi, сутнасцi, зместу i структуры адукацыйнага працэсу;

- прымяняць навыкi педагагiчнай адукацыi;

- прафесiйна аперыраваць сiстэмай ведаў аб гiсторыi i сучасных тэндэнцыях развiцця псiхолага-педагагiчных канцэпцый i методык выкладання беларускай мовы i лiтаратуры;

у камунiкатыўна-дзелавой дзейнасцi:

- працаваць ва ўстановах i арганiзацыях рознага профiлю, сродках масавай iнфармацыi (радыё, тэлебачанне i iнш.);

- прымяняць методыку дзелавога суразмоўнiцтва;

- выкарыстоўваць ў рабоце сучасныя стратэгii i тактыкi камунiкатыўна апраўданых маўленчых паводзiн;

- выкарыстоўваць у сваёй дзейнасцi навыкi канструктыўнага педагагiчнага ўзаемадзеяння;

- складаць i рэдагаваць дакументы з улiкам асаблiвасцей дзелавой камунiкацыi;

у арганiзацыйна-кiраўнiчай дзейнасцi:

- працаваць з юрыдычнай лiтаратурай i працоўным заканадаўствам;

- арганiзоўваць працу малых калектываў, планаваць фонды аплаты працы;

- кантраляваць i падтрымлiваць працоўную i вытворчую дысцыплiну;

- складаць дакументацыю (графiкi работ, iнструкцыi, планы, службовыя запiскi i iнш.), а таксама справаздачную дакументацыю па ўстаноўленых формах;

- узаемадзейнiчаць са спецыялiстамi сумежных спецыяльнасцей;

- распрацоўваць, прадстаўляць i ўзгадняць неабходныя матэрыялы;

- весцi перамовы, распрацоўваць кантракты з iншымi зацiкаўленымi ўдзельнiкамi;

- карыстацца сусветнымi iнфармацыйнымi рэсурсамi;

- выкарыстоўваць сучасныя сродкi тэлекамунiкацый;

у культурна-асветнiцкай дзейнасцi:

- укараняць на практыцы палiтыку дзяржавы ў галiне культуры i асветы;

- прапагандаваць i памнажаць набыткi культурнай спадчыны беларускага народа ў галiне мовы, лiтаратуры, музыкi, выяўленчага мастацтва, архiтэктуры i iнш.;

- далучаць студэнтаў да краязнаўчай працы па месцы жыхарства, пры падрыхтоўцы курсавых i дыпломных работ, правядзеннi вучэбных i спецыялiзаваных практык i iнш.;

у iнавацыйнай дзейнасцi:

- ажыццяўляць пошук, сiстэматызацыю i аналiз iнфармацыi па перспектывах развiцця галiны, iнавацыйных тэхналогiях, праектах i рашэннях;

- вызначаць мэты iнавацый i спосабы iх дасягнення;

- працаваць з навуковай, тэхнiчнай i патэнтнай лiтаратурай;

- даваць ацэнку канкурэнтаздольнасцi i эканамiчнай эфектыўнасцi распрацоўваемых тэхналогiй;

- прымяняць метады аналiзу i арганiзацыi ўкаранення iнавацый;

- складаць дагаворы аб сумеснай дзейнасцi па ўкараненнi новых тэхналогiй;

- прымяняць метады аналiзу i арганiзацыi ўкаранення iнавацый;

- складаць дагаворы аб сумеснай дзейнасцi па ўкараненнi новых тэхналогiй;

- рыхтаваць праекты лiцэнзiйных дагавораў аб перадачы правоў на выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi.


7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi


7.1 Склад адукацыйнай праграмы


7.1.1 Адукацыйная праграма павiнна ўключаць: вучэбны план, праграмы вучэбных дысцыплiн, праграмы вучэбных i вытворчых практык, парадак выканання дыпломнай работы (праекта), праграмы дзяржаўнага экзамена, якiя павiнны адпавядаць патрабаванням дадзенага стандарта.

7.1.2 Адукацыйная праграма падрыхтоўкi выпускнiка павiнна прадугледжваць вывучэнне студэнтам наступных цыклаў:

- сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн;

- прыродазнаўчых дысцыплiн;

- агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн;

- дысцыплiн спецыялiзацыi.


7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы


7.2.1 Максiмальны аб'ём вучэбнай нагрузкi студэнта не павiнен перавышаць 54 акадэмiчныя гадзiны ў тыдзень, з уключэннем усiх вiдаў аўдыторнай i пазааўдыторнай работы.

7.2.2 Аб'ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў, што вызначаны ВНУ з улiкам спецыяльнасцi, спецыфiкi арганiзацыi вучэбнага працэсу, абсталявання вучэбна-лабараторнай базы, iнфармацыйнага, вучэбна-метадычнага забеспячэння, павiнен быць устаноўлены ў межах 24 - 36 гадзiн.

7.2.3 У гадзiны, адведзеныя на самастойную работу па вучэбнай дысцыплiне, уключаецца час, што прадугледжаны на падрыхтоўку да экзаменаў.

7.2.4 Пры распрацоўцы вучэбнага плана ВНУ мае права змянiць колькасць гадзiн, што адводзяцца на засваенне вучэбнага матэрыялу: для цыклаў дысцыплiн - у межах 5%, для дысцыплiн, што ўваходзяць у цыкл - у межах 10% без перавышэння максiмальнага тыднёвага аб'ёму нагрузкi студэнта i пры захаваннi патрабаванняў да зместу, указаных у дадзеным стандарце.


7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы


7.3.1 Тэрмiн рэалiзацыi адукацыйнай праграмы пры дзённай форме навучання складае 256 тыдняў. Працягласць навучання па вiдах вучэбнай дзейнасцi - у адпаведнасцi з таблiцай 1.



Таблiца 1



--------------------------------------------+-------------------------
¦   Вiды дзейнасцi, устаноўленыя вучэбным   ¦  Тэрмiн навучання 5 гадоў   ¦
¦                  планам                   +------------------+----------+
¦                                           ¦      тыдняў      ¦  гадзiн  ¦
+-------------------------------------------+------------------+----------+
¦Тэарэтычнае навучанне. Практычныя заняткi  ¦       152        ¦   8208   ¦
+-------------------------------------------+------------------+----------+
¦Экзаменацыйныя сесii                       ¦        34        ¦   1836   ¦
+-------------------------------------------+------------------+----------+
¦Практыка                                   ¦        20        ¦   1080   ¦
+-------------------------------------------+------------------+----------+
¦Дыпломная работа                           ¦        6         ¦   324    ¦
+-------------------------------------------+------------------+----------+
¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя             ¦        4         ¦   216    ¦
+-------------------------------------------+------------------+----------+
¦Канiкулы (з уключэннем 4 тыдняў            ¦                  ¦          ¦
¦паслядыпломнага адпачынку)                 ¦        40        ¦          ¦
+-------------------------------------------+------------------+----------+
¦                                      Усяго¦       256        ¦  11664   ¦
¦-------------------------------------------+------------------+-----------


7.3.2 Пры завочнай форме навучання студэнту павiнна быць забяспечана магчымасць заняткаў з выкладчыкам у аб'ёме не менш 160 гадзiн у год.


7.4 Тыпавы вучэбны план


7.4.1 Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца ў адпаведнасцi са структурай, прыведзенай у таблiцы 2.



Таблiца 2



---------+---------------------+--------------------------------+-----
¦        ¦                     ¦     Аб'ём работы (гадзiн)      ¦         ¦
¦        ¦                     +-------+------------------------+         ¦
¦   N    ¦  Назва дысцыплiны   ¦       ¦          з iх          ¦Залiковыя¦
¦  п/п   ¦                     ¦ усяго +------------+-----------+ адзiнкi ¦
¦        ¦                     ¦       ¦ аўдыторных ¦самастойная¦         ¦
¦        ¦                     ¦       ¦  заняткаў  ¦  работа   ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   I    ¦Цыкл сацыяльна-      ¦ 1512  ¦  706/472   ¦    334    ¦   40    ¦
¦        ¦гуманiтарных         ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦дысцыплiн            ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   1    ¦Абавязковы кампанент ¦ 1360  ¦  604/472   ¦    284    ¦   34    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  1.1   ¦Гiсторыя Беларусi    ¦  102  ¦     72     ¦    30     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  1.2   ¦Фiласофiя            ¦  102  ¦     76     ¦    26     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  1.3   ¦Асновы iдэалогii     ¦  36   ¦     24     ¦    12     ¦    1    ¦
¦        ¦беларускай дзяржавы  ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  1.4   ¦Эканамiчная тэорыя   ¦  102  ¦     76     ¦    26     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  1.5   ¦Сацыялогiя           ¦  54   ¦     36     ¦    18     ¦    2    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  1.6   ¦Палiталогiя          ¦  102  ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  1.7   ¦Замежная мова        ¦  272  ¦    150     ¦    122    ¦    9    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  1.8   ¦Фiзiчная культура    ¦  540  ¦   68/472   ¦     -     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  1.9   ¦Вялiкая Айчынная     ¦  50   ¦     34     ¦    16     ¦    2    ¦
¦        ¦вайна савецкага      ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦народа (у кантэксце  ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦Другой сусветнай     ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦вайны)               ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   2    ¦Дысцыплiны па выбары ¦  152  ¦    102     ¦    50     ¦    6    ¦
¦        ¦студэнтаў (3)        ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦(культуралогiя,      ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦этыка, эстэтыка,     ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦логiка,              ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦рэлiгiязнаўства,     ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦асновы права, правы  ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦дзiцяцi, правы       ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦чалавека)            ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   II   ¦Цыкл прыродазнаўча-  ¦  514  ¦    340     ¦    174    ¦   20    ¦
¦        ¦навуковых дысцыплiн  ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   1    ¦Абавязковы кампанент ¦  360  ¦    238     ¦    122    ¦   14    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  2.1   ¦Асновы экалогii i    ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦энергазберажэння     ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  2.2   ¦Абарона насельнiцтва ¦  102  ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
¦        ¦i аб'ектаў ад        ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦надзвычайных         ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦сiтуацый.            ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦Радыяцыйная бяспека  ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  2.3   ¦Асновы iнфармацыйных ¦  154  ¦    102     ¦    52     ¦    6    ¦
¦        ¦тэхналогiй           ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  2.4   ¦Асновы сучаснага     ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦прыродазнаўства      ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   2    ¦Кампанент ВНУ        ¦  102  ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   3    ¦Дысцыплiны па выбары ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦студэнтаў            ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  III   ¦Цыкл                 ¦ 5256  ¦    3224    ¦   2032    ¦   189   ¦
¦        ¦агульнапрафесiйных i ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦спецыяльных          ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦дысцыплiн (у тым     ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦лiку па напрамку)    ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   1    ¦Абавязковы кампанент ¦ 5156  ¦    3156    ¦   2000    ¦   185   ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦        ¦Дысцыплiны           ¦ 4860  ¦    2952    ¦   1908    ¦   169   ¦
¦        ¦спецыяльнасцi        ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.1   ¦Псiхалогiя           ¦  102  ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.2   ¦Педагогiка           ¦  102  ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.3   ¦Рыторыка             ¦  102  ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.4   ¦Сучасная беларуская  ¦  776  ¦    426     ¦    350    ¦   25    ¦
¦        ¦мова                 ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.5   ¦Стылiстыка i         ¦  82   ¦     52     ¦    30     ¦    3    ¦
¦        ¦культура беларускага ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦маўлення             ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.6   ¦Гiсторыя беларускай  ¦  298  ¦    188     ¦    110    ¦    1    ¦
¦        ¦мовы                 ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.7   ¦Беларуская           ¦  82   ¦     52     ¦    30     ¦    3    ¦
¦        ¦дыялекталогiя        ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.8   ¦Фалькларыстыка       ¦  82   ¦     52     ¦    30     ¦    3    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.9   ¦Методыка выкладання  ¦  136  ¦     86     ¦    50     ¦    5    ¦
¦        ¦беларускай мовы      ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.10  ¦Уводзiны ў           ¦  82   ¦     52     ¦    30     ¦    3    ¦
¦        ¦лiтаратуразнаўства   ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.11  ¦Гiсторыя беларускай  ¦  358  ¦    204     ¦    154    ¦   12    ¦
¦        ¦лiтаратуры           ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.12  ¦Гiсторыя беларускай  ¦  358  ¦    204     ¦    154    ¦   12    ¦
¦        ¦лiтаратуры XX -      ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦пачатку XXI стст.    ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.13  ¦Сучасная руская мова ¦  280  ¦    170     ¦    110    ¦   10    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.14  ¦Методыка выкладання  ¦  102  ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
¦        ¦беларускай           ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦лiтаратуры           ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.15  ¦Уводзiны ў           ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦славянскую фiлалогiю ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.16  ¦Уводзiны ў           ¦  82   ¦     52     ¦    30     ¦    3    ¦
¦        ¦мовазнаўства         ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.17  ¦Стараславянская мова ¦  102  ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.18  ¦Лацiнская (цi        ¦  136  ¦     86     ¦    50     ¦    5    ¦
¦        ¦грэчаская) мова      ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.19  ¦Славянская мiфалогiя ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.20  ¦Гiсторыя рускай      ¦  472  ¦    272     ¦    200    ¦   16    ¦
¦        ¦лiтаратуры           ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.21  ¦Гiсторыя замежнай    ¦  396  ¦    238     ¦    158    ¦   14    ¦
¦        ¦лiтаратуры           ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.22  ¦Беларуская           ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦палеаграфiя          ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.23  ¦Сучасная лiтаратура  ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦Беларусi             ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.24  ¦Гiсторыя i тэорыя    ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦сусветнай культуры   ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.25  ¦Агульнае             ¦  102  ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
¦        ¦мовазнаўства         ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.26  ¦Тэорыя лiтаратуры    ¦  102  ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.27  ¦Лiтаратура блiжняга  ¦  82   ¦     52     ¦    30     ¦    3    ¦
¦        ¦замежжа              ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.28  ¦Гiсторыя беларускага ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦лiтаратуразнаўства i ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦крытыкi              ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.29  ¦Гiсторыя беларускага ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦мовазнаўства         ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.30  ¦Асновы кiравання     ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦iнтэлектуальнай      ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦уласнасцю            ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.31  ¦Ахова працы          ¦  28   ¦     18     ¦    10     ¦    1    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦        ¦Дысцыплiны напрамку  ¦  296  ¦    204     ¦    92     ¦   12    ¦
¦        ¦спецыяльнасцi        ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.32  ¦Культура дзелавога   ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦        ¦суразмоўнiцтва       ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.33  ¦Рытарычныя жанры     ¦  52   ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.34  ¦Тэхнiка маўлення     ¦  48   ¦     34     ¦    14     ¦    2    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.35  ¦Дакументная          ¦  48   ¦     34     ¦    14     ¦    2    ¦
¦        ¦лiнгвiстыка          ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.36  ¦Рыторыка             ¦  48   ¦     34     ¦    14     ¦    2    ¦
¦        ¦прафесiйнага дыялогу ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.37  ¦Культура             ¦  48   ¦     34     ¦    14     ¦    2    ¦
¦        ¦педагагiчнага        ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦суразмоўнiцтва       ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.38  ¦Кампанент ВНУ        ¦  50   ¦     34     ¦    16     ¦    2    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  3.39  ¦Дысцыплiны па выбары ¦  50   ¦     34     ¦    16     ¦    2    ¦
¦        ¦студэнтаў            ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   IV   ¦Цыкл дысцыплiн       ¦  680  ¦    476     ¦    204    ¦   24    ¦
¦        ¦спецыялiзацыi        ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   V    ¦Экзаменацыйныя сесii ¦ 1836  ¦            ¦   1836    ¦   41    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   VI   ¦Факультатыўныя       ¦  246  ¦    126     ¦    120    ¦    -    ¦
¦        ¦дысцыплiны           ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦                        Усяго ¦ 10044 ¦    5344    ¦   4700    ¦   314   ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  VII   ¦Практыкi, 20 тыдняў  ¦ 1080  ¦            ¦   1080    ¦   30    ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  7.1   ¦Фальклорная          ¦  108  ¦            ¦    108    ¦    3    ¦
¦        ¦(вучэбная), 2 тыднi  ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  7.2.  ¦Дыялекталагiчная     ¦  108  ¦            ¦    108    ¦    3    ¦
¦        ¦(вучэбная), 2 тыднi  ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  7.3   ¦Азнаямленча-         ¦  108  ¦            ¦    108    ¦    3    ¦
¦        ¦адаптацыйная         ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦(вучэбная), 2 тыднi  ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  7.4   ¦Камунiкатыўна-       ¦  108  ¦            ¦    108    ¦    3    ¦
¦        ¦дзелавая             ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦(вытворчая), 2 тыднi ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  7.5   ¦Педагагiчная         ¦  648  ¦            ¦    648    ¦   18    ¦
¦        ¦(пераддыпломная), 12 ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
¦        ¦тыдняў               ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦  VIII  ¦Дыпломная работа, 6  ¦  324  ¦            ¦    324    ¦    9    ¦
¦        ¦тыдняў               ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦   IX   ¦Вынiковая дзяржаўная ¦  216  ¦            ¦    216    ¦    6    ¦
¦        ¦атэстацыя, 4 тыднi   ¦       ¦            ¦           ¦         ¦
+--------+---------------------+-------+------------+-----------+---------+
¦        ¦               УСЯГО ¦ 11664 ¦    5344    ¦   6320    ¦   359   ¦
¦--------+---------------------+-------+------------+-----------+----------


7.4.2 У адпаведнасцi з тыпавым вучэбным планам, устаноўленым стандартам, ВНУ распрацоўвае вучэбны план спецыяльнасцi, якi ўзгадняецца з ВМА, Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i зацвярджаецца рэктарам ВНУ.


7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцый па дысцыплiнах


7.5.1 Змест вучэбнай праграмы дысцыплiны па кожнаму цыклу прадстаўляецца ва ўзбуйненых дыдактычных адзiнках (або вучэбных модулях), а патрабаваннi да кампетэнцыi па дысцыплiне - у ведах i ўменнях.

7.5.2 Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з адукацыйным стандартам РД РБ 02100.5.227-2006 "Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн".

7.5.3 Цыкл прыродазнаўча-навуковых дысцыплiн


Абарона насельнiцтва i аб'ектаў ад надзвычайных сiтуацый. Радыяцыйная бяспека

Характарыстыка крынiц узнiкнення надзвычайных сiтуацый. Прагназаванне сiтуацый пры тэхнагенных катастрофах. Iндывiдуальныя i калектыўныя сродкi абароны ад хiмiчнага паражэння. Класiфiкацыя пажараў паводле крынiц узнiкнення. Сродкi i способы пажаратушэння. Супрацьпажарная прафiлактыка. Абарона насельнiцтва ў час ваенных дзеянняў ад звычайных боепрыпасаў i зброi масавага паражэння. Арганiзацыя правядзення мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў аварыi. Метады выяўлення i вымярэння параметраў крынiц iанiзуючых выпраменьванняў. Абарона ад радыяактыўных выпрамепьванняў. Практычныя рэкамендацыi для населънщтва, якое пражывае на забруджаных радыёнуклiдамi тэрыторыях.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя характарыстыкi фактараў паражэння, што ўзнiкаюць пры надзвычайных сiтуацыях;

- асноўныя спосабы i сродкi правядзення дэгазацыi i дэзактывацыi;

- асноўныя спосабы i сродкi пажаратушэння;

- заканадаўчую базу, што забяспечвае арганiзацыю i выкананне спецыяльных мерапрыемстваў па абароне насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях;

умець:

- карыстацца iндывiдуальнымi i калектыўнымi сродкамi абароны ад радыяцыйнага i хiмiчнага паражэння;

- прагназаваць зоны хiмiчнага заражэння.


Асновы экалогii i энергазберажэння

Асноўныя паняццi экалогii. Бiясфера. Колазварот рэчываў у бiясферы. Тэхнагенныя фактары развiцця бiясферы. Прыродны асяродак i экалагiчныя фактары. Асяродкi жыцця. Водны. Наземна-паветраны. Глебавы. Бiялагiчны (жывыя арганiзмы як асяродак жыцця). Паняцце "Экасiстэма" i "Бiяцэноз". Лiмiтуючыя фактары. Экалагiчныя веды як аснова прыродавыкарыстання i аховы прыроды. Планетарныя экалагiчныя праблемы. Рэгiянальныя экалагiчныя праблемы Беларусi i асноўныя напрамкi iх вырашэння. Асновы энергаспажывання, энергазберажэння i экалагiчная бяспека. Прынцыпы i задачы ўсеагульнай экалагiчнай адукацыi: Мiжнародныя праграмы i арганiзацыi. Прававыя основы аховы акаляючага асяроддзя сусветнай практыцы i Рэспублiцы Беларусь.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя экалагiчныя законы i практычнае значэнне iх прымянення;

- найноўшыя адкрыццi ў галiне экалогii i iх значэнне для развiцця грамадства;

- атрымаць уяўленне аб небяспечных i надзвычайных сiтуацыях асяродку iснавання прыроднага, тэхнагеннага i сацыяльнага паходжання;

- асноўныя прынцыпы энергазберажэння i iх выкарыстанне на прыкладзе Беларусi;

- асновы прыродаахоўнага заканадаўства на прыкладзе Беларусi i шляхi яго рэалiзацыi;

- паняццi ўсеагульнай экалагiчнай адукацыi i экалагiчнай граматнасцi ў прымяненнi да прыродных, эканамiчных i сацыяльных умоў Беларусi;

умець:

- выкарыстоўваць веды, атрыманыя ў вынiку вывучэння прадмета ў практычнай, вучэбнай, выхаваўчай i прыродаахоўнай дзейнасцi;

- ацанiць прыродныя i тэхнагенныя з'явы з пункту гледжання iх уздзеяння на акаляючае асяродцзе i развiццё грамадства ў канкрэтных сiтуацыях;

- даць практычную ацэнку значэння для справы прыродавыкарыстання i аховы прыроды розным гаспадарчым i эканамiчным дзеянням гаспадарчых суб'ектаў, асобных юрыдычных i фiзiчных асоб.


Асновы iнфарматыкi i iнфармацыйных тэхналогiй

Гiсторыя стварэння i развiцця ПЭВМ. Функцыi аперацыйнай сiстэмы. Паняцце iнтэрфейса, файлавай сiстэмы, драйвера. Элементы графiчнага iнтэрфейса Windows. Рэдагаванне i фармацiраванне дакументаў. Аб'екты iмпарта. Укараненне i звязванне аб'ектаў. Будова, тэрмiналогiя, адрасацыя Internet. Электронная пошта, форумы, чат. Пошук iнфармацыi ў iнтэрнэце.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- будову камп'ютарнай тэхнiкi, прызначэнне розных прыстасаванняў;

- прынцыпы захоўвання, апрацоўкi, перадачы i абароны iнфармацыi, а таксама стратэгii прымянення праграмных прадуктаў;

умець:

- выкарыстоўваць iнфармацыйныя рэсурсы для збору iнфармацыi, яе апiсання i сiстэматызацыi, для пошуку, выкарыстання, аналiзу i прадстаўлення ўласнай iнфармацыi;

- сiстэматызаваць i афармляць вопыт, навыкi i веды, адапцiравацца ў зменлiвым iнфармацыйным патоку, выбiраць iнфармацыйныя рэсурсы.


Асновы сучаснага прыродазнаўства

Iерархiя матэрыяльных сiстэм, мiкрасвет i мегасвет. Узаемадзеянне i iх праяўленнi ў розных сiстэмах мiкрасвету, макрасвету i мегасвету. Аналiз iерархii структурнай арганiзацыi рэчыва на аснове сучаснай фiзiчнай тэорыi i выкарыстання фiзiка-хiмiчных метадаў даследавання. Праблемы паходжання i развiцця Сусвету. Працэсы ўзнiкнення i эвалюцыi жывых сiстэм. Дынамiчная арганiзацыя свету. Асноўныя метады дынамiчнага статыстычнага i тэрмадынамiчнага апiсання матэрыяльных сiстэм. Гуманiстычная накiраванасць прыродазнаўства.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- прынцыпы прыродазнаўча-навуковага пазнання, дыферэнцыяцыi i ўзаемаабумоўленасцi прыродазнаўчых навук;

- асновы сучасных прыродазнаўча-навуковых уяўленняў аб узнiкненнi i трансфармацыi Сусвету, будове i эвалюцыi бiясферы;

- найноўшыя адкрыццi ў галiне прыродазнаўства i перспектывы iх выкарыстання ў матэрыяльнай i сацыякультурнай практыцы;

умець:

- супастаўляць рэальным з'явам i працэсам прыродазнаўча-навуковыя мадэлi, выкарыстоўваць умоўныя абазначэннi i сувымернасцi адзiнак фiзiчных i хiмiчных велiчынь;

- аналiзаваць i ацэньваць канкрэтныя навукова-тэхнiчныя праблемы з пазiцыi агульных прынцыпаў сучаснага прыродазнаўства.


7.5.4 Цыкл агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн


Псiхалогiя

Уводзiны ў псiхалогiю. Псiхалогiя як навука. Галiны псiхалогii. Метадалогiя i метады псiхалогii. Псiхалогiя дзейнасцi i камунiкацый. Дзеiнасць. Свядомасць. Воля. Камунiкацыя як спецыфiчная дзейнасць. Камунiкацыя i мiжасобавыя адносiны. Асоба. Праблема особы ў псiхалогii. Я-канцэпыя асобы. Тэмперамент. Характар. Здольнасцi. Псiхiчныя станы. Адаптацыя i функцыянальныя станы. Эмацыянальныя станы. Пазнаваўчыя працэсы. Адчуванне i ўспрыманне. Уяўленне. Мысленне. Мова i маўленне. Памяць i ўважлiвасць (увага).

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- фундаментальныя, агульнапрызнаныя псiхалагiчныя тэорыi, канцэпцыi па праблемах асобы, яе ўласцiвасцей, псiхiчнай дзейнасцi, станаў;

- сутнасць, заканамернасцi, прынцыпы псiхiчнага жыцця чалавека;

- метады арганiзацыi i правядзення псiхалагiчных даследаванняў;

умець:

- валодаць навыкамi самааналiзу, псiхалагiчнага разумення паводзiн iншых людзей;

- валодаць прыёмамi самакiравання i самарэгуляцыi, якiя дазваляюць максiмальна рэалiзаваць свой патэнцыял як асобы;

- валодаць уменнямi адэкватнай псiхалагiчнай перцэпцыi, ацэнкi i рэфлексii падзей навакольнага свету.


Педагогiка

Агульныя асновы педагогiкi. Педагогiка ў сiстэме навук пра чалавека. Галоўныя этапы станаўлення i развiцця выхаваўчай практыкi i педагагiчнай думкi. Метадалогiя i метады педагагiчных даследаванняў. Мэтапалажэнне ў педагогiцы. Фактары, рухавiкi i заканамернасцi развiцця асобы. Адукацыя як сацыякультурны феномен. Сучасны стан адукацыi. Навучанне ў цэласным педагагiчным працэсе. Дыдактыка як тэорыя навучання. Працэс навучання як цэласная сiстэма. Вiды, тэхналогii навучання. Змест адукацыi. Прынцыпы, метады i сродкi навучання. Формы арганiзацыi навучання. Актыўныя формы i метады навучання. Тэхналогii навучання. Дыягностыка ў навучаннi. Тэарэтычна-метадалагiчныя асновы выхавання. Сутнасць i змест працэсу выхавання. Базавая культура асобы. Прынцыпы, метады, сродкi i формы выхавання. Тэхналогii выхавання. Сацыяльная простора выхаваўчага працэсу. Вучнёўскi калектыў i яго роля ў развiццi асобы. Асновыы сямейнага выхавання. Класны кiраўнiк як арганiзатар эфектыўнага выхаваўчага асяроддзя. Асновы педагагiчнай дзейнасцi i педагагiчнага майстэрства. Педагагiчная дзейнасць: сутнасць, структура, функцыi. Асновы педагагiчнай камунiкацыi. Канфлiкты ў педагагiчным працэсе; спосабы iх вырашэння.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- месца педагагiчнай навукi ў сiстэме навук пра чалавека, яе функцыi, задачы, ролi, асноўныя катэгорыi педагогiкi, метады педагагiчных даследаванняў i спосабы iх рэалiзацыi (ажыццяўлення);

- фактары, рухавiкi i заканамернасцi, узроставыя i iндывiдуальныя асаблiвасцi развiцця асобы;

- тэндэнцыi развiцця адукацыйных сiстэм i адукацыi, усведамленне iх ролi ў развiццi асобы i грамадства ў цэлым;

- прынцыпы, змест, метады i сродкi сямейнага выхавання;

- сутнасць i асаблiвасцi прафесiйнай педагагiчнай дзейнасцi;

- асновы структуравання i ажыццяўлення працэса адукацыi як умовы развiцця творчага патэнцыялу асобы;

- сутнасць выхаваўчага працэсу, яго планаванне, арганiзацыя i ажыццяўленне ў сучасных сацыякультурных умовах;

умець:

- ажыццяўляць даследчую працу ў галiне адукацыi;

- улiчваць узроставыя i iндывiдуальныя асаблiвасцi асобы ў працэсе педагагiчнага ўзаемадзеяння, камунiкацыi;

- эфектыўна арганiзоўваць сваю педагагiчную дзейнасць (рабiць прагнозы, планаваць, ажыццяўляць, аналiзаваць, карэкцiраваць), вырашаць задачы прафесiйнага ўдасканалення ў сферы адукацыi;

- арганiзоўваць навучальны працэс i эфектыўна iм кiраваць;

- ажыццяўляць выхаванне дзяцей i моладзi ў сучасных сацыякультурных умовах;

- ажыццяўляць развiццё i выхаванне дзяцей у сям'i;

- выкарыстоўваць педагагiчныя веды ў вырашэннi прафесiйных задач (кiраванне калектывам, папярэджванне i лiквiдацыя канфлiктаў, правядзенне вучэбных заняткаў з персаналам i г.д.).


Рыторыка

Прадмет i задачы рыторыкi. Гiтарычныя ўмовы развiцця практыкi i тэорыi красамоўства ў розныя гiстарычныя эпохi: перадумовы, жанры, прамоўцы. Агульная рыторыка: спецыфiка вуснага публiчнага маўлення, вiды вусных публiчных выказванняў у залежнасцi ад сферы выкарыстання, структура рытарычнай дзейнасцi прамоўцы (вынаходнiцтва, размяшчэнне, славеснае афармленне, завучванне, выкананне прамовы). Асноўныя жанравыя групы маналагiчных прамоў i прынцыпы iх стварэння. Дыялог i прынцыпы карэктнага правядзення спрэчкi. Асаблiвасцi жанраў дзелавой рыторыкi: размова, перамовы, прэзентацыя, iнфармацыйныя прамовы, эпiдэйктычныя прамовы, пераканальныя i агiтацыйныя прамовы. Палемiчнае майстэрства ў дзелавой камунiкацыi. Культура педагагiчных зносiн: задачы педагагiчнай камунiкацыi; станаўленне i гiсторыя культуры педагагiчных зносiн; праблема класiфiкацыi прамоў у педагагiчных зносiнах; лагiчныя i псiхалагiчныя асновы педагагiчных зносiн; крытэрыi аналiзу i ацэньвання вучэбных выказванняў школьнiкаў; канфлiктныя сiтуацыi ў педагагiчных зносiнах i спосабы iх вырашэныя.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- прамоўцаў старажытных часоў i сучаснасцi, заканамернасцi развiцця рытарычнай практыкi i тэорыi;

- тэорыю i тэхналогiю стварэння вусных публiчных прамоў, розных па функцыянальнай накiраванасцi;

- асноўныя метады i прыёмы практычнай работы над рытарычным самаўдасканаленнем асобы;

умець:

- асэнсоўваць i ацэньваць рытарычны тэкст, ажыццяўляць яго комплексны аналiз;

- самастойна i паспяхова рыхтаваць публiчную прамову i дасягаць камунiкатыўнага кантакту са слухачамi пры яго выкананнi;

- выкарыстоўваць асноўныя метады i прыёмы работы над рытарычным самаўдасканаленнем асобы.


Сучасная беларуская мова

Беларуская мова як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры, аснова нацыянальнай iдэнтыфiкацыi. Беларуская мова як сродак камунiкацыi. Тыпалагiчная i генетычная характарыстыка нацыянальнай беларускай мовы i моўная карцiна свету. Структура i функцыi беларускай мовы. Лiтаратурная мова: норма i узус. Мова як шматузроўневая сiстэма, структурна-семантычны i функцыянальны падыходы да яе вывучэння. Фанетыка, фаналогiя, арфаэпiя: адзiнкi фанетыкi, складовая структура слова, фаналагiчная сiстэма, нормы лiтаратурнага вымаўлення. Графiка i арфаграфiя: арфаграфiчнае афармленне пiсьмовага маўлення. Лексiкалогiя i семантыка: тыпы значэнняў, стратыфiкацыя слоўнiкавага складу мовы. Фразеалогiя. Лексiкаграфiя: тыпы слоўнiкаў. Марфемiка: тыпалогiя марфем. Словаўтварэнне: адносiны словаўтваральнай вытворнасцi памiж словамi, комплексныя адзiнкi словаўтваральнай сiстэмы, спосабы словаўтварэння. Марфалогiя: асноўныя адзiнкi марфалогii, тыпалогiя часцiн мовы, асаблiвасцi iх словазмянення i функцыянавання. Сiнтаксiс: словазлучэнне, просты сказ i вiды яго ўскладнення, складаны сказ i iх тыпалогiя. Складанае сiнтаксiчнае цэлае. Камунiкацыйны сiнтаксiс. Пунктуацыйнае афармленне пiсьмовага маўлення. Лiнгвiстыка тэксту. Сiстэма беларускай мовы i камунiкацыйная кампетэнцыя бiлiнгва.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- тыпалагiчную i генетычную характарыстыку нацыянальнай беларускай мовы;

- структуру сучаснай беларускай мовы i яе функцыi;

- функцыянальныя стылi сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы;

- сiстэму лiтаратурных нормаў беларускай мовы;

- асноўныя паняццi структуры мовы;

- умовы i формы маўленчай камунiкацыi;

умець:

- валодаць вуснай i пiсьмовай разнавiднасцямi беларускай лiтаратурнай мовы;

- карыстацца моўнымi паняццямi i тэрмiнамi ў iх сiстэмна-структурных сувязях;

- валодаць маўленчай дзейнасцю ў сiстэме стылёва-функцыянальных разнавiднасцей беларускай лiтаратурнай мовы;

- выяўляць i аналiзаваць неабходныя моўныя адзiнкi i моўна-выяўленчыя сродкi ў мастацкiх тэкстах;

- карыстацца асноўнымi вiдамi лiнгвiстычнага аналiзу;

- карыстацца навуковай, даведачнай i метадычнай лiтаратурай па беларускаму мовазнаўству.


Стылiстыка i культура беларускага маўлення

Мова як сродак камунiкацыi. Камунiкацыйная скiраванасць стылiстыкi i культуры маўлення. Генезiс стылiстыкi i культуры маўлення. Асноўныя паняццi i катэгорыi культуры маўлення. Маўленчая норма, яе роля ў станаўленнi i функцыянаваннi беларускай лiтаратурнай мовы. Асноўныя разнавiднасцi маўленчых зносiн. Нарматыўныя, камунiкацыйныя, этычныя аспекты вуснага i пiсьмовага маўлення. Фукцыянальныя стылi сучаснай беларускай мовы, iх узаемадзеянне, умовы функцыянавання, жанравыя разнавiднасцi. Спецыфiка выкарыстання элементаў розных моўных узроўняў у функцыянальных стылях. Стылiстыка тэксту. Мастацкi пераклад. Стылiстыка арыгiнальнага перакладу мастацкiх тэкстаў з блiзкароднасных моў. Стылiстыка арыгiнальга i перакладнога тэкстаў.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- функцыянальныя стылi сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, iх жанравыя разнавiднасцi;

- стылiстычныя патэнцыi моўных сродкаў, мэтазгоднасць iх выкарыстання ў канкрэтным тэксце;

- сiстэму лiтаратурных нормаў беларускай мовы, iх рэалiзацыю ў функцыянальных стылях;

- умовы i формы маўленчай камунiкацыi;

умець:

- дыферэнцыраваць функцыянальныя стылi беларускай лiтаратурнай мовы;

- аналiзаваць i ацэньваць моўныя сродкi, iх стылiстычны патэнцыял i мэтазгоднасць выкарыстання ў тэкстах розных стыляў i жанраў;

- валодаць вуснай i пiсьмовай разнавiднасцямi беларускай лiтаратурнай мовы;

- карыстацца стылiстычна-арталагiчнымi паняццямi, катэгорыямi i тэрмiнамi ў iх сiстэмна-структурных сувязях;

- валодаць методыкай перакладу рознастылёвых тэкстаў на беларускую мову з блiзкароднасных моў, найперш з рускай;

- карыстацца навуковай, даведачнай i метадычнай лiтаратурай беларускага мовазнаўства.


Гiсторыя беларускай мовы

Крынiцы вывучэння гiсторыi беларускай мовы. Гiстарычныя ўмовы ўтварэння i развiцця беларускай мовы. Беларуская мова ў часы Вялiкага княства Лiтоўскага. Месца беларускай мовы сярод iншых славянскiх моў. Асаблiвасцi развiцця беларускай мовы ў розных гiстарычных умовах. Асноўныя метады вывучэння гiстарычнай граматыкi беларускай мовы. Гукавая сiстэма ўсходнеславянскiх гаворак дапiсьмовай пары. Фанетычныя змяненнi пiсьмовай пары. Аканне, дзеканне i цеканне. Гiсторыя [Ў] нескладовага, пераход [Л] i [В] у [Ў]. Беглыя галосныя, чаргаваннi зычных i iнш. Марфалогiя старабеларускай мовы. Гiсторыя часцiн мовы. Тыпы скланення назоўнiкаў. Iменныя i займенныя прыметнiкi. Гiсторыя дзеяслоўных форм. Трывальна-часавая сiстэма дзеяслова. Гiстарычны сiнтаксiс беларускай мовы. Тыпы сказаў у помнiках старажытнага пiсьменства. Змены ў способах перадачы простай i няўласна-простай моў, у асаблiвасцях парадку слоў у сказах, iншыя працэсы ў гiсторыi сiнтаксiчнага ладу беларускай мовы. Перыядызацыя гiсторыi беларускай лiтаратурнай мовы. Старабеларуская лiтаратурная мова. Мастацкая лiтаратура як галоўная сфера фармiравання i развiцця сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Змены ў структуры беларускай лiтаратурнай мовы ў паслякастрычнiцкi час. Складванне новых стыляў, рост слоўнiка i фразеалогii. Замацаванне нормаў словаўтварэння, кадыфiкацыя граматычных нормаў i стварэнне адзiнага дзяржаўнага правапiсу. Перспектывы развiцця беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага суверэнiтэту Беларусi i прызнання за ёй функцый дзяржаўнай мовы.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- умовы фармiравання сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы;

- ролю народных гаворак у станаўленнi лексiкi, марфолага-граматычнага ладу i сiнтаксiсу сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы;

- структуру i функцыi беларускай мовы ў розных сферах яе жыццядзейнасцi;

- асноўныя дакументы, што рэгламентуюць ужыванне беларускай мовы ў сацыяльна-грамадскiм жыццi краiны;

умець:

- вызначаць шляхi i спосабы развiцця лексiкi, фразеалогii, марфалагiчнага ладу i сiнтаксiсу беларускай мовы;

- выяўляць адметнасцi стылiстычнай арганiзацыi беларускай мовы на працягу яе гiстарычнага развiцця;

- арыентавацца ў варыянтньгх з'явах агульнароднай беларускай мовы;

- усведамляць працэсы станаўлення моўнай нормы i ў пэўнай меры прагназаваць шляхi i напрамкi далейшага развiцця беларускай мовы.


Беларуская дыялекталогiя

Лiтаратурная i дыялектная формы беларускай нацыянальнай мовы. Тэрытарыяльныя i сацыяльныя дыялекты, iх сучасны стан на Беларусi. Роля дыялектаў у фармiраваннi сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Дыялектная фразеаграфiя. Дыялекталагiчны атлас беларускай мовы, лексiчны атлас беларускiх народных гаворак.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- групоўку тэрытарыяльных дыялектаў;

- асноўныя паняццi (iзаглоса, пучок iзаглос, лiнгвiстычны арэал);

- асаблiвасцi развiцця дыялектаў у розных гiстарычных умовах;

- асноўныя слоўнiкi дыялектнай лексiкi, матэрыялы дыялекталагiчнага i лексiчнага атласаў беларускай мовы;

умець:

- вызначаць фанетычныя, марфалагiчныя i сiнтаксiчныя асаблiвасцi народных гаворак;

- дыферэнцыраваць дыялектныя асаблiвасцi i лiтаратурныя нормы;

- вызначаць групоўку гаворак на карце Беларусi, складаць iзаглосы распаўсюджвання тых цi iншьгх дыялектных з'яў.


Фалькларыстыка

Тэорыя фальклору. Фальклор як тып славеснага мастацтва. Гiстарычнае развiццё i прынцыпы перыядызацыi фальклору. Спецыфiка фальклору, яго адрозненне ад лiтаратуры, фальклор як мастацкая сiстэма, нацыянальная адметнасць беларускага фальклору. Мiфасфера i фальклор беларусаў. Жанрава-вiдавая сiстэма i прынцыпы класiфiкацыi беларускага фальклору. Грамадская каштоўнасць. Фалькларыстыка як навука. Метады i прынцыпы вывучэння фальклору. Беларуская фалькларыстыка. Жанры i вiды беларускага фальклору. Актуальна-магiчная сфера: замовы, каляндарна-абрадавая паэзiя, сямейна-абрадавы комплекс i яго паэзiя. Малыя жанры: выслоўi, прыказкi, прымаўкi, загадкi. Склад фальклорнай прозы. Казкавая проза. Няказкавая проза. Смехавыя формы фальклорнай прозы. Пазаабрадавая лiрыка. Баладныя песнi. Духоўныя вершы i псальмы. Бытавыя сацыяльныя песнi. Вiды народна-драматычнага мастацтва. Драматургiя фальклорна-этнаграфiчных комплексаў. Беларуская батлейка. Народныя драмы. Жанравы склад дзiцячага фальклору. Беларуская лiтаратура, мастацтва i фальклор. Паняцце "фалькларызм". Асаблiвасцi ўзаемадзеяння лiтаратуры i фальклору на розных гiстарычных этапах.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- тэорыю фальклору;

- гiсторыю збiрання i вывучэння беларускага фальклору, яго нацыянальную адметнасць;

- склад жанрава-вiдавой сiстэмы беларускага фальклору;

- тэндэнцыi ўзаемадзеяння беларускай лiтаратуры, мастацтва i фальклору;

умець:

- выкарыстоўваць класiчныя i найноўшыя метады i прынцыпы вывучэння фальклору, паняцiйна-тэрмiналагiчны апарат фалькларыстыкi;

- вылучаць жанраўтваральныя рысы фальклорных твораў;

- аналiзаваць фальклорныя творы ў адзiнстве мастацкай формы i зместу, структуру фальклорнага тэксту;

- характарызаваць прынцыпы выкарыстання фальклору ў лiтаратуры, вызначаць гранi фалькларызму мастацкiх твораў.


Методыка выкладання беларускай мовы

Агульныя пытаннi методыкi выкладання беларускай мовы (методыка выкладання беларускай мовы як навука, беларуская мова як вучэбны прадмет, падручнiк i вучэбныя дапаможнiкi па беларускай мове, прынцыпы, метады i прыёмы навучання беларускай мове; урок як асноўная форма навучання). Методыка навучання раздзелам беларускай мовы (методыка навучання фанетыцы, арфаэпii, лексiцы i фразеалогii, марфемiцы i словаўтварэнню, марфалогii, сiнтаксiсу, арфаграфii, пунктуацыi). Методыка развiцця маўлення (методыка навучання нормам стылiстыкi i культуры маўлення, методыка ўзбагачэння слоўнiкавага запасу i граматычнага ладу маўлення вучняў, методыка развiцця звязнага маўлення). Паглыбленае вывучэнне беларускай мовы.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- тэарэтычныя асновы канцэпцыi моўнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь i канцэпцыi прадметнай вобласцi беларуская мова;

- заканамернасцi ўзаемадзеяння выкладання беларускай мовы (дзейнасць настаўнiка) i вучэння (дзейнасць вучня);

- сучасныя стратэгii навучання беларускай мове, падыходы да арганiзацыi навучання, сучасныя тэхналогii;

- сутнасць працэсу навучання беларускай мове i ўмовы яго эфектыўнасцi;

- метадычныя сiстэмы навучання беларускай мове (мэты прадметнай адукацыi, прынцыпы адбору i структурыравання вучэбнага матэрыялу, сродкi, метады i прыёмы навучання, формы i метады бягучага i вынiковага кантролю);

- шляхi ўдасканалення арганiзацыйных форм навучання беларускай мове, распрацоўкi новых навучальных сiстэм i тэхналогiй;

умець:

- аналiзаваць сродкi навучання беларускай мове, вывучаць iндывiдуальныя асаблiвасцi вучняў; аналiзаваць урокi; абгрунтоўваць выбар форм, метадаў, прыёмаў навучання; ацэньваць ход i вынiкi навучальнай дзейнасцi (дыягнастычныя уменнi);

- прадумваць метадычную структуру ўрока, паслядоўнасць i спосабы работы над новым матэрыялам, яго замацаванне, абагульненне i сiстэматызацыю; папярэджваць памылкi i недахопы маўлення вучняў; прадумваць формы, метады i прыёмы бягучага i вынiковага кантролю (праектыровачныя ўменнi);

- распрацоўваць канспекты ўрокаў беларускай мовы; адбiраць у адпаведнасцi з мэтамi урока вучэбны матэрыял, метады, прыёмы, спецыяльныя сродкi навучання (канструктыўныя ўменнi);

- паведамляць вучэбную iнфармацыю; успрымаць адказы вучняў, тактычна рэагаваць на iх выказваннi i каменцiраваць iх; валодаць прыёмамi атракцыi i фасiлiтацыi (выражэнне ўпэўненасцi ў магчымасцях вучняў).


Уводзiны ў лiтаратуразнаўства

Лiтаратура як вiд мастацтва. Месца i роля лiтаратуры ў грамадскiм жыццi. Функцыi лiтаратуры. Лiтаратурны вобраз. Прынцыпы i сродкi мастацкай тыпiзацыi. Пафас лiтаратурнага твора. Роды, вiды i жанры лiтаратуры. Паэтыка лiтаратуры. Структура i кампаненты паэтыкi эпiчнага, лiрычнага i драматычнага лiтаратурнага твора. Асновы вершаскладання. Лiтаратурны працэс. Лiтаратурныя метады, напрамкi, плынi, школы. Стыль пiсьменнiка (творчая iндывiдуальнасць). Лiтаратурныя сувязi (кантактныя, генетычныя, тыпалагiчныя). Мастацкi пераклад як найважнейшая форма лiтаратурных сувязей. Прынцыпы аналiзу лiтаратурнага твора. Крытэрыi адзнакi мастацкага твора.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя паняццi, звязаныя з эстэтыкай i паэтыкай лiтаратурнага твора, лiтаратурным працэсам;

- сiстэму лiтаратуразнаўчых дысцыплiн i iх сувязi з iншымi гуманiтарнымi навукамi i дапаможнымi галiнамi лiтаратуразнаўства;

- спецыфiчныя асаблiвасцi эпасу, лiрыкi i драмы як родаў лiтаратуры, вершаванай i празаiчнай формы выказвання, асноўныя складнiкi стылю пiсьменнiка;

умець:

- вызначаць асноўную iдэйную накiраванасць, тэматыку, праблематыку, пафас лiтаратурных твораў;

- разглядаць лiтаратурны твор у арганiчным адзiнстве яго зместу i формы;

- вызначаць асаблiвасцi стылю пiсьменнiка, супастаўляць творчыя iндывiдуальнасцi розных мастакоў слова;

- аналiзаваць лiтаратурны твор, выяўляць яго вартасцi i магчымыя недахопы.


Гiсторыя беларускай лiтаратуры

Гiсторыка-культурны феномен старажытнабеларускай лiтаратуры. Узнiкненне i станаўленне старажытнабеларускай лiтаратуры, значэнне славянскiх лiтаратурных традыцый у працэсе яе станаўлення. Асноўныя цэнтры беларускага кнiгадрукавання. Полiлiнгвiзм старажытнабеларускай лiтаратуры. Старажытнабеларуская лiтаратура ў кантэксце сусветнай культуры. Лiтаратурныя накiрункi i стылi ў беларускай лiтаратуры XVIII - XIX стст. (барока, сентыменталiзм, рамантызм, класiцызм i iнш.). Творчы шлях выдатных беларускiх пiсьменнiкаў, станаўленне i развiццё беларускай нацыянальнай iдэi ў лiтаратуры. Традыцыi i ўплыў славянскiх лiтаратур, пераклады. Значэнне беларускай лiтаратуры XI - XIX стст.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асаблiвасцi лiтаратурнага працэсу ў XI - XIX стст.;

- лiтаратурныя напрамкi i мастацкiя метады;

- жанрава-стылёвую своеасаблiвасць;

- творчую спадчыну выдатных беларускiх пiсьменнiкаў;

умець:

- разумець заканамернасцi мастацкага развiцця;

- характарызаваць лiтаратурныя напрамкi;

- аналiзаваць творы з улiкам гiсторыка-лiтаратурнага кантэксту;

- выяўляць тыпалагiчныя сувязi беларускай лiтаратуры з рускай, польскай, украiнскай i iнш.


Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX - пачатку XXI стст.

XX ст. - асобная гiсторыка-культурная эпоха, якая знаходзiць свае нацыянальныя праявы ў лiтаратуры Беларусi. Велiч класiкi i значэнне эстэтычных традыцый, iх узаемадзеянне з авангарднымi плынямi на працягу ўсяго перыяду. Гiсторыя лiтаратуры - гiсторыя мастацкiх напрамкаў i плыняў, жанраў i стыляў. Жыццевы шлях вядомых беларускiх пiсьменнiкаў, раскрыццё iх творчых iндывiдуальнасцей. Творчасць беларускiх аўтараў у iнтэртэксце, у шырокiм культурным кантэксце. Беларуская лiтаратура ў вертыкальных (у глыбiню архаiкi, у мiфалогiю) i гарызантальных (з iншымi лiтаратурамi) сувязях. Асэнсаванне канцэпцыi асобы як цэнтральнай у беларускай мастацкай лiтаратуры. Выяўленне асаблiвасцей нацыянальнага вобраза свету, беларускай ментальнасцi, нацыянальнага характару. Сувязь фальклору i мастацкай лiтаратуры. Нацыянальныя архетыпы, феномены мастацкай свядомасцi. Месца беларускай лiтаратуры ў свеце. Пераклады.

Вьшускнiк павiнен:

ведаць:

- лiтаратурны працэс у сувязi з гiсторыяй грамадства;

- спасцiжэнне гiсторыi лiтаратуры, яе iдэйна-эстэтычнага развiцця;

- творчасць буйных беларускiх пiсьменнiкаў;

- нацыянальную спецыфiку беларускай лiтаратуры;

умець:

- характарызаваць XX - пачатак XXI стст. як асаблiвы перыяд у лiтаратуры;

- характарызаваць лiтаратурны напрамак, плынь, жанр;

- аналiзаваць творчасць пiсьменнiка, заканамернасцi лiтаратурнага развiцця.


Сучасная руская мова

Структура i функцыi рускай мовы. Лiтаратурная мова: норма i узус. Руская мова ў сiнхранii i дыяхранii. Мова як шматузроўневая сiстэма, структурна-семантычны i функцыянальны падыходы да яе вывучэння. Фанетыка, фаналогiя, арфаэпiя: адзiнкi фанетыкi, складовая структура слова, фаналагiчная сiстэма, нормы лiтаратурнага вымаўлення, iх дынамiка i варыятыўнасць. Графiка i арфаграфiя: арфаграфiчнае афармленне пiсьмовага маўлення. Лексiкалогiя i лексiчная семантыка: тыпалогiя значэняў, класiфiкацыя слоўнiкавага складу мовы. Фразеалогiя. Марфемiка: тыпалогiя марфем. Словаўтварэнне: адносiны словаўтваральнай вытворнасцi памiж словамi, комплексныя адзiнкi словаўтваральнай сiстэмы, спосабы словаўтварэння. Марфалогiя: асноўныя адзiнкi марфалогii (тыпалогiя часцiн мовы, асаблiвасцi iх словазмянення i функцыянавання). Сiнтаксiс: словазлучэнне, просты сказ i вiды яго ўскладнення, тыпалогiя складаных сказаў. Складанае сiнтаксiчнае цэлае. Канструктыўны, семантычны i камунiкатыўны сiнтаксiс. Пунктуацыйнае афармленне пiсьмовага маўлення. Лiнгвiстыка тэксту. Сiстэма рускай мовы i камунiкатыўная кампетэнцыя бiлiнгва.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- змест асноўных лiнгвiстычных паняццяў;

- артыкуляцыйныя i акустычныя характарыстыкi гукаў, прынцыпы складападзелу, класiфiкацыю фанем, прынцыпы рускай графiкi i арфаграфii;

- катэгарыяльныя адносiны ў лексiка-семантычнай сiстэме мовы (полiсемiя, аманiмiя, сiнанiмiя, антанiмiя, семантычнае поле), класiфiкацыю слоўнiкавага складу мовы i фразеалагiчных адзiнак; тыпалогiю марфем, асноўныя адзiнкi словаўтваральнай сiстэмы, спосабы словаўтварэння;

- тыпалогiю часцiн мовы, iх семантычныя, марфалагiчныя, сiнтаксiчныя i словаўтваральныя характарыстыкi;

- вiды сiнтаксiчнай сувязi ў словазлучэннi, простым сказе i складаным сказе, тыпалогiю семантыка-сiнтаксiчных адносiн памiж iх кампанентамi, прынцыпы класiфiкацыi сiнтаксiчных адзiнак;

умець:

- карыстацца лiнгвiстычнай тэрмiналогiяй: дыферэнцыраваць асноўныя моўныя адзiнкi;

- характарызаваць моўныя адзiнкi з пункту гледжання iх семантыкi, структуры i функцыi;

- праводзiць фанетычны аналiз слова;

- класiфiкаваць моўныя адзiнкi з пункту гледжання паходжання, актыўнага/пасiўнага запасу, сферы ўжывання i стылёвай дыферэнцыяцыi, вызначаць тып фразеалагiзма з пункту гледжання семантычнай злiтнасцi кампанентаў; праводзiць марфемны i словаўтваральны аналiз слоў;

- праводзiць марфалагiчны аналiз паўназначных i непаўназначных часцiн мовы;

- праводзiць аналiз сiнтаксiчных адзiнак (словазлучэння, простага i складанага сказаў).


Методыка выкладання беларускай лiтаратуры

Методыка выкладання беларускай лiтаратуры як навука; выкладанне беларускай лiтаратуры ў сучаснай сярэдняй школе (прынцыпы, змест i асноўныя этапы лiтаратурнай адукацыi); шляхi развiцця методыкi беларускай лiтаратуры; лiтаратурнае развiццё школьнiкаў, фармiраванне лiтаратурных здольнасцей у вучняў рознага ўзросту; метады выкладання лiтаратуры; асаблiвасцi ўрока беларускай лiтаратуры ў сучаснай сярэдняй школе; лабараторыя настаўнiка роднай лiтаратуры; этапы вывучэння мастацкага твора; прыёмы аналiзу лiтаратурнага твора ў сярэдняй школе; асаблiвасцi вывучэння на ўроку лiтаратуры мастацкiх твораў у iх жанравай спецыфiцы; вывучэнне тэорыi лiтаратуры ў школьным курсе лiтаратуры; гiсторыя лiтаратуры ў школьным вывучэннi; развiццё мовы вучняў у працэсе лiтаратурнай адукацыi; лiтаратурная творчасць школьнiкаў; пазакласная i пазашкольная работа па беларускай лiтаратуры.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- спецыфiку лiтаратуры ў шэрагу iншых мастацтваў;

- асноўныя этапы i шляхi развiцця методыкi выкладання беларускай лiтаратуры;

- агульныя заканамернасцi гiсторыка-лiтаратурнага працэсу;

- асноўныя факты жыцця i творчасцi вывучаемых пiсьменнiкаў, этапы iх творчай эвалюцыi;

- змест, гiсторыка-культурны кантэкст i творчую гiсторыю вывучаемых твораў;

умець:

- даваць iдэйна-эстэтычную ацэнку мастацкага твору як з'яве мастацтва;

- аналiзаваць i iнтэрпрэтаваць лiтаратурны твор як мастацкае цэлае ў яго гiсторыка-лiтаратурнай абумоўленнасцi i культурным кантэксце з выкарыстаннем паняцiйнай мовы лiтаратуразнаўства;

- аналiзаваць тэксты ў адзiнстве формы i зместу, гiсторыка-лiтаратурньгх звестак i тэарэтыка-лiтаратурных паняццяў;

- карыстацца сучаснымi метадамi вывучэння лiтаратурных з'яў i працэсаў, выяўляюча i крытычна ацэньваючы iх сутнасць i генезiс;

- прымяняць атрыманыя ў галiне лiтаратуразнаўства веды для рашэння фiлалагiчных канкрэтных навукова-практычных i выкладчыцкiх задач.


Уводзiны ў славянскую фiлалогiю

Славянскiя мовы сярод iншых iндаўерапейскiх моў. Прарадзiма славян. Жыццё старажытных славян паводле даных мовы. Язычнiцтва славян. Некаторыя асаблiвасцi распаўсюджвання хрысцiянства ў славян. Узнiкненне славянскай пiсьменнасцi. Старажытнейшыя славянскiя рукапiсы. Гiсторыя славянской фiлалогii.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- месца славянская мовы ў iндаеўрапейскай моўнай сям'i;

- суадносiны славянскай мовы з iншымi роднаснымi i няроднаснымi мовамi;

- моўную карцiну свету ў свядомасцi носьбiта вывучанай славянскай мовы;

- гiсторыю даследавання вывучаемай мовы;

умець:

- прымяняць атрыманыя ў курсе веды ў працэсе вывучэння iншых моўных дысцыплiн;

- атрыбуцiраваць тэкст, напiсаны на славянскай мове, паводле знешнiх прыкмет.


Уводзiны ў мовазнаўства


Страницы документа:

Стр. 1, Стр. 2, Стр. 3, Стр. 4, Стр. 5, Стр. 6, Стр. 7, Стр. 8, Стр. 9, Стр. 10, Стр. 11, Стр. 12, Стр. 13, Стр. 14, Стр. 15, Стр. 16, Стр. 17, Стр. 18, Стр. 19, Стр. 20, Стр. 21, Стр. 22, Стр. 23, Стр. 24


Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList